"Вясна" назірае
754 subscribers
585 photos
19 videos
328 links
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай назіральніц і назіральнікаў з Валанцёрскай службы ажыццяўляе маніторынг судовых працэсаў па адміністрацыйных справах.

👀У гэтым канале мы будзем дзяліцца цікавымі кейсамі з судоў.

Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
❗️Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай арыштавалі на 15 сутак за маску "Честные люди"

Аляксей Канеўскі, сын палітзняволенай Таццяны Канеўскай, быў затрыманы 8 лістапада ў будынку суда, куды яго выклікалі ў якасці сведкі. Прычынай затрымання стала антывірусная маска з надпісам «Честные люди».

⚖️ Аляксея асудзілі да 15 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Адміністрацыйны арышт ён адбывае ў ІЧУ Гомеля.

Нагадаем, маці хлопца асудзілі да 6 гадоў калоніі, а старэйшага брата Дзмітрыя — да 3 гадоў калоніі.

📹Відэарэпартаж "Гомельскай Вясны" пра сям’ю Канеўскіх можна паглядзець тут:
Дзмітрый Канеўскі: Яны пераследуюць нашу сям’ю і хочуць перасадзіць усіх
⚡️Аляксандра Лойку зноў пакаралі 15-сутачным арыштам

Справу Аляксандра Лойкі сёння разглядзелі ў судзе Першамайскага раёна. Учора яго разам з жонкай Ірынай Слаўнікавай не выпусцілі з Акрэсціна пасля 15-сутачнага арышту. На гэты раз у Першамайскім РУУСе на яго склалі пратакол за тое, што нібыта ён на тэрыторыі РУУСа «паводзіў сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычаў, нецэнзурна лаяўся, а на заўвагі не рэагаваў».

🤡Справу Аляксандра вёў суддзя Максім Трусевіч. Сведка-міліцыянт на судзе нават не змог успомніць ва што быў апрануты Лойка. На яго думку, недавольства знаходжаннем у РУУСе, павышаны тон гаворкі і актыўная жэстыкуляцыя, і ёсць «дробнае хуліганства».

⚖️У выніку, суддзя Трусевіч прызнаў мужчыну вінаватым па арт. 19.1 КаАП і зноў пакараў Аляксандра 15-сутачным арыштам.

📍Нагадаем, 30 кастрычніка журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі па прылёце ў Мінск з Егіпта. 1 лістапада суддзя Максім Трусевіч арыштаваў мужа і жонку на 15 сутак.
⚡️Журналістку Ірыну Слаўнікаву таксама арыштавалі на 15 сутак

Таксама 15 лістапада ў судзе Першамайскага раёна суддзя Максім Трусевіч другі раз запар асудзіў Ірыну Слаўнікаву. Журналістку таксама абвінавацілі ў «дробным хуліганстве». Але па словах сведкі-міліцыянта «агрэсіўныя паводзіны» ў Ірыны пачаліся пасля таго, як яна заўважыла, што на мужа новы пратакол складаюць. Вопратку Ірыны міліцыянт таксама не памятае. Ён сцвярджае, што рост Ірыны 170 сантыметраў, калі на самой справе — 162.

Суддзя Трусевіч арыштаваў Слаўнікаву па арт. 19.1 КаАП на чарговыя 15 сутак.
"Вясна" назірае
‼️Пратэст камеры №15: за што змагаюцца жанчыны, якія абвясцілі галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна У двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна з вечара 3 лістапада галадаюць дзесяць жанчын. З сярэдзіны кастрычніка на іх пачаўся ціск. У сувязі з гэтым арыштанткі…
‼️Пагражалі пакінуць на вуліцы да раніцы, каб «нагулялі апетыт»: чым скончылася галадоўка ў камеры №15 у ЦІП на Акрэсціна

З вечара трэцяга лістапада дзесяць жанчын у двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна пачалі галадаць у знак пратэсту з нечалавечымі ўмовамі утрымання. Нагадаем, у жанчын забралі ўсю верхнюю вопратку і цёплыя рэчы, а з першага лістапада ім не давалі туалетную паперу і мыла. У сувязі з гэтым арыштанткі камеры №15 абвясцілі галадоўку да выканання ўсіх патрабаванняў.

