Віцебская Вясна
242 subscribers
4.36K photos
9 videos
4.5K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Насельніцтва Віцебска скарацілася на больш як 1 тысячу чалавек

На 1 студзеня 2025 года колькасці насельніцтва ў абласным цэнтры складала 358 927 чалавек, а на 1 студзеня 2025 года – ужо 357 899 чалавек.

Прыкладна на столькі ж скарацілася колькасць жыхароў Оршы ( 101 662 у 2025 г. і 100 422 у 2026 г.) і ў Наваполацку ( 95 370 у 2025 г. і 94 666 у 2026 г.) Не так радыкальна сітуацыя змянілася хібы што ў Полацку: тут, паводле “Нашай Нівы” колькасць насельніцтва за год зменшылася толькі на 180 чалавек (хаця гэтая лічба выглядае сумнёўна на фоне агульнай карціны).

Агулам, паводле падлікаў Белстата, за мінулы год насельніцтва скарацілася на 53 200 чалавек. Але варта ўлічваць, што афіцыйная статыстыка па-ранейшаму працягвае лічыць жыхарамі Беларусі тых, хто выехаў з краіны, але мае тут рэгістрацыю. Рэальная колькасць насельніцтва меншая, і тэндэнцыя да змяншэння агульнай колькасці больш выразная.
😢1
Прызненне палітвязнем: дадатковыя цяжкасці за кратамі або трэк на вызваленне?

Пасля вызвалення 19 сакавіка 250-ці палітвязняў сярод сваякоў зняволеных “за палітыку” зноў абвастрыліся дыскусіі: ці настойваць на тым, каб пра пакаранне блізкага чалавека “ніхто не ведаў”, ці надварот – зрабіць гэты факт вядомым для шырокай грамадскасці і дамагацца прызнання палітзняволеным.

🔸Як адбываецца працэдура прызнання чалавека палітычным палітвязнем?
🔸Ці могуць сваякі уплываць на канчатковае рашэнне?
🔸Што ім варта ўлічваць у цяперашняй сітуацыі, калі вызваленні палітычных зняволеных адбываюцца пра садзейнічанні ЗША?
🔸З кім можна параіцца па кожнай індывідуальнай сітуацыі?


Над гэтымі пытаннямі Віцебская вясна разважае разам з юрыстам, праваабаронцам Алегам Мацкевічам: 👉 https://tinyurl.com/j75234yd
👍3
Праект, дзе ўдзельнікам пазначаны віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, у Расіі прызнаны “иноагентом“

У мінулую пятніцу, 27 сакавіка, на сайце Міністэрства юстыцыі РФ з’явіліся абнаўленні ў спесе так званых “иноагентов“. У яго уключылі кінарэжысёра Паўла Таланкіна, журналістку Марыну Скорыкаву, бізнесмена Віталя Гінзбурга , а таксама «Христиане против войны». У якасці ўдзельнікаў апошняга згаданыя Наталля Васілеўская і Дзмітрый Карняенка.

“Інаагентам яшчэ не быў, але стаў”, -- напісаў актывіст у Facebook.

Ужо некалькі гадоў Дзмітрый Карняенка жыве ў вымушанай эміграцыі. Падчас знаходжання за мяжой яго двойчы прызнавалі ўдзельнікам “экстрэмісцкіх фармаванняў” у Беларусі - праектаў "Народный депутат" і "Хрысціянская Візія: НЕ ВАЙНЕ". Хрысціянскі антываенны праект быў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем” летась, 1 красавіка 2025 г., паводле рашэння беларускага КДБ.
🤬3
Праваабаронцу і журналіста Ігара Казмерчака спецслужбы “пазналі” ў прапагандысцкай праграме Пратасевіча

Там былі паказаны кадры з сёлетняга святкавання Дня Волі ў Вільні. Аўтар аспрэчваў гістарычнае значэнне гэтай даты і палохаў тых, хто адзначае свята за мяжой, крымінальнымі справамі, завочнымі прысудамі і канфіскацыяй маёмасці. Усяму гэтаму, паводле Пратасевіча, паспрыяюць “апазнанні” удзельнікаў, якія праводзяць спецслужбы.

