Віцебская Вясна
271 subscribers
4.68K photos
15 videos
4.63K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
У вёсцы пад Віцебскам вывесілі аб'яву пра забарону Купалля

Гэта абвестка з афіцыйнай дошкі аб'яваў, звернутая да нешматлікіх жыхароў вёскі Лятохі і наадварот - вельмі шматлікіх насельнікаў блжэйшых дачных кааператываў.

Людзі маюць лецішчы ў гэтай мясцовасці па некалькі дзясяткаў год, сябруюць адно з адным і нават ладзяць супольныя святкаванні. І вось - абвестка, якую цяпер абмяркоўваюць у сацсетках. Меркаванні падзяліліся. Нехта лічыць, што падобныя міліцэйскія забароны - абсурд, але цалкам верагодны, прыгадваючы нядаўнюю гісторыю, калі ў Мінску людзей затрымалі за пікнік у парку. Апаненты сцвярджаюць, што гэта "подстава" і "змагарский вброс", бо ў Беларусі, дзе Купалле адзначалі спрадвеку, такога проста не можа быць.
😁3🤬3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Директор «Славянского базара» открыто заявил, что есть артисты, которых на фестиваль больше не пригласят из-за событий 2020 года.
🤮4
У Віцебску пачаўся "ленінапад".

Непагадзі не вытрымаў бюст каля мастацкага музея.
5👍4
❗️Директор Добрушского завода не отсидел свой срок и принёс «зэковские порядки» на Витебщину

В 2023 году ГУБОПиК громко задержал директора Добрушского фарфорового завода Александра Винокурова и его родного брата. Следствие заявило, что брат был посредником при передаче взяток. Суд насчитал Винокурову более 63 тысяч рублей незаконного вознаграждения и дал девять лет колонии усиленного режима, штраф в 28 тысяч рублей и пятилетний запрет занимать руководящие должности.

Но девять лет Винокуров явно не отсидел. Человек с такими же ФИО обнаружился в кресле директора ОАО «Николаевский» Миорского района — его имя указано на сайте райисполкома. Мы нашли его и на фотографии (первое фото) с июньского заседания в РИК: это действительно тот самый бывший директор фарфорового завода, осуждённый за коррупцию.

А заинтересовались мы Винокуровым после жалоб из хозяйства. Работники рассказывали о давлении, унижениях и фактически «зэковских порядках». Когда мы выяснили биографию нового директора, многое встало на свои места: из колонии его каким-то образом выпустили, но усвоенный там стиль управления он, похоже, привёз с собой на Витебщину.
💩5
Суды Віцебскай вобласці істотна папоўнілі “экстрэмісцкі” спіс, які складае Міністэрства інфармацыі

Паводле рашэння суда Докшыцкага раёна “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” прызнаны інтэрнэт-рэсурсы музычнай групы Naviband: старонкі ў TikTok, "ВКонтакте", Instagram, а таксама Telegram-канал "NAVIBAND".

Суд Полацка і Полацкага раёна пастанавіў лічыць “экстрэмісцкім” інтэрнэт-сайт валанцёрскага інфармацыйнага праекта "Voice of Belarus", які быў створаны падчас пратэстаў 2020 года і дагэтуль распавядае пра праблемы ў Беларусі замежным чытачам.

Той самы суд прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” старонку"Свабодныя беларусы ў Варшаве" у Facebook і акаўнт "Партизан Белорусский" у YouTube.

Суд Вушацкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” акаўнты "РУХ" і "Byaction” у Facebook, акаўнта "Sciahupolscy" (БЧБ у Польшчы)” і "daliya57" (Натела Сорокина) у Instagram.

Судом Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаны “экстрэмісцкім” змест старонкі "А._._._._" у TikTok: на гэтым практычна безыменным інтэрнэт-рэсурсе публікаваліся матэрыяла праекта “NEXTA”.
😡3🤬1
Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій.

