Віцебская Вясна
242 subscribers
4.36K photos
9 videos
4.5K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Дзяніс Пятроў, жыхар Дуброўна

Пасля затрымання 39-гадовы дубровенец каля 4-х месяцаў правёў у віцебскім СІЗА-2, пасля быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці і варажнечы). Суд пакараў Дзяніса Пятрова трыма гадамі "хіміі".

20 чэрвеня 2025 года яго імя і прозвішча было ўнесена ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. Пакаранне мужчына адбываў ў ПУАТ-29 (г.Ваўкавыск).

УВАГА❗️ У той самай ваўкавысскай папраўчай установе адбывае пакаранне поўны цёзка жыхара Дуброўна – таксама палітвязень і “экстрэміст” Дзяніс Пятроў з Маларыты. Ен асуджаны да трох гадоў "хіміі" па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). І пакуль застаецца за кратамі.
1
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Андрэй Матусенка, “афганец” з Віцебска

Па рашэнні Віцебскага абласнога суда мужчына быў прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ). Андрэя Матусенку асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У жніўні 2025 года яго ўключылі ў “экстрэмісцкі” пералік на сайце МУС.

Андрэй Матусенка паўтара гады адбыў у Афганістане - з лістапада 1987-га да лютага 1989-га, служыў ён у званні радавога механікам-кіроўцам у складзе 345-га асобнага гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка, узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі".
1
У Полацку ўзяліся абвяргаць каштоўнасць знесенага гістарычныга будынка

Нагадаем, днямі мы пісалі пра тое, што на вуліцы Ніжне-Пакроўскай незаконна знеслі дом №14 – узор драўлянай архітэктуры пачатку ХХ ст. Пры гэтым падкрэслівалі, што ён не быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але знаходзіўся ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Полацка. Паводле заканадаўства, там катэгарычна забараняецца ў тым ліку «страта шэраговай гістарычнай забудовы, якая не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці».

Аднак Telegram-канал газеты “Полацкі веснік” пайшоў на падман. Маўляў, “нячэсныя” СМІ напісалі, што будынак – культурна-гістарычная каштоўнасць, не спраўдзіўшы гэта ў афіцыйным спісе. Такім чынам газета спрабуе завесці дыскусію пра парушэнне заканадаўства ўбок ад праблемы – наўмыснага знішчэння будынка.

Маўляў, “дом с заколоченными окнами и дыркой в крыше” создавал "атмосферу запустения и беспорядка”. Але хто як не пракуратура і мясцовыя ўлады дазволілі, каб ён дайшоў да гэтага?
👍1
❗️ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ГЭТАГА ТЫДНЯ❗️
(16-22 сакавіка)

- 19 сакавіка ў выніку перамоваў рэжым Лукашэнкі памілаваў 250 асобаў у рамках пагаднення, дасягнутага пры пасярэдніцтве ЗША. Пры гэтым 235 чалавек былі вызваленыя ўнутры краіны, а 15 памілаваных палітзняволеных былі дэпартаваныя ў Літву.
У лік паміаваных трапілі 17 палітвязняў з Віцебшчыны:
У Літве вымушана апынуўся Мікалай Куляшоў.
У Беларусі застаюцца
Ігар Бурдэль,
Андрэй Вусік,
Сяргей Гутарэнка,
Дзмітрый Загалавец,
Андрэй Загорскі,
Сяргей Зайцаў,
Дзмітрый Ільюхін,
Уладзіслаў Кошалеў,
Роберт Кузняцоў,
Вячаслаў Малышаў,
Андрэй Матусенка,
Дзяніс Пятроў,
Уладзімір Сітковіч,
Аляксандр Трацэнка,
Дзмітрый Шалак,
Леанід Шпец.

- Ужо больш за 20 000 падпісчыкаў мае TikTok-акаўнт былой палітзняволенай з Воршы Наталлі Кукішавай;

- Мікалай Статкевіч мяркуе , што яго інсульт у Глыбоцкай калоніі не быў выпадковым – для гэтага “стваралі ўмовы”;

-"Экстрэмістам" абвешчаны Уладзіслаў Пучкоў, 29-гадовы жыхар Оршы;

- У Віцебску на новай плошчы Герба і Сцяга транслююць хакей. Іншым чынам прывабіць людзей на ідэалагічны аб’ект, у які ўкладзены мільёны бюджэтных грошай, не пыдумалі;

-Кінафестываль “Паўночнае ззянне”, арганізаваны віцяблянкай Вольгай Чайкоўскай, прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”;

- Пракуратура Лёзненскага раёна пахвалілася, што летась адшукала 12 “экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў”;

- У Полацку знеслі гістарычны дом – узор драўлянай архітэктуры. Цяпер полацкая “раёнка” спрабуе адцягнуць увагу ад парушэння заканадаўства.
👍1
У спісе на вызваленне 19 сакавіка – яшчэ 4 палітвязняў -ураджэнцаў Віцебшчыны

Мужчыны застаюцца ў Беларусі, некаторыя ўжо вярнуліся дадому.

