Віцебская Вясна
242 subscribers
4.35K photos
9 videos
4.49K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Наваполацкая газета распавяла, як адбывае “хатнюю хімію” асуджаная за пратэсты 2020 г. Але ці не фэйк гэта?

Імя жанчыны не называецца, і ў якім горадзе яна стала “сознательной участницей протестов против государственной власти”, не паведамляецца таксама.

Паводле дзяржСМІ, навапалачанку затрымалі ў канцы 2024 г. і "продемонстрировали видеозапись, на которой она была зафиксирована в самой гуще событий. 21 апреля 2025-го суд вынес приговор". Жанчыну судзілі па ч.1 арт.342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх) і пакаралі “хатняй хіміяй", якую яна пачала адбываць у ліпені.

“Віцебская вясна” паспрабавала спраўдзіць асобу асуджанай з дапамогай “спіса экстрэмістаў” на сайце МУС. АЛЕ! У судзе г. Наваполацка з красавіка па жнівень 2025 г. ніводная жанчына не была асуджана па ч.1 арт.342 КК РБ. У іншых судах за той самы перыяд не разглядалася ніводнай справы па гэтым артыкуле, дзе абвінавачанай была б жыхарка Наваполацка, асуджаная да “хатняй хіміі”.
🤬3👍1
Суд Ушацкага раёна прынаў “экстрэмісцкімі” адразу 6 акаўнтаў у Instagram

7 красавіка было прынятае рашэнне аб прызнанні “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” акаўнтаў у Instagram з назвамі
- stas_stan_stas (прыватны акаўнт, 322 падпісчыкі) ;
- andrei_pushkarou (прыватны акаўнт Андрэя Пушкарова, прадстаўніка Беларуска-амэрыканскага задзіночання «БАЗА», 155 падпісчыкаў);
- malinov.kust (прыватны акаўнт музыкі, лідара групы «Дрымон» і журналіста-фрылансера Іллі Маліноўскага, 427 падпісчыкаў);
- alex_valacuga (прыватны акаўнт трэвэл-блогера, 2 253 падпісчыкі);
- belaruscongress СУСВЕТНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСАЎ 2.0,( 512 падпісчыкаў);
- prytuliaj (акаўнт беларускага шэлтэра ў Варшаве, створаны дла дапамогі палітвязням і палітэмігрантам з Беларусі, 205 падпісчыкаў).

9 красавіка гэтыя рэсурсы ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
🤬1
Viber-чаты віцебскіх калоній прызнаны рэсурсамі “экстрэмісцкага фармавання”
«СИЗО № 1 Колядичи»


Рашэнне пра прызнанне “экстрэмісцкім фармаваннем” найбуйнейшага чата сваякоў зняволеных 6 красавіка прыняў КДБ. 9 красавіка пра гэта стала вядома з пераліку “арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС.

У якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўляецца “экстрэмісцкая” дзейнасць, пералічаны чаты ў Telegram, Viber і суполкі “ВКонтакте”, дзе зносяцца паміж сабой сваякі зняволеных розных калоній. У гэты “экстрэмісцкі” пералік трапілі
Viber-чат «ИК-1» (ПК№1, г Наваполацк);
Viber-чат «ИК-8 Орша» (ПК№8, г.Орша);
Viber-чат «ИК-3 Витьба» (ПК№3, Віцебск).

"Известно, что участников чата оршанской колонии на пятницу, 10 апреля, вызвали в РОВД телефонным звонком", - піша MAYDAY.TEAM

Калі вам вядомы выпадкі пераследу за ўдзел у гэтых Viber-чатах, праваабаронцы просяць паведаміць пра гэта і звярнуцца па дапамогу.
🤬1
Калі чалавек трапіў у адчынены каналізацыйны люк - вінаваты сам

Па версіі раённай газеты "Браслав online".

