Віцебская Вясна
271 subscribers
4.68K photos
15 videos
4.63K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Рыторыка пра “Курган Дружбы” змянілася: цяпер пра “варожую” Латвію не згадваюць, а толькі нахвальваюць “расейска-беларускую еднасць”

Практычна па ўсіх дзяржСМІ Віцебшчыны апублікавалі артыкулы пра тое, як 3 ліпеня на “Кургане Дружбы” у Верхнядзвінскім раёне адбылася “традиционная встреча белорусской и российской делегаций”. “Участники международной патриотической акции возложили цветы к памятнику комсомольцам-подпольщикам деревни Прошки на белорусской стороне, исполнили сообща "Катюшу" и провели торжественный митинг у памятника Героя Великой Отечественной войны Марии Пынто на псковской земле”, піша гарадская газета «Витьбичи».

Між тым, “традыцыйнай” сустрэча ў такім складзе стала адносна нядаўна, з 2023 года. Дакладней, з таго часу, як да “Кургана Дружбы” перастала прыязжаць дэлегацыя з Латвіі. Тады дзяржаўныя газеты дружна абураліся тым, што латыскі бок дэмантаваў сваю частку савецкага помніка "Курган Дружбы", узведзенага ў 1959 годзе на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі ў памяць аб партызанах гэтых краін. Знікла і мемарыяльная пліта з надпісам: "Тут 10 мая 1942 года пачаў сваю партызанскую дзейнасць слаўны сын латышскага народа Герой Савецкага Саюза Імант Судмаліс".

Стварэнне і знішчэнне помнікаў – унутраная справа кожнай дзяржавы. Але тады ў Беларусі рашэнне суседняй краіны было названа «здрадай» і «фальсіфікацыяй гісторыі». І вось цяпер дзяржСМІ насамрэч пайшлі на фальсіфікацыю гісторыі, вырашыўшы не акцэнтаваць увагу на пазіцыю Латвіі. Цяпер беларуская ідэалагічная прапаганда імкнецца ўкласці чытачам у галовы тэзіс пра даўнія гістарычныя стасункі з Расеяй і заслугі менавіта яе ў супольным знішчэнні ворага падчас Вялікай Айчыннай вайны.
👎2🤣1
У Пастаўскім раёне таксама няправільна палічылі “дармаедаў”

Памылкі ў спісах “грамадзян, якія не задзейнічаны ў эканоміцы”, накіравалі выпраўляць мясцовых міліцыянтаў. Супрацоўнікі Пастаўскага РАУС праводзілі адмысловыя рэйды па месцы жыхарства 1 590 чалавек, і ў выніку спіс “дармаедаў” скараціўся да 1109 асобаў. Гэта значыць, прэтэнзіі ўладаў да больш як 450 чалавек былі беспадстаўнымі.

Затое высветлілася, што вялікая частка людзей паехала шукаць працу ў іншыя краіны: 195 грамадзян змянілі месца жыхарства на замежнае, больш за 200 чалавек паехалі працаваць за мяжу, прычым большасць – у Еўропу. 96 чалавек аказаліся ў “дармаедскім” спісе выпадкова, бо яны маюць працу, а яшчэ 25 тых, каго лічылі “дармаедамі” – гэта пенсіянеры або тыя, хто мае інваліднасць або цяжкія захворванні.

Супрацоўнікі міліцыі не толькі праводзілі “пераўлік”, але і выдавалі накіраванні ў раённую камісію па працаўладкаванні.

Як мы пісалі раней, недакладныя спісы “грамадзян, якія не задзейнічаны ў эканоміцы” былі і ў Бешанковіцкім раёне: там таксама сапраўды беспрацоўных аказалася значна менш, чым на паперы.