Дзве былыя арыштанткі, якія сядзелі ў камеры №15
распавялі «Вясне» пра тое, як праходзіла галадоўка і што з гэтага атрымалася.

🗣«Як пацверджанне таго, што трэба ісці да канца: лепш не стала [пасля сканчэння галадоўкі], стала горш. Нам не вярнулі ні асабістых рэчаў, ні скрадзеных сродкаў гігіены і лекаў. Нам не выдалі ні паперы, ні мыла. Не вярнулі і вядро, у якім мы разводзілі хлорку і паласкалі палавыя анучы. Нас усё гэтак жа працягвалі будзіць па начах. У суботу 6 лістапада нам зноў залілі хлорку ў камеру. «Кармушку» перасталі адкрываць наогул. Калі раней можна было "дыхаць" падчас прыёмаў ежы, то цяпер, мабыць, вырашылі, што мы можам і не дыхаць.

Алу Ільінічну (бяздомную жанчыну) падгаворвалі кідаць вошай на нашу вопратку, красці нашу абутак і даносіць на нас. Але Алачка па чалавечых якасцях лепей іх будзе, так што праблем з ёй не было».

Падрабязнасці 👉👉👉https://bit.ly/3DnJNMs
❗️Справу заснавальнікам Symbal.by адправілі на "дапрацоўку"

Сёння адбыўся суд над заснавальнікам Symbal.by Паўлам Белавусам, якога затрымалі два дні таму. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах КаАП: 19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і 19.12 (незаконны выраб і/або распаўсюджванне методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў).

Справу Паўла адправілі ў РУУС на дапрацоўку.

Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за тое, што ён перасылаў на Белпошце кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя” Зміцера Лукашука, якую 31 сакавіка гэтага году ўлады прызналі экстрэмісцкай.
❗️Мінімум 14 мінчукоў утрымліваюцца ў ЦІП на Акрэсціна на паўторных «сутках». Перазатрыманні і новыя пратаколы — яшчэ адзін спосаб ціску на беларусаў

Больш за паўгады таму беларускія ўлады пачалі актыўна выкарыстоўваць новыя пратаколы па адміністрацыйных справах, каб не выпускаць на волю затрыманых па «палітычных артыкулах». Усё пачыналася са складання дадатковых пратаколаў на тых, у каго сканчваўся 72-гадзінны тэрмін утрымання пад вартай. Калі затрыманага суддзі не паспавялі асудзіць за гэты час, то ў РУУСе на яго складалі новы пратакол, па якім яго маглі ўтрымліваць яшчэ тры дні.

‼️Пазней улады перайшлі да іншай тактыкі: каб затрыманых як мага больш утрымліваць на Акрэсціна ў нечалавечых умовах, іх пачалі «перазатрымліваць» па вызваленні і складаць пратаколы па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцынтам). Гэтыя «правапарушэнні» звычайна адбываюцца ўжо на тэрыторыі РУУСа, міліцыянты якога складаюць пратаколы.

За апошні час рэкардсменамі па «сутках» сталі Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева, якіх праваабаронцы прызналі палітзняволенымі. Мужа і жонку судзілі дзевяць разоў запар, складаючы новыя і новыя пратаколы па адным і тым жа артыкуле. Але яны не адзіныя, хто працяглы час утрымліваецца на Акрэсціна па адміністрацыйных артыкулах. Па інфармацыі «Вясны», на дадзены момант у ЦІП знаходзяцца мінімум 14 чалавек, якіх перазатрымлівалі па некалькі разоў па палітычна матываваных матывах.

🚔Вядома, што з некаторымі з іх запісвалі «пакаяльныя відэа». Пратаколы на арыштантаў складаюць па трох артыкулах: 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцынтам) і 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі). Таксама вядома некалькі выпадкаў, калі арыштантаў афіцыйна вызваляюць і аддаюць іх рэчы, але з тэрыторыі ЦІПа на волю яны так і не выходзяць, бо супрацоўнікі ГУБАЗіКу ці РУУСа сустракаюць іх, каб правесці «прафілактычныя гутаркі», падчас якой арыштанты па пратаколу «паводзяць сябе агрэсіўна», за што атрымліваюць новыя суткі.