"Открытый или плохо закрепленный люк – смертельная ловушка. Глубина колодцев достигает 5 – 10 метров, и падение туда в темноте или даже днем гарантирует тяжелые травмы, часто несовместимые с жизнью", - напісала "раёнка", падрабязна расказаўшы пра небяспеку і для таго, з кім здарылася няшчасце, і для тых, хто паспрабуе ратаваць пацярпелага.

Чаго ў артыкуле пра "ціхіх забойцаў" няма, дык гэта інфармацыі пра тое, што за кожны каналізацыйны люк адказвае адпаведная служба. Штопраўда, не кожная з іх дбае пра стан абсталявання.

Не парупілася газета і паведаміць чытачам самае неабходнае - куды звяртацца, калі чалавек заўважыў адчынены каналізацыйны люк без засцерагальных знакаў.
👍1🤬1
Віцебская палітэмігрантка Алена Янушкоўская просіць дапамогі – ёй патрэбны сродкі на пацвярджэнне інваліднасці

У Варшаве яна апынулася ў 2021-м – уцякла з Беларусі, дзе супраць яе распачалі некалькі крымінальных спраў. Такую “увагу” яна заслужыла тым, што ў сваім відэаблогу распавядала пра праблемы вяскоўцаў, брала ўдзел у акцыях за незалежнасць Беларусі, у 2020-м вяла стрымы з вулічных шэсцяў.

Жанчыну шмат разоў каралі штрафамі арыштамі. Гэта адбілася на здароўі актывісткі, якая мела праблемы з пазваночнікам, перанесла складаную аперацыю.

У Беларусі ёй далі групу інваліднасці. Але ў Польшчы для пацвярджэння патрэбны агляд у мясцовых спецыялістаў.

Здароўе Алены імкліва пагаршаецца, таму трэба ўсё зрабіць як мага хутчэй. А значыць, платна. Мінімальная сума на гэта складае 5 700 зл (каля 1 300 еўра), але для жанчыны, якая не можа працаваць па стане здароўя, яна стала непад’емнай. Рэквізіты для дапамогі Алене Янушкоўскай -
Santander
55 1090 1043 0000 0001 4964 1955
Yuliya Ulasenka (картка дачкі)
3
Суд Ушацкага раёна пачаў штодня штампаваць рашэнні пра экстрэмісцкія матэрыялы

8 красавіка гэты суд прызнаў "экстрэмісцкай інфармаыйнай прадукцыяй"
- акаўнт у Facebook з назвай "Инициатива ДАР (Дворовые активисты за рубежом)" (dar.belarus)
-акаўнт у Instagram з назвай "wim646wim". Гэта інтэрнэт-рэсурс Беларускага Кангрэса незалежных прафсаюзаў.

Напярэдадні, 7 красавіка, суд Ушацкага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі" адразу 6 інтэрнэт-рэсурсаў.

Такім чынам, толькі за 2 дні суддзі з Ушачаў папоўнілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на 8 пазіцый.
🤬1
У Віцебску чальцы ГА "Патрыёты Беларусі" пасадзілі алею "Патрыётаў Беларусі"

Але самае смешнае ў гэтай гісторыі нават не назва. А тое, што дрэвы "патрыёты" высаджвалі не там, дзе патрэбна азеляненне тэрыторыі, а ў старым віцебскім парку. З такім самым поспехам можна было высадзіць алею ў лесе...

Атрымалася вельмі "ідэалагічна": алея "Патрыётаў Беларусі" з'явілася ў Парку партызанскай славы. Гэта частка даўняй паркавай тэрыторыі, якую, дарэчы, некалькі год таму ледзьве ўдалося ўратаваць ад знішчэння.

