Навіны Вілейка
308 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Вядомы ў сусьветных музычных колах беларускі дырэжор, ураджэнец Вілейкі, Віталь Алексяёнак, які жыве ў Берліне, едзе дапамагаць украінскім бежанцам.

Ён паведаміў што, 27 лютага 2022 г. разам з сябрамі паехаў на ўкраінска-польскую мяжу на дапамогу украінскім бежанцам. Павезлі прадукты, рэчы, шмат усяго, што неабходна для дзяцей.

Валанцёры едуць на двух аўтамабілях і гатовыя затрымацца на мяжы столькі, колькі будзе патрэбна. Кіроўцы будуць развозіць людзей ад мяжы з бліжэйшыя гарады Польшчы, а некалькі чалавек пры патрэбе возьмуць з сабой у Берлін.

Віталь – наш зямляк. Ён нарадзіўся ў Вілейцы, вучыўся ў 2-й гімназіі і пачаў вучыцца музыцы ў Вілейцы. Сёння Віталь Алексяёнак - вядомы дырыжор, пераможца міжнародных музычных конкурсаў – ужо некалькі год жыве і працуе ў Берліне.

У 2020 годдзе Віталь у Беларусі выступаўісупраць фальсіфікацыі выбараў. У 2021 годзе ў Берліне напісаў кнігу пра беларускія пратэсты. Першай, хто прачытаў кнігу, стала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексеевіч.
Кніга прадаецца ў кнігарнях Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі і таксама на Амазоне.


#Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь #Вілейскі #Вілейка #Вялейка #Вилейка #Алексеёнок #Алексяёнак
#Украіна #Кіеў #вайна #расія #россия #Украина #война #Киев #Україна #Київ
Вілейчанін, які паставіў «Маленькага прынца» ў Ла Скаля, стаў дырыжорам Нямецкай опэры на Рэйне

Вядомы ў Эўропе беларускі дырыжор Віталь Алексяёнак перайшоў на працу ў Дусэльдорф, стаўшы дырыгентам тамтэйшай Нямецкай опэры на Рэйне.

«Гэта тэатар (фактычна два — у Дусэльдорфе і Дуйсбургу) зь вялікай музычнай традыцыяй, вялізным калектывам і рэпэртуарам, які ўключае ня толькі асноўных італьянскіх кампазытараў, але і Вагнэра, Яначака і многіх іншых, аж да сусьветных прэм’ер… Тут у мяне будзе магчымасьць дырыжыраваць многімі вялікімі тэатральнымі творамі, працуючы з двума аркестрамі, Дусэльдорфскім сымфанічным і Дуйсбурскім філярманічным», — напісаў Віталь Алексяёнак у Фэйсбуку.

Ужо ў гэтым сэзоне ён будзе дырыжыраваць у Нямецкай опэры на Рэйне на такіх спэктаклях, як «Тоска», «Чароўная флейта», «Гензэль і Грэтэль».

Алексяёнак таксама паведаміў, што пачынае рэпэтыцыі з аркестрам тэатру Massimo Bellini ў Катаніі на Сыцыліі, каб адкрыць там новы сымфанічны сэзон музыкай францускага кампазытара Гектора Бэрліёза.

15 кастрычніка ў італьянскім тэатры Ля Скаля адбылася прэм’ера опэры «Маленькі прынц», якую паставіў Віталь Алексяёнак.

#вилейка #вялейка #вілейка #Алексяёнак
Ураджэнца Вілейшчыны Віталя Алексяёнка прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам у сіцылійскі Teatro Massimo Bellini

Пра прызначэнне дырыжор паведаміў у сваім facebook.

«З вялікай радасцю хачу паведаміць вам, што мяне прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам тэатра Масіма Беліні ў Катаніі (Сіцылія)! Мы ўжо выступалі разам на мінулым пераднавагоднім канцэрце і таксама адкрывалі цяперашні сімфанічны сезон. І цяпер гэты выдатны аркестр, увесь калектыў тэатра і я працягнем працаваць разам на сталай аснове», — падзяліўся Віталь Алексяёнак
Для беларускага дырыжора гэта не першая праца на прыстыжнай міжнароднай сцэне. у 2021 годзе Віталь Алексяёнак сенсацыйна перамог на конкурсе імя Артура Тасканіні. З італьянскай Пармы ён прывёз не толькі першае месца, але і прыз глядацкіх сімпатый. Таксама дырыжор працаваў у Міланскім Ла-Скала. На легендарнай сцэне ён паставіў (!) оперу П’еранжэла Вальтыноні «Маленькі прынц». А напрыканцы 2022 года Віталь быў запрошаны на працу ў Нямецкую оперу на Рэйне.