Нагадаем, "закон аб дармаедстве» ў Беларусі (Дэкрэт № 1) класіфікуе грамадзян як «не занятых у эканоміцы». Праваабарончыя арганізацыі, уключаючы ААН, разглядаюць гэты статус як парушэнне правоў чалавека праз прымусовы характар працы і абмежаванне доступу грамадзян да базавых сацыяльных паслуг. Фактычна грамадзян ставяць перад выбарам: працаваць там, дзе прапануе дзяржава, альбо падпасць пад эканамічныя санкцыі з яе боку.
😡4👎1😱1
У Віцебску дэфіцыт дворнікаў зноўку спрабуюць кампенсаваць бясплатнай працай былых зняволеных

Прымусовыя ўборкі вуліц і двароў у Першамайскім РАУС  называюць “супольнай работай крымінальна-выканаўчай інспекцыі і камунальных служб па прыцягненні грамадзян, якія стаяць на ўліку ў КВІ, да грамадска карыснай працы. Маўляў, пасля такіх мерапрыемстваў “у многих появляется мотивация: человек привыкает к работе, учится взаимодействовать в коллективе, и это становится хорошей основой для дальнейшего трудоустройства”. Праўда, статыстыкі, якая пацвярджала б гэтыя гучныя заявы, міліцэйскае начальства ніколі не агучвае.

«Общественно полезный труд - это не просто уборка территории. Для наших подучётных это возможность почувствовать свою нужность, вернуться к дисциплине и ответственности, а в перспективе - выйти на постоянное место работы”, - заяўляе начальнік КВІ Першамайскага РАУС Яўген Якушэвіч. Пакуль няма лічбаў, якія падмацоўвалі б такія заявы, яны гучаць галаслоўна.

Для жыхароў Віцебска карціна зразумелая і без гучных слоў: у горадзе катастрафічна бракуе дворнікаў і прыборшчыкаў тэрыторый на прадпрыемствах і ў арганізацыях. І каб неяк кампенсаваць кадравы дэфіцыт, да ўборкі прыцягваюць  тых, хто стаіць на ўліку ў міліцыі, а ў большасці гэта асобы, якія нядаўна адбылі пакаранне. Прасцей кажучы, гэта людзі, якія наўпрост залежаць ад рашэнняў КВІ, не выканаць якія – сабе даражэй.
  
Падобная практыка “перавыхавання працай” пануе ў вобласці  ўжо некалькі год. У Наваполацку, да прыкладу, 118 такіх асобаў прыцягвалі да “добраахвотных грамадскіх прац” ажно 64 разы на працягу першых 4-х месяцаў гэтага года.

Прымусовая праца забаронена на заканадаўчым узроўні: у ч. 4 арт. 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сказана, што «прымусовая праца забараняецца, акрамя работы або службы, якая вызначаецца прыгаворам суда або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы». Аналагічная забарона ўтрымліваецца ў арт. 13 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
😡4👎1
У газеце “Гарадоцкі веснік” – чарговы  прапагандысцкі праект. Аўтарка яўна разлічвае на ўзнагароду

Праект “Анализируя факты: авторский взгляд» існуе ў раёнцы ўжо даўно. Праўда, за ўсе гэтыя гады там так і не выправілі памылку ў назве 🙂 Але раней публікацыі былі не перыядычнымі. Цяпер ім занялася супрацоўніца рэдакцыі Любоў Шляйко, як яна сама пра сябе піша ў сацсетках, «Журналист. Мама трёх дочек и сыночка.Любимая жена”.

Што цікава: раней Любоў Шляйко (на фота) была рэдактарам раённага выдання. З гэтай пасады яна пайшла ў адпачынак па доглядзе за меншым дзіцем, якому зараз ужо амаль 7 гадоў. Аднак вярнуцца давялося ўжо на пасаду намесніцы галоўрэда.

Вялікі артыкул пра  Любоў Шляйко размяшчала абласная газета, падкрэсліваючы разнастайныя захапленні жанчыны: яна і “аўталедзі”, і аматарка вышывання і веласіпедных прагулак, і ўдзельніца конкурсу “СуперМама-2019”. Цяпер журналістка з Гарадка вырашыла паспрабаваць сябе ў ролі палітычнага аглядальніка.

