Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Цікавы артыкул пра міжваенны час, дзе ўзгадваецца і Вілейшчына.

​​Савецкі шпіянаж на «мяжы цывілізацый»
Ігар Мельнікаў

Дакументы польскіх выведавальных органаў 1920–1930-х гадоў, якія захоўваюцца ў польскіх архівах, даказваюць, што ў даваенны час на тэрыторыі Заходняй Беларусі актыўна дзейнічалі савецкія выведнікі і дыверсанты. Яны стваралі шпіёнскія сеткі, вербавалі агентаў, збіралі інфармацыю, шукалі інфарматараў. Карацей, рыхтавалі глебу для арганізацыі «рэвалюцыйнай сітуацыі».

Небяспечны мінскі напрамак

У лютым 1930 года на стол кіраўніцтва Другога аддзела Генеральнага штаба Войска Польскага лягла аператыўная справаздача выведнікаў 3-й карпусной акругі Войска Польскага з Гродна. У дакуменце аналізавалася дзейнасць савецкай выведкі на тэрыторыі паўночна-ўсходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай.

«Мінскі калідор з’яўляецца галоўным памежным пераходам для эмісараў і агентаў савецкай выведкі. На гэтым участку ключавую ролю адыгрывае мястэчка Крайск, дзе знаходзіўся “спец” мінскага ДПУ Пінкус. На польскай тэрыторыі важным месцам з’яўляецца Даўгінаў. Там для сустрэчы “важных асоб” з Саўдэпіі ёсць гатэль, а для звычайных бальшавіцкіх агентаў выкарыстоўваецца рэстаран побач з рынкавай плошчай. Яго ўласнікам з’яўляецца былы царскі афіцэр. З Даўгінава тыя, хто мае “добрыя” дакументы, накіроўваюцца ў мястэчка Касцяневічы, а адтуль на чыгуначную станцыю Крывічы, дзе сядаюць у цягнік і едуць у Маладзечна, адкуль накіроўваюцца ў розныя раёны краіны. Тыя, хто не мае патрэбных дакументаў, накіроўваюцца ў вёску Глебёнка, дзе чакаюць некалькі дзён на атрыманне папераў», — адзначалася ў дакуменце.

Памежнік КАП на вежы

Таксама ў справаздачы падкрэслівалася, што ў Вілейцы знаходзілася «лейка» КПЗБ, спецыяльная падпольная арганізацыя, якая рыхтавала польскія дакументы для нелегалаў. Савецкія агенты з Мінска таксама актыўна накіроўваліся ў Маладзечна, дзе збіралі інфармацыю пра польскія вайсковыя гарнізоны ў горадзе і на мяжы з БССР.

Другі, па меркаванні польскіх выведнікаў, калідор, праз які савецкія агенты «ішлі» на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай, знаходзіўся пад Заслаўем. Тут бальшавіцкія дыверсанты пераходзілі кардон і накіроўваліся ў Аляхновічы. «Лейка» на гэтым «калідоры» знаходзілася ў рэстаране мястэчка Лебедзеў. У маёнтку Лешна, што было побач, размяшчалася яўка, уласнікам якой быў Томаш Саковіч. Перакідка польскіх камуністаў з Польшчы ў БССР адбывалася праз акно на мяжы.

«Пераход з Польшчы ў СССР на “мінскім напрамку” адбываецца наступным чынам. Агент праз Маладзечна едзе ў Вілейку, адкуль яго забірае “праважаты” з ліку савецкага памежнага апарату і накіроўвае ў ваколіцы Даўгінава на самую мяжу», — пісалася ў згаданым дакуменце. Польскія выведнікі з Варшавы рэкамендавалі сваім калегам на месцы як мага хутчэй узяць пад кантроль бальшавіцкія «маліны» і яўкі на мяжы з БССР.