#вилейка #вялейка #вілейка #Алексяёнак
Ураджэнец Вілейкі Віталь Алексяёнак трапіў у фіналісты прэстыжнай Прэміі маладых дырыжораў імя Герберта фон Караяна

У лік трох фіналістаў Прэміі маладых дырыжораў імя Герберта фон Караяна быў абраны беларускі дырыжор Віталь Алексяёнак. Ён будзе змагацца за перамогу ў конкурсе на Зальцбургскім фестывалі ў жніўні з аўстрыйцам Тобіасам Вегерэрам і карэйцам Ханкёлем Юнам.

Вызначэнне трох фіналістаў прэстыжнай прэміі адбылося 3 красавіка пасля рэпетыцыі дырыжораў-канкурсантаў з Аркестрам Моцартэум і œnm — аўстрыйскім ансамблем новай музыкі — у прысутнасці журы конкурсу. Журы абрала спадароў Віталя, Тобіаса і Ханкеля, і іх наступным крокам стане дырыжыраванне гадзінным канцэртам на Зальцбургскім фестывалі ў Аўстрыі — сусветнавядомым форуме музыкі і драмы.

«Я надзвычай удзячны за гэты давер, прызнанне і падтрымку, і віншую маіх дарагіх калег Тобіаса і Ханкеля і іншых удзельнікаў, якія, хоць і не прайшлі ў фінал, былі выбраны з больш чым 320 заявак і зрабілі фантастычную працу», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Віталь Алексяёнак.

«Прыходзьце і падтрымайце нас. Мой канцэрт адбудзецца 5 жніўня з зальцбургскай «Камератай», — запрасіў на сваё выступленне беларускі музыкант.
Прэмія маладых дырыжораў Герберта фон Караяна — гэта ініцыятыва Зальцбургскага фестывалю ў супрацоўніцтве з Інстытутам Эліет і Герберта фон Караяна. Тры фіналісты, якія прэтэндуюць на прэстыжную прэмію маладых дырыжораў, лічацца аднымі з самых яркіх дырыжорскіх талентаў наступнага пакалення. Кожны з іх правядзе свой уласны канцэрт з зальцбургскай «Камератай» і атрымае шанец пераканаць як аўтарытэтнае журы, так і гледачоў фестывалю ў сваім майстэрстве.

Таксама пераможца, якога вызначыць журы пасля апошняга канцэрта, можа разлічваць на грашовы прыз у памеры 15 000 еўра і запрашэнне на Зальцбургскі фестываль наступнага — 2024 года.

Тым часам пакуль ідзе падрыхтоўка да фінальнага этапу конкурсу, Віталь Алексяёнак анансаваў свае бягучыя праекты.

«Я шчаслівы вярнуцца ў Дзюсельдорф, пагрузіўшыся ў інтэнсіўныя рэпетыцыі з дарагім мне Дзюсельдорфскім сімфанічным аркестрам, — адзначыў ён. — У тым ліку [ў рэпетыцыі] над «Метамарфозамі» Штрауса, Базельскім канцэртам і «Вясной свяшчэннай» Стравінскага ў рамках нашай новай пастаноўкі ў Нямецкай оперы на Рэйне. Наперадзе столькі ўзрушаючай музыкі і супрацоўніцтва з фантастычнымі людзьмі — які гэта падарунак», — з натхненнем напісаў музыка.

Для Віталя Алексяёнка, які родам з Вілейкі, нагадаем, гэта ўжо не першы досвед працы на міжнароднай акадэмічнай сцэне.

У пазамінулым годзе ён працаваў галоўным дырыжорам у аркестры Мюнхенскага ўніверсітэта. У кастрычніку 2021 года перамог у конкурсе дырыжораў імя Артура Тасканіні — заняў I месца, атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. У 2022 годзе быў запрошаны ў тэатр La Scala для пастаноўкі оперы «Маленькі прынц» паводле казкі Экзюперы, а затым быў прызначаны на пасаду дырыжора ў Нямецкай оперы на Рэйне.

На пачатку года Віталь Алексяёнак быў запрошаны на пасаду галоўнага запрошанага дырыжора ў сіцылійскі Тэатр Масіма Беліні ў Катаніі.

На фота: Фіналісты Віталь Алексяёнак, Тобіас Вегерэр і Ханкель Юн.
Фота: facebook.com/alekseenok

#вілейка #вілейскі #вялейка #вилейка #алексеёнок #алексяёнак