Вынік дэмаграфічнага спаду: у Віцебску закрываюць адразу 6 дзіцячых садкоў
Абласныя ўлады тлумачаць гэта старэннем насельніцтва ў раёнах старой забудовы: там зменшылася колькасць дзяцей “дзетсадаўскага” ўзросту, і ўтрымліваць установы з няпоўнай “камплектнасцю” стала нерацыянальна. Такім чынам, праблема, ужо даўно вядомая ў сельскай мясцовасці, дзе школы і садкі зачыняюцца не першы год, распаўсюдзілася і на абласны цэнтр.
Пра садок №5, выхаванцаў якога ўжо перавялі ў іншыя ўстановы, нядаўна згадваў Telegram-канал «Витебск, я гуляю/ Новости Витебска»: В здании сада нашли трещину в стене и сперва его поставили на ремонт. Но ремонт никто не стал проводить. В итоге сад просто закрывают”.
“Стоимость ремонтных работ здания сопоставима со строительством нового детского сада”, - піша цяпер гарадская газета “Витьбичи». Але з новымі садкамі якраз праблема. У новазабудаваных мікрараёнах, дзе шмат дзяцей, востра бракуе такой інфраструктуры: толькі ў адным з іх нядаўна адчынілі новую дашкольную ўстанову.

😢1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🌿21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Што можна зрабіць у гэты дзень?
🔹 Арганізуй ці далучайся да акцыі салідарнасці — нават маленькі жэст мае значэнне.
🔹 Надзень жоўтае ці «жоўтую бірку экстрэміста» — гэта сімвал тых, каго сістэма спрабуе зламаць.
🔹 Пішы пра палітвязняў у сацсетках — выкарыстоўвай хэштэг #PrisonersDayBelarus.
🔹 Напішы ліст зняволенаму/ай — падтрымка важная, нават калі яна віртуальная.
🔹 Ахвяруй правераным ініцыятывам, напрыклад, «Вясне».
🔹 Прыдумай свой спосаб выказаць салідарнасць — творчасць мацней за страх.
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у сваіх гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info

👍1
Чашніцкая “раёнка” таксама засталася без рэдактара
Рэдакцыя газеты “Чырвоны прамень” ( дарэчы, назву раённае выданне не мяняла з 1965 г.) працуе без кіраўніцтва. Як вынікае са звестак дзяржаўнай службы занятасці, у “раёнцы” вакантныя пасады рэдактара ( аклад 2 000 – 2 150 руб.) і яго намесніка ( аклад 1 300 – 1 500 руб.) Але для Віцебшчыны адсутнасць кадраў у дзяржСМІ даўно не дзіва – тут ужо амаль 9 месяцаў няма рэдактара нават у абласной газеце «Витебские вести».
Намеснікаў рэдактара шукае яшчэ шэраг выданняў у Віцебскай вобласці: газета «Новополоцк сегодня» ( аклад 1 100 – 1 600 руб.), віцебская гарадская газета «Витьбичи» (аклад 1 500 – 2 000 руб.).
Апроч гэтага, у «Витьбичах» шукаюць 3-х карэспандэнтаў, у «Витебские вести» - таксама 3-х, і па 1 – у раённыя газеты «Міёрскія навіны», «Голас Сенненшчыны» і той самы “Чырвоны прамень”, які працуе і без рэдактара, і без "зама".
У чым праблемы? Першая- за прапаганду шмат не плацяць, а другая – ідэалагічная праверка прэтэндэнтаў.

👍4
У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, унеслі палачанку Ціну Палынскую і яе дачку
Паводле гэтага спіса на сайце МУС, Ціна Палынская і Маргарыта Рабіновіч прызнаныя вінаватымі паводле частак 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і зараз «адбываюць пакаранне». Па інфармацыі праваабаронцаў, былую журналістку Ціну Палынскую і яе старэйшую дачку асудзілі да 2 гадоў калоніі – такое рашэнне прыняў Віцебскі абласны суд. Апрача пакарання зняволеннем, на абедзвюх былі наклaдзены штрафы.
Жанчыны абскарджвалі гэты вырак у Вярхоўным судзе, але вынік разгляду апеляцыі, які адбыуся двух тыдняў таму, не вядомы.
Меркавана, іх справа звязана з прызнаннем «Беларускай аналітычнай майстэрні» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні беларускіх грамадзян. Жанчын затрымалі ў траўні мінулага года.
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Ціну Палынскую і Маргарыту Рабіновіч палітычнымі зняволенымі.

