Віцебская Вясна
242 subscribers
4.36K photos
9 videos
4.5K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
🕊«Вясне» — 30 гадоў!

Ад пакункаў з ежай у музеі да Нобелеўскай прэміі міру. Мы прайшлі праз вобшукі, арышты і спробы нас знішчыць, але засталіся вернымі сваёй справе.

Сёння «Вясна» — гэта:
💙 Гарачая лінія і юрыдычная дапамога;
💙 Спісы палітвязняў і дакументаванне праўды;
💙 Падтрымка пацярпелых ад дзеянняў рэжыму;
💙 Інфармацыйная праца;
💙 Голас Беларусі ў свеце.

Мы працуем далей, бо адчуваем вашую падтрымку. «Вясна» — гэта мы з вамі. Дзякуй, што застаецеся з намі!

👉 Як нам дапамагчы? Падзяліцеся гэтым пастом, калі для вас гэта бяспечна, або падтрымайце нашу працу на donate.spring96.org. Але галоўнае — беражыце сябе 🙏🕊

Вясна прыйдзе незваротна! 💙
1
Суд Лёзненскага раёна яўна збіраецца пабіць рэкорд мінулага года па прызнанні інтэрнэт-рэурсаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”

Летась за ўвесь год былі прызнаны “экстрэмісцкімі” 12 інтэрнэт-рэсурсаў, а цяпер толькі за адзін дзень 14 красавіка Лёзненскі суд вынес 4 адпаведных рашэнні.

Як вынік – у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі 3 старонкі ў Instagram:
- "belarusianyounggreens (Беларускiя Маладыя Зяленыя)";
- “roznyjarounyja (Розныя-Роўныя)”;
- "young.people.plus" (Маладыя Людзi +)";
і Telegram-канал "Studfreedom | Belarus".
🤬1💩1
26 красавіка ПЦ «Вясна» спаўняецца 30 гадоў

Гэта не проста лічба – гэта 30-гадовая гісторыя супроцьстаяння, салідарнасці і падтрымкі.


Інфармацыйны аддзел "Вясны" падрыхтаваў цыкл матэрыялаў да юбілею арганізацыі, прысвячаных тым, хто стаяў ля яе вытокаў, і тым, хто далучыўся ў самыя цяжкія хвіліны: сябрам, валанцёрам, партнёрам і тысячам неабыякавым людзей, якія сталі часткай агульнай справы ў змаганні за правы чалавека ў Беларусі.

Да вашай увагі - першае інтэрв’ю з Алесем Бяляцкім пра Праваабарончы цэнтр "Вясна", у якім ён акрэсліў місію арганізацыі, што застаецца нязменнай і праз трыццаць гадоў (крыніца - газета "Навіны" ("Свабода") ад 9 чэрвеня 1998 года.

⬇️ ⬇️ ⬇️
1
Алесь Бяляцкі: Мы — арганізацыя, якая аказвае канкрэтную, рэальную дапамогу людзям, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій

➡️ https://spring96.org/be/news/120043
👍1
КПЧ ААН прызнаў парушэнні правоў 6-ці незалежных журналістаў з Віцебшчыны, пакараных за прафесійную дзейнасць у 2018–2022 гадах

На вясновай сесіі Камітэта ААН па правах чалавека было разгледжана 11 зваротаў, падрыхтаваных віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым у інтарэсах журналістаў, якіх пакаралі штрафамі за распаўсюд “незаконны” распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі і за супрацу з замежнымі СМІ.

Па ўсіх гэтых скаргах былі прыняты станоўчыя рашэнні, падкрэслівае віцебскі праваабаронца. Гэта значыць, што КПЧ ААН прызнае факты парушэнняў правоў журналістаў з боку беларускай дзяржавы. Пра сістэмнасць ціску сведчыць ужо тое, што ад імя віцебскай журналісткі Алены Шабуні было пададзена 4 звароты з нагоды пакаранняў за журналісцкую дзейнасць і па два – ад віцебскіх журналсітаў Змітра Казакевіча і экс-палітвязня Вячаслава Лазарава, якога за супрацоўніцтва з тэлеканалам Белсат пазней пакаралі турэмным зняволеннем.
👍2
TikTok-акаўнт палітэмігранта з Навалукамля другі раз прызналі "экстрэмісцкім"

На гэта звярнуў увагу Telegram-канал Витебск, я гуляю! | Новости Витебска.
TikTok-акаўнт з назвай "Raman Hladkikh" 13 красавіка прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадкцыяй" суд Ленінскага раёна Магілёва. Гэты самы інтэрнэт-рэсурс летась 25 жніўня ўжо прызнаваў "экстрэмісцкім" суд Мінскага раёна. Той самы суд 8 верасня мінулага года прызнаў "экстрэмісцкай" і старонку ў TikTok Наталлі Гладкіх - жонкі актывіста.