Гэта Сяргей Гутарэнка - жыхар Дубровеншчыны, асуджаны 23 чэрвеня 2022 года за паклёп ( арт. 188 КК РБ), і Сяргей Зайцаў– аршанец, асуджаны 6 снежна 2022 года за абразу прадстаўніка шлады (арт. 369 КК РБ)

Уладзімір Сітковіч – ураджэнец Шаркаўшчынскага раёна, жыў у Віцебску. У траўні 2024 года яго на 1 суткі арыштоўвалі за "распаўсюд экстрэмізму" - за падпіску ў TikTok на канал "Страна для жизни". У кастрычніку 2024 года быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе за данаты паводле ч. 1 арт. 361-2 КК РБ (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) ў закрытым рэжыме да 3 гадоў калоніі.

Аляксандр Трацэнка – ураджэнец Полацка, таксама быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і асудзілі да 5 гадоў калоніі.
1
"Рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі". "Наша Ніва" распавяла падрабязнасці пра ўраджэнку Віцебска Наталлю Звераву.

Як мы паведамлялі, яшчэ 13 сакавіка жанчыну ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да эксктрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС. Паводле інфармацыі ініцыятывы dissidentby, суд над жанчынай адбыўся 19 лістапада 2025 г., ёй прысуджана пакаранне ў выглядзе 3-х з паловай гадоў “хатняй хіміі”.
1
Помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС у Оршы паставяць не там, дзе планавалі

Рэдкі па нашых часах выпадак!
Сцвярджаецца, што гэта было зроблена па просьбам гараджан, якіх не задавальняла раней вызначаная пляцоўка - у скверыку каля грамадскай прыбіральні. Цяпер адзіны на Віцебшчыне помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС плануюць паставіць у гарадскім парку.

Пра неабходнасць помніка гаворка ішла апошнія гадоў трыццаць. З прапановамі выступалі непасрэдныя ўдзельнікі тых падзеяў, але іх не слухалі. Але летась здарылася нечаканае: на абласным конкурсе грамадзянскіх ініцыятываў была ўхвалена заяўка з Оршы. Райвыканкам абвясціў конкурс, вызначыўшы патрабаванні да аўтараў: абавязковай мусіла стаць выява пажарнага на памятным знаку вышынёй 2,5 м., дата “26.04.1986”, слова "Чарнобыль", знак "Радыяцыя" і "элемент, які паказвае агонь". Усе гэтыя ўмовы выканаў скульптар Аляксей Яўсееў.

На ўвасабленне ініцыятарам з бюджэту было выдаткавана 36 тыс. руб. Адкрыццё памятнага знака прымяркуюць да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС.
👍1
У спісе на вызваленне 19 сакавіка – яшчэ 4 палітвязняў -ураджэнцаў Віцебшчыны

Ім усім дазволена застацца ў Беларусі. Гэта

Ігар Бурдэль, жыхар Віцебска, асуджаны паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);

Дзмітрый Загалавец, таксама жыхар Віцебска, прызнаны вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК) і асуджаны да 3 з паловай гадоў калоніі;

Дзмітрый Ільюхін, ураджэнец Наваполацка, асуджаны за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК);

Роберт Кузняцоў, ураджэнец Браслаўшчыны, прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) і асуджаны да 5 гадоў зняволнення.
2
На Віцебшчыне зноў самы нізкі сярэдні заробак. Розніца з іншымі рэгіёнамі - ад 1338 да 80 рублёў

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдні заробак у Мінску ў лютым гэтага года склаў 3660,7 руб.;
у Мінскай вобласці - 2782,8 руб.;
у Гродненскай вобласці - 2421 руб.;
у Брэсцкай вобласці - 2406,5 руб.;
у Гомельскай вобласці - 2402 руб.;
у Магілёўскай вобласці - 2 402 руб.;
у Віцебскай вобласці - 2322,2 руб.