Нагадаем, у 2016 годзе віцебскія злады былі гатовы вырубіць гэты парк, знесці гістарычны будынак, у якім месціцца музей М.Шмырова, і невядома куды перасунуць помнік Уладзіміру Караткевічу. А ўсё дзеля таго, каб пабудаваць на месцы парка Сафійскі сабор. Будаўніцтва ўдалося не дапусціць дзякуючы масавым пратэстам мясцовых жыхароў.
👎1🤮1💩1
“Аршанская газета” прыдумала антыгероя-апазіцыянера

Некалькі дзён таму на блізкім да сілавікоў Тэлеграм-канале “Северная столица” з’явіўся відэаролік пра тое, як міліцыянты трапілі ў жытло “одного из тех, кто в 2020 году мечтал о наведении "порядка" в стране, но впоследствии покинул ее”. Дзе гэта адбылося і наколькі законным было пранікненне, засталося за кадрам. А ў кадры – "жилище, заваленное запрещенной символикой и атрибутикой", “антисанитария, грязь и запустение“. Зрэшты, як у любым месцы, дзе шмат гадоў ніхто не жыве.

“Аршанская газета“ скарыстала гэтыя факты па-свойму. У інтэрпрэтацыі “раёнкі“, менавіта "в Орше правоохранители заглянули в гости к одному известному “борцу за перемены“. Проверить, что скрывается за дверью человека, который годами учит страну дисциплине и системности”. Пра тое, што герой сюжэта – у эміграцыі, няма ні слова. Затое шмат – пра беспарадак і “запрещенную символику“.

Чытачы прыдумкі не ацанілі. Параілі сілавікам займацца пошукам злачынцаў, а за парадкам сачыць у сябе дома.
🤬1
За ўдзел у вайсковых зборах 10-класнікм будуць ставіць адзнакі

10-дзённыя зборы для юнакоў пройдуць з 25 мая ў фармаце кругласутачнага знаходжання ва ўмовах, максімальна набліжаных да вайсковых: базай стануць найбліжэйшыя вайсковыя часці, вайсковыя кафедры ВНУ ці спецыялізаваныя цэнтры. Калі арганізаваць такі фармат немагчыма, заняткі пройдуць на базе школ і гімназій у цесным узаемадзеянні з вайскоўцамі.

Для дзяўчат арганізуюцца практычныя заняткі па медыцынскай падрыхтоўцы на базе ўстаноў аховы здароўя, структур Чырвонага Крыжа ці МНС.

Па выніках падлеткам будуць ставіць адзнакі, якія непасрэдным чынам паўплываюць на магчымасць пераходу у 11 клас. Вызваленне ад збораў магчымае толькі па медыцынскіх паказчыках.

Трэба дадаць, што ўсё гэта адбываецца на фоне рэальных падзей апошніх гадоў: вайна Расіі супраць Украіны і ўдзел Беларусі як саюзніка, пастаянныя заявы беларускіх уладаў пра “знешнія пагрозы”, агульная мілітарызацыя дзяржаўнай рыторыкі і павелічэнне ролі сілавых структур у грамадстве.
👎1🤬1
Грошы для віцебскай палітэмігранткі Алены Янушкоўскай сабралі за 3 дні

Жанчына прасіла грашовай дапамогі, каб прайсці медычны агляд і пацвердзіць інваліднасць, якую ёй далі яшчэ ў Беларусі. На гэта было неабходна 5 700 злотых, але за 3 дні для віцебскай блогеркі сабралі амаль 7 000.

Алена Янушкоўская абвясціла пра закрыццё збору: "Мае любімыя беларусы! Сябры! У мяне проста няма слоў. Вы ў чарговы раз праявілі сілу салідарнасці. Кожны ваш злоты — гэта мой шанец на падтрымку і жыццё без болю".