У Беларусі мужчына працаваў інжэнерам- энэргетыкам на Лукомскай ДРЭС. У 2020 годзе ён выйшаў з афіцыйнага прафсаюза на прадпрыемстве, адмовіўся ставіць свой подпіс у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, падтрымаў агульнанацыянальны страйк, удзельнічаў у акцыях пратэсту. З працы мужчыну звольнілі. З-за пагрозы рэпрэсій Раман і Наталля Гладкіх з двума дзецьмі з'ехалі з Беларусі ў Літву.
🤬1
Журналісту - палітвязню Анджэю Пачобуту, якога трамаюць у наваполацкай ПК - 1, сёння споўнілася 53 гады.

Гэта ўжо 5-ты дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі.

Ён асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулаў аб «закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ» (361 КК) і аб «распальванні варожасьці» (арт. 130 КК).

Некалькі вартых даверу крыніц сцвярджаюць, што прозвішча Пачобута фігуравала ў спісах палітвязняў, вызвалення якіх патрабаваў амэрыканскі бок. Але ён па-ранейшаму застаецца ў закладніках.

У сьнежні мінулага году Эўрапарлямэнт узнагародзіў Анджэя Пачобута прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

11 лістапада 2025 году польскі прэзыдэнт Караль Наўроцкі ўганараваў Анджэя Пачобута найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы — ордэнам Белага Арла.

Падрабязней пра журналіста, актывіста польскай меншасці ў Беларусі - тут.
1
У Браславе адмянілі найстарэйшы ў Беларусі фестываль традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”

Гісторыя фестываля пачалася ў 1967 г., у 2009-м ён займеў статус “міжнароднага”. У фестывальныя дні Браслаў станавіўся трансгранічнай культурніцкай пляцоўкай, куды з’язджаюцца танцоры, музыкі, выканаўцы песень з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі. У межах фестываля праводзіўся конкурс вакальна-харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея” і свята сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава”.

Рашэнне пра скасаванне фестывалю прыняў Браслаўскі райвыканкам. У ім асаобна падкрэсліваецца, што яно ўзгоднена з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам.

Раней раённыя ўлады неаднаразова падкрэслівалі, што свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» даўно стала брэндам рэгіёна. Але цяпер замежныя госці з “недружалюбных” краін сталі непажаданымі.
🤬1
Талачынская “раёнка” – супраць тых, хто хоча аднаўлення стасункаў паміж Беларуссю і Захадам

Артыкул без подпісу, але з вельмі дзіўным зместам апублікаваны на сайце газеты “Наша Талачыншчына”.

“Отдельные лица, сбежавшие в страны Запада, пытаются убедить западные столицы в необходимости возобновить полноформатные отношения с Минском”, - такі пасыл невядомага аўтара нібыта сведчыць пра тое, што “паўнафарматныя стасункі” аднаўляць не трэба. Але гэта ідзе ўразрэз з дзяржаўнай рыторыкай пра “дружалюбную” Беларусь і адмоўнае стаўленне да яе на “недружалюбным” Захадзе.

У чым жа справа? Аказваецца, ананімнага аўтара абурыла тое, што пажаданні аднавіць адносіны сыходзіць не ад дзяржаўных структур, а ад тых, каму “ни один государственный орган нашей страны не давал права представлять интересы Республики Беларусь на международной арене”.

Прычына з'яўлення артыкула навідавоку: улады ведаюць пра слабы давер да іх і баяцца любой канкурэнцыі. Вось чытачоў і пераконваюць, што яна "незаконная".
🤬2
“Даніна памяці” або “надмагільны помнік, якому не месца ў парку”

Аршанцы абмяркоўваюць знешні выгляд помніка ліквідатарам аварыі на ЧАЭС, які ўрачыста адкрыюць праз некалькі дзён.

Нагадаем, гэта адзіны на Віцебшчыне помнік тым, хто пацярпеў і загінуў у выніку Чарнобыльскай трагедыі. А спрэчкі выклікла найперш тое, што з гараджанамі ніхто не абмяркоўваў, як ён павінны выглядаць і дзе стаяць: улады ўсё вырашылі самі.

“У нашего народа должна быть Память об этих людях!” – з каментарамі такога зместу ніхто не спрачаецца. “К Радунице конечно актуально, но не в самом же центре города ставить кладбищенский памятник!” – гэта кропка гледжання тых, хто не задаволены тым, памятны знак выглядае.

Патрабаванні да яго знешняга выгляду былі сфармуляваны райвыканкамам для ўдзельнікаў творчага конкурсу скульптараў: цэнтральнай фігурай чамусьці павінны быў стаць пажарны. Усталяваць помнік таксама планавалася непадалёк ад пажарнай часткі – і ў непасрэднай блізкасці ад гарадской прыбіральні. Але ўрэшце месца змянілі.
👎1
Вядомага валейбаліста з Глыбокага прызналі часткай «экстрэмісцкага фармавання»

У абноўлены спіс пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да “экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС 16 красавіка ўключылі прозвішча вядомага глыбоцкага валейбаліста Артура Удрыса. Яго імя згадалі ў ліку сямі чалавек, звязаных з ініцыятывай "Вольныя". Гэтая ініцыятыва дапамагае ў рэабілітацыі вызваленых палітвязняў.

