Віцебская Вясна
242 subscribers
4.36K photos
9 videos
4.5K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Сёння беларусы адзначаюць свята — Дзень Волі
25 сакавіка 1918 года была прынятая Трэцяя Устаўная грамата БНР, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

У Віцебску Дзень Волі асабліва шырока адзначалі з канца 1990-х, хаця афіцыйна рабіць гэта не дазвалялася. Тады віцябляне прыдумалі адмысловы фармат святкавання: 25 сакавіка яны ішлі ўскладаць кветкі ў знакавых мясцінах – да помніка князю Альгерду, да мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву, да помніка Уладзіміру Караткевічу. І ўсё адно міліцыя практычна штогод затрымлівала людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, іх каралі арыштамі і штрафамі.

У нашым архіве ёсць шмат фотаздымкаў са святочных шэсцяў у Віцебску. Але паказаць мы можам толькі некаторыя з іх, каб не нашкодзіць нашым землякам, якія застаюцца ў Беларусі. Таму выбралі тыя, якія найбольш ярка перадаюць настрой гэтага свята.

З Днём Волі, Віцебск! 🤍❤️🤍
👍6
Віцебскі праўладны блогер прапануе “выдаваць інтэрнэт па даведках”

Настаўнік гісторыі і супрацоўнік Віцебскага раённага краязнаўчага музея Андрэй Кулябкін у сваім Тг-канале напісаў наступнае: «В нынешних условиях новой мировой капиталистической войны интернет стал тем, чем изначально замышлялся - ОРУЖИЕМ. Его так и задумали в 1969 в Пентагоне как связь на случай ядерной войны, т.е. с военной целью. Да, оружие специфическое, но оружие. Интернет должен быть по справкам. И будет.»

Тг-канал аўтара называецца «Андрей Кулябкин. Видный отечественный блоггер». Ні больш, ні менш. Хоць гэты рэсурс мае ўсяго 152 падпісчыкі. Не нашмат болей (211 падпісчыкаў) і ў Іnstagram-акаўнце, які называецца таксама з прытэнзіяй на шматзначнасць – “indoevropeysky”.

Гэтую “зорку інтэрнэту” мясцовыя ўлады выкарыстоўваюць, калі трэба прасоўваць ідэалагічную павестку. Дый сам Андрэй Кулябкін не супраць: напрыклад, у 2024 г. ен стаў адзіным блогерам, які ўзяў удзел у конкурсе па колцы дроваў сярод прадстаўнікоў СМІ.
🤮3🤡3
Пётр Сарапеня. Гісторыя аднаго фотаздымка і аднаго лёсу

На гэтым фотаздымку, зробленым падчас святкавання Дня Волі ў Мінску у 1996 годзе – 52-гадовы жыхар Віцебска Пётр Сарапеня.

Пётр Сарапеня паходзіў з Шуміліншчыны, быў адным з першых сябраў БНФ “Адраджэнне” ў Віцебску, працаваў інжынерам-будаўніком. У 1989 годзе стаў дэлегатам Устаноўчага З’езду БНФ “Адраджэньне” ў Вільні. Пазней увайшоў у шэрагі Кансерватыўна-Хрысціянскай парты БНФ, кіраваў адной з рэгіянальных структур. Неаднаразова спрабаваў ініцыяваць святкаванні Дня Волі ў Віцебску, але атрымліваў адмовы ад уладаў на свае заяўкі (увогуле ў Віцебску з 1998 года прыватныя асобы не атрымалі ніводнага дазволу на правядзення масавых акцый).

У апошнія гады жыцця актывіст займаўся аднаўленнем гістарычнай памяці пра сталінскія рэпрэсіі, быў удзельнікам ініцыятыўнай групы “Хайсы – віцебскія Курапаты”, якая займалася ўшанавання памяці ахвяраў сталінізму. У лепшы свет Пётр Сарапеня пайшоў 8 ліпеня 2000 года.
Фота - з сайта vytoki.net
💔32👍1
Асуджаны полацкі бізнесовец Уладзімір Захараў прызнаны палітзняволеным

Уладзімір Захараў валодаў вялікай колькасцю нерухомасці ў Полацку і Наваполацку. Але ў 2023 годзе ў дачыненні да яго былі заведзеныя крымінальныя справы. Не чакаючы арышту, ён з’ехаў з Беларусі. І адтуль дасылаў лісты прэм'еру Галоўчанку, кіраўніку КДБ Церцелю, старшыні Савета Рэспублікі Качанавай і іншым, спрабуючы пераканаць іх у тым, што падазрэнні ў адносінах да яго беспадстаўныя. Урэшце ён вярнуўся на радзіму, дзе ў лютым 2025 года быў асуджаны паводле арт. 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў; арт. 369 1 Крымінальнага кодэкса — дыскрэдытацыя Беларусі.

