Навіны Вілейка
310 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Адбываюцца ператрусы ў актывістаў у Глыбокім і Докшыцах, ў тым ліку ў Юрыя Маціюна, брата вядомага вілейскага настаўніка гісторыі і былога дэпутата Іосіфа Маціюна.


У Глыбокім сёння з самай раніцы ператрэслі кватэры актывістаў Аляксандра Шарабайкі і Вольгі Лапатка.

У Докшыцах - настаўніка Арцёма Стадольніка і юрыста, былога следчага Юрыя Мацеюна.

У Докшыцах быццам бы шукаюць тых, хто размаляваў аўтобусны прыпынак у адной з вёсак. У Глыбокім, па непацверджанай інфармацыі, "шукалі выбухоўку".

upd. Таксама ў Докшыцах адбыўся ператрус у Веранікі Судніковіч. Яна не прыцягвалася да адказнасці па 23.34, але падтрымлівала пратэстны рух.

На гэты момант няма сувязі з докшыцкімі актывістамі Таццянай Дорц і Юрыем Стадольнікам. Таццяна апошні раз была онлайн у 06:17.


https://novychas.by/hramadstva/peratrusy-u-aktyvistau-u-hlybokim-i-dokszycah

#глыбокае #докшыцы #вілейка #вялейка #вилейка #глубокое #докшицы