"Апазнаных" у праграме было каля дзясятка. Сярод іх Ігар Казмярчак, які ў 2021 г. быў вымушаны пакінуць Беларусь, і з тае пары месца свайго знаходжання не хаваў. Тое, чым страшыў тэлегледачоў Пратасевіч, для Ігара Казмерчака ўжо даўно рэальнасць. У сакавіку 2024 г. супраць яго завялі 2 крымінальныя справы: за "садзеянне экстрэмізму" (чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ) і за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК РБ). У лістападзе 2023г. на кватэру Казмерчака быў накладзены арышт. Пастанову вынес Аршанскі аддзел СК.

Таму сенсацыі пра "выкрыццё" не атрымалася. ➡️https://tinyurl.com/r3977r9c
🤬1🖕1😈1🦄1
❗️ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ГЭТАГА ТЫДНЯ❗️
(23-29 сакавіка)

- Першы і адзіны помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС на Віцебшчыне паставяць не там, дзе планавалі: у гарадскім аршанскім парку, а не насупраць прыбіральні. Меркаванне грамадскасці перамагло!

- Тут https://t.me/vicspring/5211 можна паглядзець фотаздымкі з Дня святкавання Дня Волі ў Віцебску ў розныя гады
- Віцебскі праўладны блогер прапануе “выдаваць інтэрнэт па даведках”;

- У “экстрэмісцкі” спіс уключылі 19-гадовага віцебскага хакеіста;

- Прызненне палітвязнем: дадатковыя цяжкасці за кратамі або трэк на вызваленне? Меркаванне праваабаронцы ;

- Праект, дзе ўдзельнікам пазначаны віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, у Расіі прызнаны “иноагентом“ ;

- Праваабаронцу і журналіста Ігара Казмерчака спецслужбы “пазналі” ў прапагандысцкай праграме Пратасевіча .
👍1
Суды Віцебшчыны зноў зрабілі ўнёсак у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Паводле абноўленага 30 сакавіка “экстрэмісцкага спіса” на сайце Міністэрства інфармацыі,

-суд Полацкага раёна і г. Полацка 24 сакавіка 2024 года прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукыяй” інтэрнэт-сайт "НАРОДНЫЯ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСI" і старонку "Talaka - Venner af Belarus i Danmark" у Facebook;

-суд Наваполацка 23 сакавіка 2024 года прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукыяй” старонкі ў Facebook з назвамі "Belarusian in Las Vegas",
"БХД | Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя",
"БЕЛАРУСКI ФРОНТ. АБАРОНА КУРАПАТАУ
";

-суд Мёрскага раёна 20 сакавіка 2026 года прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукыяй” Telegram–канал "Супер Мова".
🤬1
“Экстрэмісцкай” прызналі старонку віцебскага палітэмігранта Змітра Піменава

Старонку "Dzimitriy Pimenau" у Facebook прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй далёкі ад Віцебшчыны суд Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Судовае рашэнне было прынята 27 сакавіка, сёння інтэрнэт-рэсурс уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Зміцер Піменаў быў актывістам КХП БНФ, за мяжу ён вымушана з’ехаў яшчэ ў пачатку 2000-х. З тае пары, жывучы ў Бельгіі, ён актыўна ладзіць масавыя акцыі на падтрымку дэмакратычных сіл у Беларусі і супраць расійскага нападу на Украіну. Разам з ім у гэтых мерапрыемствах бяруць удзел і іншыя палітэмігранты з Віцебска.

Таксама Зміцер Піменаў шмат дапамагаў у зборы сродкаў для Палка Кастуся Каліноўскага.
🤬1
Экс-палтвязень Дзмітрый Казлоў (блогер Шэры Кот) даведаўся, што яго пашпарт ануляваны

Дзмітрый Казлоў, які 11 верасня 2025г. быў вызвалены і прымусова вывезены з Беларусі, праверыў сапраўднасць свайго беларускага пашпарта.

Некаторых палітвязняў вывозілі з Беларусі без пашпартоў, але ў Дзмітрыя гэты дакумент быў пры сабе. Калі 30 сакавіка ён праверыў статус свайго беларускага пашпарта праз сайт Міністэрства ўнутраных спраў, вынік яго ўразіў: дакумент прызнаны несапраўдным.

“Теперь я тоже официально уже не беларус, а неведомая х**ня,”- напісаў блогер у сваім Тэлеграм-канале.