У снежні 2025г. Уладзіміра Захарава ўключылі ў “экстрэмісцкі” пералік на сайце МУС. ➡️https://tinyurl.com/25ndsnfm
😢1
«Сын за бацьку не адказвае?»: Як фота вашага дзіцяці можа апынуцца ў школьным чаце праз чужы крадзеж 📸🚫

Сістэма відэаназірання, якую нам абяцалі як гарантыю бяспекі, усё часцей ператвараецца ў інструмент публічнай ганьбы. Гісторыя мінчанкі, чыё сямейнае фота разаслалі па настаўніцкіх чатах праз дробны крадзяж мужа, — гэта сігнал для кожнага.

Што адбылося?
Мужчына скраў у краме тавар на 145 рублёў. Міліцыя рассылала стоп-кадры з камер ва ўпраўленне адукацыі, а адтуль твары жонкі і 4-гадовага сына паляцелі “для апазнання” ў Viber-чаты настаўнікаў усяго раёна. Суд прызнаў гэта законным.

Чаму так адбываецца?

⚖️ ПІКаАП (арт. 2.10) абавязвае міліцыю шукаць доказы «любымі мерамі».
⚖️ Закон аб Органах унутраных спраў (арт. 25) дазваляе шукаць парушальніка праз твары яго блізкіх.
⚖️ Закон аб персанальных даных дазваляе апрацоўку біяметрыі без вашай згоды, калі гэта «трэба дзяржаве».

Што кажуць эксперты?
Праваабаронцы ўпэўнены: гэта парушэнне прынцыпу прапарцыянальнасці. Дробны крадзёж не варты таго, каб стыгматызаваць дзіця на гады наперад. Больш за тое — калі настаўніца пераслала фота ў бацькоўскі чат, адказваць за «зліў» павінна менавіта яна, а не МУС.

Як абараніць сябе? (Чэк-ліст ад «Вясны»):
1️⃣ Фіксуйце ўсё: рабіце скрыншоты чатаў, дзе з'явілася ваша фота.
2️⃣ Пішыце скаргу: звяртайцеся ў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.
3️⃣ Патрабуйце выдалення: як толькі асоба ўстаноўлена, фота невінаватых павінны быць выдалены.
4️⃣ Падавайце ў суд: не на сістэму, а на канкрэтных «злівальнікаў» (настаўнікаў ці дырэктараў).

Поўны матэрыял чытайце на нашым сайце ➡️https://tinyurl.com/3ahw5evy

Патрэбна дапамога? Звяртайцеся да праваабаронцаў:
🔹 Юрыст: https://t.me/lex_viasna
🔹 Праваабаронцы (Віцебск): https://t.me/Viciebsk_spring

Прыватнае жыццё — гэта не злачынства. Змагайцеся за свае правы!
👍1🔥1🤬1
Роўна праз месяц "Вясне" споўніцца 30 гадоў

Праваабарончы цэнтр "Вясна" быў створаны ў красавіку 1996 года. Тады адбыліся масавыя акцыі пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі — і неабыякавыя людзі дапамагалі арыштаваным удзельнікам дэманстрацыяў ды іх сем’ям.

Ад моманту, калі дзяржава пачала масава парушаць правы сваіх грамадзян, прайшло 30 гадоў. Увесь гэты час праваабаронцы адстойвалі гэтыя правы — і працягваюць рабіць сваю справу.

