Пікетаваў з плакатам каля будынка Мёрскага райвыканкама: за што судзілі каталіцкага актывіста
Былога палітвязня з Мёраў, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Васільева 10 красавіка асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП за "несанкцыянаваны пікет", заўважылі @christianvision.
Паводле пастановы суда, Сяргей 7 красавіка 2024 года стаяў з плакатам каля ўвахода ў будынак Мёрскай адміністрацыі. Зместам надпісу на плакаце невядомы. На судзе 10 красавіка актывіст пацвердзіў, што стаяў з плакатам. У выніку суддзя Ірына Яскевіч арыштавала мужчыну на 15 сутак.
Васільеў быў затрыманы ў жніўні 2021 года, а пазней асуджаны да 3 гадоў «хіміі» за «паклёп» у адрас Лукашэнкі.

Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў
Суд Партызанскага раёну Менску аштрафаваў вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую на 2000 рублёў (50 базавых велічыняў). Як стала вядома «Белсату», падставай для пераследу стаў значак з выявай нацыянальнага сцяга, які быў на вопратцы Багінскай. За гэта супраць яе склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаваны пікет).
Суддзя Аляксадр Супічэнка ў сваёй пастанове напісаў, што «значак белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру» падлягае знішчэнню, і пакараў Багінскую штрафам памерам 50 базавых велічыняў (2 000 рублёў).

⚖️Адмова праехаць у РУУС, падпіска на "Медыязону", БЧБ-значок: за што беларусаў судзілі ў красавіку
У мінулым месяцы "Вясне" стала вядома пра мінімум 530 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 31 арышт, 45 штрафаў, а ў адным выпадку — грамадскія працы.
Так, у Гродне 25 красавіка на 10 сутак арыштавалі Ягора Глытава паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паводле пастановы суда, Ягора затрымалі раніцай 25 красавіка за падпіску ў Іnstagram на старонку mediazona.bу. Падпіску супрацоўнікі міліцыі знайшлі ўвечары напярэдадні затрымання. Акрамя гэтага, у матэрыялах справы пазначана, што 24 красавіка мужчыну ўжо аштрафавалі паводле арт. 19.11 КаАП.
Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115168

🇺🇦Віцебскага лекара арыштавалі за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы
У судзе Першамайскага раёна Віцебска 15 красавіка разглядзелі справу Аляксандра Рандарэнкі, якога абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП. Падставай для затрымання стаў лозунг грамадска-палітычнага характару, які мужчына нібыта выкрыкнуў у чат-рулетцы, а таксама дэманстрацыя прадмета з выявай сцяга жоўта-сіняга колеру. Гэта міліцыянты расцанілі як "несанкцыянаванае пікетаванне". Вядома, што затрымлівалі лекара супрацоўнікі ГУБАЗіКу.
На судзе Аляксандр прызнаў віну і патлумачыў, што падчас стрыму быў п'яны. У выніку суддзя Наталля Карабліна прызначыла яму 15 сутак арышту.

⚖️Актывістку руху «Маці-328» Марыну Уладыку асудзілі да 15 сутак арышту
Па інфармацыі @MAYDAYMog, жанчыну затрымалі раніцай 7 траўня, а дома правялі ператрус.
У судзе Заводскага раёна Мінска 8 траўня над жанчынай адбыўся суд. Яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" паводле арт. 19.1 КаАП. Суддзя Алена Някрасава арыштавала Уладыку на 15 сутак.
Вядома, што Марына з'яўляецца каардынатаркай па дапамозе сіротам, асуджаным да вялікіх тэрмінаў паводле арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў). Каля дзясятка асуджаных маглі "атаварвацца" ў турэмнай краме дзякуючы дапамозе актывістаў руху.

😔Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 800 рублёў
Калацкую затрымалі напачатку траўня, а дома ў яе прайшоў ператрус. Да суда яна знаходзілася на волі. 17 траўня яе асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд прызначыў ёй 20 базавых велічыняў (800 рублёў), піша @radiosvaboda.
У 2021-ым годзе Вольгу асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту яна нібыта ўдарыла прапагандыста Азаронка.
Вольга пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🟨21 траўня — Дзень палітвязняў
Сёлета — трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.
Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі.
На знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў Дзень палітвязняў мы змянілі аватарку на жоўты колер, каб зрабіць іх больш бачнымі ў інфапрасторы.
Свабоду палітвязням!