Дзмітрый Казлоў быў затрыманы ў чэрвені 2020 г. Яго асудзілі да 5 гадоў калоніі, прызнаўшы вінаватым паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Але тэрмін пакарання скончыўся, а на волю Дзмітрый не выйшаў: яго асудзілі за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (арт.411 КК РБ) і дадалі яшчэ адзін год зняволення. З-за кратаў ён выйшаў, адбыўшы там 5 год і 3 месяцы.
🤬2
Вымушаная палітэмігрантка з Полацку просіць дапамогі – яна часова не можа працаваць пасля інфаркту

Інфаркт у Кацярыны Мірзоевай здарыўся ўжо ў эміграцыі, калі жанчына-пенсіянерка толькі-толькі пачала наладжваць жыццё за мяжой. Яна знайшла працу, зняла жытло, але падвяло здароўе. Цяпер Кацярына стараецца яго аднавіць, але пакуль не можа працаваць, каб зноў сябе ўтрымліваць.

У 2020 годзе жанчына актыўна выказала сваю пазіцыю, выступіўшы на стрыме ў Ціханоўскага, потым узяла ўдзел у мітынгах у некалькіх райцэнтрах. Калі пачаліся масавыя паслявыбарчыя пратэсты, Кацярына збірала перадачы для затрыманых. Потым пачаліся пагрозы, а праз пэўны час жанчына атрымала папярэджанне пра магчымае затрыманне. 19 лютага 2021 г. Кацярына пераехала ў Кіеў, спадзеючыся “пераседзець пару месяцаў”. Але не атрымалася, і жанчына апынулася ў Польшчы. Тут яна пачала весці Youtube-канал "Всё сначала", які ў лютым 2025 г. быў прызнаны "экстрэмісцкім".

На самыя надзённыя патрэбы ёй неабходна €3 000. Збор абвясціў BYSOL.
1
Несапраўднымі прызнаны пашпарты яшчэ двух экс-палітвязняў з Віцебска

Пасля праверкі праз сайт Міністэрства ўнутраных спраў высветлілася, што пашпарты журналіста Вячаслава Лазарава (на фота) і праграміста Паўла Нікіценкі з’яўляюцца нядзейнымі дакументамі.

Лазарава і Нікіценку вызвалілі 11 верасня мінулага года па памілаванні, якое адбылося у выніку сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, у складзе якой быў Джон Коўл, прадстаўнік прэзідэнта ЗША Трампа. Абодва экс-палітвязні – вымушаныя палітэмігранты: пасля вызвалення іх прымусова вывезлі ў Літву. Ануляванне пашпартоў – гэта працяг рэпрэсій супраць тых, каго на радзіме асудзілі па палітычна матывываных “крыміналках”.

Учора пра “нядзейны” статус свайго пашпарту паведаміў экс-палітвязень з Барані Дзмітрый Казлоў ( блогер Шэры Кот). Ён выйшаў з-за кратаў у адзін дзень з Лазаравым і Нікіценкам і таксама быў дэпартаваны.
🤬2😢1
📝Праваабаронцы выпусцілі даклад пра пашырэнне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў даклад «Калі экстрэмізмам называюць словы. Як барацьбу з неанацызмам і распальваннем варожасці падмянілі палітычнай цэнзурай».

Асновай даследавання праваабаронцаў «Вясны» стаў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў — пералік інфармацыйнай прадукцыі, забароненай да распаўсюду.

У даклад увайшлі аналіз існуючых забаронаў, магчымых механізмаў змянення спісу і палітыкі забаронаў у цэлым, а таксама кароткі агляд існуючых рэгіянальных практык.

Чытаць даклад на беларускай мове | Чытаць даклад на рускай мове
🤬1
Дзяцей і падлеткаў з Оршы і Глыбокага ўцягваюць у праекты фонда «Русский мир»

Мэта – папулярызацыя рускай літаратуры. Фонд «Русский мир» укладае ў гэта немалыя сродкі, тады як папулярызацыю беларускай літаратуры не падтрымлівае нават уласная дзяржава.

У Аршанскім каледжы №13 у апошнія дні сакавіка прайшоў арт-марафон «Творческая палитра Есенина», арганізаваны ў межах праекта «Вдохновение поэтической души: Есенин для молодёжи». Удзельнікамі сталі падлеткі з розных навучальных установаў горада, ад якіх патрабавалася прадставіць візуальнае прачытанне вершаў рускага паэта -малюнкі, калажы, інсталяцыі.