Гісторыя Праваабарончага цэнтру "Вясна" -
гэта гісторыя выбітных учынкаў і няпростых чалавечых лёсаў, салідарнасць, спагада, вера ў лепшае і надзея на лепшае!
2👍2
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, філосаф Уладзмір Мацкевіч, палітык Павел Севярынец і блогер Мікола Дзядок распавялі, чаму памятаць пра Дзень Волі - важна, а святкаваць — неабходна. Нават у турме або ў эміграцыі.

https://spring96.org/be/news/119892

25 сакавіка 2026 года Павел Севярынец упершыню пасля вызвалення выступіў на мітынгу з нагоды Дня Волі (Вільня)
🎥 ТУТ
👍1
Прапагандаст з Глыбокага крытыкуе краіны Балтыі і Польшчу за мілітарызацыю і санкцыі

Рэдактар раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” Андрэй Панкрат на сайце газеты апублікаваў артыкул “Санкцыйны бумеранг: як брусельская палітыка ўдарае па ўласных грамадзяна”. У ім раённы прапагандыст крытыкуе палітычную і сацыяльную сферы ў Еўропе, у прыватнасці, у Літве.

Андрэй Панкрат сцвярджае, быццам кожны пяты жыхар Літвы знаходзіцца за рысай беднасці, і прыводзіць прыклад гісторыі мясцовай жыхаркі, якая нібыта атрымала рахунак за камунальныя паслугі 356 еўра - суму, якая перавышае яе даход. Ён сцвярджае, што падобныя гісторыі становяцца штодзённасцю. Толькі вось ці быў увогуле Андрэй Панкрат у Літве невядома, тым больш апошнім часам, каб распавядаць падобныя гісторыі.

Таксама ён закранае дэмаграфічную сітуацыю ў Літве: ён мяркуе, што да 2040 г. насельніцтва там скароціцца да паўтара мільёна чалавек. Але не згадвае статыстыку па нараджальнасці ў сваім рэгіёне, якая таксама значна зменшылася.➡️https://tinyurl.com/3btrhrv2
🤡2
У “экстрэмісцкі” спіс уключылі 19-гадовага віцебскага хакеіста

У абноўленым 27 сакавіка пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, унесена прозвішча Данііла Сачыўкі. У Віцебскім абласным судзе ён быў асуджаны,падобна, да “хатняй хіміі” – насупраць ягонага прозвішча пазначана “судзімасць не пагашана”. Найверагодней, яго прызналі вінаватым па так званай “справе “Беларускага Гаюна”: паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ.

Данііл Аляксандравіч Сачыўка (1.04.2006 г.н.) згадваецца ў якасці чальца хакейнага клуба «Витебск», які выступаў на пазіцыі брамніка.
😢2🤬1
Насельніцтва Віцебска скарацілася на больш як 1 тысячу чалавек

На 1 студзеня 2025 года колькасці насельніцтва ў абласным цэнтры складала 358 927 чалавек, а на 1 студзеня 2025 года – ужо 357 899 чалавек.

Прыкладна на столькі ж скарацілася колькасць жыхароў Оршы ( 101 662 у 2025 г. і 100 422 у 2026 г.) і ў Наваполацку ( 95 370 у 2025 г. і 94 666 у 2026 г.) Не так радыкальна сітуацыя змянілася хібы што ў Полацку: тут, паводле “Нашай Нівы” колькасць насельніцтва за год зменшылася толькі на 180 чалавек (хаця гэтая лічба выглядае сумнёўна на фоне агульнай карціны).

Агулам, паводле падлікаў Белстата, за мінулы год насельніцтва скарацілася на 53 200 чалавек. Але варта ўлічваць, што афіцыйная статыстыка па-ранейшаму працягвае лічыць жыхарамі Беларусі тых, хто выехаў з краіны, але мае тут рэгістрацыю. Рэальная колькасць насельніцтва меншая, і тэндэнцыя да змяншэння агульнай колькасці больш выразная.
😢1
Прызненне палітвязнем: дадатковыя цяжкасці за кратамі або трэк на вызваленне?

Пасля вызвалення 19 сакавіка 250-ці палітвязняў сярод сваякоў зняволеных “за палітыку” зноў абвастрыліся дыскусіі: ці настойваць на тым, каб пра пакаранне блізкага чалавека “ніхто не ведаў”, ці надварот – зрабіць гэты факт вядомым для шырокай грамадскасці і дамагацца прызнання палітзняволеным.

