Віцебская Вясна
246 subscribers
4.14K photos
8 videos
4.35K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Памёр Іосіф Навумчык

Грамадскі дзеяч з Віцебску сышоў ва ўзросце 86 гадоў. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў яго сын, журналіст Сяргей Навумчык.

За савецкім часам Іосіф Навумчык быў другім сакратаром Віцебскага гаркама партыі, сакратаром Віцебскага абкама партыі. "У якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле ён быў адным з тых, хто паўплываў на рашэнне Гарбачова і Палітбюро вывесці войскі з Афганістана", — піша пра бацьку ягоны сын.

Але што вылучала Іосіфа Навумчыка сярод іншых партыйных кіраўнікоў высокага рангу - гэта нацыянальная самасвядомасць. У постсавецкія часы ён стаў адным з найактыўнейшых прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. І 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ. Ен шмат зрабіў для папулярызацыі роднай мовы і культуры на Віцебшчыне – ладзіў сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, змагаўся за пашырэнне беларушчыны, нярэдка спрачаючыся за гэта з чынавенствам і кіраўнікамі рознага ўзроўню. ➡️ https://tinyurl.com/z6tv9x65
😢9🙏2👎1
У Глыбокім працягваюцца суды па крымінальных справах за пратэсты 2020-га года.

4 лютага ў судзе Глыбоцкага раёна будуць разбіраць справу прадпрымальніка Рамана Васілевіча, 7 лютага – справу Ігара Шкетава, адміністратара мясцовага пабліка «Подслушано Глубокое».

Абодвух судзяць за ўдзел у пратэстных падзеях 2020 года паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Судзіць глыбачан будзе Андрэй Тарасевіч. Ён жа 28 студзеня па тым самым артыкуле судзіў братоў Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў.

Цяперашнія суды - вынік міліцэйскіх "хапуноў", якія прайшлі ў Глыбокім у верасні мінулага года. ➡️ https://tinyurl.com/2bpzb6w4
😡3😢1
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць Надзею Куканос.

Гэтую 64-гадовую жанчыну многія віцябляне памятаюць па ранейшых падзеях: яна заўсёды востра рэагавала на несправядлівасць, і таму не бянтэжылася скардзіцца на парушэнні ў дзейнасці дзяржаўных структур і кіраўнікоў любога рангу. У 2019 г. яна амаль 4 месяца правяла ў СІЗА, двойчы абвяшчала галадоўку ➡️ https://tinyurl.com/c9yp5ewz

4 лютага адміністратыўную справу, распачатую супраць Надзеі Куканос паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП разбірае суддзя Ганна Кот.

Паводле гэтага ж артыкула жанчыну судзілі ў 2023 г., прычым справу разбіралі ў яе адсутнасць. Спробы абскардзіць прысуджанае пакаранне – 15 сутак арышту – нічога не далі: абласны суд пацвердзіў справядлівасць рашэння суду першай інстанцыі.

Да слова, сёння ж суддзя Ганна Кот у судзе Кастрычніцкага раёна разбірае і справу, паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, распачатую супраць яшчэ аднаго віцябляніна - прадпрымальніка Віталя Мацкевіча
😡4
Палітвязня Валерыя Мефадзіенку дадалі ў «спіс тэрарыстаў»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». У ім з'явіліся прозвішчы яшчэ 6-ці чалавек, сярод якіх і Валеры Мефадзіенка, ураджэнец райцэнтра Сянно.

Сёлета 24 студзеня яго прозвішча ўнеслі ў "экстрэмісцкі" спіс на сайце МУС.

Валерый Мефадзіенка быў асуджаны сёлета ўвосень за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і "фінансванне тэрыстычнай дзейнасці" - яго прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 290-1 КК і частак 1 і 2 арт. 361-2 КК. Суд праходзіў у Віцебскім абласным судзе (суддзя Юрый Урбан) у закрытым рэжыме. 3 студзеня Вярхоўны суд разбіраў апеляцыйную скаргу па гэтай справе.

Да затрымання Мефадзіенка быў індывідуальным прадпрымальнікам, яго спецыялізацыя - тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі.
😡5
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска "за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства" другі раз судзяць Міхаіла Філіпенку. Яго справу па ч.1 арт. 24.23 КаАП зноў разбірае суддзя Ганна Кот.