Праўда, тут асаблівых адкрыццяў яна не зрабіла.  Праект “Анализируя факты: авторский взгляд» нічым не адрозніваецца адз дзесяткаў падобных, калі дзяржаўныя прапагандысты крытыкуюць жыццё ў заходніх краінах, дзе яны, як правіла, ніколі не бывалі. Любоў Шляйко крытыкуе кіраўнікоў суседніх дзяржаў – Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Літвы, каб у чытачоў стваралася ўражанне, што ім вельмі пашанцавала жыць у Беларусі.

Такім чынам, праект далёка не арыгінальны, але менавіта такія цыклы артыкулаў цяпер атрымліваюць узнагароды на журналісцкіх конкурсах.  Так, за агітацыю супраць «недружалюбных краін» Вячаслаў Каладынскі, намеснік рэдактара газеты "Браславская звезда", сёлета стаў пераможцам абласнога журналісцкага конкурсу за праект "Контрасты приграничья". Рэдактар глыбоцкай «раёнкі» Андрэй Панкрат два  гады таму быў прызнаны   пераможцам дзяржаўнага Нацыянальнага конкурса «Золотая литера» за праект «Мнение», у якім ён знаважаў апазіцыю, “беглых” і заходнія краіны. Сёлета журы конкурсу “Золотая литера» абвясціла адыёзнага віцебскага прапагандыста Святаслава Міхайлава, вядоўцы відэапраекта “Вести не молчат» пераможцам у намінацыі "Лучший сетевой проект областных, региональных СМИ". Таксама ў лік пераможцаў трапіў  нехта «палітолаг Вадзім Крылоў», чыім прозвішчам падпісаны матэрыялы праекта «Выводы делайте сами» у газеце «Витьбичи». Такога палітолага не ведае нават Google,  і найверагодней за гэтым тытулам хаваецца нехта з супрацоўнікаў рэдакцыі, які ў негатыўным  ключы  там піша пра жыццё ў заходніх краінах у параўнанні з шчаслівым і бязбедным жыццём у Беларусі, бо толькі тут ёсць адзін чалавек, які  «на самом деле радеет за интересы своего народа».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💩6
Памылку на сайце газеты "Гарадоцкі веснік" нарэшце выправілі. Не без нашага ўдзелу ✏️

Толькі ўчора мы размясцілі інфармацыю пра чарговы прапагандысцкі праект, распавёўшы пра журналістку Любой Шляйко з Гарадка, якая пачала пісаць палітычныя агляды, і памылку ў назве цыкла яе артыкулаў.

І вось цягам сутак памылку, якая "вісела" на сайце ўжо не адзін год, нарэшце выправілі. Дакладней, прыбралі назву праекта, пакінуўшы толькі ілстрацыйны малюнак. А гэта значыць, што "тыя, каму трэба", чытаюць наш рэсурс ⬇️

Праект “Анализируя факты: авторский взгляд» існуе ў раёнцы ўжо даўно. Але раней публікацыі былі не перыядычнымі. Цяпер ім занялася супрацоўніца рэдакцыі Любоў Шляйко, як яна сама пра сябе піша ў сацсетках, «Журналист. Мама трёх дочек и сыночка.Любимая жена”.

Праўда, тут асаблівых адкрыццяў яна не зрабіла.  Праект “Анализируя факты: авторский взгляд» нічым не адрозніваецца адз дзесяткаў падобных, калі дзяржаўныя прапагандысты крытыкуюць жыццё ў заходніх краінах, дзе яны, як правіла, ніколі не бывалі. Любоў Шляйко крытыкуе кіраўнікоў суседніх дзяржаў – Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Літвы, каб у чытачоў стваралася ўражанне, што ім вельмі пашанцавала жыць у Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁3👍2
Відэа «Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы» - у спісе прэміі імя Алеся Адамовіча

Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за 2025 год. У ліку намінантаў - відэа «Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы», размешчанае на YouTube-канале «ЧестнОК». Яго аўтар – ураджэнец Оршы, экс-палітвязень Аляксандр Івулін, беларускі спартовец, журналіст і блогер.