У Варшаве 60-гадовая Алена Янушкоўская апынулася ў 2021-м – уцякла з Беларусі, дзе супраць яе распачалі некалькі крымінальных спраў. Такую “увагу” яна заслужыла тым, што ў сваім відэаблогу распавядала пра праблемы вяскоўцаў, брала ўдзел у акцыях за незалежнасць Беларусі, у 2020-м вяла стрымы з вулічных шэсцяў. Жанчыну шмат разоў каралі штрафамі і арыштамі. У 2024 г. беларускія улады прадалі яе адзінае жытло - хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна - дзеля кампенсацыі прысуджаных штрафаў.
4
Мікалай Статкевіч да гэтага часу лічыцца зняволеным ПК-13 у Глыбокім

Палітык, якога па афіцыйнай інфармацыі вызвалілі па памілаванні яшчэ 11 верасня 2025 г., толькі сёлета ў лютым апынуўся дома – пасля таго, як у глыбоцкай калоніі ў яго здарыўся інсульт, і зняволенага лячылі ў мінскім шпіталі. Апынуўшыся на волі, Мікалай Статкевіч паспрабаваў аформіць пенсію, але гэта яму не ўдалося: у палітыка запатрабавалі даведку аб вызваленні, якой ён не мае.

Летась 11 верасня Статкевіча нечакана вызвалілі разам з іншымі 51 палітвязнямі і хацелі прымусова дэпартаваць у Літву. Аднак палітык адмовіўся перасякаць мяжу. У хуткім часе яго забралі сілавікі, і некалькі месяцаў пра ягоны лёс нічога не было вядома. Аказалася, што Мікалая зноў вярнулі ў глыбоцкую ПК-13. І ён дагэуль лічыцца вязнем гэтай калоніі.

“Я прыгадваю, як адна афіцыйная дама ў тэлевізары сцвярджала, што мяне, нібыта, вызвалілі згодна з "указам аб памілаванні". Але хто той указ бачыў...” - напісаў Мікалай Статкевіч у сваім Telegram-канале.
🤬1
«Мы не маглі пакінуць людзей» — Алесь Бяляцкі пра сваё затрыманне, Нобелеўскую прэмію і будучыню

Праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру даў інтэрв'ю шведскай Svenska Dagbladet.

🔹«Мы не маглі пакінуць людзей, якіх тады масава збівалі і саджалі ў турмы. І ў зняволенні мы фактычна працягвалі сваю праваабарончую працу ўжо тым, што самі былі пазбаўлены волі: нішто так яскрава не падкрэслівае трагедыю з правамі чалавека ў краіне, як зняволеныя праваабаронцы»;

🔹«Нобелеўская прэмія дапамагла мне: нават крымінальныя вязні ставіліся з павагай. Яны казалі прыкладна так: неверагодна — Трамп не атрымаў, а тут сярод нас ходзіць нобелеўскі лаўрэат, у рыззi і брудны, як і мы»;

🔹«Адкрыты супраціў сёння практычна немагчымы, але незадаволенасць у грамадстве вялізная. Мая задача ў выгнанні — не даць Беларусі знікнуць з поля ўвагі Еўропы. Пакуль краінай кіруе аўтарытарны рэжым, яна застаецца пагрозай для суседзяў».
3
У Полацку пампезна адчынілі... не паверыце, што! Жаночае аддзяленне лазні пасля рамонту 🫣🫢

З пераразаннем чырвонай стужкі, удзелам самадзейнасці, латэрэяй і ў прысутнасці намесніка старшыні райвыканкама і начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі.

Заўважым, адрамантавалі нават не ўсю лазню, а толькі жаночае аддзяленне. І яго адкрыццё прысвяцілі... Правільна! Сёлетняму Году беларускай жанчыны.