Пра ператрус ён даведаўся ад сваёй былой жонкі, з якой ён у разводзе ўжо 18 год. З яе тэлефона  да Станкевіча патэлефанаваў невядомы, які вырашыў паразмаўляць з грамадскім актывістам, які зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Але на патрабаванне Ігара Станкевіча ён не назваў сябе, толькі выказаў меркаванне, што даследчык "вярбуе сабе людзей, каб атрымліваць пад гэта гранты". Што мелася на ўвазе, невядомы не ўдакладніў і прычыну ператрусу не патлумачыў.

Як адзначае сам Ігар Станкевіч, ягоныя блізкія ўвесь час адчуваюць ціск з боку сілавікоў: у кагосьці з родных бралі аналіз ДНК, у кагосьці перыядычна праводзяць ператрусы і распытваюць, чым і дзе займаецца іх сваяк.

Ігар Станкевіч мусіў выехаць з Беларусі ў Польшчу пад пагрозай палітычнага пераследу, сацыяльныя сеткі ягонай ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй", імя і прозвішча даследчыка ўнесена ў агульную базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
🤬5😢1
Лукашэнка мяняе свой народ на іншы: толькі ў Віцебскую вобласць прыедуць 5 тысяч грамадзян Узбекістана

Першыя 200 чалавек ужо тут. Дзяўчаты ў нацыянальных строях сустракалі іх з самалёта хлебам-соллю. Грамадзянам Узбекістана прапануюць працу ў сельскай гаспадарцы. Аляксандр Лукашэнка вымушана  прызнаў, што людзей там бракуе катастрафічна, бо ніхто не хоча жыць і працаваць у глыбінцы, дзе зачыняюцца школы і дзіцячыя садкі, ды і ўвогуле няма нармальнай інфраструктуры.

Такім чынам атрымае развіццё Віцебская вобласць. У сельскай гаспадарцы мы даем жытло, бясплатную адукацыю, ахову здароўя — як нашым беларусам умовы”, - казаў Лукашэнка 13 ліпеня падчас  паездкі ў Шклоўскі раён. Праўда, на наступны дзень аптымізму ў яго словах паменела, асабліва што да ўмоваў пражывання грамадзян Узбекістана. “Мы ў вёсках маем больш-менш нармальнае жыллё. Разам прывядзем у парадак. І тое, што будзем будаваць, будзем будаваць для людзей”, - заявіў Лукашэнка 14 ліпеня ў Аршанскім раёне ў прысутнасці хакіма Андыжанскай вобласці Узбекістана Шухратбека Абдурахманава.

Увогуле ж прэс-служба Лукашэнкі анансавала прыбыццё ў Віцебскую вобласць 5 тысяч работнікаў з Узбекістана - па 500 чалавек штомесяц, пачынаючы з верасня. Іх "плануецца прыцягваць не толькі ў сельскую гаспадарку, але і ў будаўніцтва, прамысловасць, сферу паслуг, для працы ў якасці малодшага медыцынскага персаналу”, — гаворыцца ў паведамленні.

Анансавана, што на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ўзбекскі бок атрымае 2 тыс. га для вырошчвання бульбы. “У неабходным аб’ёме” для гэтага будуць прадастаўлены бульбасховішчы. У сваю чаргу Беларусь, як заяўлена, “дапаможа з тэхналогіяй, забяспечыць пасадачным матэрыялам”.

Узбецкім партнёрам паабяцалі перададуць былую санаторную школу ў гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна, зачыненую шмат гадоў таму. Гэты будынак ужо шмат гадоў не могуць прадаць з аўкцыёну, але цяпер анансавана, што яе “пераабсталююць пад турбазу для адпачынку грамадзян Узбекістана”.

Таксама ў Віцебску плануюць адкрыць рэстарацыю ўзбецкай кухні і гандлёвы дом, дзе будуць прадавацца тавары з Узбекістану.
😡2👎1
Ігар Станкевіч: “У КДБ ёсць пытанні ў сувязі з ініцыятывай “Нацыя лідараў”

Учора ў Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне, прайшоў ператрус у яго мінскай кватэры. Ператрус праводзілі 5-6 чалавек, сярод якіх - супрацоўнікі КДБ. У знаёмых Станкевіча распытвалі пра ініцыятыву “Нацыя лідараў”, якая ладзіць анлайн курсы па розных нактірунках – ад грамадскага актывізму да складання ўласнага радаводу.