🔸Як адбываецца працэдура прызнання чалавека палітычным палітвязнем?
🔸Ці могуць сваякі уплываць на канчатковае рашэнне?
🔸Што ім варта ўлічваць у цяперашняй сітуацыі, калі вызваленні палітычных зняволеных адбываюцца пра садзейнічанні ЗША?
🔸З кім можна параіцца па кожнай індывідуальнай сітуацыі?


Над гэтымі пытаннямі Віцебская вясна разважае разам з юрыстам, праваабаронцам Алегам Мацкевічам: 👉 https://tinyurl.com/j75234yd
👍3
Праект, дзе ўдзельнікам пазначаны віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, у Расіі прызнаны “иноагентом“

У мінулую пятніцу, 27 сакавіка, на сайце Міністэрства юстыцыі РФ з’явіліся абнаўленні ў спесе так званых “иноагентов“. У яго уключылі кінарэжысёра Паўла Таланкіна, журналістку Марыну Скорыкаву, бізнесмена Віталя Гінзбурга , а таксама «Христиане против войны». У якасці ўдзельнікаў апошняга згаданыя Наталля Васілеўская і Дзмітрый Карняенка.

“Інаагентам яшчэ не быў, але стаў”, -- напісаў актывіст у Facebook.

Ужо некалькі гадоў Дзмітрый Карняенка жыве ў вымушанай эміграцыі. Падчас знаходжання за мяжой яго двойчы прызнавалі ўдзельнікам “экстрэмісцкіх фармаванняў” у Беларусі - праектаў "Народный депутат" і "Хрысціянская Візія: НЕ ВАЙНЕ". Хрысціянскі антываенны праект быў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем” летась, 1 красавіка 2025 г., паводле рашэння беларускага КДБ.
🤬3
Праваабаронцу і журналіста Ігара Казмерчака спецслужбы “пазналі” ў прапагандысцкай праграме Пратасевіча

Там былі паказаны кадры з сёлетняга святкавання Дня Волі ў Вільні. Аўтар аспрэчваў гістарычнае значэнне гэтай даты і палохаў тых, хто адзначае свята за мяжой, крымінальнымі справамі, завочнымі прысудамі і канфіскацыяй маёмасці. Усяму гэтаму, паводле Пратасевіча, паспрыяюць “апазнанні” удзельнікаў, якія праводзяць спецслужбы.

"Апазнаных" у праграме было каля дзясятка. Сярод іх Ігар Казмярчак, які ў 2021 г. быў вымушаны пакінуць Беларусь, і з тае пары месца свайго знаходжання не хаваў. Тое, чым страшыў тэлегледачоў Пратасевіч, для Ігара Казмерчака ўжо даўно рэальнасць. У сакавіку 2024 г. супраць яго завялі 2 крымінальныя справы: за "садзеянне экстрэмізму" (чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ) і за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК РБ). У лістападзе 2023г. на кватэру Казмерчака быў накладзены арышт. Пастанову вынес Аршанскі аддзел СК.

Таму сенсацыі пра "выкрыццё" не атрымалася. ➡️https://tinyurl.com/r3977r9c
🤬1🖕1😈1🦄1
❗️ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ГЭТАГА ТЫДНЯ❗️
(23-29 сакавіка)

- Першы і адзіны помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС на Віцебшчыне паставяць не там, дзе планавалі: у гарадскім аршанскім парку, а не насупраць прыбіральні. Меркаванне грамадскасці перамагло!

- Тут https://t.me/vicspring/5211 можна паглядзець фотаздымкі з Дня святкавання Дня Волі ў Віцебску ў розныя гады
- Віцебскі праўладны блогер прапануе “выдаваць інтэрнэт па даведках”;

- У “экстрэмісцкі” спіс уключылі 19-гадовага віцебскага хакеіста;

- Прызненне палітвязнем: дадатковыя цяжкасці за кратамі або трэк на вызваленне? Меркаванне праваабаронцы ;

- Праект, дзе ўдзельнікам пазначаны віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, у Расіі прызнаны “иноагентом“ ;

- Праваабаронцу і журналіста Ігара Казмерчака спецслужбы “пазналі” ў прапагандысцкай праграме Пратасевіча .
👍1