Віцебская Вясна
242 subscribers
4.36K photos
9 videos
4.5K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
"Экстрэмісцкім" прызналі Tik-Tok- акаўнт «platfom375vitebsk»

Гэта адзін з інтэрнэт-рэсурсаў відэапраекта «Платформа 375» - незалежнай медыяпляцоўкі, якая транслюе рэгіянальныя навіны. Tik-Tok- акаўнт «platfom375vitebsk» мае амаль 2 400 падпісчыкаў.

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 2 верасня ён уключаны разам з YouTub-каналам «Платформа 375» і TikTok-акаўнтам «platfom375mogilev».
🤬2🖕2
У пералік “экстрэмістаў” на сайце МУС унеслі жыхарку Віцебска Таццяну Маханёк,
выпускніцу факультэта інфармацыйных тэхналогій ПДУ. У 2014 годзе дзяўчыну ўганаравалі стыпендыяй Наваполацкага гарвыканкама «За успехи в учебе и общественную активность».

У 2023 годзе яна была аштрафавала “за распаўсюд экстрэмізму”.

Са звестак на сайце МУС вынікае, што Віцебскі абласны суд прызнаў Таццяну Маханёк вінаватай ў садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці (чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ), і што ў яе “судзімасць не пагашана”. Найверагодней, яе пакаралі “хатняй хіміяй”. ➡️https://tinyurl.com/2pbwmm9z
🤬3😡1
У “экстрэмісты” запісалі 20-гадовага Вячаслава Сямёнава, ураджэнца вёскі Стары Лепель.

Сёлета ў лютым суд Лепельскага раёна разбіраў яго адміністрацыйную справу паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Верагодна, з таго часу ён трапіў у поле зроку сілавых структур.

Як пазначана ў пераліку “асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС, Віцебскі аблачны суд прызнаў хлопца вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ). Тамсама пазначана, што хлопец “адбывае пакаранне”, што азначае пакаранне сапраўдным зняволеннем - у адрозненне ад віцяблянкі Таццяны Маханёк, якую асудзілі па тым самым артыкуле. Пра яе мы пісалі вышэй.

Рэсурс @vitebsk_info лічыць, што хлопец мог быць асуджаны па справе "Беларускага Гаюна".
➡️https://tinyurl.com/2pbwmm9z
🤬2😡2
Жыхар Глыбокага асуджаны па справе “Беларускага Гаюна”

5 верасня ў абноўленым пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, з’явілася прозвішча глыбоцкага прадпрымальніка Леаніда Шпеца. Паводле звестак на сайце МУС, ураджэнца Глыбоччыны судзіў Гомельскі абласны суд. Мужчына прызнаны вінаватым паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ і зараз “адбывае пакаранне”.

Верагодна, што па справе “Беларускага Гаюна” асуджаны і Вячаслаў Сямёнаў, ураджэнец вёскі Стары Лепель. Яго імя таксама зхявілася ў абноўленым спісе “экстрэмістаў” на сайце МУС. ➡️ https://tinyurl.com/2pbwmm9z
🤬2😡2
У Варшаве знікла вядомая беларуская актывістка, яна родам з Оршы

Абвестка з просьбай дапамагчы ў пошуках 38-гадовай Валерыі Саўчанкавай з’явілася ў Facebook - у суполцы «Беларусы в Варшаве». Там гаворыцца, што апошні раз яе бачылі 5 верасня каля 8-9-й раніцы непадалёк ад станцыі варшаўскага метро "Троцка". На ёй былі сукенка і сандалі, з сабой - пляцак. Знаёмыя не звязваюць яе знікненне з палітыкай, але занепакоеныя тым, што Валерыі можа спатрэбіцца тэрміновая медычная дапамога, бо яна хварэе на цукровы дыябет.

Валерыя Саўчанкава нарадзілася ў Воршы, там скончыла школу, пасля паступіла ў БДУ. Яшчэ студэнткай упершыню была затрыманая з 2006 годзе падчас разгону намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Супрацоўнічала з «Беларускім Хельсінкскім камітэтам», была назіральніцай на выбарах.