У Глыбокім пад "рускамірскую" апрацоўку трапілі выхаванцы дзіцячых садоў і вучні малодшых класаў. Мерапрыемства «Многогранная Агния Барто» праводзілі ў дзіцячых установах, якія пагадзіліся падтрымаць праект прарасійскага фонда «Писатель на все времена. Агния Барто».

Вахаванне на ўзорах чужой літаратуры ва ўмовах зневажання ўласнай - відавочны прыклад захопу дзіцячай свядомасці.
👍1🤬1🤮1
"У 20 метрах ад месца, дзе вязні чысцяць провады, часам пачынаюць паліць пакрыццё провадаў і ад гэтага там валіць такі чорны дым, нібы паляць покрыўкі. І ўсе гэтым дыхаюць. З пункту гледжання экалогіі — гэта горшае месца: раніцай смярдзіць бензінам, увечары — керасінам, на наступны дзень — аміякам".

"Узімку, калі за акном -25, то ў камеры прыкладна +5 - +7. І гэта ў звычайнай камеры. Але ёсць яшчэ так званыя "маразілкі" — дзве камеры, у якіх дзве фортачкі і таму прадзьмуваецца. Калі на вуліцы −25, у ШІЗА — каля нуля. Батарэя добра абаграваецца, але гэта нібы на вуліцы паставіць яе — толку няма. Не ведаю, ці былі там калі-небудзь смяротныя выпадкі, але на насілках адтуль шмат каго выносілі".


Вясна запісала аповед былога вязня пра ўмовы ўтрымання ў Наваполацкай ПК-1,

дзе ўтрымліваюць 58 палітычных зняволеных. У іх ліку - журналіст Анджэй Пачобут, удастоены найвышэйшай узнагароды Польшчы — ордэна Белага Арла, лаўрэат прэміяі імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі".
🤬1
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Фота: Lookbymedia
👍1
Ужо другі раз прызнаны "экстрэмісцкім" TikTok-акаўнт экс-палітзняволенай Наталлі Кукішавай

27 сакавіка гэта пастанавіў суд Крупскага раёна Мінскай вобласці. Мінулы раз гэты інтэрнэт-рэсурс быў прызнаны "экстрэмісцкім" сёлета ў лютым - па рашэнні суда Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Такім чынам, TikTok -акаўнт Natalia, які мае больш за 20 тысяч падпісчыкаў, ужо двойчы ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Наталля Кукішава - ураджэнка Аршаншчыны. У 2021 г. яе затрымалі па падазрэнні ў абразе дзяржаўнага служачага ў каментарах, якія тычыліся “справы Зельцэра”. Але пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў СІЗА абвінавачанне Наталлі Кукішавай змянілі. У жніўні 2022 г. суд Оршы і Аршанскага раёна пакараў жанчыну двума гадамі калоніі за абразу Лукашэнкі. Яна адбыла гэты тэрмін, а пазней з'ехала ў ЗША.

За мяжой яна завяла акаўнт у TikTok, дзе распавядае пра жахлівыя ўмовы ўтрымання ў жаночай калоніі і разважае пра сучасную палітыку Беларусі.
🤬1
Акаўнт у TikTok з віцебскімі навінамі ўжо сёмы раз прызнаны “экстрэмісцкім”

1 красавіка суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” акаўнт у TikTok пад назвай "Новости Витебска и области".

Гэта “няўлоўны” інтэрнэт-рэсурс, які прызнавалі “экстрэмісцкім” і раней, але ён усё адно вяртаўся да сваіх гледачоў. Змяняліся толькі назвы акаўнта.
😁4
У пералік "экстрэмістаў" на сайце МУС уключылі двух віцяблян - удзельнікаў "экстрэмісцкага фармавання "Synthetic overdose"

На сайце ведамства гаворыцца, што Дзяніса Ліхалета і Мікіту Зюзікава (абодва 2003 г.н.) судзілі ў Віцебскім абласным судзе і прызналі вінаватымі паводле ч.2 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Пазначана таксама, што “судзімасць не пагашана” – гэта можа азначаць, што суд прызначыў пакаранне ў выглядзе “хатняй хіміі”.