Першы раз па тым самым артыкуле яна судзіла мужчыну ў першы дзень пасля выбараў, 27 студзеня. Не выключана, што з таго часу віцяблянін знаходзіцца за кратамі, а цяперашні суд азначае працяг адміністрацыйнага арышту.

Гэта не адзіны суд па палітычна матываваных адміністратыўках, якія праходзяць сёння на Віцебшчыне. Падрабязней - у наступных матэрыялах. 🔻🔻🔻
😡5
У Мёрскім райсудзе сёння "за распаўсюд экстрэмізму" судзяць Аллу Катлярэнка.

Жанчына працуе загадчыцай сектара ў Беларусбанку.

Разбіраць яе справу, распачатую па ч.2 арт.19.11 КаАП прызначана суддзя Ірына Яскевіч.

Па гэтым самым артыкуле 7 лютага ў судзе Мёрскага раёна будуць яшчэ адну жыхарку - Алену Слуцкую ( суддзёй прызначана Вераніка Кісляк). Старонкі Аллы Катлярэнка і Алены Слуцкай у сацыяльных сетках ужо закрытыя.
🤬4
У Віцебску за "распаўсюд экстрэмізму" судзяць судэнта ВДУ.
Йоэль Юроўскі скончыў СШ №196 у Мінску, падчас навучання быў пераможцам прадметных алімпіяд, у якасці ўзнагароды быў накіраваны ў летнік "Зубраня". У Віцебску Йоэль ( у раскладзе суда няма ягонага імя па бацьку, але ў шэрагу іншых дакументаў яно ёсць - Аляксандравіч) Юроўскі паступіў на факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. У мінулым навучальным годзе ён атрымаў падзяку ад адміністрацыі ВНУ за валанцёрскую працу ў мясцовым музеі.

6 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна разбіраюць адміністрацыйную справу, распачатую супраць яго паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Судзіць хлопца Ганна Кот. ➡️ https://tinyurl.com/5422huby

Гэта я ж суддзя разбірае сёння справу Уладзіслава Ліппорта, распачатую па тым самым артыкуле.
😡3👍1
Пайшлі па другім коле?
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў другі раз уключылі youtube-канал "Народны дэпутат"


Рашэнне лічыць яго "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй прыняў 5 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. 17 студзеня гэты самы суд ужо прызнаваў youtube-канал "Народны дэпутат"з такім самым адрасам " экстрэмісцкім".


Учора была прызнана "экстрэмісцкай і старонка "Пра Вiцебск" у Instagram. Раней "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" прызнавалі TikTok-акаўнт «viteblyanka» і YouTube-канал з назвай «Пра Вiцебск / Витебск Новости». Рашэнне лічыць змест рэсурсаў "экстрэмісцкім" прыняў 20 снежня суд Ленінскага раёна Мінска
🤷‍♂1👍1
Беларуская праваабарончая супольнасць прыняла рашэнне далучыць да ліку былых палітзняволеных 25-гадовую Алену Бурлакову, жыхарку Шуміліна .

Жанчыну асудзілі ў верасні 2023 года паводле арт. 369 КК ( абраза прадстаўніка ўлады). Прысуд, які вынесла суддзя Шумілінскага райсуда Алена Сініцкая, невядомы. 24 лістапада таго ж года прозвішча і імя жанчыны ўключылі ў спіс асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Стала вядома, што перад Новым годам Алена Бурлакова выйшла на волю па памілаванні.
2
У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева.

Ён асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК - за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Справу Уладзіслава Кошалева ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядалі сёлета ў лістападзе, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Судзіла віцебскага фатографа Святлана Кузмічонак.

31 студзеня ў Віцебскім абласным судзе адбыўся разбор апеляцыйнай скаргі Уладзіслава Кошалева. У «экстрэмісцкім» пераліку на сайце МУС напісана, што ён ужо адбывае пакаранне. ➡️ https://tinyurl.com/yxxf46b6

Уладзіславу Кошалеву 47 гадоў, свае апошнія ўгодкі мужчына сустрэў ужо ў зняволенні. у Віцебску ён вядомы як вясельны, а таксама ню-фатограф. з сацыяльных сетак ён знік мінулым летам, яго асабісты сайт vladko.by заблакаваны.
🤬2
У Віцебску па палітычнай «адміністратыўцы» зноў судзяць студэнта - траццякурсніка прафсаюзнай ВНУ "МІТСО" Андрэя Салодкіна. Хлопец вучыцца на аддзяленні «Лагістыка».

