Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
10 красавіка памёр паэт і перакладчык, ураджэнец Вілейшчыны Уладзімір Папковіч. Развітанне з Уладзімірам Антонавічам адбудзецца 12.04 у Віцебску, дзе ён і жыў. Сумуем разам з яго роднымі.

Уладзімір Папковіч нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц (каля Хаценчыц). У школу хадзіў у Мардасах, Казлеўшчыне і Іллі. Затым скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў. З 1966 года жыў у Віцебску. Доўгі час працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ва ўніверсітэце.
Уладзімір Папковіч вядомы як аўтар паэтычных зборнікаў і як перакладчык на беларускую мову з нямецкай. Дзякуючы яму ў розныя гады выйшлі пераклады кніг “Тры таварышы” Эрыха Марыі Рэмарка, “Смерць у Венецыі” Томаса Мана, “Хмара” Гудрун Паўзэванг і іншыя.
Цікавы тэкст пра маладосць, юнацтва і пасляваенны Мінск Уладзіміра Папковіча можаце прачытаць па спасылцы https://nn.by/?c=ar&i=146484

#вілейка #вялейка #віцебск #хаценчыцы #дварэц #папковіч #попкович #дворец #вилейка #хотенчицы #витебск