Віцебская Вясна
227 subscribers
3.45K photos
5 videos
3.88K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Праўладныя сацыёлагі выявілі каля 90% «задаволеных жыццём» віцяблян 😊 Найбольш адмоўна востра жыхары Віцебска і Віцебскага раёна рэагавалі на рост цэн на прадукты і тавары першай неабходнасці -54 працэнты, а негатыўная міжнародная абстаноўка хвалявала толькі 41 працэнт апытаных.Усе палітычныя падзеі, у тым ліку рэферэндум па змяненні Канстытуцыі краіны, не былі хоць неяк значнымі для жыхароў рэгіёну, а на дзяржаўныя ідэалагічныя кампаніі людзі проста не звяртаюць увагі. ➡️ http://tinyurl.com/ktywu4nb
Барыс Хамайда распавёў, за што яго збіраюцца судзіць па ч.2 арт 19.11 КаАП:
"Нейкі дзядзька, напрыклад, з умоўнай мянушкай "специалист" падпісаў мяне на забароненыя сайты". Так піша найстарэйшы віцебскі грамадскі актывіст на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Атрымліваецца наступная карціна: раніцай 23 студзеня ў Барыса Ханонавіча правялі ператрус і забралі тэлефон , а яго самога забралі ў міліцыю. Тым самым ранкам у яго на старонцы і з'явіліся "экстрэмісцкія" падпіскі... ➡️ http://tinyurl.com/yhacrxnc
Ужо больш за год знаходзіцца за кратамі палітвязень Уладзімір Булаўскі - віцебскі актывіст і культурніцкі менеджар. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса ( Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). ➡️ http://tinyurl.com/3sh5n8ut
Віцебскі прадпрымальнік Леў Гоз хацеў прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка міліцыі Арцёма Янкоўскага: той падчас ператрусу назваў 66-гадовага віцябляніна "жыдзёнкам". Ператрус адбыўся летась у лістападзе: тады віцябляніна судзілі за распаўсюд "экстрэмісцкай" інфармацыі па ч.2 арт. 19.11.
14 снежня 2023 г. суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Аліса Догіль адмовілася задаволіць грамадзянскі пазоў ў дачыненні да работніка міліцыі наконт кампенсацыі маральнай шкоды за антысеміцкія выказванні «сілавіка». Леў Гоз за прычыненне наўмыснай знявагі гонару і годнасці, выяўленага ў непрыстойнай форме, прасіў суд спагнаць з крыўдзіцеля 10 тысяч рублёў. ➡️ http://tinyurl.com/bscypvv8
Суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч 27 сакавіка мінулага года за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафавала на 555 рублёў медыцынскую сястру цэнтральнай раённай бальніцы Таццяну Грыгор'еву. Правапарушэнне было заўважана ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» і ў відэахостынгу YouTube ➡️ http://tinyurl.com/494cxhsu
На 40 дэпутацкіх месцаў у Віцебскі гарсавет зарэгістраваны 72 кандыдаты. Адпаведна, у 8-мі выбарчых акругах выбары будуць безальтэрнатыўныя. Паводле дзіўнага збегу акалічнасцяў, без канкурэнцыі ў гарсавет сабраліся цяперашні яго старшыня Уладзімір Бялевіч і намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын. Усяго на чарговы тэрмін чарговы тэрмін гатовы абірацца дзесяць дзейных дэпутатаў гарсавета. ➡️ http://tinyurl.com/88d2b4sh
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 29 студзеня прызнаў вінаватым жыхара Віцебска П. за абразу прадстаўнікоў ўлады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў, і на падставе арт.369 КК прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін у 1,5 года ў папраўчай калоніі. Акрамя гэтага, віцяблянін павінен выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды на карысць траіх пацярпелых міліцыянтаў на агульную суму 5500 рублёў: паводле матэрыялаў справы, 28 жніўня, 7 верасня і 27 верасня 2021 года, знаходзячыся на тэрыторыі Германіі, асуджаны размясціў у «Telegram» абразлівыя каментары, на адрас трох кіраўнікоў падраздзяленняў МУС. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. ➡️ http://tinyurl.com/5y6u22n6
Глыбоцкія сілавікі кажуць, што яны атрымалі духоўны зарад ад праваслаўнага святара. Па традыцыі ў пачатку года айцец Сергій наведвае РАУС, чытае малітву аб захаванні здароўя цела і духоўнага спакою работнікаў аддзела і іх блізкіх сваякоў, акрапляе святой вадой службовыя кабінеты і транспарт работнікаў і супрацоўнікаў аддзела. "Духоўны зарад, які Глыбоцкі аддзел аховы атрымлівае ад кожнай такой сустрэчы, не мінае на працягу ўсяго года”, - падагульніў памочнік начальніка Глыбоцкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Напорка. Паводле ягоных словаў, такія сустрэчы дазваляюць адчуць прымірэнне, адсутнасць трывожнасці, бо ў сучасных рэаліях людзі рэдка адчуваюць падобнае, таму што іх суправаджаюць пастаянныя стрэсы. ➡️ http://tinyurl.com/yckdwjxt
❗️ Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў (15 базавых велічынь) за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Гэтая сума - месячная пенсія 76-гадовага віцебскага грамадскага актывіста. Але на гэтым усё не скончылася: з Першамайскага райсуду міліцыянты зноў адвезлі яго ў пастарунак, дзе склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол. Барыса Ханонавіча зноў чакае суд - у наступны панядзелак. ➡️ http://tinyurl.com/ypaxk57a
«Вязьні бачылі яго праз вакно зь перабінтаванай галавой». Былы зьняволены Наваполацкай калёніі расказаў пра Віктара Бабарыку.