Ініцыятыва "Synthetic overdose" прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем” паводле рашэння МУС ад 6 кастрычніка 2025 г. за "публікацыі матэрыялаў, накіраваных на распаўсюд ідэй нацызму і фашызму, сцэнаў гвалту і забойстваў". У гэтым рашэнні пазначаны адзіны інтэрнэт-рэсурс, праз які нібыта ажыццяўлялася “экстрэмісцкая” дзейнасць. Гэта Тэлеграм-канал з мемамі, які мае ўсяго 20 падпісчыкаў. Апошнія паведамленні там былі апублікаваны ў жніўні 2025 г. – яшчэ да прызнання канала “зброяй” у руках “экстрэмістаў”.

Ілюстрацыя: адзін з мемаў Тэлеграм-канала
👍1🤬1
Абласная газета " засакрэціла" склад сваёй рэдакцыі

З сайта газеты «Витебские вести» знікла рубрыка «Рэдакцыя", - заўважыў Telegram-канал "Витебск, я гуляю\Новости Витебска".

Раней там былі размешчаны партрэты мясцовых прапагандыстаў і іх прозвішчы, прычым пачынаўся гэта пералік з пустога месца: з восені мінулага года ў выдання няма галоўнага рэдактара. Ці то няма ахвотных кіраваць прапагандысцім СМІ, ці то абласное ўпраўленне ідэалогіі ніяк не можа падабраць адпаведную кандыдатуру.

Вакансія яшчэ вольная: гэта пацверджана інфармацыяй на сайце дзяржаўнай службы занятасці. Абязаны заробак - 3 473,65 – 3 528,25 руб.

Дарэчы, шукаюць ахвотных і на пасаду намесніка галоўнага рэдактара гарадской газеты "Витьбичи". Але плаціць абяцаюць значна меней - 1 500 – 2 000 руб. На сайце гэтага дзяржвыдання склад рэдакцыі таксама не пералічаны, апрача імя і прозвішча галоўнай рэдактаркі.

Чаго так бянтэжацца "майстры пяра", якія цвердзяць, што нясуць у масы выключна праўдзівыя навіны, - незразумела 😉
😁1
Віктара Якубава, навукоўца з Полаччыны, прызналі ўдзельнікам “экстрэмісцкага фармавання”

31 сакавіка КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фармаваннем” грамадскую структуру Fundacja brama dziedzictwa, зарэгістраваную ў Польшчы ў траўні 2024 года. Як узельнікі фармавання на сайце МУС пазначаны гісторыкі Алякей Лукашэвіч і Віктар Якубаў.

Fundacja brama dziedzictwa створана для папулярызацыі беларускай, польскай і еўрапейскай гісторыі і культуры, падтрымкі навукоўцаў і дзеячаў мастацтва, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў, садзейнічання забеспячэнню роўных магчымасцей для грамадзян Беларусі і Польшчы ў інтэлектуальным, прафесійным, сацыяльным і культурным развіцці.

Віктар Якубаў былы дацэнт наваполацкага універсітэта, звольнены "за палітыку". У 2020 г. быў у ліку тых, хто падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць міліцэйскага гвалту. За ўдзел у грамадскіх пратэстах 5 разоў быў асуджаны па адміністратыўных артыкулах. У 2021 г. з’ехаў з Беларусі і працягвае навуковую і грамадскую дзейнасць за мяжой.
🤬2
“Экстрэмісцкай” прызналі старонку "ВКонтакте" віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенкі

У адпаведнасці з рашэннем суда Чыгуначнага раёна г.Віцебска ад 2 красавіка яе ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На працягу апошняга тыдня гэты самы суд прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” Telegram-канал Disident і старонку ў ТikTok "АВАНТЮРИСТ.BY”.

Паводле рашэння гарадскога суда Наваполацка экстрэмісцкімі прызнаны групы BELARUS POST USSR & WORLD і "Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны. ЛIДА" у Facebook.

Суд Полацкага раёна і г.Полацка палічыў “экстрэмісцкай” старонку ў Facebook палітэмігранткі Алены Лагавой.

Суд Шаркоўшчынскага раёна пацвердзіў “экстрэмісцкі” змест старонкі "ВКонтакте" гомельскага актывіста Барыса Анікеева.
🤬1