Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Абвешчаны збор на надмагільны помнік нашаму земляку Змітраку Бядулю

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвясціў збор сродкаў на надмагільны помнік пісьменніку Змітраку Бядулю.

Эскіз манумента распрацаваны вядомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць 12,5 тысячы рублёў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленых грамадзян узяць удзел у дабрачынным сборы сродкаў і зрабіць грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк» БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032.

Музей будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта і кожнае ахвяраванне.
Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) памёр у эвакуацыі ў казахстанскім Уральску 3 лістапада 1941 года. Там і быў пахаваны. У 2020 годзе адбылося перапахаванне ў Мінску на Усходніх могілках.

Даведка:

Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік), беларускі паэт і празаік, мовазнаўца.

Самуіл Плаўнік нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён). Нейкі час вучыўся і жыў ў Даўгінаве і Ільлі.

#бядуля #вілейскіпавет #вілейскіраён #вілейка #вялейка #вілейскі #лагойскіраён #лагойскі #пасадзец #вилейский #вилейскийрайон #вилейскийповет #посадец #илья #илия #ільля #ілля #ілія #даўгінава #долгиново