📊Мінімум 2 000 арыштаваных: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў 2023 годзе
Цягам мінулага году па ўсёй Беларусі працягвалася хваля жорсткіх рэпрэсій. Паводле праваабаронцаў "Вясны", агулам за 2023 год з палітычным адміністрацыйным пераследам сутыкнуліся не менш за 6 386 чалавек, з якіх амаль 4 500 у выніку асудзілі па адміністрацыйных справах. Сама меней 2 000 чалавек у мінулым годзе прайшлі праз "суткі" і нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў часовых ізалятарах па ўсёй Беларусі, дзе палітычным не выдаюць ні матрацы, ні сродкі гігіены і да гэтага часу не прымаюць перадачы.
📌"Вясна" ў лічбах распавядае пра адміністрацыйны пераслед у 2023 годзе, а таксама ўзгадваем самыя дзіўныя і абсурдныя падставы для адміністрацыйных судоў 👉 https://spring96.org/be/news/113909

❗️У Магілёве 10 студзеня другі раз запар асудзілі саліста гурта Nizkiz
Нагадаем, пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня. Тады ў Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зьміцер Халяўкін. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 8 студзеня над музыкамі адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Іх справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова. Вынік судовага пасяджэння пакуль невядомы.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 10 студзеня тая ж суддзя разглядзела другую запар справу супраць Аляксандра Ільіна. Яго зноў судзілі паводле арт. 19.11 КаАП, але вынік невядомы.

📍Падрабязнасці судоў над салістам гурта Nizkiz
Згодна з раскладам на сайце Вярхоўна суда, у Магілёве разглядаліся розныя адміністрацыйныя справы супраць музыкі Аляксандра Ільіна. Пра гэта сведчаць розныя нумары справаў: 08.01 — 141АП2458, а 10.01 —141АП2496.
Пры гэтым, заўважым, нават калі справу адпраўляюць "на дапрцоўку", то яе нумар не змяняецца.

⚡️Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак
Нагадаем, жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча затрымалі ўчора, 23 студзеня, падчас рэйду супрацоўнікаў КДБ.
Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння над ёй адбыўся суд паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў ёй 15-сутачны арышт.

❗️Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5 400 рублёў
Нагадаем, пра затрыманне маці палітзняволенага Паўла Севярынца стала вядома 9 студзеня. Пасля затрымання жанчына трапіла ў бальніцу, а пазней яе адпусцілі дадому. Супраць жанчыны склалі два пратаколы: за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП) і "несанкцыянаванае пікетаванне" (арт. 24.23 КаАП).
Сёння, 25 студзеня, у судзе Першамайскага раёна Віцебска разглядзелі справу Таццяны. Вынікам стаў штраф памерам у 5 400 рублёў (135 базавых велічыняў), піша "Віцебская Вясна".

❗️Былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак
Былы карэспандэнт незалежнага сайта «Першы Рэгіён» Сяргей Гардзіевіч з Драгічына быў затрыманы 24 студзеня. Супраць яго склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП за рэпост у сацыяльных сетках публікацыі з сайта "Ганцавіцкі час".
Як паведамляе @bajmedia, 26 студзеня ў судзе Драгічынскага раёна раўглядзелі справу Сяргея. Суддзя Юлія Кукса прызнала яго вінаватым і асудзілі да 15 сутак арышту. Пры гэтым, як адзначае "БАЖ", суддзя не прыняла да ўвагі тое, што ў Сяргея значна пагоршылася здароўе: ён страціў прытомнасць і вымушаны быў неаднаразова звяртацца да лекараў.