Зараз у Варшаве яе шукаюць сябры, пададзена заява ў паліцыю.
😢6
Талачынская "раёнка" дэманструе падвойную стараннасць 😊

Скандальную тэму пра змаганне з прыхоўваннем фактаў падзяжу кароў выданне вырашыла не проста асвятляць , а публікаваць адзін і той самы матэрыял па два разы.

Так, 31 траўня на сайце газеты "Наша Талачыншчына" выйшаў артыкул "Прокуратура Толочинского района выявила нарушения законодательства в сфере АПК" за подпісам пракурора Талачнскага раёна Сяргея Корсакава.
7 верасня тай самы артыкул слова ў слова на сайце "раёнкі" размясцілі па другім разе, толькі змяніўшы назву на "Сокрытие фактов падежа скота в Толочинском районе не осталось безнаказанным". Подпіс пад артыкулам, зразумела, той самы.

Артыкул адзін, а "плюсікі" за асвятленне праблемы двойчы атрымалі і пракуратура, і раённая газета.
😁4
"Экстрэмістам" абвешчаны Віталь Броўка
- вядомы ў Віцебску арганізатар канцэртаў і былы ўладальнік легендарнага арт-паба "Торвальд".

Яго імя і прозвішча з'явілася 10 верасня ў абноўленым «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС - у якасці ўдзельніка "экстрэмісцкага фармавання" з назвай "Орг BY". Рашэнне прызнаць "Орг BY" "экстрэмісцкім фармаваннем" 2 верасня прыняў КДБ.

У якасці адзінага рэсурса, дзе збіраліся "экстрэмісты", названы Telegram-канал пад назвай "Орг BY", які зараз не існуе. Не існуе і такой структуры: проста ў 2020 годзе арганізатары канцэртаў з розных гарадоў запачаткавалі чат, дзе абмяркоўвалі працоўныя праблемы. ➡️https://tinyurl.com/28kuahsf
😡5🤬1
Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” прызнаны TikTok-акаўнт Наталлі Гладкіх, вымушанай эмігранткі з Навалукомля. Уцякаючы ад палітычнага пераследу, яны з мужам Раманам Гладкіх апынуліся ў Літве.

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў асабісты рэсурс Наталлі быў унесены паводле рашэння суда Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 8 верасня 2025 года.
🤬3😢1
Валерыю Саўчанкову знайшлі

Падрабязнасці не вядомыя, але СМІ паведамляюць, што 38-гадовая беларуская актывістка жывая. «Мы нашли Леру, она жива, но ей нужна медицинская помощь в больнице. Теперь выясняем, как это можно сделать без страховки и без особых денег. Всем спасибо за репосты, помощь!», – пішуць у групе «Беларусы в Варшаве» у Фэйсбук.

Пра знікненне 38-гадовай ураджэнкі Оршы ў Варшаве стала вядома
7 верасня. У абвестцы, якая ў той дзень з'явілася ў Фэйсбук, паведамлялася, што апошні раз жанчыну бачылі раніцай 5 верасня ў варшаўскім раёне Таргувек. Сябры звярталі ўвагу на тое, што Валерыя хварэе на цукровы дыябет, і ёй можа спатрэбіцца тэрміновая медыцынская дапамога.
6
На волі чацвёра палітвязняў з Віцебшчыны❗️

Сярод іх - блогер з Барані Дзмітрый Казлоў і віцебскі відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў (на фота) .

Вячаслаў Лазараў - журналіст, відэааператар-фрылансер. Віцебскі абласны суд першапачаткова прызнаў яго вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361–4 КК) і асудзіў да 5 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Але Вярхоўны суд перакваліфікаваў абвінавачанне на ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (арт. 361–1 КК) і змякчыў вырак - 5 гадоў калоніі.