Пазней Ігар Станкевіч даведаўся, што ператрусы ў Мінску прайшлі мінімум у яшчэ трох чалавек, прычым супрацоўнікі КДБ пабывалі не толькі ў іхных кватэрах, але і ў кватэрах іх сваякоў ці блізкіх. Іх цікавіла тое самае: датычнасць да ініцыятывы “Нацыя лідараў”.

У кастрычніку 2024 года у пераліку “экстрэмісцкіх фармаванняў” на сайце МУС з’явілася “экстрэмісцкае фармаванне “Ордэн”. Там згадваліся некалькі дваравых чатаў, але ў якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўляецца “экстрэмісцкая дзейнасць”, у адпаведным рашэнні КДБ былі згаданыя сайт «Нация Лидеров»Telegram-канал і Telegram-чат «Нация Лидеров», You-Tube-канал «Нация Лидеров Онлайн-хаб», старонкі «Нация Лидеров» у Іnstagram і Facebook.

Ігар Станкевіч жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы, сацыяльныя сеткі ягонай ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй", імя і прозвішча даследчыка ўнесена ў агульную базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
🤬4
Працоўныя мігранты з Узбікестану, якіх прывезлі на Віцебшчыну, ужо просяцца дадому

Частка жыхароў Андзіжанскай вобласці Узбекістана, якія прыехалі на заробкі ў Беларусь, засталіся незадаволеныя прапанаванымі на месцы заробкамі. Яны запісалі відэазварот да ўладаў Андзіжана, у якім апісалі сітуацыю. Да вырашэння праблемы падключылася агенцыя па знешняй міграцыі.

255 грамадзян Узбекістана прыбылі ў Беларусь «на сезонныя работы ў сферы сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі». Іх сустракалі хлебам-соллю і песнямі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на месцы іх чакаюць нармальныя ўмовы пражывання. Прычым ён запрашаў іх у Беларусь разам з сем’ямі. Маўляў, тут усё будзе па-брацку: што беларусам, то і замежным работнікам.
Аднак, паводле слоў узбекскіх гастарбайтараў, працадаўцы на месцы прапанавалі ім заробак у памеры $500 за месяц. Адзін з мігрантаў заявіў, што пасля выдаткаў на харчаванне і бытавыя патрэбы рэшта сумы не апраўдвае працу за мяжой.Іншыя ўдзельнікі звароту адзначылі, што на радзіме могуць зарабіць больш, чым у Беларусі. Яны заявілі пра жаданне вярнуцца дадому.

Паводле агенцыі па знешняй міграцыі, прадстаўнікі агенцыі  і хакіміята Андзіжанскай вобласці ўжо працуюць на месцы сумесна з працадаўцамі для ўрэгулявання сітуацыі.Калі працадаўца адмовіцца выплачваць заробак, прадугледжаны працоўнай дамовай, або парушыць іншыя ўмовы, работнікаў перавядуць да іншага працадаўцы. Таксама разглядаецца магчымасць працаўладкавання мігрантаў у фермерскія гаспадаркі, створаныя узбекскімі інвестарамі ў Беларусі.
Паводле даных агенцыі, у працоўных дамовах прадугледжаны сярэдні штомесячны заробак у памеры $900–1000, а максімальны — $1200.
😁3🤣3
🎉Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч стаў лаўрэатам Франка-нямецкай прэміі

Узнагароджанне правабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча Франка-нямецкай прэміяй за правы чалавека і вярхоўнасці права адбылося яшчэ 10 снежня 2025 года, аднак у мэтах бяспекі імя праваабаронцы тады не было афіцыйна апублікавана сярод 15 уганараваных праваабаронцаў з усяго свету.