📊Мінімум 310 затрыманых: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў студзені
Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У студзені праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 560 фактаў рэпрэсій, з якіх мінімум 310 — затрыманні. Гэта прыкладна па 10 затрыманых у дзень.
Таксама ў мінулым месяцы было разгледжана мінімум 349 адміністрацыйных справаў. Суды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 77 штрафаў.
📍"Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў студзені 👉 https://spring96.org/be/news/114257

⚖️Былога палітвязня Аляксея Раманава арыштавалі другі раз запар
Былы палітзняволены Аляксей Раманаў быў затрыманы падчас масавага «хапуну» ў Беларусі 23 студзеня. Зранку яго дапытвалі ў КДБ, а вечарам перавялі ў ІЧУ. Праз некалькі дзён яго прызналі вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП) і прызначыў яму 15 сутак арышту.
Па інфармацыі "Свабоды", 8 лютага Аляксея зноў асудзілі да 15 сутак арышту.
Аляксей мае інваліднасць праз анкалагічную хваробу. У яго шэраг цяжкіх хранічных захворванняў, ён прымае шмат лекаў і мусіць прытрымлівацца адмысловай дыеты.
Як стала вядома "Свабодзе", за першыя 15 дзён ён тройчы трапляў у шпіталь, у яго былі моцныя прыступы. Але пасля шпіталю яго вярталі назад у ізалятар.

📍Гомельскага актывіста Васіля Палякова зноў асудзілі
У Гомелі 9 лютага над Васілём адбыўся ўжо другі запар суд паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік праваабаронцам пакуль невядомы.
Нагадаем, Васіля затрымалі падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітзняволеных і былых палітвязняў. Тады яго асудзілі да 15 сутак арышту.

🤯Палітвязня, які адбывае тэрмін на "хіміі", аштрафавалі за атрыманне "замежнай дапамогі" ад INeedHelpBY
У Оршы 1 лютага адбыўся суд над палітвязнем Дзянісам Сяргеевым паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП (выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці). Дзяніса затрымлівалі ў ПУАТ-36 23 студзеня падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятыву INeedHelpBY.
Паводле пратаколу, палітвязень "атрымаў і выкарыстаў замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму 244 рублі і 38 капеек, пералічаных прадстаўнікамі экстрэмісцкага фармавання INeedHelpBY у адрас інтэрнэт-крамы "Еўраопт".
Суддзя Юлія Хаткевіч прызначыла Дзянісу штраф памерам 1 000 рублёў (25 базавых велічыняў) з кампенсацыяй сумы "замежных" аплат у Е-дастаўцы.
Маці экс-палітвязня, якая з’ехала ў Вільню, праз Viber асудзілі за Е-дастаўку. Аўдыё суда

⚖️Працягваюцца масавыя суды за атрыманне "дапамогі" праз INeedHelpBY
Падчас рэйду КДБ напрыканцы студзеня за атрыманне прадуктовай дапамогі ад ініцыятывы INeedHelpBY пад пераслед трапілі не менш за 275 чалавек. Па адміністрацыйным справам асудзілі мінімум 115 чалавек, 85 з якіх — паводле арт. 24.15 КаАП (выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі). Суды прызначаюць вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы аплаты ў Е-дастаўцы.
❗️Заклікаем абскарджваць рашэнні судоў. Гэта дае шанец на адмену пастановы, а таксама дазваляе адцягнуць час для выплаты штрафа (мінімум на два месяцы).
📲Каб абскардзіць штраф, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў "Вясны": Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
🔹"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў
🔹У Беларусі пачалі судзіць за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці"
🔹Мінімум 85 чалавек судзяць за атрыманне "замежнай дапамогі" праз INeedHelpBY

😳Гродзенца арыштавалі за кветкі і фота Аляксея Навальнага каля генконсульства Расіі
У судзе Ленінскага раёна Гродна 20 лютага адбыўся суд над мясцовым жыхаром паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Паводле пастановы суда, ён паклаў побач з генконсульствам Расіі ў Гродне два гваздзікі і фота палітзняволенага расійскага палітыка Аляксея Навальнага, які 16 лютага памёр у папраўчай калоніі. Пасля гэта мужчына сфатаграфаваў кветкі і фотаздымак.
У гэты час каля консульства дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі, якія і затрымалі мужчыну.
Суд прызнаў яго вінаватым у пікетаванні і прызначыў яму 10-сутачны арышт.
📸Фота ілюстрацыйнае