Івуліна затрымалі 3 ліпеня 2021 года і асудзілі журналіста асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за бел-чырвона-белы сцяг на акне кватэры. Але на волю ен не выйшаў: супраць Аляксандра было высунута абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. У студзені 2022 года ў судзе Савецкага раёна Мінска Аляксандра Івуліна асудзілі да двух гадоў калоніі. Ен цалкам адбыў прысуджанае пакаранне за кратамі.

«Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы» - гэта відэафільм-разважанне. Ен пра тое, як розныя людзі адаптуюцца пасля зняволення ў складаных умовах, калі прэсінг на на палітвязняў на волі не сканчваецца, калі накрывае не радасць, а дэпрэсія і калі даводзіцца пакідаць радзіму, як гэта вымушана зрабіў і Аляксандр Івулін.
👍6
Будзь як старшыня райсавета?

Старшыню савета дэпутатаў Віцебскага раёна запрасілі выступіць у дзіцячы летнік. Сустрэча праходзіла пад слоганам даволі двухсэнсоўнага зместу «Успешный я – успешная страна!»

Тое, што Віктар Дарожкін дасягнуў пэўных асабістых поспехаў, сумнёваў няма: яго працоўная біяграфія складаецца практычна спрэс з пераліку пасад у дзяржаўных органах. А вось падлеткам, якія адпачываюць у летніку “Луч”, ён раіў зусім іншае: “выбрать профессию по душе и реализовать себя в ней”.

Нагадаем, па прафесіі Віктар Дарожкін – эканаміст, ён скончыў Беларускі эканамічны ўніверсітэт. Але займацца развіццём вытворчасціне стаў: пайшоў у Акадэмію кіравання пры прэзідэнце РБ, і далей працаваў у выканкамах – раённым і абласным.

Падчас выбараў у Віцебскі райсавет ён абяцаў “благоустройство и развитие инфраструктуры населенных пунктов, ремонт жилого фонда и улично-дорожной сети, создание условий для открытия новых организаций и производств» і гд. Наколькі ён можа адказаць за свае абяцанні, добра ведаюць жыхары раёна, якія скардзяцца на кепскія дарогі, дзіравыя дахі і беспрацоўе. Таму асабістыя кар’ерныя поспехі госця аздараўленчага летніка аніяк не трансфармаваліся ў вобраз “успешной страны”.

Выхаванцам спрабавалі паказаць, што дэпутат, а тым больш старшыня райсавета – гэта безумоўны ўзор для пераймання. Такі падыход можа негатыўна ўплываць на светапогляд падлеткаў, калі яно ператвараецца ў трансляцыю адзінай афіцыйнай ідэалогіі. У закрытай прасторы лагера, дзе дзеці залежаць ад адміністрацыі, адсутнасць альтэрнатыўных пунктаў гледжання пазбаўляе іх магчымасці выбару і парушае права на свабоду думкі. Замест адкрытай дыскусіі фармат выхаванцам прапануюць фармат маналогу, і такім чынам дзецям навязваецца скажоны ўзор для пераймання. Гэта не толькі замінае развіццю крытычнага мыслення, але і нараджае ў будучым пакаленні цынізм і недавер да любых дзяржаўных інстытутаў.
💩5
Жыхарку Наваполацка асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі

Імя Ірыны Мільчанінай з'явілася сёння ў абноўленым пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", які публікуецца на сайце МУС. Жанчыне 46 гадоў, і, паводле інфармацыі на сайце ведамства, яна ўжо адбывае пакаранне.

