Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Твор вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка. "Абуджэнне" п.ал.62*97. 2019г.

#вілейка #вялейка #вилейка #Мацюшонак #матюшонок
Вілейскі Мастак і Чалавек Эдуард Мацюшонак з сваімі творамі.

Фота з яго старонкі Facebook
https://www.facebook.com/profile.php?id=100039314524238

#вілейка #вялейка #вилейка #Мацюшонак
Вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак прысвяціў карціну мастаку Уладзіславу Страмінскаму

"Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..." так называецца гэтая праца Эдуарда Мацюшонка.

Уладзіслаў і яго жонка Кацярына жылі ў Вілейцы ў 1939 годзе. Тут мастак выкладаў у гімназіі імя Генрыха Сянкевіча. Будынак гімназіі захаваўся да сёння. Тут месціцца Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У Першую Сусветную вайну будучы мастак быў моцна пакалечаны, выжыў і прыйшоў у мастацтва дзякуючы каханню жонкі Кацярыны. Уладзіслаў быў знаёмы з Малевічам, а ў мастацтве вядомы як пачынальнік “унізму” – плыні, калі ў карціце побач з традыцыйнымі матэрыяламі выкарыстоўваюцца іншыя прадметы – напрыклад, шкло, метал, дрэва і іншае.

Па словах Эдуарда Мацюшонка, у Вілейцы захаваўся не толькі будынак, дзе працаваў мастак, але і невялічкі дом, дзе жыла сям’я.

У Вілейцы памятаюць мастака Уладзіслава Страмінскага. У мясцовым краязнаўчым музеі ёсць матэрыялы, прысвечаныя яму. У Вілейку прыязджала дачка мастака Ніка. Каля кінатэатра “Мір” стаіць скульптурная кампазіцыя, прысвечаная мастаку, а таксама ў музеі захоўваецца карціна Барыса Цітовіча “Шлях з вайны ў мастацтва”, на якой – Уладзіслаў і яго жонка. Карціна Цітовіча, дарэчы, створаная ў плыні “унізм”.

Нагадаем, што нядаўна партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры з'явіліся на вуліцах Лодзі.

Кацярына Кобра (Katarzyna Kobro), скульптарка, заўсёды знаходзілася ў ценю свайго мужа — мастака Уладзіслава Страмінскага. Але апошнім часам яе творчасць ізноў стала ўсё больш цікавіць не толькі спецыялістаў, але і шырокую публіку. Ускосным сведчаннем гэтага рэнесансу стала з'яўленне ў апошнія тыдні на вуліцах Лодзі муралаў з партрэтамі Кацярыны Кобры.

Кацярына Кобра і Уладзіслаў Страмінскі у 1920-х і напачатку Другой сусветнай вайны шукалі спакою ў сваіх родных у Вілейцы. Памерлі ў Лодзі.

Імя Страмінскага носць Акадэмія мастацтваў у Лодзі.


Больш інфармацыі пра Страмінскага, яго біяграфію і творчасьць:

https://ru.m.wikipedia.org/wiki/Стржеминский,_Владислав_Максимилианович

https://novychas.online/kultura/mastak_uladzislau_straminski_l

https://peramoga.by/kultura/da-125-goddzja-mastaka-avangardysta-uladzislava-strzhjeminskaga-vyprabavanne-ljosam/amp/

На фота:
1. Твор вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка "Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..."
2. Барыс Цітовіч і яго карціна првсьвечаная Страмінскаму і яго жонцы Качярыне “Шлях з вайны ў мастацтва”.
3. Памятны знак каля кінатэатра ў Вілейцы, устаноўлены ў 2013 г., прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння мастака. Скульптурную кампазіцыю з элементамі ўнізма ў гарэльефе, якая поўнасцю вызначае творчасць мастака, выканалі падчас пленэра студэнты мастацкага факультэта Беларускай  дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фёдар Саратцаў і Станіслаў Шашкоў. Пленэр прайшоў па ініцыятыве нашага знакамітага земляка, загадчыка кафедры скульптуры акадэміі мастацтваў, прафесара, Ганаровага грамадзяніна Вілейскага раёна Уладзіміра Іванавіча Слабодчыкава.
4. Фотаздымак Уладзіслава Страмінскага.
5, 6. Партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры на вуліцах Лодзі.

#стреминский #страмінскі #Кобра #лодзь #Łódź
#вилейка #вялейка #вілейка #мацюшонак #твор
#Страмінскі #Стрэмінскі #мастак #Стржэмінскі #Цитович #Цітовіч #Музей #ВілейскіМузей #Сінкевіч #Синкевич #Слабодчыкаў #Шашкоў #Саратцаў
"Мой дзядуля Вінцэнт ,светлая Памяць, страціў ногі на першай сусветнай вайне, пра рэвалюцыю ведаў не па кніжках, перажыў другую сусветную...
Ён заўсёды казаў: "Не вайне". Дзядуля для мяне заўсёды быў Сапраўдным Аўтарытэтам .
НЕ ВАЙНЕ!"

Вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак.

#вілейка #вялейка #вилейка #невайне #Мацюшонак
Сёньня адзначае Дзень Нараджэньня вілейскі Мастак і Патрыёт Эдуард Мацюшонак.

Спадар Мацюшонак, з Днём Нараджэньня!
Шчасьця, дабрабыту, плённай творчасьці!

Дзякуй Вам!

#вілейка #вялейка #вилейка #Мацюшонак
Твор вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка, на ім выяўлены кляштар кармэлітаў у Глыбокім у часы найбольшага росквіту.

Побач з кляштарам - ставы, якія называлі Капаніцамі.

#вілейка #вілейскі #Мацюшонак #вилейка #глубокое #глыбокае
Новы твор вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка

"Вілейка , вясна 2023 года".
Палатно, алей, 50х70 см. 2023г.