Урачыстая імпрэза ў полацкай лазні папоўніла пералік бязглуздых ідэалагічных святкаванняў. Да прыкладу, у Віцебску ў ліпені 2023 года з песнямі і танцамі адчынялі прыпынак грамадскага транспарту каля мясцовага універсітэта, назваўшы гэты аб'ект "іміджавым". Нагодай стала тое, што прыпынак стандартнай канструкцыі аформілі малюнкамі на тэму БРСМ, студэнцкіх будаўнічых атрадаў і гэтак далей. А ў Магілёве ў 2018 годзе арганізавалі цэлае свята з нагоды адкрыцця лесвіцы ў гарадскім парку.
😁1
Мерапрыемства, прыдуманае дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, абвясцілі “стратэгічным” для Дубровенскага раёна

Гаворка пра "Талака Фэст", які прыдумаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў. Імпрэза ўжо 2 гады прыводзіцца на яго малой радзіме – у аграгарадку Сваташыцы, які мае ўсе прыкметы заняпаду: закрытая школа, дэмаграфічны спад ( усяго каля 200 жыхароў) і поўная адсутнасць перспектыў. Але вяскоўцаў пераконваюць у тым, што жыццё тут квітнее. І стане яшчэ лепшым з наданнем новага статусу – “Фестывальная вёска”.

Сёлета “Талака Фэст" будзе падтрыманы грашыма Віцебскага аблвыканкама: праект «Сваташыцы — фестывальная вёска Дубровенскага раёна» быў прызнаны пераможцам конкурсу грамадскіх ініцыятыў. Свята названа “інструментам рэалізацыі інфармацыйна-іміджавай стратэгіі Дубровенскага раёна па развіццю вёскі”.

У яго праграме- прыдуманы дэпутатам абрад "Вогнішчы адзінства", ускладанне кветак да помніка ўдзельнікам мінулай вайны і “народная дыскатэка” пад запісы расійскай папсы.
У бацькі актывіста-палітэмігранта Дзмітрыя Карняенкі зноў узялі біялагічны матэрыял і распытвалі пра сына

Пра гэта Дзмітрый напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: “Не паспеў бацька выйсці з бальніцы пасля прадінсультнага рэцыдыву, як адразу з’явіліся наведвальнікі. Зноў па сліну, як і год таму”.

Бацька актывіста жыве ў Оршы, адтуль родам і Дзмітрый. Летась якраз такой самай парой да яго бацькі прыходзілі з СК з тым самым патрабаваннем – здаць біялагічны матэрыял, а таксама распытвалі, дзе знаходзіцца сын. Якраз напярэдадні яго прызналі ўдзельнікам "экстрэмісцкага фармавання "Хрысціянская візія". Яшчэ праз месяц, у маі 2025 г., Карняенку прызналі ўдзельнікам яшчэ аднаго “экстрэмісцкага фармавання” - “Народный депутат”. Сёлета актывіста залічылі і ў “иногенты” – у якасці ўдзельніка арганізацыі «Христиане против войны».

Дзмітрый Карняенка даўно не жыве ў Беларусі - ён быў вымушаны з'ехаць за мяжу пад пагрозай арышту, бо на радзіме супраць яго завялі палітычна матываваную крымінальную справу.
У красавіку праваабарончы цэнтр "Вясна" адзначыць 30-годдзе!

Прыгадваем гісторыю "Вясны" - летапіс салідарнасці і ўзаемадапамогі.

⬇️ ⬇️ ⬇️
🕊«Вясне» — 30 гадоў!

Ад пакункаў з ежай у музеі да Нобелеўскай прэміі міру. Мы прайшлі праз вобшукі, арышты і спробы нас знішчыць, але засталіся вернымі сваёй справе.

Сёння «Вясна» — гэта:
💙 Гарачая лінія і юрыдычная дапамога;
💙 Спісы палітвязняў і дакументаванне праўды;
💙 Падтрымка пацярпелых ад дзеянняў рэжыму;
💙 Інфармацыйная праца;
💙 Голас Беларусі ў свеце.

Мы працуем далей, бо адчуваем вашую падтрымку. «Вясна» — гэта мы з вамі. Дзякуй, што застаецеся з намі!

👉 Як нам дапамагчы? Падзяліцеся гэтым пастом, калі для вас гэта бяспечна, або падтрымайце нашу працу на donate.spring96.org. Але галоўнае — беражыце сябе 🙏🕊

Вясна прыйдзе незваротна! 💙