На дадзены момант праваабаронцам вядома мінімум пра 13 перазатрыманых мужчын і адну жанчыну, сярод якіх:

🔹Яўген Люльковіч па пяці пратаколах асуджаны да 61 сутак. За кратамі ён знаходзіцца з 21 верасня.

🔹Аляксандра Бембеля перазатрымлівалі яшчэ чатыры разы. У выніку, па пяці пратаколах па арт. 19.11 КаАП яго арыштавалі на 58 сутак.

🔹Аляксандра Беладзеда з 1 кастрычніка паспелі асудзіць ужо па чатырох пратаколах. Агулам на Акрэсціна мужчына правядзе 51 суткі. Судзілі Аляксандра спачатку за непадпарадкаванне, а потым — тройчы за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП.

🔹Віталій Умрэйка быў асуджаны па трох пратаколах на 44 сутак.

Яшчэ дзесяць перазатрыманых мінчукоў асуджаныя да 30 і болей сутак. Сярод іх — журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка, якіх днямі арыштавалі зноў на 15 сутак. Вядома, што іх выпускалі з Акрэсціна, але сваякі іх так і не пабачылі.

📍Калі вам вядома пра тых, каго таксама перазатрымліваюць і бесперапынна судзяць па "пратэсных артыкулах", паведамляйце ў наш бот @viasna_bot.
⚡️Дзяўчыну, затрыманую перад судом над Вольгай Залатар, збілі ў Фрунзенскім РУУСе і арыштавалі на 15 сутак

У панядзелак, 15 лістапада, у Мінграсудзе затрымалі 32-гадовую Таццяну Батуру. Яна хацела патрапіць на суд над палітзняволенай Вольгай Залатар. Але пасля кантролю на рамках перад залай суда яе затрымалі людзі ў цывільным. Доўгі час сваякі Таццяны не маглі яе знайсці, бо ў Фрунзенскім РУУСе казалі, што яе там няма. Бліжэй да вечара адвакат змог даведацца, што на ноч да суда дзяўчыну пакінуць у РУУСе, але больш ніякай інфармацыі не далі.

На наступны дзень у судзе Фрунзенскага раёна пачалі разглядаць адміністрацыйную справу супраць дзяўчыны за дробнае хуліганства ў судзе (арт. 19.1 КаАП).

‼️Таццяна на судзе заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе — яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы дыягнаставалі ўдар галавы, але суддзя Марыя Ярохіна заявіла, што "гэта не мае дачынення да справы" і арыштавала дзяўчыну на 15 сутак.

Распавядаем, як праходзіў суд над Таццянай Батура👉👉👉https://bit.ly/3oE6zK7
🚔На "слабо" трымалі БЧБ-сцяг у руках і апынуліся на Акрэсціна: двух мінчукоў арыштавалі на 15 і 30 сутак

Учора ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзя Дзмітрый Карсюк разгледзеў адміністрацыйныя справы двух таварышаў: 45-гадовага каляроўшчыка Андрэя Бараноўскага і 42-гадовага праграміста Дзмітрыя Кіркоўскага, якіх затрымалі 15 лістапада і склалі пратаколы за несанкцыянаванае пікетаванне.

Паводле пратаколаў па ч. 1 арт. 24.23 КаАП, Бараноўскі і Кіркоўскі 15 лістапада ў 23:15 на праспекце Машэрава ў стане алкагольнага ап'янення парушылі парадак пікетавання: трымалі ў руках БЧБ-сцяг і крычалі «Жыве Беларусь». Акрамя гэтага, Бараноўскі «наўмысна дэманстраваў непрыстойны жэст у адрас грамадзян», за што на яго склалі яшчэ адзін пратакол за дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП).

На судзе Бараноўскі прызнаў віну і раскаяўся. Мужчына распавёў, што паддаўся на правакацыю: каля крамы «Суседзі» незнаёмы мужчына даў яму БЧБ-сцяг і спытаў, ці «слабо яму з гэтым сцягам перабегчы праз дарогу».