#вілейка #вялейка #вілія #вяльля #вялля #Вилия #матюшонок #Мацюшонак #вилейка
У 1946 годзе ўлады з вілейскага Крыжаўздзвіжанскага касцёла зрабілі склад. Каб разгрузіцца, у храм заязджалі проста на вазах. У будынку былі разбіты вітражы, фрэскі на сценах замазалі. А на паўднёвым фасадзе касцёла была фрэска са сцэнай, як Езус нясе крыж. Колькі ні спрабавалі яе зафарбаваць, яна ўсё адно праступала. У выніку выяву закрылі бляхай.

У 1990-м годзе касцёл вярнулі каталікам.
А ў 1999-м годзе тую фрэску аднавіў мастак Эдуард Мацюшонак. І сёння вы можаце ўбачыць яе на сцяне касцёла.

#вилейский #вилейскийрайон #вилейка #вялейка #костёл #архитектура #матюшонок #вілейскі #Вілейскіраён #вілейка #касьцёл #касцёл #архітэктура #Мацюшонак
Нашыя землякі

"Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..." так называецца праца Эдуарда Мацюшонка, якую ён прысьвяціў мастаку Уладзіславу Страмінскаму і яго жонцы.

Уладзіслаў і яго жонка Кацярына жылі ў Вілейцы ў 1939 годзе. Тут мастак выкладаў у гімназіі імя Генрыха Сянкевіча. Будынак гімназіі захаваўся да сёння. Тут месціцца Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У Першую Сусветную вайну будучы мастак быў моцна пакалечаны, выжыў і прыйшоў у мастацтва дзякуючы каханню жонкі Кацярыны. Уладзіслаў быў знаёмы з Малевічам, а ў мастацтве вядомы як пачынальнік “унізму” – плыні, калі ў карціце побач з традыцыйнымі матэрыяламі выкарыстоўваюцца іншыя прадметы – напрыклад, шкло, метал, дрэва і іншае.

Па словах Эдуарда Мацюшонка, у Вілейцы захаваўся не толькі будынак, дзе працаваў мастак, але і невялічкі дом, дзе жыла сям’я.

У Вілейцы памятаюць мастака Уладзіслава Страмінскага. У мясцовым краязнаўчым музеі ёсць матэрыялы, прысвечаныя яму. У Вілейку прыязджала дачка мастака Ніка. Каля кінатэатра “Мір” стаіць скульптурная кампазіцыя, прысвечаная мастаку, а таксама ў музеі захоўваецца карціна Барыса Цітовіча “Шлях з вайны ў мастацтва”, на якой – Уладзіслаў і яго жонка. Карціна Цітовіча, дарэчы, створаная ў плыні “унізм”.

Нагадаем, што нядаўна партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры з'явіліся на вуліцах Лодзі.

Кацярына Кобра (Katarzyna Kobro), скульптарка, заўсёды знаходзілася ў ценю свайго мужа — мастака Уладзіслава Страмінскага. Але апошнім часам яе творчасць ізноў стала ўсё больш цікавіць не толькі спецыялістаў, але і шырокую публіку. Ускосным сведчаннем гэтага рэнесансу стала з'яўленне ў апошнія тыдні на вуліцах Лодзі муралаў з партрэтамі Кацярыны Кобры.

Кацярына Кобра і Уладзіслаў Страмінскі у 1920-х і напачатку Другой сусветнай вайны шукалі спакою ў сваіх родных у Вілейцы. Памерлі ў Лодзі.

Імя Страмінскага носць Акадэмія мастацтваў у Лодзі.

Больш інфармацыі пра Страмінскага, яго біяграфію і творчасьць:

https://ru.m.wikipedia.org/wiki/Стржеминский,_Владислав_Максимилианович

https://novychas.online/kultura/mastak_uladzislau_straminski_l

https://peramoga.by/kultura/da-125-goddzja-mastaka-avangardysta-uladzislava-strzhjeminskaga-vyprabavanne-ljosam/amp/

На фота:
1. Твор вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка "Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..."
2. Барыс Цітовіч і яго карціна прысьвечаная Страмінскаму і яго жонцы Кацярыне “Шлях з вайны ў мастацтва”.
3. Памятны знак каля кінатэатра ў Вілейцы, устаноўлены ў 2013 г., прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння мастака. Скульптурную кампазіцыю з элементамі ўнізма ў гарэльефе, якая поўнасцю вызначае творчасць мастака, выканалі падчас пленэра студэнты мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фёдар Саратцаў і Станіслаў Шашкоў. Пленэр прайшоў па ініцыятыве нашага знакамітага земляка, загадчыка кафедры скульптуры акадэміі мастацтваў, прафесара, Ганаровага грамадзяніна Вілейскага раёна Уладзіміра Іванавіча Слабодчыкава.
4. Фотаздымак Уладзіслава Страмінскага.
5, 6. Партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры на вуліцах Лодзі.

#стреминский #страмінскі #Кобра #лодзь #Łódź
#вилейка #вялейка #вілейка #мацюшонак #твор
#Страмінскі #Стрэмінскі #мастак #Стржэмінскі #Цитович #Цітовіч #Музей #ВілейскіМузей #Сінкевіч #Синкевич #Слабодчыкаў #Шашкоў #Саратцаў
7 сакавiка 1958 года нарадзiўся выдатны чалавек i мастак Эдуард Уладзiмiравiч Мацюшонак!

Паважаны Эдуард Уладзіміравіч, з Днём Нараджэньня Вас!

Моцнай веры, творчых поспехаў і натхненьня на новыя працы!

#вілейскі #вілейскіраён #вялейка #вілейка #Мацюшонак #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #матюшонок