Віцебская Вясна
227 subscribers
3.47K photos
5 videos
3.89K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Кожнай віцебскай установе - свой флагшток

Флагшток з дзяржаўным сцягам урачыста адчынілі на тэрыторыі рэабілітацыйнага цэнтра для воінаў- інтэрнацыяналістаў. Цяпер медычная ўстанова мае ўласны флагшток і пляцоўку, якую можна выкарыстоўваць для правядзення ўрачыстых шыхтаванняў. Каго там будуць "шыхтаваць" - медыкаў або пацыентаў, -- пакуль не зразумела.

У дзень адкрыцця граў духавы аркестр і выступалі з прамовамі дзяржаўныя віцебскія чыноўнікі. Старшыня абласнога савета Дзмітрый Дзямідаў адмыслова падкрэсліў, што ў гэтай медычнай установе праходзяць рэабілітацыю тыя, каму "не раз приходилось отстаивать интересы Родины и выполнять задачи в разных горячих точках мира".
Падчас выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 3 ліпеня, Лукашэнка гаварыў пра вызваленне часткі палітвязняў - тых, хто мае цяжкія хваробы:

«Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя, як пішуць, нашы, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах на такіх аддаленых, якія ламалі і разбуралі краіну ў 2020 годзе. Але гэта, сапраўды, цяжкахворыя. У асноўным, з ракавымі захворваннямі»
Выйшаў на волю палітвязень Рыгор Кастусёў,

паведамляе выданне reformby.org.

Учора стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне часткі палітзняволеных - з ліку тых, хто мае хранічныя і цяжкія хваробы.
А вы ведаеце, як у Глыбокім называюць тых, чые партрэты вісяць на Дошцы гонару?
Раённая газеты "Веснік Глыбоччыны" прыдумала адмысловы грамадскі статус- "лауреаты Доски Почета".

Рэдактар газеты Андрэй Панкрат лічыць, что ўганароўваць трэба не толькі саміх людзей, але і нават іхныя партрэты, якія "удостоены чести быть занесёнными на неё" .
Што трэба зрабіць для выкаранення карупцыі?

Часцей збірацца адмысловай радай па прафілактыцы — прапанаваў старшыня Наваполацкага гарвыканкама.
Паспяховасць гэтай прапановы ацаніць складана: газета "Новополоцк сегодня" не прывяла ніводнай лічбы ў матэрыяле пра дзейнасць рады па прафілактыцы карупцыі.
➡️https://tinyurl.com/3vs8syav
У Оршы абнавілі раённую «Дошку гонару». Але ад амбітнага праекта адмовіліся

Увосень 2023г. «Аршанская газета» пачала збіраць меркаванні гараджан пра тое, ці не хочуць яны, каб раённая «Дошка гонару» памяняла сваё месца знаходжання. А заадно і дызайн: каб яна была адзін у адзін падобная да абласной "Дошкі гонару" коштам 67 тысяч даляраў па курсе 2020 года.

Аршанцам ідэя пераносу не спадабалася. Урэшце дошку пакінулі на ранейшым месцы - каля райвыканкама. Але перарабілі яе істотна. Толькі не вядома, у колькі гэта абышлося раённаму бюджэту.. ➡️ https://tinyurl.com/m5pn56h8
❗️Супраць шумілінскага ксяндза Анджэя Юхневіча распачалі крымінальную справу : яго пераводзяць з ІЧУ у СІЗА

Каталіцкі святар быў затрыманы сёлета 8 траўня , і 10 траўня ў судзе Першамайскага раёну яго асудзілі за размяшчэнне ў Фэйсбуку выявы бел-чырвона-белага і ўкраінскага сцягоў. Яго арыштавалі на 15 сутак і з таго часу на волю ён так і не выйшаў.

У віцебскім ІЧУ ён адбыў некалькі адміністрайыйных арыштаў запар, прычым пра сутнасць гэтых судовых справаў нічога не вядома.