«Дрэнна памятаю, бо быў моцна п'яны. Прачнуўся ўжо ў РУУС», — казаў на судзе Бараноўскі.

Дзмітрый Кіркоўскі на судзе распавёў, што вяртаўся з таварышам з крамы (да гэтага выпіў бутэльку гарэлкі), спрабаваў у яго забраць сцяг. Нейкі час сцяг быў у руках. Трымаў, але не размахваў і, тым больш, не крычаў «Жыве Беларусь».

— Атрымлівалі дазвол? — удакладніў у яго суддзя.
— Не, вядома! — адказаў мужчына.

Акрамя гэтага, Кіркоўскі на судзе распавёў, што яго ніхто не затрымліваў адразу:

«Мяне адпусцілі дадому, я памыўся і потым сам прыехаў у РУУС. Я ехаў з дома на таксі да РУУС».


На судзе прагледзелі відэазапіс з відэакамеры службовага аўтамабіля, на якім бачна, што сам Кіркоўскі не трымаў сцяг.

🤡На працэсах дапыталі сведку-міліцыянта «Аляксандровіча». Ён распавёў, што ўвечары 15 лістапада нёс службу і звярнуў увагу на двух чалавек, якія развівалі сцяг і выкрыквалі «Жыве Беларусь». Адзін з іх [Бараноўскі] прадэманстраваў непрыстойны жэст грамадзянам і машынам, якія былі побач.

⚖️У выніку, суддзя Карсюк асудзіў Бараноўскага па двух пратаколах да 30 сутак арышту, а Кіркоўскагада 15 сутак.
⚖️Масавыя ператрусы ў Наваполацку скончыліся арыштамі

У аўторак, 16 лістапада, у Наваполацку пракацілася хваля ператрусаў: вядома пра мінімум пяць. Пасля іх затрымалі некалькі чалавек.

18 лістапада прайшлі суды над затрыманымі. Падрабязнасці з судоў невядомыя – толькі вынікі. Таццяну Сцяпанаву аштрафавалі па арт. 24.23 КаАП на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў). Юрыя Падлознага, Андрэя і Сяргея Корабава арыштавалі на 15 сутак арышту кожнага.

Да затрыманых мужчын да суда не пускалі адвакатаў, спасылаючыся на «санітарную апрацоўку». А калі праходзіў суд, то адвакатам казалі, што затрыманыя на шпацыры.

📍Вядома, што затрыманых больш. Калі ў вас ёсць падрабязнасці, паведамляйце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️Паўла Белавуса арыштавалі на 15 сутак

Сёння ў судзе Ленінскага раёна суддзя Юлія Шут арыштавала заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 15 сутак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Мужчыну, які любіць памідоры са смятанай, пакаралі 15-сутачным арыштам

65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі яшчэ 11 лістапада, але «пакаяльнае відэа» з ім прэс-служба МУС апублікавала толькі ўчора, 17 лістапада. Праваабаронцам стала вядома, што Шалковіча арыштавалі на 15 сутак. Але артыкул, па якім асудзілі інжынера, пакуль невядомы.

МУС Беларусі пракаментаваў затрыманне Анатоля: «65-гадовы інжынер сталічнага прадпрыемства арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэстнай сімволікі. Вырабленыя сцягі мужчына закідваў на дрэвы».

🍅Відэа з Шалковічам стала папулярным праз яго заяву пра любоў да белага і чырвонага колераў.
❗️Баранавіцкаму актывісту руху «За свабоду» Юрыю Казакевічу прысудзілі 15 сутак арышту

Нагадаем, Юрыя затрымалі ўчора пасля ператрусу. Сёння адбыўся суд — суддзя Сяргей Данільчык прысудзіў яму 15 сутак арышту па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).

Паведамляецца, што мужчыну абвінавачвалі ў размяшчэнні матэрыялу TУT.БАЙ у мясцовым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 года.
‼️Пасля хвалі ператрусаў і затрыманняў у Баранавічах мясцовых жыхароў пакаралі суткамі

18 лістапада ў Баранавічах адбыліся масавыя ператрусы і затрыманні. На дадзены момант праваабаронцам вядома пра затрыманне мінімум 14 чалавек, дваіх з каторых пазней адпусцілі. Дома ў жыхароў супрацоўнікі ГУБАЗіКу правялі ператрусы, канфіскавалі тэхніку, а з некаторымі запісалі "пакаяльнае відэа". На наступны дзень над затрыманымі прайшлі суды.