🤬3
Ганна Федаронак, якую “пахавалі” невядомыя зламыснікі, вырашыла шукаць вінаватых
Гісторыя з пахаваннем Ганны Федаронак, вымушанай палітэмігранткі з Пастаўшчыны і адміністратаркі варшаўскага шэлтара для палітуцекачоў з Беларусі, пачалася ў мінулы аўторак. Жанчыне пераслалі фотаздымкі ўлётак, дзе гаварылася, што “Ганна Федаронак памерла” і што адкрыты збор сродкаў, каб яе пахаваць.
Ганна Федаронак выступіла з відэазваротам і выказала меркаванне, што гэта правакацыя можа быць звязана з выбарамі ў Каардынацыйную раду, куды яна балатуецца, - маўляў, гэтая асоба гатовая збіраць грошы нават на ўласнае пахаванне.
На наступны дзень невядомыя пакінулі каля шэлтара пахавальны вянок з жалобным надпісам. Разам з уладальнікам будынка, які здаецца ў арэнду, жанчына напісала заяву ў паліцыю. Але зламыснікі не спыніліся: Ганна атрымала фота “уласнага” надмагільнага помніка...
Яна мяркуе, што так могуць дзейнічаць недобразычліўцы або памагатыя беларускіх спецслужбаў і разлічвае на дапамогу польскіх службоўцаў.

😁4👍1
“Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” прызнаны відэаролік “Почему Уехал из Беларуси? Когда Вернусь Обратно?”
Такое рашэнне 14 траўня прыняў суд Расонскага раёна, і ўжо назаўтра гэты відэаролік на YouTube-канале "vladsmile" уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У ім відэаблогер з нікам vladsmile распавядае, чаму ён з’ехаў з Беларусі і чаму ніколі не плануе туды вяртацца.
Не, хлопец не браў удзелу ў пратэстных падзеях 2020-га года – быў тады яшчэ малы, і яму не пагражаюць наступствы за актыўнасць у тыя часы. Але ён кажа, што не пачуваецца бяспечна ў роднай краіне, дзе можна трапіць за краты за неасцярожнае слова. У якасці яшчэ адной прычыны згадвае неабходнасць служыць у войску - гэта для яго стала абсалютна непрымальным пасля нападу Расіі на Украіну.
Нагадаем, таксама на гэтым тыдні ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў зрабіў свой унёсак і суд Чашніцкага раёна: ён прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” старонку ў Instagram нарвежскай грамадскай арганізацыі.

🤬2👍1
Паўла Севярынца ўзнагародзілі Ордэнам Пагоні
Палітыка і былога палітвязня Паўла Севярынца, які родам з Віцебшчыны, Рада БНР 17 траўня ў Вільні ўзнагародзіла тытулам кавалера Ордэна Пагоні з наданнем адзнакі Крыжу Ордэну Пагоні.
Урачыстая цырымонія прайшла ў віленскім Беларускім музеі імя Луцкевіча.
Павел Севярынец быў узнагароджаны ў Вільні ордэнам разам са сваім сябрам і паплечнікам - палітыкам і былым палітвязнем Змітром Дашкевічам. Тым самым яны ўвайшлі ў лік шасці кавалераў Ордэна Пагоні, што з’яўляецца адной з самых вышэйшых узнагарод БНР. Гэты тытул раней быў прысвоены такім значным і ўплывовым асобам, як Зянон Пазняк і Алесь Бяляцкі.
“Гэта вялікая адказнасць. Я думаю, што гэта ўзнагарода не толькі для мяне, але і для ўсіх беларусаў, якія прайшлі праз турмы і ўдзельнічалі ў беларускім руху. Я вельмі ўдзячны Радзе БНР, атрымаць такую ўзнагароду — вялікі гонар”, - пракаментаваў свой новы тытул Павел Севярынец.

❤2👏2👍1
Forwarded from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
«Золотую Литеру» получил неизвестный антизападный колумнист «Витьбичей»
Редакция «Витьбичей» получила диплом «Золотой Литеры» (государственный конкурс среди медиа Беларуси) за лучший аналитический материал — проект «Выводы делайте сами» за подписью Вадима Крылова. По открытым публикациям на сайте «Витьбичей» эта рубрика существует как минимум с 2024 года: вышло более двух десятков материалов за 2024–2026 годы. Последний из найденных вышел 17 апреля 2026 года — про «американскую гегемонию», санкции и Ормузский пролив.
Судя по статьям, Крылов — крайне антизападный пропагандист: пишет про Польшу, страны Балтии, США, ЕС, Украину, Трампа и Лукашенко в привычной для госмедиа рамке — Запад деградирует, соседи «истерят», Беларусь выглядит островком здравого смысла.
По интонации и задачам его тексты частично напоминают проект «Другими словами» Елены Сыс в «Витебских вестях»: та же попытка объяснять мировую политику через готовые идеологические выводы пропаганды. Но если об Елене Сыс витебской общественности хоть что-то известно, то о самом Крылове за пределами витебского медиаконтура почти ничего не находится — ни места работы, ни экспертного центра, ни биографии, ни научного следа. Только подпись «Вадим Крылов, политолог» — и теперь ещё премия за «аналитику».