🤡Мінчука арыштавалі за БЧБ-фіранкі па скарзе "неабыякавага грамадзяніна"
Згодна з пастановай суда, апублікаванай на сайце pravo.by, у судзе Першамайскага раёна Мінска 26 красавіка разглядзелі справу Вячаслава С. паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Яго абвінавацілі ў пікетаванні бел-чырвона-белымі фіранкамі на акне кватэры. Суд прызначыў яму 3-сутачны арышт.
Вячаслаў абскардзіў пастанову суда, адзначыўшы, што доказы яго віны адсутнічаюць. Таксама на судзе даў паказанні сведка, які патлумачыў, што "расфарбоўка фіранак не ўтрымлівае чырвоных і белых колераў". Акрамя гэтага, паводле матэрыялаў справы, праверка "правапарушэння" пачалася пасля скаргі невядомага чалавека ў міліцыю.
У выніку скаргу Вячаслава пакінулі без задавальнення, а рашэнне суда — без зменаў.

⚖️Назіральніцу за выбарамі 2020-га году Гражыну Гетка адправілі на "суткі"
Гражыну затрымалі ў Бярозаўцы яшчэ 5 чэрвеня. Па інфармацыі праваабаронцаў, жанчыну арыштавалі на 10 сутак. Паводле якога артыкула яе судзілі — невядома.
Гэта ўжо другое затрыманне жанчыны за гэты год — напрыканцы зімы ёй прызначылі 25 сутак арышту.

📍БЧБ-фіранкі, "Пагоня" на пашпарце, татуіроўка: за што беларусаў судзілі ў траўні
Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У траўні праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 361 факт адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывах. Суды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 45 штрафаў. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.
Так, у Мінску 17 траўня асудзілі бацьку непаўнагадовага дзіця за пікетаванне вокладкай пашпарту з Пагоняй, якую заўважылі супрацоўнікі суда Мінскага раёна. Паводле мінчука, калі 16 траўня а 9 раніцы ён праходзіў праз турнікет у будынку суда, супрацоўнікі заўважылі ў яго руках пашпарт з Пагоняй. Мужчына на судзе віну не прызнаў. За гэта "правапарушэнне" яго арыштавалі на 13 сутак.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115494

🗣"Падчас месячных карысталася анучай". Былыя зняволеныя распавялі пра ўмовы ў беларускіх ІЧУ
"Вясна" паразмаўляла з трыма былымі зняволенымі з Мінска, Віцебска і Гомеля пра тое, у якіх умовах утрымліваюць палітычных, пра медыцынскую дапамогу ў ізалятарах, пра стаўленне да замежных грамадзян, якія чакаюць дэпартацыі і пра тое, як людзей паўторна затрымліваюць пасля першага арышту.
"Праблема, вядома, для ўсіх дзяўчын была з пракладкамі. Іх можна прасіць толькі ў медыцынскага супрацоўніка. Адна дзяўчына, таксама асуджаная па палітычных матывах, баялася прасіць пракладкі. А яны ўвогуле могуць даць толькі адну на дзень. Бывае, што шанцуе і даюць больш, але звычайна па адной. Гэтай дзяўчыне не давалі, таму яна падчас месячных карысталася нейкай анучай, якую потым мыла ў халоднай вадзе і сушыла", — узгадвае былая арыштантка віцебскага ІЧУ.
Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115630

⚖️У Гомелі за распаўсюд «экстрэмізму» судзілі шматдзетнага бацьку
Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».
Учора, 29 ліпеня, у Навабеліцкім судзе Гомеля праходзіў суд над прадпрымальнікам і шматдзетным бацькам Марыянам Голубам. Справу разглядаў суддзя Генадзь Калацэй. Марыяна абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Абставіны справы невядомыя.
Марыян — бацька шасцёх дзяцей, вывучаў псіхалогію ў каталіцкім універсітэце ў Польшчы. Працаваў у грамадскай арганізацыі «Добрая сям’я», апошнім часам яго дзейнасць была звязаная з IT-сферай.