⚖️Баранавіцкаму актывісту руху «За свабоду» Юрыю Казакевічу прысудзілі 15 сутак арышту па ч.2 арт. 19.11 КаАП. Мужчыну абвінавацілі ў размяшчэнні матэрыялу TУT.БАЙ у мясцовым тэлеграм-чаце ў верасні мінулага года.

⚖️Мужа і жонку Дзмітрыя і Наталлю Карачуноў арыштавалі на 15 і 13 сутак адпаведна. На "пакаяльным відэа" дзяўчына кажа, што з’яўляецца адміністратаркай мясцовага тг-канала «Поехали Барановичи».

⚖️Таксама вядома, што 19 лістапада асудзілі Аляксея Кірпічова. Суд Баранавіцкага раёна пакараў яго 6-сутачным арыштам.

Па якім артыкуле судзілі жыхароў Баранавіч дакладна невядома, але некаторыя з іх на "пакаяльных відэа" кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія каналы» і рабілі рэспоты ў мясцовыя чаты або ў прыватныя паведамленні сябрам.

📲Калі вам вядомыя падрабязнасці або вынікі судоў над астатнімі жыхарамі, то паведамляйце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna.
‼️За ўключаную песню «Муры» пад Акрэсціна двух хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах

У першай палове кастрычніка каля Акрэсціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сценамі ізалятара ў машыне ўключылі песню «Разбуры турмы муры». Былы арыштант, якому давялося пазнаёміцца з адным з затрыманых, распавёў «Вясне», што хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах.

Пра хлопцаў амаль няма ніякай інфармацыі. Вядома толькі, што аднаму з іх каля 25 гадоў і на іх было складзена мінімум па два пратаколы. На пачатак лістапада яны знаходзіліся за кратамі ўжо месяц. Іх затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка за тое, што яны пад’ехалі да ЦІПа на Акрэсціна на электрамабілі Tesla і ўключылі «Муры». Ці выйшлі яны цяпер на волю — невядома. Вось, што распавядае былы арыштант:

«У дзень майго вызвалення [5 лістапада], раніцай, усю нашу камеру з рэчамі вывелі і перавялі ў ІЧУ. Мяркуем, прыязджаў Кубракоў і гэта была “паказуха“ для яго (гэта па чутках, за гэтую інфармацыю я не адказваю).

Цяпер тое, што я бачыў на свае вочы: перад тым, як з ЦІПа кінуць у камеру ў ІЧУ, мы знялі абутак, тапачкі пераапрануць не паспеў, тварам уніз павялі ў камеру басанож і прывялі, як аказалася, у карцар. У карцары знаходзілася разам з намі восем чалавек. Сам карцар прыкладна 3х3 метра. Падлога бетонная. Шконку ад сцены адшпільваць забаронена, таму затрыманыя спяць на бетоннай падлозе. У той дзень хлопцы елі без лыжак, ім не далі гарбаты.


У самой камеры цёмна і яна нагадвае падвальнае памяшканне. Перагародкі ў туалеце адсутнічаюць. Акно можна трохі адкрыць, але сонечнае святло не заходзіць у камеру. Нельга сядзець і дакранацца спіной да сцяны, можна толькі стаяць. У камеры няма сродкаў асабістай гігіены, акрамя невялікага кавалачка мыла. Калі падчас шмона хтосьці пакіне "лішнюю" кофту — яе забіраюць.

Такіх камер, як я зразумеў, дзве. У адной з іх знаходзіцца адзін хлопец за песню, у іншым такім жа карцары — яго сябар. Акрамя гэтых хлопцаў, утрымліваліся затрыманыя яшчэ па арт. 342 КК (цяпер, хутчэй за ўсё, іх ужо перавялі ў СІЗА), а таксама з імі ўтрымліваўся мужчына за распіццё алкаголю. Так, ЦІП мне паказаўся санаторыем, у параўнанні з гэтым свінарнікам, у якім утрымлівацца людзі».

