Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Батутыст з Вілейкі Іван Літвіновіч перамог у Баку на этапе Кубка свету

Алімпійскі чэмпіён Токіа, батутыст віляйчук Іван Літвіновіч перамог на этапе Кубка свету. Ён паказаў вынік 61,850 бала.

Крыніца і фота: team. by.

#вилейка #вялейка #вілейка #літвіновіч #литвинович #спорт #батут
Памёр наш земляк, ураджэнец вёскі Любань, навуковец-фалькларыст, шматдзетны бацька Анатоль Літвіновіч

Пра тое, што ў Анатоля Літвіновіча рак лёгкіх чацвёртай ступені, мы паведамлялі 12 студзеня.

11 студзеня жонка Вольга Літвіновіч напісала мужу такі развітальны акраверш.

"Таму што я моцна цябе кахаю,
Адчай не валодае мной.
Ласкавым будзь, сонца нябёснага раю!
Юдолі-нядолі зямной
Няхай вызваляецца сэрца і знае:
Я Беларусь у табе кахаю."

Па словах Вольгі, муж марыў выдаць кнігу ўласных навуковых артыкулаў. Але так і не атрымалася.

Без бацькі засталося шасцёра непаўналетніх дзяцей.

Анатоль Літвіновіч нарадзіўся ў 1951 годзе ў Любані, на Вілейшчыне. Скончыў мясцовую школу, пасля – БДУ, а ў 1979 годзе – аспірантуру. . Настаўнічаў, працаваў у музеі ў Заслаўі, у аддзеле старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Абараніў дысертацыю “Пытанні беларускай фалькларыстыкі ў польскім перыядычным друку другой паловы 19 – пачатку 20 ст.” Ад 1988 года ён працаваў у лабараторыі беларускага фальклору БДУ спачатку навуковым, пазней старшым навуковым супрацоўнікам, даследаваў рэгіянальныя асаблівасці беларускай традыцыйнай культуры. Фальклорныя запісы Літвіновіча ўвайшлі ў шматлікія зборнікі вуснай народнай творчасці. Працоўную дзейнасць Анатоль Літвіновіч завяршыў на кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях, праводзіў экскурсіі па экспазіцыі музея старажытнабеларускай культуры. Сабраў шмат беларускіх народных песень, у тым ліку з роднай Вілейшчыны.

Літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч у фэйсбуку:
«У пазамінулым-2021 г. Анатоль прайшоў праз Акрэсьціна, дзе яго, 69-гадовага, паважна, але як бы й заўчасна, без парЫ, клікалі «дзядýлем»...».

Шчырыя спачуванні сям'і Літвіновічаў.

Фота з архіву сям'і.

Паводле "Рэгіянальнай газеты"

#вілейка #вялейка #вилейка #літвіновіч #любань