Паводле інфармацыі "хрысціянскай візіі", сёння святара пераводзяць у віцебскі СІЗА. Прычынай гэтага стала ўсчынанне супраць Анджэя Юхневіча крымінальнай справы. На якіх падставах яе распачалі, не паведамляецца. ➡️ https://tinyurl.com/ypbeavza
Па стане на раніцу 4 ліпеня
праваабаронцам "Вясны" дакладна вядома пра 9 палітзняволеных, якія 3-га ліпеня выйшлі на волю па амністыі.
Гэта 3 жанчыны і 6 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы адмыслова падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.
Вось такі мурал з'явіўся ў Паставах на плоце шпіталя.
"Ён стаў месцам прыцяжэння не толькі работнікаў і пацыентаў гэтай установы, але і гасцей, якія тут бываюць". "Многія спыняюцца і любуюцца відарысамі". Так піша пра малюнак на плоце газета "Пастаўскі край".
Па стане на раніцу 5 ліпеня
❗️праваабаронцам вядома пра 15 палітзняволеных, якія пасля 3-га ліпеня выйшлі на волю. Інфармацыя па яшчэ адным чалавеку правяраецца.

Дакладна вядома, што дахаты вярнуўся асуджаны да 10 гадоў калоніі палітык Рыгор Кастусёў, хворы на анкалогію.

✔️Распаўсюджаныя дзяржаўнай прапагандай звесткі пра тое, што з-за кратаў выйдуць найперш людзі сталага веку і з вялікімі праблемамі са здароўем пакуль не пацвярджаюцца.


Паводле наяўнай інфармацыі, з месцаў зняволення вызвалены 13 мужчын і 3 жанчыны, частка з іх па амністыі, частка - па прашэнні пра памілаванне. Прычым у пераважнай большасці гэта людзі, якім заставалася адбыць у зняволенні ад некалькіх месяцаў да году.
✔️ Павініўся за данат у 1 еўра і "дабрахвотна" ахвяраваў 500 💶

Чарговую гісторыю пра тое, як можна пазбегнуць крымінальнай адказнасці за ахвяраванні "экстрэмістам", распавёў тэлеграм-канал "Северная столица", блізкі да віцебскіх сілавікоў.⬇️

Мужчына з "заблюраным" тварам у кадры распавядае, што ў 2021 г. ахвяраваў 1 еўра, у чым раскаяўся і прыйшоў павініцца ў міліцыю. Пасля чаго дабраахвотна ахвяраваў 500 еўра на рахунак "установы аховы здароўя".

Не ўпэўнены, што ў пастарунку гэтаму чалавеку патлумачылі механізм дзеяння заканадаўства: "добраахвотнае ахвяраванне" не можа быць грантыяй таго, што чалавека не прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ў будучыні. Ахвяраваў - дзякуй.

Але квіток пра перавод грашовых сродкаў - гэта ўсяго толькі сведчанне добрай волі чалавека, і не аргумент у судзе "за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці"
5 ліпеня ў Осла запусцілі "голуба міру"
❗️за вызваленне Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.
Па стане на раніцу 6 ліпеня
❗️праваабаронцам вядома пра 18 палітзняволеных, якія пасля 3-га ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх — чатыры жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі, абвешчанай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Апошні закон аб амністыі не прадугледжвае вызвалення палітычных зняволеных. ➡️ https://spring96.org/be/news/115696

Тым не менш, 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ў сваёй афіцыйнай прамове анансаваў вызваленне некаторых палітвязняў, якія маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Аднак гэтыя абяцанні пакуль не пацвярджаюцца. У пераважнай большасці на волі апынуліся людзі, якім заставалася адбыць у зняволенні ад некалькіх месяцаў да году.
✔️3 ліпеня 2024 года фонд "Дом правоў чалавека" выступіў з заявай на 56-й сесіі Рады ААН па правах чалавека, у якой закрануў сітуацыю, звязаную з працягам замахаў на свабоду асацыяцый, а таксама пераследам беларусаў і беларусак, вымушаных пакінуць краіну.

Мы заклікаем усе дзяржавы зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы беларусам, якія знаходзяцца ў выгнанні, — гаворыцца ў заяве.
☑️ Сёння 9 дзён, як з намі няма Леаніда Свеціка - віцебскага праваабаронцы, надзейнага і добрага сябра.

У гэты дзень яго калегі дзеляцца сваімі ўспамінамі https://spring96.org/be/news/115680

Светлая памяць табе, дружа!
У сваім заключным штогадовым дакладзе Радзе па правах чалавека ў Жэневе Спецыяльная дакладчыца ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн пацвердзіла даўнюю занепакоенасць ААН і міжнароднай супольнасці з нагоды ўціску дэмакратычных свабодаў ды іншых сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека ў краіне.