📲Калі вы ведаеце, пра каго ідзе гаворка, і валодаеце інфармацыяй пра лёс хлопцаў, напішыце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna.
‼️Бабруйчаніна з хваробай Паркінсона і ўжыўленым нейрастымулятарам збілі і арыштавалі на 10 сутак

Раніцай 10 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі ў ператрус ў кватэры бабруйчаніна Сяргея Бяляева. Паводле блізкіх Сяргея, яны шукалі доказы, якія пацвярджаюць абразу супрацоўніка міліцыі Комара, піша «Новы Час».

Аднак адміністрацыйны працэс супраць Сяргея завялі ўжо за рэпост у Ленінскім РАУС Бабруйска. Паводле блізкіх Сяргея Бяляева, там адзін з супрацоўнікаў без усялякай прычыны ўдарыў яго па галаве. А Сяргея не толькі біць нельга, яму любыя рэзкія рухі супрацьпаказаныя. У яго хвароба Паркінсона, мужчыну ўжыўлены нейрастымулятар. Мінулай зімой яго таксама забіралі з дому пасля ператрусу і абшуквалі ў міліцыі з ужываннем металашукальніка. Гэта прывяло да таго, што нейрастымулятар быў збіты з рытму. Гэтай восенню Сяргею зрабілі аперацыю ў Мінску і наладзілі стымулятар.

Аднак ужо раніцай наступнага дня па прыездзе дадому пасля лякарні да яго ўварваліся сілавікі, паклалі на падлогу, надзелі кайданкі. Праўда, тады Сяргея не затрымалі. А праз месяц, 10 лістапада, вырашылі, што ён ужо здаровы, і затрымалі пасля ператрусу.

⚖️У пятніцу 12 лістапада на судзе ў ІЧУ Сяргей Бяляеў падаў хадайніцтва на абарону, запатрабаваў адваката. І яго адпусцілі да панядзелка.Тады блізкія звярнулі ўвагу на тое, што ён вельмі дрэнна перасоўваецца, магчыма, нейрастымулятар ізноў збіты. Агулам у мужчыны было тры паседжанні суда, апошняе ў аўторак, 16 лістапада. Сяргея асудзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП да 10 сутак арышту. Адпусціць яго павінны да абеду 26 лістапада.

‼️«Ёсць вялікі шанец, што пасля прыпынку працы нейрастымулятара ўжыўленага ў яго галаву, ён проста можа памерці. Плюс яго збілі ва УУС і ён некаторы час нават не пазнаваў знаёмых людзей», – распавялі праваабаронцам яго знаёмыя.

Бабруйчанін быў упэўнены, што яму дадуць не суткі, а штраф, таму не быў гатовы да арышту. Зарадкі ў нейрастымулятары засталося на лічаныя дні, і калі яго не падзарадзіць, гэта можа выклікаць пагрозу здароўю і жыццю Сяргея.

📲10 лістапада ў Бабруйску, апроч Сяргея Бяляева, сілавікі затрымалі каля дзесяці чалавек: шасцярых мужчын арыштавалі на 10 сутак, а дзвюх жанчын аштрафавалі. Калі вы ведаеце падрабязнасці, то напішыце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna.
🔗57 сутак запар. Мінчука не выпускаюць з ЦІПа і арыштоўваюць у чацвёрты раз

Сёння прайшоў суд над 51-гадовым кіраўніком праектаў адной са сталічных фірм Віталём Умрэйкам. За кратамі ён знаходзіцца з 7 кастрычніка — яго перазатрымлівалі чатыры разы. Сёння яго справу разглядзела суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Інчына.

21 лістапада Віталя не вызвалілі з ЦІПа на Акрэсціна і зноў перазатрымалі. Згодна з пратаколам, мужчына «каля 19:40, знаходзячыся ў Ленінскім РУУСе паводзіў сябе агрэсіўна і задзірліва, нецэнзурна лаяўся, а на заўвагі не рэагаваў». Сваю віну Умрэйка на судзе прызнаў, але адмовіўся даваць паказанні.

