Віцебская Вясна
242 subscribers
4.36K photos
9 videos
4.5K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
За «кармленьне галубоў» суд аштрафаваў віцебскую таксістку

Дзяўчына прайшла зь іншымі некалькі дзясяткаў мэтраў. Каля піраміды, дзе людзі кармілі галубоў, дзяўчыны ўжо не было. Пра гэта сьведчыла міліцэйскае відэа. Але судзьдзю гэта не пераканала.

https://bit.ly/2Mn5rrs
У Наваполацку склалі пратакол на сябра ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачаня

Алена: "Я сябра ініцыятыўнай групы Чэрачаня, але цікаўлюся ўсімі. І я стаяла там паблізу (каля пункту Ціханоўскай) і назірала, як усё адбываецца. Проста блізенька стаяла..."

https://bit.ly/2XRcKgm
Левінаў прапанаваў запрасіць на паседжаньне камісіі па выбарах кіраўніка абласной міліцыі

"Чарга расьцягнулася не на адну сотню мэтраў. Стоячы ў ёй, выбарцы размаўлялі пра сродкі барацьбы з прусакамі. Зьяўленьне міліцыі людзі ўспрынялі як акт салідарнасьці, але..."

https://bit.ly/2XUl8fe
У Полацку затрымалі Алеся Круткіна – з аблогай, АМАПам і ператрусам

Міліцыянты паведамілі маці, што супраць яе сына нібыта распачатая крымінальная справа за абразу прэзыдэнта...

https://bit.ly/2Ms7Tx2
Андрэя Зуева і Артура Сінегу прысудзілі ў Наваполацку да 15 сутак арышту. Але выкананьне прысуду адклалі

«Думаю, зрабілі гэта не з гуманных меркаваньняў, а каб мець магчымасьць «закрыць» у любы момант, напрыклад - напярэдадні выбараў..." - кажа Зуеў.

https://bit.ly/2Ms39qT
Бабарыка ў Віцебску: «Мы не «народзец», мы – народ, а нам адмаўляюць у праве выбару…»

«Экспэрымэнтаваць можна толькі 5 гадоў. Не даказаў – сыдзі. Я вельмі хачу, каб беларусы навучыліся гэта рабіць», - сказаў Віктар Бабарыка.

https://bit.ly/2ACOjeO
Будуць судзіць віцяблян, якія прысутнічалі на пікетаваньні з удзелам Паўла Севярынца

Жанчына, на якую ўжо склалі пратакол, пабачыла ў міліцыі сьпіс грамадзян, супраць якіх заведзеныя справы паводле арт. 23.34. У сьпісе - як мінімум 15 прозьвішчаў...

https://bit.ly/3dCLCZ1
У Віцебску 3-х актывістаў кінулі да панядзелка за краты ІЧУ

Сярод іх жанчына і інвалід 3-й групы Алена Янушкоўская. Няма словаў...

https://bit.ly/374q5pH
На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў – падпалкоўнік паліцыі РФ у адстаўцы

Раней Новікаў даволі жорстка выказаўся ў інтэрвію пра беларускую міліцыю: "Ня маюць гонару, каб устаць і сысьці". Відаць, праўда. Гонару - нуль...

https://bit.ly/2AFS7fl
У Віцебску затрымалі актывіста «Краіны для жыцьця» Аляксандра Мацеюка

«Я толькі выйшаў з пад’езду – выкралі. Па факце – выкралі. Сяджу ў Чыгуначным РАУС, патрабую панятых, ніхто нічога не робіць, быццам гэта я сам сюды прыйшоў…»

https://bit.ly/3h2EOWM
Суды за пікет 31 траўня: Янушкоўскай – штраф 1080 рублёў, Паўлаву – «суткі», Мацяюк – у чаканьні

На пытаньне судзьдзі ў канцы паседжаньня, ці жадае яна што дадаць, Янушкоўская заявіла: «Я жадаю толькі аднаго – зьмяніць гэтую сыстэму!..»

https://bit.ly/2YctzCL
Валер Цапкала ў Віцебску акрэсьліў вобраз Беларусі будучага

У Віцебску быў разам з жонкай. Тры слупы нашай канкурэнтаздольнасьці паводле Цапкалы: «Адукацыя, адукацыя і яшчэ раз адукацыя!»

https://bit.ly/2XI79Km
Аляксандра Якушкова асудзілі праз скайп на 10 сутак арышту. Судзьдзя – Царыкаў

На судзе Якушкоў паведаміў, што яму цягам 11 гадзін не давалі піць, хоць ён настойліва прасіў. Праз гэта яму стала кепска. На скаргу судзьдзя не зьвярнуў аніякай увагі.

https://bit.ly/2UspdpN
У доме актывіста Андрэя Новікава на Пастаўшчыне адбываецца вобшук

Паводле адной з актывістак, жонцы Новікава Вользе званілі сёння нібыта з СК і паведамілі, што на яе мужа заведзеная крымінальная справа. Па тым жа артыкуле, што і на Ціханоўскага...

https://bit.ly/3f8ycog
Судзьдзя Цыганкова з другой спробы аштрафавала Аляксандра Ільінца на 1080 рублёў

«40 базавых за тое, што я падышоў да сваіх знаёмых, каб паразмаўляць! Ды яны хочуць яшчэ да выбараў загнаць пад плінтус усіх больш-менш актыўных людзей!..»

https://bit.ly/3h9SCPo
Левінаў папрасіў Ярмошыну падаць заяву на Лукашэнку ў Сьледчы камітэт

«Гэта што, па-вашаму, не пагроза жыцьця выбарцаў? Ці вы дбаеце толькі аб сваім жыцьці?..» – запытаўся Павел Левінаў у Ярмошынай.

https://bit.ly/2MOnozo
Зь ізалятару часовага ўтрыманьня нечакана вызвалілі Аляксандра Якушкова

Некалькі сутак ён трымаў галадоўку. Чаму яго выпусьцілі і кім прымалася рашэньне – Аляксандру невядома.

https://bit.ly/2XS8O0a
Андрэй Новікаў з Пастаўшчыны стаў яшчэ адным фігурантам справы Ціханоўскага

Андрэй Новікаў з 11 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Менску. Яму прад’яўленае абвінавачваньне паводле арт. 342 КК РБ.

https://bit.ly/30E2qLC
«Жахліва і брыдка!» Алену Радзькову аштрафавалі ў Наваполацку на 810 рублёў

Дзяўчына проста пастаяла каля пікету за Ціханоўскую, каля якога размяшчаліся плакат з надпісам «Не забудзе Беларусь парад-2020!» ды выявы перакрэсьленага прусака...

https://bit.ly/2Y5ES0K
Віцебскага актывіста Міколу Качурца пасадзілі на 10 сутак. Судзьдзя – Цыганкова

Міколу Качурцу – 61 год. На судзе ён паведаміў, што зьяўляецца пэнсіянэрам па інваліднасьці…

https://bit.ly/2Y3ftER