7 лютага яго справу ў судзя Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Ганна Кот. Андрэя Салодкіна вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмізму» паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП і ў прапагандзе нацысцкай сімволікі паводле ч.1 арт. 19.10 КаАП. ➡️ https://tinyurl.com/5422huby

Учора, 6 лютага, суддзя Ганна Кот судзіла пваодле паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП студэнта-другакурсніка ВДУ Йоэля Юроўскага, які навучаецца на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый. Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. Але ад адміністратыўкі за «распаўсюд экстрэмізму» гэта яго не ўратавала.

Ганна Кот сёння судзіць яшчэ аднаго хлопца - ужо за "несанкцыянаванае пікетаванне"
🔻🔻🔻
😡3
Сёння ў раскладзе суда Кастрычніцкага раёна Віцебска заўважана адміністрацыйная справа паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП

За так званае "несанкцыянаванае пікетаванне " судзяць віцябляніна Кірыла Палшкова.

Яго справу разбірае Ганна Кот - у апошнія месяцы менавіта гэтая суддзя "спецыялізуецца" па палітычных "адміністратыўках". Такі вось пачатак працоўнага шляху - жанчына толькі з 2022 года працуе суддзёй
😡3😢1
За «экстремизм» и «пропаганду нацистской символики» сегодня судили витебского журналиста и культуролога Георгия Корженевского

В свое время мужчина делал обзоры выставок современного искусства в Витебске для различных региональных изданий.

В последнее время занимался развитием собственного мистико-философского проекта «Гондвана сакральная».

Его имя появилось сегодня в расписании суда Первомайского района Витебска. Судить его по ч. 2 ст. 19.11 и ч. 2 ст. 19.10 КоАП РБ была назначена Екатерина Цыбульская.
😡5👍1
На здымку - суддзя Кацярына Цыбульская, якая толькі ў канцы снежня мінулага года была прызначана на гэтую пасаду.

Учора ў судзе Першамайскага раёна Віцебска яна разбірала адміністрацыйную справу віцебскага журналіста і культуролага-містыка Георгія Каржанеўскага. ➡️ https://tinyurl.com/2h2te6yb

Да нядаўняга часу Кацярына Цыбульская працавала памочнікам суддзі, а адразу па прызначэнні на новую пасаду дзяўчыну пачалі накіроўваць на розныя сустрэчы ў працоўных калектывах, дзе яна выступала з прамовамі пра небяспеку падпісак на «экстрэмісцкія інтэрнэт- рэсурсы». ..

У Віцебску гэта ўжо стала традыцыяй: разбіраць палітычна матываваныя «адміністратыўкі» прызначаюць маладых суддзяў, якія зусім нядаўна атрымалі свае першыя прафесійныя прызначэнні.

Як мы ўжо пісалі, у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска адміністрацыйныя справы паводле паводле ч.2 арт.19.11 КаАП апошнім часам прызначаюць разглядаць суддзю Ганну Кот, якая займае гэтую пасаду з канца 2022 года.
🤬31
У Оршы будуць судзіць шматразовых пераможцаў "Дажынак", піша партал orsha.eu

11 лютага ў судзе Оршы і Аршанскага раёна анансаваны працэс над пяццю ўдзельнікамі справы, распачатай паводле ч.2 арт.211 КК (прысваенне альбо растрата). Прынамсі двое з фігурантаў - гэта работнікі сельгаспрадпрыемства "Межава-Агра". І не шэраговыя камбайнер і кіроўца, а шматгадовыя перможцы на ўборцы ўраджаю, шматкроць узнагароджаныя на "Дажынках", неаднаразовыя героі публікацый ў дзяржаўных СМІ.

У чым канкрэтна іх вінавацяць, пакуль не вядома.
На фота - Уладзіслаў Лапцінскі, адзін з фігурантаў справы.
😁3
Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:

4 лютага памёр Іосіф Навумчык, грамадскі дзеяч з Віцебска. У постсавецкія часы ён стаў адным з найактыўнейшых прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. І 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ.