📍У Светлагорску перадавіцу вытворчасці і шматдзетную маці судзілі за распаўсюд “экстрэмізму”
Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", у судзе Светлагорскага раёна 16 жніўня разгледзелі адміністрацыйную справу супраць Ірыны Субоцінай. Яе абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП. Працэс вяла суддзя Галіна Гулевіч. Вынік суда пакуль невядомы.
Пра жанчыну летась пісала раённая газета "Светлагорскія навіны". Ірына – шматдзетная маці. У 2010 годзе яна была ўзнагароджана Ордэнам Маці за выхоўванне пяцёх дзяцей. Таксама за добрую працу на "Светлагорскім цэлюлозна-кардоным камбінаце" яе ў 2013 годзе ўзнагародзілі ганаровай граматай таварыства, а ў 2021 года яна занесена на Дошку Гонару прадпрыемства за "добрасумленную працу і поспехі ў рабоце.”
✍️Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра вынікі судовых пасяджэнняў і факты палітычнага пераследу 👉 @Viasnainfo, @viasna_bot, @ViasnaSOS

⚖️Супрацоўніцу сенненскай ЦРБ учора асудзілі за "распаўсюд экстрэмізму"
Вольга Васілёнак — кардыёлаг з Сянно. Яе імя да нядаўняга часу было пазначана ў раскладзе Сенненскай райбальніцы ў якасці загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення. Але зараз ім кіруе іншая жанчына ў статусе "выконваючай абавязкі". Верагодна, жанчыну ўжо звольнілі з працы, піша @vicspring.
Справу Вольгі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) 27 жніўня рзглядаў суд Віцебскага раёна. Вынік пакуль не вядомы.

За "экстрэмізм" асудзілі байкера з Оршы
У судзе Аршанскага раёна і Оршы 29 жніўня асудзілі байкера Віктара Майстрэнку паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядала суддзя Іна Кохава, паведамляе @vitebsk_info. Вынік суда пакуль невядомы.

На Віцебшчыне ўчора па палітычных матывах асудзілі не менш за 8 чалавек
Адміністрацыйныя справы паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у раскладзе судоў заўважыў @vitebsk_info.
Сярод асуджаных дальнабойнік з Полацку Дзяніс Анцэн, супрацоўнік "Нафтану" Уладзіслаў Калтуноў, а таксама старшыня першаснай арганізацыйнай структуры ДТСААФ мотаклуба "Эндура-Полацк" Дзмітрый Радзькоў.
📸На фота: Уладзіслаў Калтуноў і Дзмітрый Радзькоў

⚖️Сёння ў Віцебску за "распаўсюд экстрэмізму" судзяць былую лекарку, 63-гадовую пенсіянерку Ірыну Атрашчонак
Пра гэта паведамляе @vicspring. У горадзе жанчыну ведаюць яшчэ і як удзельніцу вядомага танцавальнага ансамбля "Витебские девчата".
Судзяць жанчыну паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП у судзе Першамайскага раёна Віцебска. Справу разглядае суддзя Вольга Клімкова.

📍Кіраўніка Віцебскага рыэлтарскага агенцтва судзілі за "экстрэмізм"
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 9 кастрычніка адбыўся суд над кіраўніком рыэлтарскага агенцтва Барыса Аўлукава. Яго абвінавачвалі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік суда невядомы, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». Справу разглядаў суддзя Уладзімір Царыкаў.
Аўлукаў шмат гадоў займаецца рыэлтарскай дзейнасцю і з'яўляецца дырэктарам віцебскага агенцтва «Персанальны рыэлтар Нерухомасць».

Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 сутак
Пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва стала вядома 7 кастрычніка. Пазней "Хрысціянская візія" паведаміла, што Каталіцкаму святару прызначылі 10 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Адзначаецца, што Віцебская вобласць з'яўляецца "лідарам" па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі.

У Браславе за "экстрэмізм" 23 кастрычніка судзілі чатырох мясцовых жыхароў
Як піша @vitebsk_info, гаворка ідзе пра Алега Даргеля, Алега Сяляха, Наталлю Баяр і Анжаліку Пілат.
Алег Сялях (першае фота) — вядомы на Браслаўшчыне паляўніцтвазнавец, які ў свой час узначальваў аддзел аховы жывёльнага свету ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Цяпер ён кіраўнік рэгіянальнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З сям'ёй ён трымае аграсядзібу "Беражжа", на якой можна прадэгуставаць усе прыродныя прыгажосці тамтэйшага паазер'я.
Анжаліка Пілат (другое фота) — выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры "машэраўкі", якая працуе цяпер спецыялістам па сацрабоце ў ТЦСАН Браслаўскага раёна.