Дзмітрый Казлоў - жыхар Барані, грамадскі актывіст, заснавальнік YouTube-канала «Серый кот». Магілёўскі абласны суд прызнаў яго і яшчэ 6 актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» вінаватымі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ). Яго асудзілі да 4 з паловай гады зняволення, але за дзень да вызвалення адбыўся яшчэ адзін суд, і Казлову дадалі яшчэ год зняволення - нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (арт. 411 КК).
🔻🔻🔻
8
Яшчэ двое тых, хто выйшаў сення на волю - Віктар Уласенка і Павел Нікіценка. Ободва былі асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразу прэзідэнта і прадстаўніка ўлады (абодва).

Павел Нікіценка быў асуджаны да 4 з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Судовы працэс быў закрыты, але вядома, што мужчыну асудзілі па 6 артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 3 арт. 203-1 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў),
- ч. 3 арт. 293 (навучанне і іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках), 
- арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак),
-ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем), 
- арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь),
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). 
Апрача гэтага, суд пакараў Нікіценку штрафам у памеры 3200 рублёў і задаволіў патрабаванні аднаго з пацярпелых - прысудзіў кампенсацыю маральнай шкоды на суму 1000 рублёў.

Віктар Уласенка быў прызнаны вінаватым паводле
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
- арт. 368 — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту, бо пры вобшуку ў яго дома была знойдзеная марыхуана для ўжывання. Уласенку асудзілі да 4 гадоў калоніі і да выплаты 3 000 рублеў кампенсацыі маральнай школы пацярпелым. Вядома, што адным пацярпелых па справе прызнаны намеснік міністра МУС Мікалай Карпянкоў, таксама пацярпелай па справе была прызнаная Наталля Качанава. ➡️ https://tinyurl.com/mywp9h3w
🔻🔻🔻
6
Нагадаем, 11 верасня 52 зняволеных беларускіх турмаў былі вызвалены па памілаванні, якое адбылося у выніку сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, у ліку якой быў Джон Коўл, прадстаўнік прэзідэнта ЗША Трампа.

Вызваленыя былі прымусова вывезены ў Літву праз пункт пропуску "Каменны лог". Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны “нам не патрэбныя”.


Фонд BYSOL абвясціў збор сродкаў на падтрымку вызваленых вязняў. Заяўленая першапачаткова сума ў 50 тысяч еўра была сабрана за тры гадзіны! Збор працягваецца.

Яшчэ адзін збор адкрыты для фінансавання шэлтэра ў Літве, дзе першы час будуць знаходзіцца вызваленыя беларусы. Збіраюць 2 500 еўра, ахвотныя могуць падтрымаць былых палітвязняў і такім чынам.
4
Блогер Дзмітрый Казлоў. Першае інтэрв’ю на волі:

- Грамадзян Рэспублікі Беларусь дэпартавалі без тлумачэння прычынаў, без усяго... Нам сказалі, што ў аўтобусе ўсё патлумачаць. У выніку яны (ахова) проста выскачылі, калі мы пад’язджалі да нейтральнай паласы, каб іх адвезлі назад. І ўсё. А нас проста ў аўтобус укінулі і павезлі. Вінярскі ( Максім Вінярскі, актывіст "Еўрапейскай Беларусі") нешта паспрабаваў высветліць, яму сказалі, кшталту “вы можаце вярнуцца праз пасольства Рэспублікі Беларусь, і калі да вас не будзе прэтэнзій, то вас упусцяць”. Я не разумею, як гэта працуе. Мне і патрэбна было б паехаць дадому, але апасаюся, што як толькі траплю туды, меня тут жа скруцяць. https://t.me/orshaeu/9975
😢41😡1
Ігар Карней пра Дзмітрыя Казлова. Экс-палітвязень пра экс-палітвязня

Ігар Карней - вядомы журналіст, доўгі час супрацоўнічаў з “Радыё Свабода”. Быў асуджаны да 3 гадоў і 10 месяцаў зняволення за “садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці”. 21 чэрвеня 2025 г. быў вызвалены па памілаванні пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келога. Учора падобным чынам - у выніку сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, у ліку якой Джон Коўл, прадстаўнік Трампа — на волі апынуўся і аршанскі блогер Дзмітрый Казлоў (“Шэры Кот”). На сваёй старонцы ў Facebook Ігар Карней распавядве пра сустрэчы з Дзмітрыйе Казловым за кратаміі:

”Найбольш прабылі поруч з “Шэрым Катом”, блогерам Дзімам Казловым. Спачатку ў згаданай магілёўскай сьледчай турме, куды па чарзе заехалі – ён з Бабруйску, я са Шклову – пасьля новых судоў па ганебным 411-м артыкуле (“злоснае непадпарадкаваньне”), а потым як рэцыдывісты і ў калоніі строгага рэжыму №20 у Мазыры. Пасьля цалкам адбытага 5-гадовага тэрміну ён мусіў выйсьці яшчэ ў канцы леташняга лістападу, але некаму падалося мала і па ходу накінулі яшчэ год. Само сабой, уся эпапея далася ў знакі, прынамсі выглядае ён далёка ня тым “катом”, хто памятае яго да 2020-га.

Дзіма – выхаваны, культурны, інтэлігентны і адукаваны малады чалавек; у мінулым навучэнец той жа аграрнай установы ў Горках, дзе праслухаў курс ягоны ранімы палітычны апанент. Зямляк маёй жонкі – не з Воршы, з суседняй Барані, але ў свой час нямала адпрацаваў на стратэгічным ільнозаводзе. Бацькі былі шчыльна зьвязаныя з гэтай жа галіной, але раптоўна сышлі адзін за адным, і Дзіма рана асірацеў. А гэта значыць, яго проста выштурхнулі ў нікуды – ні сваякоў, ні крэўных. Сябры, калегі, праваабаронцы – выдатна, але самотнаму цяжэй удвая.

Неваяўнічы, але шчыры вернік, у бабруйскім ПКТ ён штудзіраваў толькі адно – Біблію. Убогая магілёўская бібліятэка не балавала арыштантаў навінкамі, але часам можна было па-новаму прачытаць і старое. Прынамсі нагодай для абмеркаваньня стаў “Востраў Сахалін” Чэхава.
Потым з розьніцай у тыдзень мы абодва трапілі ў Мазыр, дзе пасьля абавязковага шыза былі разьмеркаваныя ў суседнія атрады, што давала магчымасьць бачыцца праз плот. Праўда, неўзабаве мяне для прафілактыкі перакінулі ў больш аддалены барак, сустракаліся збольшага на “медалупні” – у цэху па вылушчваньні дроту з пластыкавай абалонкі. Больш бессэнсоўнага занятку цяжка і прыдумаць, але Дзіма, як чалавек адказны, стараўся не філоніць) Перакананы, што мабілізуецца і цяпер, (хаця) не такім палітвязьні бачылі сваё вызвавленьне”.
3💔2
Віцебскі журналіст Вячаслаў Лазараў падчас прэсканферэнцыі ў Вільні.

Ен стаў адным з 52 зняволеных, вызваленых па памілаванні, якое адбылося у выніку сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, у ліку якой быў Джон Коўл, прадстаўнік прэзідэнта ЗША Трампа.

Вячаслаў Лазараў - журналіст, відэааператар-фрылансер. Віцебскі абласны суд першапачаткова прызнаў яго вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361–4 КК) і асудзіў да 5 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Але Вярхоўны суд перакваліфікаваў абвінавачанне на ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (арт. 361–1 КК) і змякчыў вырак - 5 гадоў калоніі.

Сачыць за прэсканферэнцыяй з удзелам вызваленых палітвязняў можна тут
🔻🔻🔻
💔32
Вячаслаў Лазараў пра палітвязня Андрэя Паднябеннага,

якога знайшлі павешаным у штрафным ізалятары магілёўскай выпраўчай калоніі № 15. Там ён адбываў прызначаны яму больш чым 16-гадовы тэрмін. Паднябеннага асудзілі па 6-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за абразу прэзідэнта, абразу прадстаўніка ўлады, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

“Усе мы абмяркоўвалі гэтую тэму. Людзі, якія былі знаёмыя з ім, казалі, што псіхалагічны стан у яго быў цалкам добры. Былі нармальныя адносіны са зняволенымі ў атрадзе. І не было падобна, што ён пайшоў бы на самагубства. Тыя, хто знаходзіліся з ім у ШІЗА у адзін час, не чулі нічога пра тое, каб кагосьці спрабавалі ратаваць. Усё гэта замоўчвалася. Гэтая інфармацыя ўвогуле доўга прыхоўвалася”.

