Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
У 1915 годзе ў Вілейцы ўзніклі ваенныя брацкія могілкі. З часам яны зарасталі, не даглядаліся – і зліліся з гарадскімі могілкамі на вуліцы 1 Мая. У выніку ваенныя магілы амаль усе згубіліся, на іх месцы пачалі рабіць новыя пахавані.

Вядома, што на тых брацкіх могілках знайшлі спачын больш за 500 салдат і афіцэраў Рускай імператарскай арміі (былі сярод іх і беларусы). Каля 300 прозвішчаў удалося на сёння аднавіць.

У 2015 годзе на могілках паўстала надбрамная капліца ў памяць пра палеглых у гады Першай сусветнай вайны. А вядомыя прозвішчы спачыўшых тут упісаны на плітах унутры капліцы.

#вилейка #вялейка #вілейка #ПМВ #1915 #могілкі #кладбище

https://vk.com/id386691193