У Вярхоўным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга па справе віцябляніна Іосіфа (Язэпа) Дулебы, асуджанага за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні

Шаркаўшчынскі суд аштрафаваў за «незаконнае пікетаванне» мясцовага журналіста і актывіста Андрэя Буку.

У Глыбокім працягваюцца суды па крымінальных справах за пратэсты 2020-га года.

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі Надзею Куканос.

Палітвязня Валерыя Мефадзіенку дадалі ў «спіс тэрарыстаў».

Беларуская праваабарончая супольнасць далучыла да ліку былых палітзняволеных 25-гадовую Алену Бурлакову, жыхарку Шуміліна

ПРАЦЯГ НІЖЭЙ:
🔻🔻🔻

У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева.

У судзе Першамайскага раёна судзілі журналіста і культуролага Георгія Каржанеўскага – за «распаўсюд экстрэмізму» і «прапаганду нацысцкай сімволікі».
😡1
10 лютага ў Віцебскім абласным судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» пачынаецца суд над маці асуджанага на 17 гадоў анархіста Аляксандра Францкевіча

Разам з Таццянай Францкевіч судзяць яе сястру Наталлю Лабацэвіч, абедзьвюх абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК. Судовы працэс прызначана весці суддзя Галіна Бондал.

Таццяна і Наталля – жыхаркі Наваполацка. Іх затрымалі 19 ліпеня 2024 года. Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.

Беларускія праваабаронцы таксама лічаць Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч палітычнымі зняволенымі.
😡4
Віцебскі ідэолаг заступіўся за "Пагоню".
➡️ https://tinyurl.com/55pjy7wd

Але папутна "наехаў" і на прыхільнікаў ідэі пра пашпарт Новай Беларусі, і на літоўскіх дэпутатаў. Апошніх нават паспрабаваў справакаваць на спрэчку, ці на законных падставах выява "Пагоні" размешчана на сцяге Віцебскай вобласці.

Адным словам, Святаслаў Міхайлаў у сваім рэпертуары...
Аршанскім судом кіруюць тыя, хто ў апошнія гады выносіў палітычна матываваныя прысуды і карныя рашэнні па адміністрацыйных справах, піша orsha.eu.

Летась 27 снежня ў якасці старшыні суда Оршы і Аршанскага раёна быў прадстаўлены Дзмітрый Разумовіч, яго намесніцай стала Алеся Дранькова. Абодва раней працавалі ў тым жа судзе, але радавымі суддзямі.

Дзмітрый Разумовіч у 2023 г. асудзіў да зняволення ў калоніі прадпрымальніка, шматдзетнага бацьку Аляксея Цыплева, прызнаўшы яго вінаватым у абразе А. Лукашэнкі за два каментары ў сацсетках. У 2022 г. за спробу спаліць сувенірны сцяжок па 2 гады "хіміі" прысудзіў аршанцам Вячаславу Лютынскаму і Дзмітрыю Матучевічу .

Алеся Дранькова ў мінулым годзе аштрафавала кіраўніцу цыркавой студыі «Фантазёры» Святлану Раўкоўскую за "распаўсюд экстрэмізму" у сацсетках. Увогуле ж палітычна матываванымі справамі яна пачала займацца яшчэ ў 2014 г. - як толькі яе прызначылі на пасаду суддзі.

Папярэднюю старшыню суда Алесю Котаву перавялі на працу ў Віцебскі абласны суд.
💩2👍1
Футбольнага фаната з Оршы асудзілі на 7 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмізму»

9 лютага ў судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі 25-гадовага аршанца Аляксея Сукорскага

Хлопца затрымалі на мінулым тыдні і змясцілі ў ІЧУ. Судовы працэс праходзіў у Аршанскім РАУС. Адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд экстрэмізму», складзены па ч. 2 арт. 19.11 КаАП, разбірала суддзя Юлія Вяршыніна.
➡️https://tinyurl.com/2udjdzex

Што стала падставай для судовага разбору, пакуль не ясна, але вынік вядомы: хлопца асудзілі на 7 сутак.
😡2