Адрозненне ад іншых рэгіёнаў становіцца ўсё больш адчувальным, нягледзячы на спробы прадэманстраваць рост сярэдняга заробка як такога. Да прыкладу, летась у студзені ён складаў 1996,7 руб., і розніца з суседняй Магілёўскай вобласцю была ўсяго 5 рублёў, а цяпер 80 рублёў.

Тым часам харчовыя тавары ў вобласці ў 2025 годзе падаражэлі на 9,2 %, што вышэй, чым у Мінску і ўсіх іншых вобласцях, акрамя Мінскай (там прадукты выраслі ў цане на 9,7 %).
😢1😭1
Сёння беларусы адзначаюць свята — Дзень Волі
25 сакавіка 1918 года была прынятая Трэцяя Устаўная грамата БНР, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

У Віцебску Дзень Волі асабліва шырока адзначалі з канца 1990-х, хаця афіцыйна рабіць гэта не дазвалялася. Тады віцябляне прыдумалі адмысловы фармат святкавання: 25 сакавіка яны ішлі ўскладаць кветкі ў знакавых мясцінах – да помніка князю Альгерду, да мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву, да помніка Уладзіміру Караткевічу. І ўсё адно міліцыя практычна штогод затрымлівала людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, іх каралі арыштамі і штрафамі.

У нашым архіве ёсць шмат фотаздымкаў са святочных шэсцяў у Віцебску. Але паказаць мы можам толькі некаторыя з іх, каб не нашкодзіць нашым землякам, якія застаюцца ў Беларусі. Таму выбралі тыя, якія найбольш ярка перадаюць настрой гэтага свята.

З Днём Волі, Віцебск! 🤍❤️🤍
👍6
Віцебскі праўладны блогер прапануе “выдаваць інтэрнэт па даведках”

Настаўнік гісторыі і супрацоўнік Віцебскага раённага краязнаўчага музея Андрэй Кулябкін у сваім Тг-канале напісаў наступнае: «В нынешних условиях новой мировой капиталистической войны интернет стал тем, чем изначально замышлялся - ОРУЖИЕМ. Его так и задумали в 1969 в Пентагоне как связь на случай ядерной войны, т.е. с военной целью. Да, оружие специфическое, но оружие. Интернет должен быть по справкам. И будет.»

Тг-канал аўтара называецца «Андрей Кулябкин. Видный отечественный блоггер». Ні больш, ні менш. Хоць гэты рэсурс мае ўсяго 152 падпісчыкі. Не нашмат болей (211 падпісчыкаў) і ў Іnstagram-акаўнце, які называецца таксама з прытэнзіяй на шматзначнасць – “indoevropeysky”.

Гэтую “зорку інтэрнэту” мясцовыя ўлады выкарыстоўваюць, калі трэба прасоўваць ідэалагічную павестку. Дый сам Андрэй Кулябкін не супраць: напрыклад, у 2024 г. ен стаў адзіным блогерам, які ўзяў удзел у конкурсе па колцы дроваў сярод прадстаўнікоў СМІ.
🤮3🤡3
Пётр Сарапеня. Гісторыя аднаго фотаздымка і аднаго лёсу

На гэтым фотаздымку, зробленым падчас святкавання Дня Волі ў Мінску у 1996 годзе – 52-гадовы жыхар Віцебска Пётр Сарапеня.

Пётр Сарапеня паходзіў з Шуміліншчыны, быў адным з першых сябраў БНФ “Адраджэнне” ў Віцебску, працаваў інжынерам-будаўніком. У 1989 годзе стаў дэлегатам Устаноўчага З’езду БНФ “Адраджэньне” ў Вільні. Пазней увайшоў у шэрагі Кансерватыўна-Хрысціянскай парты БНФ, кіраваў адной з рэгіянальных структур. Неаднаразова спрабаваў ініцыяваць святкаванні Дня Волі ў Віцебску, але атрымліваў адмовы ад уладаў на свае заяўкі (увогуле ў Віцебску з 1998 года прыватныя асобы не атрымалі ніводнага дазволу на правядзення масавых акцый).

У апошнія гады жыцця актывіст займаўся аднаўленнем гістарычнай памяці пра сталінскія рэпрэсіі, быў удзельнікам ініцыятыўнай групы “Хайсы – віцебскія Курапаты”, якая займалася ўшанавання памяці ахвяраў сталінізму. У лепшы свет Пётр Сарапеня пайшоў 8 ліпеня 2000 года.
Фота - з сайта vytoki.net
💔32👍1