Судзілі Ірыну Мільчаніну ў гарадскім судзе Наваполацка. Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.
🤬4😡2
Быў у апазіцыі, адрокся ад яе, стаў манархістам і ўрэшце трапіў у “экстрэмісты”

У абноўлены 10 ліпеня пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, унеслі 36-гадовага Дзмітрыя Літвіна. Паводле інфармацыі на сайце МУС, ён быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч.1 арт.130 КК РБ – Распальванне расавай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы. У “экстрэмісцкім” спісе пазначана, што ў Літвіна “судзімасць не пагашана”, што можа азначаць пакаранне “хатняй хіміяй”.

У Віцебску Дзмітрыя Літвіна памятаюць як чалавека, які вельмі лёгка “пераабуваўся”. Ягоны жыццёвы шлях ад прастага хлопца з вёскі Ягадкі, які хадзіў у школу за 5 км ад дому, да “блогера, журналиста, критика, литературоведа, музыканта, переводчика, редактора, художника, историка», як ён сам сябе называе, быў даволі пакручастым.
Літвін скончыў каледж лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці „зборшчык абутку“, потым тэхнікум па спецыяльнасці „канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры“. У 2012 годзе пайшоў у войска, служыў у “спецназе”, потым некалькі гадоў працаваў канваірам у калоніі “Віцьба-3”. Шукаць лепшай долі падаўся ў Маскву, дзе працаваў ахоўнікам, а вярнуўшыся ў Віцебск, далучыўся да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Таццяны Караткевіч. Збіраў подпісы ад імя кампаніі “Говори правду», быў назіральнікам на выбарах. Шмат фатаграфаваўся пад бел-чырвона-белымі сцягамі і здымаў відэаролікі пратэстнага зместу.

Што здарылася потым, невядома, але Дзмітрый Літвін рэзка стаў праціўнікам апазіцыі. Ен пачаў рабіць абразлівыя відэасюжэты пра віцебскіх прадстаўнікоў БХД, называў актывістку Таццяну Севярынец «сектанткай і ерэтычкай», прадстаўніцай «Таталітарнай польскай каталіцкай ератычнай секты”. Пісаў, што «Каталіцызм, каталікі пакланяюцца люцыфэру. Служат антыхрысту (сатане, д'яблу). Каталіцызм – гэта ератычнае веравызнаньне, у аснове якога ляжыць шэраг фальшывых вучэньняў!!!»

Такім чынам, абвінавачанне паводле артыкула 130 КК РБ магло б прагучаць яшчэ ў тыя часы, і прадстаўнікі БХД нават звярталіся ў пракуратуру, каб там далі ацэнку такім дзеянням. Але тая справа так нічым і не скончылася, а “пад артыкул” Дзмітрый Літвін трапіў толькі цяпер, калі пачаў публічна выступаць за праваслаўную абсалютную манархію, пісаць тэксты пра тэорыі змовы і хуткі апакаліпсіс. Пакуль Літвін зневажаў апазіцыю, яго погляды былі прымальнымі для ўладаў, але як толькі пачаў крытыкаваць дзяржаўны лад, пайшоў пад суд.
🤯3🤬3
Как витебский независимый паблик утер нос госпропаганде на YouTube

Среди витебских YouTube-каналов большинство — либо государственные медиа, либо частные площадки, согласившиеся транслировать официальные новости. Но абсолютным лидером по просмотрам стал независимый канал «Красивый северный регион Беларуси». Созданный в январе 2024 года, к 11 июля 2026-го он набрал уже свыше 50 млн просмотров.

Для сравнения: у телеканала «Беларусь 4 Витебск», работающего с 2011 года, — 18,2 млн просмотров, у «Витьбичей» с 2010-го — 17,3 млн, у «Витебских вестей»12,8 млн. Молодой независимый паблик обошел каналы с многолетней историей в два-три раза, а некоторые — почти на порядок.

