Віцебская Вясна
242 subscribers
4.36K photos
9 videos
4.5K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Белыя і чырвоныя паветраныя шарыкі на акне - новы від пікетавання ў РБ.

Павесіў - і трапіў за краты на 7 сутак. Міхаіл Чамурака ў шоку, але пакуль на волі...

https://bit.ly/35ZHf8N
Да двух гадоў «хіміі» прысудзілі навапалачан Віктара Шаўру і Віталя Шыцікава – за падзеі 10 жніўня (арт. 342 КК)

Суддзя - Віталь Лапко.

http://bit.ly/3sVii8v
Студэнтак Віцебскага медуніверу пакаралі за акцыю салідарнасці: Паліна Нітчанка – 10 сутак арышту, Анастасія Лявонцьева – штраф 464 рублі.

Паліна сёння мусіла выйсці на волю пасля папярэдняга пакарання на 7 сутак. Але суддзя Царыкаў пакінуў яе за кратамі...

http://bit.ly/394wnZc
Фермер з Гарадоччыны Віктар Быкаў адседзеў 10 сутак за сцяг, узняты на падворку.

БЧБ-сцяг лунаў над сядзібай больш за месяц, пакуль не прыехалі супрацоўнікі МУС...

http://bit.ly/3pboW86
У Віцебску далучыўся да страйку тэатральны рэжысёр і выкладчык Антон Грышкевіч.

"Не хачу хлусіць і вучыць няпраўдзе сваіх вучняў..."

http://bit.ly/3pghnx1
Студэнт ВДТУ Цімафей Журкевіч выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту.

«Усё добра. Людзі там нармальныя. Усе ведаюць палітычных, ніхто да іх кепска не ставіцца. Толькі што нудна, мазгі галадаюць...»

http://bit.ly/3a9iOqy
Генпракуратура: Пракурор Віцебску Юрый Раманоўскі звольнены, але не затрыманы...

«Раманоўскі Юрый Уладзіміравіч сапраўды звольнены з органаў пракуратуры на мінулым тыдні. Інфармацыя пра нібыта яго затрыманне і завядзенне ў дачыненні да яго крымінальнай справы не адпавядае рэчаіснасці»

http://bit.ly/3qYyZy2
Яшчэ 4 жыхары Віцебшчыны прызнаныя палітвязнямі: Алег Яфрэменка, Дзмітрый Кулакоў, Уладзіслаў Макавецкі, Аляксандр Кірыленка.

Заява праваабарончай супольнасці:
http://bit.ly/2KWUO1x

На фота: віцебскі мастак Уладзіслаў Макавецкі на судзе.
Суддзя Зубеня на слых вызначыў, што Юлія Ўласенка ўдзельнічала ў пікеце, і аштрафаваў яе на 1160 рублёў.

Вочы ўжо непатрэбныя для гэтага. Феміда, што тут яшчэ скажаш...

http://bit.ly/2My7ah2
«Ніякіх пакут я не бачыла».

На судзе над віцяблянінам Арцёмам Ісакавым за ўжыванне газавага балончыку супраць "ціхара" выступіла сведка абароны...

https://bit.ly/3pwn6yI
Блогерку Алену Янушкоўскую кінулі за краты на 7 сутак.

На судзе сваёй віны жанчына не прызнала і тлумачэнні даваць адмовілася. «Ваш закон пазбаўляе мяне права на выказванне ўласнай думкі нават на прыватнай тэрыторыі», – сказала толькі.

http://bit.ly/36q9XzX
Дзвюх віцяблянак судзяць за хрызантэмы ў руках - Ганну Каваленку і Алену Філіповіч.

«На нас набеглі чалавек 10, з двух бакоў, звязалі нам рукі. Пыталіся ў нас : "Ну што, дабегаліся?"

http://bit.ly/2YrTXc8
Пракуратура: больш за 200 крымінальных спраў заведзена на ўдзельнікаў пратэстаў на Віцебшчыне.

Каля паўтары тысячы чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 23.34...

http://bit.ly/3r3aLTa
135 сутак арышту і штрафы. Суботні суд у пастарунку скончыўся апоўначы.

Суддзя Вераніка Барысава ў выязным паседжанні ў будынку Першамайскага РАУС Віцебску да поўначы разглядала справу 13 віцяблян, абвінавачаных паводле арт. 23.34 КаАП...

http://bit.ly/3aihEJv
Ксяндза Вячаслава Барка зноў выклікалі ў следчы камітэт.

Прызначылі аж 11 экспертыз ягонага відэаблогу...

http://bit.ly/36uJEsl
Студэнтка Паліна Нітчанка – на волі пасля 17 сутак арышту.

Светлая і нязломная! Але яе адлічылі з медуніверсітэту. Абяцае, што зробіць неабходныя захады, каб аднавіцца...

http://bit.ly/3pDcKNP
Пракурор апратэставаў рашэнне суду аб спыненні справы Таццяны Севярынец і Алены Касновай за «пікет у лесе».

Ці задаволіць пратэст абласны суд?..

http://bit.ly/39FWXrN
Выкладчыка ВДМУ пасадзілі на трое сутак, а потым звольнілі за прагулы без важкіх прычын.

Трое сутак у СІЗА Аляксандр Маісееў правёў за бел-чырвона-белыя фіранкі на сваім акне

http://bit.ly/3aptAJr
Аршанца асудзілі за абразу Лукашэнкі на 1 год і тры месяцы калоніі. Суд быў закрыты...

http://bit.ly/39K2YUC
Чаму пакараныя ў «справе 13-ці» адбываюць «суткі» ў Гарадку? Каментар праваабаронцы Ірыны Траццяковай.

«Магчыма, нехта вырашыў: «Давайце ўскладнім ім жыццё яшчэ больш – адправім віцяблян у Гарадок!..»

http://bit.ly/3rj48fu
Пракурорка запатрабавала для Арцёма Ісакава 6 гадоў зняволення. Адвакатка просіць апраўдаць Ісакава і вызваліць у зале суду.

Прысуд агучаць 4 лютага ў 10.00.

https://bit.ly/3oLdijt