Варта адзначыць, што раней гэтай прэстыжнай узнагародай ужо былі адзначаныя беларусы: старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі (2019 год) і былы старшыня Беларускага хельсінскага камітэту, нябожчык Алег Гулак (2021 год).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120725

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
2👍2
Выйшаў зборнік турэмных эсэ экс-палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча, напісаных у глыбоцкай калоніі

Кніга пад назвай «І гэта ўсё ў табе» выдана ў выдавецтве “Камунікат” у Беластоку. Над тэкстамі палітык працаваў пераважна ў 2023 годзе ў ШІЗА, пасля выхаду з ізалятара ён запісаў іх. Але перад вызваленнем рукапісы адабралі. Мікалай Статкевіч аднавіў іх па памяці. Гэта разважанні пра тое, «як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі?” – так напісаў аўтар пра сваю кнігу ва ўласным Тэлеграм-канале.

"Пра маральны выбар лёгка разважаць у тэорыі. Значна цяжэй — калі кожнае слова, кожнае рашэнне і кожны кампраміс могуць каштаваць табе свабоды, здароўя або нават жыцця. Менавіта таму Мікола Статкевіч, як мала хто, мае маральнае права разважаць пра гэтыя тэмы", — гаворыцца ў апісанні кнігі на kamunikat.org.

У 2021 годзе Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 14 гадоў калоніі па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК). Яго накіравалі адюываць гэта тэрмін у ПК-13 у Глыбокім. На працягу зняволення яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар і адзіночную камеру ў ПКТ. У верасні 2025 года яго разам з групай іншых палітвязняў вызвалілі і вывезлі ў Літву, аднак на мяжы палітык выйшаў з аўтобуса, нейкі час правёў на нейтральнай тэрыторыі і пасля зноў быў затрыманы.
Некалькі месяцаў пра яго лёс нічога не было вядома, у лютым 2026 года яго адпусцілі на волю пасля перанесенага ў зняволенні інсульту. Аднак яму даведку аб вызваленні яму так і не выдалі, таму палітык не можа аформіць сабе пенсію.
5
Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі па Віцебскай вобласці

Ігара Брыло асудзілі па знакамітай “малочнай справе”, якая пачалася ў лістападзе 2023 года. Суд пачаўся толькі ў верасні 2025 га і скончыўся тры месяцы таму. Як стала вядома «Нашай Ніве», Ігар Брыло атрымаў 12 гадоў пазбаўлення волі — столькі і прасіў пракурор. Але мала хто з топ-чыноўнікаў цалкам дасіджвае свой тэрмін. У лукашэнкаўскай сістэме распаўсюджана практыка вызваляць іх датэрмінова і адпраўляць кіраваць гаспадаркамі.

Два з паловай гады таму па “малочнай справе” затрымалі таксама амаль усё сямейства кіраўніка «Бабулінай крынкі» Генадзя Скітова, уключна з ім самім, а таксама менеджмент холдынга. Паводле версіі следства , Скітовы пры спрыянні Брыло быццам бы разгарнулі на дзяржаўнай «Бабулінай крынцы» сістэму, пры якой штучна стваралася затаваранасць складоў, што дазваляла для іх разгрузкі адпускаць прадукцыю па ніжэйшай цане. Потым гэтае ў рэальнасці добрае малако і іншая прадукцыя па дэмпінгавых цэнах адгружалася на фірмы-пасярэднікі, якія прадавалі тавар у Расіі па рэальнай цане. А розніца, адпаведна, дзялілася паміж удзельнікамі схемы. Брыло актыўна супрацоўнічаў са следствам, а Скітоў адмовіўся даваць паказанні. У выніку Генадзю Скітову прысудзілі 15 год пазбаўлення волі, піша "Наша Ніва"

На Віцебшчыне Ігара Брыло памятаюць як аўтара парадаксальнага выказвання пра тое, чаму няшмат людзей звяртаюцца са сваімі праблемамі на сустрэчы з дэпутатамі і з ім асабіста. Маўляў, гэта паказнік таго, што ў рэгіёнах усё добра, бо мясцовыя ўлады працуюць на "выдатна".
👍1😁1
Мілітарызацыя школьнікаў працягваецца і ўлетку

На Полаччыне пачаў працаваць так званы вайскова-патрыятычны летнік пад назвай «Пограничник». Ён арганізаваны для школьнікаў з Полацка, Наваполацка і гарадскога пасёлка Ветрына упраўленнем Полацкага памежнага атрада. Два тыдні падлеткаў будуць навучаць прыемам рукапашнага бою і навыкам валодання зброяй, час будзе адведзены і на страявую падрыхтоўку.