😁3
Сёння за “экстрэмісцкую” падпіску ў Мёрах судзілі мясцовага актывіста Сяргея Васільева
Мужчыну затрымалі сёлета ў траўні, забралі тэлефон, і двое сутак ён мусіў правесці ў ІЧУ. Міліцыянты заявілі, што ў ягоным тэлефоне знайшлі падпіску на інфармацыйны рэсурс, уключаны ў Рэсупбліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Мінулы раз актывіста з Мёраў судзілі ў красавіку. Тады мужчыну прызначылі 15 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Яно заключалася ў тым, што мужчына прыйшоў да райвыканкама з таблічкай, дзе было напісана «Работу». Для актывіста гэтая праблема актуальная, бо ўжо працяглы час ён не можа ўладкавацца на працу. Тады, падчас адбыцця “сутак”, Васільеў захварэў на каросту, паведамляе ПЦ "Вясна".
Сяргей Васільеў ужо не першы раз ладзіць адзіночныя пікеты. У жніўні 2021 года да мёрскага райвыканкама ён выйшаў з таблічкай "Узурпатар". Тады яго асудзілі на тры гады “хіміі” за паклёп на Лукашэнку і праваабаронцы прызналі яго палітзняволеным.

🤬2
Непадалёк ад вёскі Прыпернае ў Глыбоцкім раёне быў заўважаны баявы дрон
На Віцебшчыне, у Глыбоцкім раёне, непадалёк ад вёскі Прыпернае мясцовыя жыхары, якія пажадалі застацца ананімнымі, пачулі гук, які нагадваў ім гук мапеда, а пасля пачулі выбух. Як стала вядома, там упаў баявы дрон, які спачатку не выбухнуў, а яго падарвалі сілавікі. Чый гэта быў дрон, залётны, ці такім чынам навучаліся самі беларускія вайскоўцы, людзям невядома.
Таксама жыхары Мёрскага раёна месяц таму на ўмовах ананімнасці распавядалі пра залёт беспілотніка і ў іх раён.
У адкрытых крыніцах няма дакладнай інфармацыі пра гэтыя інцыдэнты і ўвогуле пра тое, колькі беспілотнікаў залятала ў Віцебскую вобласць, бо гэтая інфармацыя старанна прыхоўваецца. Вядома толькі, што ў 2023–2026 гадах фіксаваліся асобныя выпадкі парушэння паветранай прасторы Беларусі і перахопу БПЛА. Частка з іх магла адбывацца ў паўночных рэгіёнах, у тым ліку над Віцебскай вобласцю.

🤬5
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💔21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у шклоўскай калоніі № 17 у 2021 годзе загінуў Вітольд Ашурак — мужны актывіст, асуджаны да пяці гадоў за ўдзел у мірных пратэстах. Вітольд мусіў выйсці на свабоду 9 чэрвеня 2025 года.
Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах.
Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факту смерці не завялі дагэтуль.

❤3💔1
20 год таму пайшоў з жыцця Уладзімір Плешчанка – адзін з першых у Беларусі зняволеных па палітычных матывах
🔻🔻🔻
🔻🔻🔻
❤1
Спадар Уладзімір памёр 20 траўня 2006г. на 57-м годзе жыцця ў вёсцы Вароны Віцебскага раёна – у апошнія гады ён быў вымушаны трымаць невялікую гаспадарку, якая стала галоўным сродкам ягонага існавання. Бо з невялікае пэнсіі па інваліднасці вылічвалі грошы на шматмільённыя штрафы.
Плешчанка меў хворае сэрца, але па некалькі разоў на тыдзень прыяжджаў у Віцебск і разам з Барысам Хамайдам ладзіў пікеты ля так званага “сіняга дому” – раздаваў улёткі ці проста стаяў пад бел-чырвон-белым сцягам. Сення пра безліч тых акцый памятае хіба што Вікіпедыя. Але 20 год таму яго ведаў у Віцебску ці не кожны: дзве постаці каля “сіняга дому” былі знакавымі для ўсіх віцяблянаў.
Калі ў 1998г. з пастамента каля Віцебскага гарадскога ваенкамата знік бюст Сувоорава, галоўным падазраваным зрабілі Уладзіміра Плешчанку. Амаль 7 месяцаў яго трымалі за кратамі, у СІЗА ў яго здарыўся сардэчны прыступ...
На суд да Уладзіміра Плешчанкі прыязжалі праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Але справа рассыпалася: высветлілася, што бюст не меў мастацкай каштоўнасці, доказаў супраць апазіцыянера не знайшлося, а ён заявіў, што яго судзяць за палітычныя погляды і актыўную грамадскую дзейнасць. Справу адправілі на дарасследаванне і ўжо больш не ўзнавілі. Спадара Уладзіміра выпусцілі на волю.
21 траўня праваабаронцы вызначылі Днём палітвязняў у Беларусі. Прыгадаем сёння і нашага земляка.