Артур Удрыс жыў і рос у Глыбокім, займаўся там валейболам, а пасля пераехаў у Менск, дзе адшліфоўваў сваё спартовае майстэрства.

Пасля выбараў 2020 года мужчына падпісаў ліст свабодных спартоўцаў супраць гвалту і адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную. А пасля быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю.

Цяпер Артур Удрыс жыве і працуе ў польскім Аўгустове, выкладае там у школе фізкультуру. Таксама ён мае дыплом псіхолага, скончыў Усходне-Еўрапейскі інстытут псіхааналізу, займаецца практыкай і працуе з тэмамі сораму, трывогі і прыгнечаных эмоцый.
🤬1
Фестываль "Браслаўскія зарніцы" сёлета ўсё-ткі адбудзецца

Пасля паведамлення пра тое, што Браслаўскі райвыканкам адмяніў сваё ж рашэнне наконт арганізацыі і правядзення фестываля, браслаўскія чыноўнікі паспяшаліся суцешыць абураных чытачоў незалежных СМІ. Маўляў, свята пройдзе, які і планавалася, з 22 па 24 траўня.

Загадчыца сектарам культуры райвыканкама Людміла Новікава паведаміла, што ранейшае рашэнне адменена "в связи с изменением нормативных правовых актов и условий проведения фестиваля". Што канкрэтна зменіцца, спадарыня Новікава не патлумачыла, але ёсць верагоднасць, што змены закрануць міжнародны статус фестываля.

"Браслаўскія зарніцы" - найстарэйшае ў Беларусі свята тражыцыйнай культуры. Упершыню ён адбыўся ў 1967 г., у 2009-м займеў статус “міжнароднага”. На фестываль з'язджаліся танцоры, музыкі, выканаўцы песень з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі. Але ў апошнія гады замежных выканаўцаў выразна паменела.
👍1👌1
У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, уключылі навапалачанку-валанцёрку Інну Коласаву

Паводле сайта МУС, жанчыну судзілі ў Віцебскім абласным судзе. Яе прызналі вінаватай па чч.1 і 2 арт. 361-4 КК РБ (Cадзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) – верагодна, па справе “Беларускага “Гаюна”. Згодна з інфармацыяй з “эстрэмісцкага” спіса ў Інны Коласавай “судзімасць не пагашана”, і гэта найхутчэй за ўсё азначае, што навапалачанку асудзілі да “хатняй хіміі”.

У 2020-м Інна Коласава была заснавальніцай і каардынатаркай валанцёрскай ініцыятывы «Помоги врачам Полоцк-Новополоцк». Падчас уздыму пандэміі Covid19 ііцыятыва дапамагала лекарам – здабывала для іх сродкі індывідуальнай абароны, дэзраствор, спецыяльнае абсталяванне. У 2022г. навапалачанка высадзіла ў сваім двары маленькі сквер пад назвай "Добрый доктор" - на знак удзячнасці лекарам, якія дапамаглі самой Інне перамагчы небяспечны вірус.
🤬2😢1
🔗За «злоснае непадпарадкаванне» у Беларусі асудзілі больш за 80 чалавек

Пераслед паводле артыкула 411 КК у Беларусі стаў сістэмнай практыкай пасля 2020 года. Важна адзначыць, што гэты артыкул, як і раней, гэты артыкул таксама актыўна выкарыстоўваецца супраць звычайных зняволеных як сродак узмацнення дысцыплінарнага кантролю і пакарання за парушэнні рэжыму. Гэта сведчыць пра ўніверсальны характар інструмента ціску.

Па звестках праваабаронцаў, на сённяшні дзень па гэтым артыкуле асуджаны больш за 80 палітвязняў, 45 з якіх працягваюць знаходзіцца ў зняволенні. Пад пераслед па гэтым артыкуле трапляюць як тыя, у каго ўжо сканчваецца асноўны тэрмін і яны хутка мусяць выйсці на волю, так і тыя, каго асудзілі на 15-20 гадоў.

На сённяшні дзень толькі на падставе прысуду паводле арт. 411 КК утрымліваюцца некалькі палітзняволеных, у тым ліку Мікіта Емяльянаў, Уладзімір Кніга, Павел Аўчароў і Андрэй Любецкі

🔹«Гэта робіцца, каб зламаць волю чалавека». Былыя палітвязні — пра пераслед за «непадпарадкаванне» ў калоніях
🤬2
26 красавіка ПЦ «Вясна» спаўняецца 30 гадоў

Напярэдадні гэтай даты Нобэлеўскі лаўрэат, стваральнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі - у праграме "Раніца з Белсатам".

Праваабаронца ўзгадвае, як пачыналася змаганне за дэмакратыю падчас разгону Чарнобыльскага шляху ў 1996 годзе і канстытуцыйнага крызісу, і падзяліўся сваімі думкамі пра тое, як змяніўся рэжым Лукашэнкі за гэтыя дзесяцігоддзі.
1