Сведка-міліцыянт на судзе пацвердзіў, што асабіста бачыў, як Умрэйка хуліганіў.

⚖️Справу Віталя суддзя разглядзела за 14 хвілін. Інчына прызнала мужчыну вінаватым па арт. 19.1 КаАП і пакарала яго 13-сутачным арыштам.
"Вясна" назірае
❗️Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай арыштавалі на 15 сутак за маску "Честные люди" Аляксей Канеўскі, сын палітзняволенай Таццяны Канеўскай, быў затрыманы 8 лістапада ў будынку суда, куды яго выклікалі ў якасці сведкі. Прычынай затрымання стала антывірусная…
Агулам месяц. Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай арыштавалі яшчэ раз

Аляксея Канеўскага ў Гомелі арыштавалі яшчэ на 15 сутак. Артыкул, па якім яго асудзілі, пакуль невядомы. На волю ён мусіць выйсці 8 снежня.

Такім чынам, у гомельскім ізалятары Аляксей правядзе месяц.
"Вясна" назірае
‼️За ўключаную песню «Муры» пад Акрэсціна двух хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах У першай палове кастрычніка каля Акрэсціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сценамі ізалятара ў машыне ўключылі песню «Разбуры турмы муры». Былы арыштант, якому…
Вырашылі падтрымаць арыштантаў: што вядома пра хлопцаў, якія ўключылі "Муры" пад Акрэсціна

Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя прозвішчы затрыманых хлопцаў, якіх арыштавалі за тое, што яны ўключылі «Муры» ў машыне пад сценамі Акрэсціна. За рулём машыны быў 33-гадовы Руслан Багданоўскі, другога хлопца вядомае толькі прозвішча — Канавалаў. Як распавядаюць былыя сукамернікі, 11 лістапада хлопцы вырашылі падтрымаць арыштантаў, якія знаходзяцца на Акрэсціна па палітычных артыкулах, гучна ўключыўшы ў Tesla песню «Разбуры турмы муры». Каля 14:30 яны пад’ехалі да ЦІПа, але прастаялі там нядоўга — адразу падбегла адміністрацыя і яны вымушаны былі з’ехаць. Па словах сукамернікаў, праз дзве гадзіны іх ужо затрымалі. Суд пакараў хлопцаў 15-сутачнымі арыштамі, але потым на іх зноў склалі новыя пратаколы. Невядома, ці выйшлі Багданоўскі і Канавалаў на волю.

Руслана разам з сябрам доўгі час трымалі ў розных карцарах у нечалавечых умовах. Дакладна вядома, што з 15 па 25 кастрычніка яны знаходзіліся ў карцары, але сукамернікі кажуць, што па другому пратаколу іх таксама кінулі туды. У карцары за гэты час адразу знаходзіліся восем чалавек, і толькі ў адзін дзень іх было чацвёра.

Як распавядае былы арыштант, у карцары памерам 1,8 на 3,5 метраў, легчы могуць толькі шэсць чалавек. Пры гэтым звычайна там знаходзіліся адразу восем арыштантаў. Падлога ў карцары бятонная. Святло ўключана заўсёды. Цёплых рэчаў арыштантам захоўваць забаронена, таму іх забірае адміністрацыя Акрэсціна. З сродкаў гігіены – толькі туалетная папера і мыла. Час ад часу ў карцары забаранялася сядзець, таму некалькі разоў арыштантам прыходзілася стаяць увесь дзень. "Шмон" там праходзіць тройчы днём і тройчы ноччу.

🕊Адна з жанчын, якая сядзела ў гэты час у сумнавядомай жаночай камеры №15, распавяла, што яны з астатнімі жанчынамі чулі "Муры" ў сваёй камеры на трэцім паверсе ЦІПа. Яны адразу кінулся да акенца з кратамі і пачалі плакаць ад радасці — думалі, што іх вызваляюць.
❗️Мінскую экскурсаводку арыштавалі на 15 сутак за «перашкоду супрацоўнікам КДБ праводзіць ператрус у яе дома»

У судзе Фрунзенскага раёна сёння адбыўся суд над 33-гадовай экскурсаводкай Наталляй Петуховай. Дзяўчыну затрымалі разам з яе сястрой Аленай 23 лістапада пасля ператрусаў у іх кватэрах, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ. Вядома, што Алену праз некаторы час адпусцілі, а Наталлю пакінулі за кратамі да суда. У Фрунзенскім РУУСе міліцыянты склалі на Петухову пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Яе абвінавацілі ў тым, што яна «адмовілася адчыняць дзверы супрацоўнікам КДБ» і «перашкаджала ім сваім целам праходу ў сваю кватэру».