Прадугледжана і “забаўляльная частка”, піша гарадская газета “Витебские вести». Забавы, скажам наўпрост, сваеасаблівыя – вайскова-спартовыя эстафеты, прагляд фільмаў адпаведнай тэматыкі, экскурсія на мяжу і стустрэчы з памежнікамі-ветэранамі.

Выданне не паведамляе, па якім прынцыпе фармаваўся кантынгент для гэтага летніка, і ці была ў школьнікаў магчымасць адмовіцца ад такога спецыфічнага адпачынку. Дзейнасць вайскова-патрыятычных летнікаў у Беларусі выклікае вострую крытыку з боку праваабаронцаў, бо яна непасрэдна парушае міжнародныя стандарты правоў дзіцяці і Канвенцыю ААН. Замест звычайнага аздараўлення дзеці сутыкаюцца з ідэалагічным ціскам і мілітарызацыяй: у такіх летніках дзецям навязваюць праўладныя і прарасійскія наратывы, а таксама культ сілы.

Вайскова-патрыятычныя летнікі, якія арганізуюцца сумесна з Памежным камітэтам Беларусі, маюць выразную спецыфіку. Галоўная іх асаблівасць — стварэнне ў дзяцей ілюзіі «краіны ў аблозе». Псіхалагічнае і ідэалагічнае ўздзеянне на выхаванцаў накіравана на стварэнне вобраз ворага на межах краіны, ім навязваецца думка пра непазбежнасць нападу. Дзяцей пераконваюць, што мір у краіне трымаецца выключна на гатоўнасці да бою.

Такія метады разбураюць базавае пачуццё бяспекі. Дзіця пачынае жыць у стане пастаяннага трывожнага чакання вайны. Гэта з'яўляецца прамым парушэннем права дзіцяці на мірнае развіццё і абарону ад мілітарысцкай прапаганды.
💩5
У пералік “экстрэмістаў” уключылі 20-гадовага аршанскага хакеіста

Імя і прозвішча Матвея Сіняўскага з’явілася 17 ліпеня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, размешчанага на сайце МУС. Паводле інфармацыі на гэтым рэсурсе, Матвей Сіняўскі асуджаны Віцебскім абласным судом паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса - Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Найверагодней, да хатняй хіміі, бо ў “экстрэмісцкім” пераліку пазначана, што “судзімасць не пагашана”.

Матвей Сіняўскі вядомы як гулец хакейнай каманды “Лакаматыў-Орша”, выступаў пад нумарам 24, пазней – 67. У 2019 годзе хлопец выступаў за зборную Віцебскай вобласці «Северная столица».
🤬3👍1
«Экстрэмістам” абвясцілі хлопца з Віцебску, які марыў стаць настаўнікам і перамагаў у юрыдычных алімпіядах

20-гадовы Арцём Астратаў быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса. Яго імя і прозвішча з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. Там пазначана, што ў хлопца “судзімасць не пагашана”, і гэта можа азначаць, што ён асуджаны да “хатняй хіміі”.

Малады чалавек, - выпускнік віцебскай школы №4. У школьныя гады ён паглыблена вывучаў замежныя мовы, у малодшых класах быў удзельнікам алімпіяды па беларускай мове, у старэйшых – стаў пераможцам юрыдычнай алімпіяды, арганізаванай у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Тады ў Арцёма Астратава неаднаразова бралі інтэрв’ю дзяржаўныя выданні, дзе ён казаў, што марыць паступіць у віцебскі ўніверсітэт і стаць настаўнікам.

Але лёс склаўся іначай: хлопец стаў студэнтам юрыдычнага факультэта віцебскага МІТСО. Там ён заняўся навуковай дзейнасцю: праца першакурсніка па канстытуцыйным праве атрымала ў конкурсе студэнцкіх работ другую катэгорыю.
🤬4