"Агульная тэндэнцыя, якую я назіраю, — гэта далейшае закручванне гаек у дачыненні да любой рэальнай ці меркаванай апазіцыі дзейнаму ўраду і сістэматычны пераслед усіх, хто адважваецца выказваць нязгоду з яго палітыкай", сказала Анаіс Марэн.
❗️Перад выхаванцамі дзіцячага летніка "Бароўка" выступаў Дзмітрый Паўлічэнка – вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці», таемнага ўзброенага фармавання сілавікоў, што ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. ❗️

✔️ За гэта былы камандзір спецназу застаецца ў чорным спісе Еўразвязу і пад санкцыямі ЗША.

✔️Распавёў Паўлічэнка і пра пратэстныя падзеі 2020 года, запалохваючы дзяцей байкамі пра тое, што пратэстоўцы "поджигали сотрудников милиции, обстреливали" і што "у каждого задержанного при себе был молоток, каска, бутылки с зажигательной смесью". А таксама пра "кропкі", дзе людзям "выдавались деньги, распространялись алкоголь и наркотики".

✔️Прысутны на сустрэчы ў летніку дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак лічыць, што «такие встречи наших детей с представителями силового блока Беларуси крайне важны, полезны и актуальны». Бо «дети должны знать, что это не просто служба - это своя философия, особая степень служения Родине». ➡️ https://tinyurl.com/wredczfk
А вы заўважылі, што ў віцебскіх газетах пачалі з'яўляцца паведамленні пра "маленькіх грамадзян Беларусі, якія нарадзіліся ў Дзень Незалежнасці"?

Раней у СМІ паведамлялі пра немаўлят, якія першымі нарадзіліся ў новым годзе. Цяпер РГА "Белая Русь" прапанавала ідэалагізаваць прыемную традыцыю, запасаткаваўшы акцыю пад "арыгінальнай" назвай "С любовью к детям".

У радзільні краіны пацягнуліся дэлегацыі прадстаўнікоў мясцовай улады, каб паказальна павіншаваць маладых мам і іхных дзетак, якія нарадзіліся 3 ліпеня.
Гэта не жарт! 🙃
На фота - вуліца Праўды ў Віцебску.
І гэтая дарога вядзе да выканкама Кастрычніцкага раёна.

Для гараджан не сакрэт, што да "Славянскага базару" ці не штогод перакладаюць брукаванку на ходніках. Але - у самым цэнтры. Зрэшты, і вуліцу Праўды ускраінай не назавеш. На гэтым адрэзку вуліцы - ад скрыжавання з вул.Церашкковай да скрыжавання з вул.Смаленскай - дзіцячы сад №80, гімназія №3, корпус тэхналагічнага універсітэта, шмат жылых дамоў. І літаральна за 15-20 метраў - райвыканкам.

Мясцовым жыхарам абяцалі ўключыць непрэзентабельны ўчастак вуліцы ў план рамонтаў на 2021-22 г. На двары - лета 2024-га... Два тыдні таму цэнтр Віцебска зноў "вылізалі" да Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У тым ліку правялі поўную рэнавацыю некалькіх "паказушных" аб'ектаў.
❗️У Сенненскім раёне зносяць школу, якую пачалі будаваць у 2008 годзе.
Даўгабуд так і не быў завершаны, хаця школьнікаў з аграгарадка Літусава абяцалі запрасіць у новы будынак і ў 2011-м, і ў 2012-м, і ў 2016-м гадах.

З таго часу нямала жыхароў аграгарадка з'ехалі менавіта таму, што дзецям няма дзе вучыцца, няма месцаў у дзіцячым садку. Гэта канстатавалася нават у дзяржаўнай прэсе...

А цяпер дайшла справа да зносу "каробкі", якая стала небяспечным і непрывабным аб'ектам у "стабільным" жыцці аграгарадка. За 400 000 бюджэтных грошай яе знясуць. І пра ўкладзеныя ў будаўніцтва сродкі ніхто і не ўспомніць . ➡️https://tinyurl.com/2nt54xu3
Журналісты "раёнкі" наведалі 6 крам у Талачыне. І напісалі, што «во всех посещенных объектах можно констатировать наличие широкого ассортимента товаров, пустых полок и очередей замечено не было».

З пакупнікамі практычна не размаўлялі, але ў выніку выйшаў матэрыял «Устраивает ли жителей и гостей Толочина ассортимент в розничной торговой сети?»

Вы ўжо здагадаліся, якія высновы зрабілі ў газеце? ➡️ https://tinyurl.com/2u95nm5a