Па Пастаўскай выбарчай акрузе №29 вылучана тры кандыдаты, сярод іх важная персона - Ігар Сергяенка, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі. У спісах ён пазначаны як беспартыйны і вылучэнец ад працоўных калектываў. Канкурэнцыю яму складаюць Дзмітрый Андрэйчык, кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «АНДРЭІЧыК» з пасёлка Варапаева Пастаўскага раёна, вылучаны ад ліберальна-дэмакратычнай партыі, і Ірына Мурашка, першы сакратар Браслаўскага БРСМ і сябра і вылучэнка партыі “Белая Русь”.
Старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік разам з начальнікам пастаўскага РАУС Дзмітрыем Куталёвым ездзяць па працоўных калектывах Пастаўшчыны і заклікаюць людзей да актыўнага ўдзелу ў выбарах. Пры гэтым ён падкрэслівае, што лічыць правільным аддаць голас за людзей, якіх усе ведаюць, якія сваёй працай і прафесіяналізмам заслужылі павагу. Дык гэта ж яўна не Сергяенка 😊 , а хутчэй мясцовы фермер! ➡️ http://tinyurl.com/ycynwrkt
Віцебскі ізалятар часовага ўтрымання вярнуўся на Маскоўскі праспект.
Зачынены на рамонт неўзабаве пасля жнівеньскіх падзей 2020г., ІЧУ часова знаходзіўся ў памяшканнях віцебскага СІЗА на вул.Гагарына. Праз гэта часам ўзнікала блытаніна ў пошуках затрыманых: дык чалавек у следчым ізалятары з "крыміналкай" ці пакуль у ІЧУ? Цяпер рамонт скончаны, ізалятар часовага ўтрымання зноў працуе па адрасе Маскоўскі праспект, 59А.
Цікава, як у свежапафарбаваных сценах будзе наконт парадкаў? Ці для "палітычных арыштантаў" застанецца ўсё тое самае : спаць уночы пры святле, пасцельную бялізну на дзень будуць адбіраць і гд?
Былому начальніку Наваполацкага ГАУС Уладзіміру Дуброўскаму прысудзілі два з паловай гады «хіміі» за гвалт у дачыненні да былога калегі. Гэтая гістрыя цягнулася з 5-га жніўня 2023г, калі Уладзімір Дуброўскі, ехаўшы на сваім аўто ў нецвярозым стане, не справіўся з кіраваннем. Калі на месца здарэння прыехалі супрацоўнікі ДАІ, ён адмовіўся сусці у міліцэйскую машыну, пры гэтым «прычыніў праваахоўніку пабоі і фізічны боль, разарваў форменную кашулю». Першапачаткова Дуброўскага асудзілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі) і ч.2 арт. 18.15 (кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане). Тады суд Наваполацка аштрафаваў яго на 200 базавых велічынь (7400 рублёў) і пазбавіў права 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з кіраваннем транспартам. Але на гэтым справа не скончылася... ➡️ http://tinyurl.com/ysdsaen7
За два апошнія гады з эканомікі Віцебскай вобласці зніклі каля 18 тысяч работнікаў. Па 8,6 тысяч - за 2022 і 2023г. З гэтай нагоды можна прыгадаць і "смешныя" заробкі, і дэфіцыт кадраў ва ўсіх галінах - ад ЖКГ да медыцыны і адукацыі, і скарачанні па палітчных прычынах - прыкладам, пасля судоў за распаўсюд так званых "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Памятаеце? У студзені такім чынам звольнілі практычна ўвесь калектыў браслаўскага Музея традыцыйнай культуры. ➡️ http://tinyurl.com/mr42ekce
У спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключылі старонку @BELARUSCATS у Instagram. Адпаведнае рашэнне 30 студзеня прыняў суд Лідскага раёна Гродненскай вобласці. На гэтай старонцы рэкламуюцца разнастайныя вырабы з прынтамі паводле малюнкаў наваполацкай мастачкі Вольгі Якубоўскай, якая ў 2020г. запачаткавала цэлую серыю творчых прац «Коцікі свабоды», дзе галоўнымі «героямі» сталі белыя кацяняты – метафарычная выява шчырых і смелых беларусаў, якія не змірыліся з ціскам і гвалтам, а таксама шэрыя ваўкі з акрываўленымі пашчамі... Мастачка па зразумелых прычынах мусіла пакінуць Беларусь ➡️ http://tinyurl.com/4xwktt5j
Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў на Віцебшчыне: усяго 31 прэтэндэнту адмоўлена ў тым, каб стаць кандыдатам у дэпутаты. З іх аднаму - у абласны Савет, 22 - у раённыя Саветы, 7 - у гарадскія гарадах раённага падпарадкавання і 1 - у сельскія Саветы. 11 чалавек самі знялі свае кандыдатуры з так званай перадвыбарнай гонкі. ➡️ http://tinyurl.com/37ftkpjr
Барыса Хамайду падманулі ў міліцыі 👮- тры дні таму ў Першамайскім РАУС яму ўручылі позву ў суд на 5-га лютага. Сталы чалавек дарма ездзіў на другі край горада з цяжкім пляцаком, бо быў гатовы "сесці" на 15 сутак - пасля штрафу мінулым разам па ч.2 арт. 19.11 цалкам можна было чакаць і арышту за такое самае правапарушэнне... Але ў судзе справы Барыса Хамайды не аказалася.
Праваабаронцы даўно казалі пра тое, што міліцыянты перавышаюць свае паўнамоцтвы, калі прызначаюць даты судоў. Бо ў прызначаную імі дату суддзі проста могуць быць заятыя іншымі справамі. Час разгляду можа вызначыць толькі ўласна суд. Але ў дадзеным выпадку супрацоўнікі міліцыі не зрабілі нават таго, за што ўзяліся - не падрыхтавалі матэрыялы адміністрацыйнай справы Барыса Ханонавіча для суду.
Есць у гэтай гісторыі і яшчэ адзін нюанс: асудзіць спадара Хамайду могуць бліжэй да выбараў, і падстрахавацца арыштам - каб 25 лютага грамадскі актывіст правёў за кратамі.
Вылучэнца ад КПБ Сяргея Нішчыменку не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты парламента, бо ён няправільна склаў дэкларацыю аб прыбытках. Мужчына збіраўся балатавацца па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 20, але яму адмовілі спачатку акруговая выбарчая камісія, а потым і Віцебская абласная. Звяртацца ў суд спадар Нішчыменка не стаў. ➡️ http://tinyurl.com/3u52bt96
Вы чулі пра "прыярытэтнасць кандыдатаў у дэпутаты"? Не? І ў выбарчым кодэксе, кажаце, такога тэрміна няма? Канешне, няма, бо яго прыдумаў удзельнік камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Юрый Дзеркач, які з'яўляецца таксама і старшынём Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
Фантазіі спадара Дзеркача насамрэч няма межаў) Прыкладам, ён сцвярджае, што «нашы правы надзейна абаронены дзяржавай. Эканоміка эфектыўна развіваецца, і гэта адчувальна для нас". І што мае месца «высокая актыўнасць жыхароў нашага рэгіёна ў электаральнай кампаніі, у жаданні выбраць вартых людзей, якія будуць прадстаўляць іх інтарэсы ў Саветах усіх узроўняў".
А вы адчуваеце высокую актыўнасць у электаральнай кампаніі, пра якую гаворыць спадар Дзеркач? Ці хаця тое, што цяпер «як ніколі, у Рэспубліцы Беларусь намі створаны надзейны падмурак, які дае магчымасць для хуткага развіцця і значнага паляпшэння жыцця кожнага з нас»? ➡️ http://tinyurl.com/45erp728
На Глыбоччыне стала больш парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Пра гэта гаварылася на пасяджэнні Глыбоцкага райвыканкама, якое адбылося напрыканцы студзеня. Найбольш парушэнняў зафіксавана ў будаўнічай галіне ➡️ http://tinyurl.com/ykhsxbzy