Навіны Вілейка
308 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
15 траўня 2020 году ў Вілейскім судзе адбылося судовае паседжаньне па адміністрацыйнай справе Андрэя Каўзановіча.

Міліцыянеры за тое, што 20 красавіка 2020 году Андрэй даў інтэрв'ю блогеру Ціханоўскаму, абвінавацілі Андрэя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

А суддзя Борыс пакарала Андрэя Каўзановіча штрафам 25 б.в. - 675 рублёў.

Вілейскія актывісты рашуча асуджаюць дзеяньні супрацоўнікаў Вілейскага РАУС і незаконныя прысуды ад судзей Борыс Т.В. і Ахметавай А.М!
Лічаць, што такім чынам ў Вілейцы парушаюцца правы чалавека і зьдзяйсьняецца палітычны перасьлед!

Усе дзеяньні вілейскіх міліцыянераў і суддзяў будуць абскарджвацца ў судах вышэйшых інстанцый і пракуратуры.

Інфармацыя пра палітычныя перасьледы людзей ў Вілейцы будзе адпраўлена ў Камітэт па правах чалавека ААН.


Што датычыцца суддзі Борыс, то яна ўжо даўно была уцягнута ў брудную справу па вынясеньні несправядлівых рашэньняў суду:
https://gazetaby.com/post/mityngu-ne-bylo-a-prysud-yoscz/38113/


https://m.nn.by/articles/54337/


Вось відэа з сустрэчы жыхароў Вілейкі з блогерам, паглядзіце і самі ацаніце, ці было за што судзіць Андрэя Каўзановіча.
https://youtu.be/WNbPl0ZFCkI


#вілейка #вялейка #суд #ціханоўскі #вилейка #Тихановский #вилейский #РОВД
Вілейчане! Як вы ведаеце, у апошні час ў Вілейцы адбыліся палітычныя рэпрэсіі - па незаконных пратаколах асудзілі жыхароў Вілейкі за кармленьне галубоў на Цэнтральнай плошчы і за сустрэчу з блогерам, які проста браў у людзей інтэрв'ю.

У дадзенай сітуацыі адзіная нашая зброя - праўда, галоснасьць і салідарнасьць!

У Вілейцы ўжо асуджаныя і пакараныя штрафамі:
Юры Сыракваш - 675 рублёў
Андрэй Кудзік - 1350 рублёў
Алена Усціновіч - 540 рублёў
Андрэй Каўзановіч - 675 рублёў.

І яшчэ суды ідуць і будуць ісьці:
Андрэй Кудзік (другі суд)
Андрэй Кастэнка
Аляксей Сюдак

Усе рашэньні судоў мы будзем апратэстоўваць!

Але ўжо цяпер трэба пачынаць зьбіраць грошы на дапамогу пацярпелым ад палітычнага перасьледу вілейчанам!

Калі вы маеце магчымасць ахвяраваць любую суму, то вось рэквізіты:

Картка BELARUSBANK
5536 0800 1185 6717
Дзейнічае да 11/21


Жыхар Вілейкі Аляксей Сюдак

#вилейка #вялейка #вилейский #вилейщина #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вілейшчына #суд #РАУС #РОВД #Ціханоўскі #Тихановский #Belarus12stop
Сёньня, 29 траўня, ля ўваходу на вілейскі рынак да 14.00 можна паставіць подпіс за кандыдата ў прэзідэнты Ціханоўскую, а ў суботу і нядзелю на гэтым жа месцы з 10.00 да 14.00 за Ціханоўскую і Бабарыку.
#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #вилейскийрайон #вилейка #вилейский #выбары #выборы2020 #выбары #прэзідэнт #Ціханоўскі #тихановский
Хто яшчэ жадае паставіць у Вілейцы подпісы за вылучэньне Ціханоўскай, Бабарыка, Казлова ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта ?

Заўтра, 10 чэрвеня, ля вілейскага рынку будзе стаяць пікет па збору подпісаў з 10.00 да 14.00

Прыходзьце з пашпартам!

#вілейка #вялейка #вилейка #выборы2020 #выборы #выбары #выбары2020 #Ціханоўскі #бабарыка #казлоў #козлов #Тихановский #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён
Нагадваем. Сеньня, 10 чэрвеня, ля вілейскага рынку стаіць пікет па збору подпісаў за кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.

З 10.00 да 14.00 можна паставіць подпісы за вылучэньне Ціханоўскай, Бабарыка, Казлова.

Прыходзьце з пашпартам!

#вілейка #вялейка #вилейка #выборы2020 #выборы #выбары #выбары2020 #Ціханоўскі #бабарыка #казлоў #козлов #Тихановский #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён
Уважаемые вилейчане, земляки! Дорогая вилейская семья!
Делимся с Вами радостью - с 29 мая в поддержку Тихановской Светланы на пикетах в г.Вилейка и аг.Илья вы отдали более 1300 подписей!
Благодаря слаженной работе активистов, волонтеров удалось организовать пикеты у наших дорогих соседей в г.Сморгони, г.Ошмянах г.Мяделе, г.Молодечно, к.п.Нарочь.

Всего с 28 мая 2020 нашей вилейской командой было собрано более 3300 подписей в поддержку семьи Тихановских.
Основная часть подписных листов была передана ещё на прошлой неделе, а вчера завезли ваши оставшиеся подписи и передали участникам инициативной группы Тихановской Светланы на Комаровке.

От всей души благодарим всех за активную гражданскую позицию, за уважение и добрые слова, за улыбки и юмор, за поддержку и помощь, за Вашу уверенность в переменах к лучшему)

Сегодня в 16.00 возле входа в городской парк начнется Пикет по сбору подписей и солидарности в поддержку Тихановской Светланы, Бабарико Виктора, Козлова Николая.
Ваши подписи в поддержку мы обязательно передадим в штабы инициативных групп.

Кроме того на пикете Вы сможете оставить запись (благодарность, сочувствие, предложения для программ кандидатов, пожелания и т.д.) в Книге Солидарности, общей для всех кандидатов.

Сегодня финальный день по сбору подписей.
Сделайте свой вклад в для общей цели!
Не останьтесь на обочине истории.

#вилейка #вілейка #вялейка #выборы #выборы2020 #бабарыко #Тихановский #козлов #выбары #выбары2020 #Ціханоўскі