Навіны Вілейка
306 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
🏒🏒🏒 Моладзевая хакейная каманда "Вілейскія шчупакі" сярод пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею "Залатая шайба".

Спаборніцтвы праходзілі на «Чыжўка-Арэне» сярод хлопцаў 2009-2011 гадоў нараджэньня ў дывізіёне "Б", дзе ўдзельнічалі каманды з населеных пунктаў, якія ня маюць лядовых палацаў.

Нагадаем, каманда «Вілейскія шчупакі», практычна цалкам сфармавана з вучняў вілейскай школы-інтэрната. Але на гэтых спаборніцтвах вілейскую каманду ўмацавалі барысаўчане з клубу "Унікум" пад кіраўніцтвам Анатоля Вышэдка.

Як вынік аб’яднаная каманда перамагла смаргонскіх «Лядовых рыцараў» (7:5), гарадоцкі «Луч» (10:4) и асіпавіцкую «Олімпію» (25:0).

Вілейчане з барысаўцамі прайгралі толькі камандзе "Альянс" з Лельчыц (1:3).

🏆Пераможцамі сталі:

1 месца "Лядовыя рыцары".
2 месца "Вілейскія шчупакі".
3 месца "Альянс".
4 месца "Луч".
5 месца "Алімпія".

Віншуем пераможцаў!

Дзяніс Сарокін, фота vk.com/presidentsportclub

Крыніца інфармацыі: https://t.me/vilejka

#вілейка #вялейка #Вілейскіраён #Вілейскі #хакей #вілейскіяшчупакі #Смаргонь #сморгонь #Борисов #барысаў #асіпавічы #гарадок #осиповичи #городок #лельчицы #лельчыцы #хоккей #соревнавания