В июне канал впервые вошел и в топ-20 беларусского YouTube по просмотрам Shorts. За месяц его короткие видео собрали 3,7 млн просмотров, что позволило занять 20-е место среди беларусских каналов. Примечательно, что в топ-30 этого рейтинга попали лишь два пропагандистских ресурса, тогда как независимые медиа набрали 168 млн просмотров против 45 млн у пропаганды.
👍4
Збіраў грошы “на храм”, а траціў на алкаголь

Міліцыя паведаміла пра затрыманне 40-гадовага жыхара Віцебшчыны, які “организовал и руководил деятельностью псевдорелигиозных организаций, сект, в том числе признанных экстремистскими”. У міліцэйскім прэс-рэлізе гаворыцца, што мужчына таксама “создал и администрировал аккаунты в соцсетях, где предлагал церковные услуги, а также размещал порнографические материалы”.

У сваім доме мужчына арганізоўваў групавыя оргіі, у якіх і сам браў удзел, пры гэтым не папярэджваў партнёраў пра свой станоўчы ВІЧ-статус. Пад увагу міліцыі ён трапіў не ўпершыню, бо ўжо адбываў пакаранне за распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх, распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, а таксама за крадзеж рэлігійных прадметаў.

«Наша Ніва» высветліла асобу затрыманага: ім аказаўся вядомы рэлігійны махляр Юрый (Георгій) Крот. Ён ужо больш за дзесяць гадоў “гастралюе” па Беларусі, выдаючы сябе за іерархаў розных цэркваў. У 2019 годзе яго затрымалі і распачалі крымінальную справу за крадзеж і распаўсюд парнаграфіі, а таксама пачалі праверку наконт распусных дзеянняў супраць непаўналетніх. Скончылася “крыміналкай”. І, падобна, адседзеўшы прысуджаны тэрмін, фігурант зноў узяўся за старое.
🤬4
У вёсцы пад Віцебскам вывесілі аб'яву пра забарону Купалля

Гэта абвестка з афіцыйнай дошкі аб'яваў, звернутая да нешматлікіх жыхароў вёскі Лятохі і наадварот - вельмі шматлікіх насельнікаў блжэйшых дачных кааператываў.

Людзі маюць лецішчы ў гэтай мясцовасці па некалькі дзясяткаў год, сябруюць адно з адным і нават ладзяць супольныя святкаванні. І вось - абвестка, якую цяпер абмяркоўваюць у сацсетках. Меркаванні падзяліліся. Нехта лічыць, што падобныя міліцэйскія забароны - абсурд, але цалкам верагодны, прыгадваючы нядаўнюю гісторыю, калі ў Мінску людзей затрымалі за пікнік у парку. Апаненты сцвярджаюць, што гэта "подстава" і "змагарский вброс", бо ў Беларусі, дзе Купалле адзначалі спрадвеку, такога проста не можа быць.
😁3🤬3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Директор «Славянского базара» открыто заявил, что есть артисты, которых на фестиваль больше не пригласят из-за событий 2020 года.
🤮4
У Віцебску пачаўся "ленінапад".

Непагадзі не вытрымаў бюст каля мастацкага музея.
5👍4
❗️Директор Добрушского завода не отсидел свой срок и принёс «зэковские порядки» на Витебщину

В 2023 году ГУБОПиК громко задержал директора Добрушского фарфорового завода Александра Винокурова и его родного брата. Следствие заявило, что брат был посредником при передаче взяток. Суд насчитал Винокурову более 63 тысяч рублей незаконного вознаграждения и дал девять лет колонии усиленного режима, штраф в 28 тысяч рублей и пятилетний запрет занимать руководящие должности.

Но девять лет Винокуров явно не отсидел. Человек с такими же ФИО обнаружился в кресле директора ОАО «Николаевский» Миорского района — его имя указано на сайте райисполкома. Мы нашли его и на фотографии (первое фото) с июньского заседания в РИК: это действительно тот самый бывший директор фарфорового завода, осуждённый за коррупцию.

А заинтересовались мы Винокуровым после жалоб из хозяйства. Работники рассказывали о давлении, унижениях и фактически «зэковских порядках». Когда мы выяснили биографию нового директора, многое встало на свои места: из колонии его каким-то образом выпустили, но усвоенный там стиль управления он, похоже, привёз с собой на Витебщину.
💩5