Навіны Вілейка
309 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Бiблiятэка сямейнага чытання запрашае жадаючых на творчую сустрэчу з фотамастаком Мiхасем Куляшом i паэтам Уладзiмiрам Цанунiным.
Сустрэча адбудзецца 11 сакавiка, у 11.00 гадзiн у чытальнай зале.
Наш адрас: вул.Вадап'янава, 21, Палац культуры.

#вилейка #вялейка #вілейка #кулеш #цанунін
😃👍🏻📖📸Творчыя таленты Вілейшчыны фотамастак Міхась Кулеш і паэт Уладзімір Цанунін былі гасцямі Бібліятэкі сямейнага чытання 11 сакавіка😃👍🏻📖📸

11 сакавіка ў Бібліятэцы сямейнага чытання прайшла прэзентацыя фотавыставы майстра фотаздымкаў Міхася Куляша і  паэта-вілейчаніна Уладзіміра Цануніна “У аб’ектыве родныя мясціны”.

Сустрэча прайшла ў фармаце “пытанне — адказ”: аўтары расказвалі пра сваё жыццё і творчасць, а таксама пра сваё супрацоўніцтва. Фотаработы ўпрыгожвалі чытальную залу бібліятэккі. Запрошаныя госці пачулі расповяд пра гісторыю фотаздымкаў Міхася Куляша і паэтычных радках для іх, якія напісаў Уладзімір Цанунін. Паэт таксама прачытаў свае новыя вершы, чытачы маглі пазнаёміцца з кнігамі аўтара, атрымаць аўтограф. На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі Вілейскага краязнаўчага музея, бібліятэкі, Цэнтра эстэтычнага выхавання і сябры нашых герояў. Сустрэча прайшла лёгка, душэўна, з гумарам, у нязмушанай абстаноўцы.

#вилейка #вялейка #вілейка #кулеш #цанунін #фотавыстава #библиотека #біблі
Сёньня Дзень Народзінаў адзначае вілейскі фатограф, беларускі патрыёт Міхаіл Кулеш.

Міхась, з Днём Нараджэньня! Шчасьця, каханьня, здароў’я, дабрабыту! Творчага натхненьня, каб часьцей нас радаваў сваімі фоташэдэўрамі!

Запісацца на фотасесію можна па тэл.: +375297794692

Паглядзець працы можна тут:
https://vk.com/vialiejka_photostudia_mk

#вілейка #вялейка #вилейка #фото #фотовилейка #фотосессиявилейка #фотограф #фотостудия #фотосалон #Кулеш