❤2
21 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці з палітзняволенымі
Гэтую дату выначыў Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў памяць пра палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі ў 2021 годзе.
Сёння ў Беларусі як мінімум 841 чалавек застаецца за кратамі па палітычных матывах. За апошнія 5 гадоў мінімум 9 палітвязняў памерлі ў зняволенні.
"Вясна" публікуе інфаграфіку з актуальнымі лічбамі пра палітвязняў.
- Па стане на 21 траўня 2026 года ў беларускіх месцах зняволення ўтрымліваецца 841 палітвязень. З іх 727 — мужчыны, 114 — жанчыны.
- З іх мінімум 60 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане фізічнага здароўя, 8 чалавек маюць інваліднасць, 26 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 9 чалавек з ментальнымі разладамі.
- У ліку палітзняволеных - 26 шматдзетных бацькоў. Сярод іх 6 жанчын. Ёсць сем’і, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.
- Мінімум 17 замежных грамадзян знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.

❤3
Экс-палітвязня Паўла Нікіценку, вывезенага ў Літву ў верасні мінулага года, уключылі ў міжнародную базу вышуку
Гэта адбылося літаральна днямі: па звестках на 13 траўня, у базе вышуку МУС РФ, агульнай на тэрыторыі Беларусі і Расіі, ягонага прозвішча яшчэ не было. Крымінальны артыкул, паводле якога мужчыну шукаюць, не ўказаны. Верагодна, супраць яго распачалі новую крымінальную справу за інтэрв’ю інтэрнэт-рэсурсам, уключаным у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён распавядаў, як яго вывозілі на мяжу наўпрост з бабруйскай калоніі, збіццё пры затрыманні і ў віцебскім СІЗА, пра ціск на палітвязняў за кратамі.
Віцяблянін Павел Нікіценка быў затрыманы 24 лістапада 2021 г. і асуджаны Віцебскім абласным судом па 6-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Нікіценку пакаралі знаяволеннем на 4 з паловай гады ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, штрафу і кампенсацыі маральнай шкоды на суму 1000 руб.
11 верасня 2025 г. Нікіценку ў ліку 52 беларускіх вязняў прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы.

❤2🤬2😁1🙏1
Выдалены партал «Народныя навіны Віцебска», не адчыняецца сайт orsha.eu, спынены выхад газеты “Вольнае Глыбокае”... Як за апошнія гады звузіўся незалежны медыясегмент Віцебшчыны, прааналізаваў «Витебский курьер news»
Паводле аўтара, “самый заметный удар пришёлся на 2020–2022 годы. Тогда под раздачу попали крупные региональные сайты, которые и освещали мирные протесты в Беларуси, и в целом продолжали давать независимый взгляд на события в регионе”.
Зніклі як буйныя інтэрнэт- выданні, так і малыя – сайты, створаныя ў розных рэгіёнах. А тыя, што засталіся, “вынужденно пишут в условиях строжайшей цензуры”.
Выстаялі нямногія: абнаўляюцца два «Витебских курьера» - адзін з іх працягвае працаваць у даменнай зоне by, пішучы на нейтральныя тэмы, другі выжывае ў эміграцыі, не губляючы сувязяў з Віцебшчынай. Па-ранейшаму працягвае працаваць для сваіх сталых чытачоў сайт “Віцебская вясна”, дзе публікуюцца крытычныя матэрыялы на прававую і сацыяльную тэматыку.
Паўстаюць і новыя інтэрнэт-рэсурсы, звязаныя з нашым рэгіёнам. Пераважна гэта групы ў сацсетках, месэнджарах і на відэаплатформах. Мы знарок іх тут не называем, каб не даваць “наводку” для ўключэння ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Витебский Курьер news
«Народныя навіны Віцебска», Orsha.eu, «Вольнае Глыбокае». Как за несколько лет сузился независимый медиасегмент Витебщины - Витебский…
За последние годы в Витебской области закрылось много независимых изданий про жизнь региона. Исчезли «Народныя навіны Віцебска» (vitebsk.cc), разные районные порталы, не открывается оршанский портал Orsha.eu и целая россыпь мелких локальных площадок. Часть…
❤3😢1💔1