На момант смерці Андрэю Паднябеннаму было 36 гадоў. Прычына застаецца загадкай. Былыя зняволеныя выражаюць сумневы , што ў ШІЗА можна нешта зрабіць без ведама адміністрацыі.
😢31😡1
"Экстрэмісткамі" прызналі Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч

Таццяна і Наталля – жыхаркі Наваполацка. Іх затрымалі 19 ліпеня 2024 г. Сёлета ў лютым Віцебскі абласны суд прызнаў жанчын вінаватымі паводле арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні. Абедзве жанчыны таксама прызнаны палітзняволенымі.

У пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" на сайце МУС іх імёны і прозвішчы былі ўнесены 12 верасня 2025г. ➡️ https://tinyurl.com/h283fhvj
🤬5😡21
У абноўленым 12 верасня пераліку “экстрэмістаў” - аршанец Яўген Бодрыкаў

Яго затрымалі сёлета ў траўні. Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ за здымкі вайсковай тэхнікі на вакзале. 28-гадовы хлопец “ужо дбывае пакаранне. Праваабаронцы прызналі Яўгена Бодрыкава палітвязнем.

Бодрыкаў скончыў СШ№17, быў пераможцам прадметных алімпіядаў па гісторыі: у 2014 г. здолеў перамагчы на рэспубліканскай алімпіядзе. Быў узнагароджаны грашовым сартыфікатам ад імя раённага ўпраўлення адукацыі. Пазней Бодрыкаў паступіў на бюджэтную форму навучання на гістфак БДУ.

У 2020 г. хлопецў быў затрыманы і збіты падчас грамадскіх пратэстаў у Мінску: з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь. Пасля быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 675 руб. па ч.1 арт. 24.23 КаАП за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У 2022 г. па тым самым артыкуле суд у Оршы пакараў яго арыштам на 15 сутак з фотаздымак у сацсетках, дзе на хлопцы была майка з Пагоняй.
🤬4😡2
Яшчэ адзін новы “экстрэміст” з Віцебшчыны - Аляксей Камовіч

Сыходзячы з таго, што яму пастаўлена ў віну, Камовіч, найхутчэй, таксама з’яўляецца ўдзельнікам справы “Беларускага Гаюна” ( чч. 1 і 2 арт.361-4 КК РБ - садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле інфармацыі з пераліку асаобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 46-гадовы мужчына ўжо адбывае пакаранне.

Як піша рэсурс @vitebsk_info, асабістыя дадзеныя, указаныя на сайце МУС, супадаюць са звесткамі пра супрацоўніка банкаўскай сферы. У такім выпадку, вядзецца пра Аляксея Пятровіча Камовіча, які кіраваў банкаўскай структурай «БПС -СБЕРБАНК» у Наваполацку і некалькі год запар з’яўляўся экспертам грамадска-кансультатыўнай рады пры Наваполацкім гарвыканкаме. ➡️https://tinyurl.com/h283fhvj
🤬3😢1
"Вясна" паразмаўляла з блогерам Дзмітрыем Казловым, які быў вызвалены 11 верасня і прымусова вывезены ў Літву ў ліку 52 вязняў беларускіх калоній.

За кратамі Дзмітрый Казлоў правёў 5 гадоў і 3 месяцы. Яго затрымалі яшчэ да пратэстных падзей жніўня 2020 года - яшчэ ў кастрычніку. І асудзілі разам з сябрамі "Еўрапейскай Беларусі" па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) да 5 год калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

28 лістапада мінулага году блогер павінны быў выйсці на волю, але 29 лістапада 2024 г. яго зноў асудзілі - за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (арт.411 КК РБ) і дадалі яшчэ адзін год зняволення.

Аповед пра тое, як яго этапавалі з краіны, што было самым складаным у зняволенні і што дапамагала трымацца - ТУТ
4