Чытаць далей:
https://novychas.by/poviaz/savecki-szpijanaz-na-mjazy-cyvilizacyj


#вілейка #вялейка #даўгінава #вилейка #долгиново #костеневичи #касьцяневічы #вілейшчына #вилейщина
Знойдзена на прасторах Інтэрнэту.


"Недавно, снова побывав в деревне, я с удивлением узнал, что моя прабабушка Тэкля, которую я смутно помню глубоко старой, слепой и полуглухой, три десятка лет прожила... по немецкому аусвайсу!

Немцы во время Второй мировой затеяли учет населения и выдали всем паспорта - аусвайсы. Этот слегка истрепанный документ сохранился в бабушкиной семье.

Смотрим!

Аусвайс выдан в июне 1943 года, данные записаны на двух языках: немецком и белорусском (в ее разновидности, известной как "тарашкевiца").

Вот с таким документам прабабушка и прожила тридцать лет. Неизвестно, доводилось ли ей его когда использовать: в деревне все друг друга знают, предъявлять даже на выборах в Верховный Совет было незачем. Потом, после реформы паспортов 1974 года, прабабушка получила паспорт и прожила еще два десятка лет.

АСАБIСТАЕ ПАСВЬВЕДЧАНЬНЕ
Няправільная выдача і ўжываньне гэтага пасьведчаньня будзе карацца

Вялейка
№4632

Подпіс собсьніка пасьведчання: Лычавка

Прозьвішча: Лычаўка (Lytschawka)
Імя: Тэкля (Tekla)
Спэцыяльнасьць: земляробка
Дзень нараджэньня: 7 траўня 1896 г.
Месца нараджэньня: Рабунь, вол.[асць] Касьцяневічы
Месца пражываньня: Рабунь, вол. Касьцяневічы
Замужняя
Нацыянальнасць: беларус
Веравызнаньне: праваслаўны
Спэцыяльные прыметы: на адвароце
Гэта пасьведчаньне будзе ад 1 чэрвеня 1945 г. няважнае
Месца выдачы: Вялейка
Дата: 25 чэрвеня 1943

Специальные приметы на обороте написаны только по-немецки:

Statur: Mittelhoch (рост: средний)
Grosse: -“- (кажется, имеется в виду комплекция: такая же)
Haar: Schwarz (волосы: черные)
Augen: Braun (глаза: карие)
Schramme auf dem Kleinefinger der linken Hand (шрам на мизинце левой руки) [по словам тети, прабабушка Тэкля говорила, что в этом пункте записано про содранный ноготь на пальце]
Fassabteilungsleiter (начальник отдела - подпись)"

Аўтар: https://incopolis.livejournal.com/315464.html

#вилейка #вялейка #вилейский #Лычаўка #костеневичи #паспорт #аусвайс #рабунь #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #вілейка #касцяневічы #Лычевко #лычевка #1943 #wilejka
🚑 ГРАФИК работы передвижного медицинского комплекса на 22-28 февраля 2023 года.

В указанные дни на приём смогут попасть жители следующих населённых пунктов:

22.02  Григорки, Малькевичи, Осовец, Речки
23.02  Терешки, Клесино, Малышки, Лоцевичи
24.02  Седица, Заозерье, Тригузи, Латыголь
27.02  Погост, Стахи
28.02  Ерхи, Костеневичи, Костыки.

В объявлении Вилейской ЦРБ не указано в какое время и в каком месте будет находится передвижной медицинский комплекс.

Оставляем телефоны эти телефоны для уточнения информации:
📞Регистратура взрослая 3-61-03
📞"Горячая линия" 3-61-43


#Григорки #Малькевичи #Осовец #Речки #Терешки #Клесино #Малышки #Лоцевичи #Седица #Заозерье #Тригузи #Латыголь
#Погост #Стахи #Ерхи #Костеневичи #Костыки #вилейка #вялейка #вілейка #вілейскі #вілейскіраён #вилейскийрайон #вилейка #вилейский