🤡Справу Петуховай разглядала суддзя Марыя Ярохіна. Падчас судовага паседжання Наталля адмовілася ад адваката і ад дачы паказанняў. Пасля азнаямлення з пісьмовымі матэрыяламі справы суддзя Ярохіна зрабіла перапынак. Пасля аднаўлення суда праз скайп вызвалі сведку-міліцыянта Сазонава, які пацвердзіў, што Наталля адмовілася адчыняць дзверы, але нічога дакладна не памятае, бо «шмат праводзіць ператрусаў за дзень».

⚖️Суддзя Ярохіна нават не брала перапынак, каб падрыхтаваць рашэнне суда. Яна на месцы пастанавіла прызнаць Наталлю Петухову вінаватай па арт. 24.3 КаАП і арыштавала яе на 15 сутак.
"Вясна" назірае
‼️Пасля хвалі ператрусаў і затрыманняў у Баранавічах мясцовых жыхароў пакаралі суткамі 18 лістапада ў Баранавічах адбыліся масавыя ператрусы і затрыманні. На дадзены момант праваабаронцам вядома пра затрыманне мінімум 14 чалавек, дваіх з каторых пазней адпусцілі.…
❗️Жыхароў Баранавіч працягваюць судзіць за падпіскі на «экстрэмісцкія каналы»

Сёння, 25 лістапада, у судзе Баранавіцкага раёна разглядзелі справы трох жыхарак Баранавіч, у якіх прайшлі ператрусы раніцай 18 лістапада. У той дзень у Баранавічах прайшла хваля затрыманняў і ператрусаў, якія праводзілі супрацоўнікі другога аддзялення шостага кіравання ГУБАЗіКу. Справы вёў суддзя Сяргей Данільчык.

⚖️Наталлю Рослік пакаралі за падпіску на чат-бот «ПЛАТФОРМА ГОЛОС», які ўлады прызналі экстрэмісцкім. Пасля ператрусу, Наталлю адвезлі ў ГАУС, дзе ў тэлефоне знайшлі падпіску на канал. За гэта на жанчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (захоўванне з мэтай распаўсюды інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). У Наталлі ёсць двое непаўналетніх дзяцей, таму яе пасля ператрусу адпусцілі дадому. Сёння суддзя прызначыў Рослік штраф у памеры 522 рублёў (18 базавых велічыняў).

⚖️Пенсіянерку Вольгу Заяц аштрафавалі на 435 рублёў (15 базавых велічыняў). Жанчыну абвінавацілі ў падпісцы на «Нехта», «Нехта life», «LUXTA» і «ByPol». Пасля ператрусу ў Вольгі дома ў ГАУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП. Сваю віну на судзе Заяц прызнала. У жанчыны таксама канфіскавалі тэлефон.

⚖️Таксама аштрафалі маці двух непаўналетніх дзяцей Дар’ю Несцер. 18 лістапада ГУБАЗіК правёў у кватэры ператрус, пасля чаго яе даставілі ў ГАУС. Згодна з пратаколам, яна была падпісана на «Нехта» і «Нехта life». Суддзя Данільчык пастанавіў прызнаць Дар’ю вінаватай і аштрафаваць на 522 рублі (18 базавых велічыняў) з канфіскацыей тэлефона і ноўтбука.

📍На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 15 затрыманых жыхароў Баранавіч 18 лістапада, пецярых з каторых пакаралі арыштамі ад 6 да 15 сутак, і яшчэ чытыры чалавекі былі аштрафаваныя.

📲Калі вам вядомыя падрабязнасці або вынікі судоў над астатнімі жыхарамі, то паведамляйце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna.