"Вясна" назірае
685 subscribers
602 photos
19 videos
338 links
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай назіральніц і назіральнікаў з Валанцёрскай службы ажыццяўляе маніторынг судовых працэсаў па адміністрацыйных справах.

👀У гэтым канале мы будзем дзяліцца цікавымі кейсамі з судоў.

Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
‼️Адваката Уладзіміра Ангельскага арыштавалі на 14 сутак

Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы адваката Уладзіміра Ангельскага. Яго затрымалі ў Мінску яшчэ 31 жніўня. У Маскоўскім РУУСе на адваката склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Вядома, што суддзя Юрый Машкетаў пачаў разгляд справы яшчэ ўчора — 1 верасня. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які блытаўся ў паказаннях, а на судзе праз скайп прысутнічаў у балаклаве.

У выніку, Уладзіміра прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянту і аршытавалі на 14 сутак.

Ангельскі — адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў. Да гэтага працаваў у адвакацкім бюро «РЕВЕРА», а таксама быў партнёрам у адвакацкім бюро «Брагінец і Партнёры». Цяпер адвакат Віталь Брагінец прызнаны палітычным зняволеным.
⚖️Арышты за блакітна-жоўтыя сцяжкі, антываенныя лозунгі і выкананне ўкраінскай песні: за што судзілі беларусаў у жніўні

Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць па адміністрацыйных артыкулах беларусаў, якія актыўна выказваюць сваю незадаволенасць дзеяннямі ўлады, а таксама ўдзельнічаюць у антываенных акцыях пратэсту.

Па дадзеных «Вясны», у жніўні беларускія суды разглядзелі мінімум 162 адміністрацыйныя справы. Пры гэтым 114 з іх — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Праваабаронцам вядома пра 43 арышта і 33 штрафа. Акрамя гэтага, вядома пра не менш за 33 канфіскаваныя тэлефоны ў якасці «прадмета адміністрацыйнага правапарушэння».

Так, напрыклад, у Баранавічах 10 жніўня асудзілі «афганца» Генадзя Борыса. Яму прызначылі 800 рублёў штрафу за тое, што ён «ацаніў публікацыю з «экстрэмісцкай» інтэрнэт-старонкі, чым распаўсюдзіў яе інфармацыйную прадукцыю».

Чытаць цалкам 👉 bit.ly/3Reg3bZ
❗️45 сутак запар: музыку Ігара Банцара зноў асудзілі

Сёння, 5 верасня, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся чарговы суд над Ігарам Банцарам. Яго абвінавацілі па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). У выніку Ігара зноў арыштавалі на 15 сутак. Агулам яго будуць утрымліваць за кратамі мінімум 45 сутак.

Як паведамляе @belarus_abc, Банцар дасылае «ўсім прамяні падтрымкі не толькі ад яго, але і ад усіх палітычных зняволеных».

Нагадаем, Банцара затрымалі 4 жніўня ў Гродне, але потым перавезлі ў Мінск на Акрэсціна. Яго ўжо двойчы арыштоўвалі па адміністрацыйных справах.
‼️Чакаецца суд над затрыманым учора хлопцам пасля суда па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў

Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння адбудзецца суд над затрыманым учора каля Мінскага гарадскога суда Данілам Кашэўскім. Па якім адміністрацыйным артыкуле будуць судзіць хлопца, пакуль невядома. Працэс будзе праходзіць праз скайп з Фрунзескага РУУСа, справу будзе разглядаць суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска.

Меркавана, праваабаронца Наста Лойка была затрымана ў межах адміністрацыйнага працэсу.

Калі ў вас ёсць падрабязнасці судовых працэсаў і вынікі судоў, калі ласка, пішыце нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna
❗️Насту Лойку і Данілу Кашэўскага адправілі за краты

Праваабаронцам стала вядома, што Данілу Кашэўскага сёння арыштавалі на 12 сутак. Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка прызнаў яго вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпосты з тг-каналаў, якія былі прызнаны «экстрэмісцкімі».

Таксама вядома, што праваабаронца Наста Лойка была арыштаваная на 15 сутак.

Нагадаем, учора каля Мінгарсуда пасля суда над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі адбыўся «хапун», у выніку якога затрымалі больш за 10 чалавек. Але за кратамі ў Фрунзенскім РУУСе пакінулі толькі Кашэўскага і Лойку.
❗️Былога дырэктара па маркетынгу мінскай крамы «Снікерхэд» адправілі на «суткі»

Учора на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманым дырэктарам крамы красовак «Снікерхэд» Сяргеем Калядой і былым дырэктарам па маркетынгу гэтай жа крамы Уладзімірам Стасевічам. Але, папярэдне, іх затрымалі яшчэ 5 верасня.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 6 верасня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбыўся суд над Стасевічам. Суддзя Таццяна Полулех прызнала Уладзіміра вінаватым па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і арыштавала яго на 13 сутак. Лёс Сяргея Каляды высвятляецца.
⁉️Перадачы на Акрэсціна не прымаюць да гэтага часу. Як падаць скаргу?

Сёння ў ЦІПе на Акрэсціна зноў не прымаюць перадачы для затрыманых па адміністрацыйных справах. Вядома, што цягам некалькіх тыдняў у сваякоў прымалі мыла і туалетную паперу, але сёння адмовілі і ў гэтым.

Амаль два гады адміністрацыя адмаўляе беларусам у перадачах з-за каранавірусу. Пры гэтым, арыштанты працягваюць знаходзіцца ў перапоўненых камерах у ізалятарах.

У Беларусі існуе афіцыйны пералік падстаў для адмовы ў прыёме перадач — аднак адмовы ў прыёме перадач у сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай у ім няма.

🔻Таму вы можаце звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову адмову:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Беларускі Хельсінкскі Камітэт распавядае, што рабіць, калі перадачу не прымаюць, і як правільна падаць скаргу на незаконную адмову ў прыёме перадачы
😳"Адзін з супрацоўнікаў з трыбуны сказаў, што ён таксама супраць вайны". Маналог мінчука пра затрыманне на антываенным мітынгу

Тысячы людзей 27 і 28 лютага па ўсёй краіне выйшлі на вуліцы, каб сказаць "Не вайне". У выніку масавых затрыманняў больш за паўтысячы чалавек апынуліся за кратамі. "Вясна" публікуе маналог былога арыштанта пра матывы ягонага ўдзелу ў антываеннай акцыі пратэсту, пра эмоцыі ў момант, калі сілавік накіраваў на яго пісталет, пра забаўныя выпадкі на Акрэсціна і сэкс-работніцу на Дне міліцыі ў ізалятары.

«…І тут адзін з іх выхапіў чорны пісталет. Ён трымаў яго аберуч і пераводзіў з аднаго пратэстоўца на іншага, у тым ліку і на мяне. Нас з ім раздзялялі метры два…». 

«…Целы гэтых людзей былі пакрыты трафічнымі язвамі, у горле ў Толі (бяздомнага — заўв.) была глыбокая чорная дзірка. Па іх поўзалі насякомыя, якіх яны ўвесь час душылі пальцамі і скідвалі на падлогу…»

Чытаць цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3KYNyg5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Дзяўчына, якая правяла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку, да гэтага часу за кратамі

Праваабаронцам стала вядома, што Ганна Тукава, у якой ёсць непаўнагадовае дзіця, ужо тыдзень знаходзіцца за кратамі. Учора над дзяўчынай зноў адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску ў «Вконтакте» на два «экстрэмісцкія» каналы. Суддзя Зінаіда Балаболава прызачыла ёй 960 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў).

Пры гэтым, згодна з КаАП, адміністрацыйны арышт не можа ўжывацца да жанчын з непаўнагадовымі дзецьмі. Іх нават не могуць затрымліваць больш, чым на тры гадзіны. Але насуперак закону Тукаву ўтрымліваюць за кратамі ўжо тыдзень. Вядома, што на яе складзены яшчэ адзін пратакол за «экстрэмізм».

Нагадаем, 1 верасня падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі, быў выступ людзей у вайсковай форме. Ганна на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак ✌️. Міліцыянт павёў дзяўчыну ў невядомым кірунку. Сыходзіла яна пад апладысменты людзей.
🤷‍♂️«Вашчук у пешым парадку сышоў у Літву». У Віцебску зноў асудзілі ксяндза, але ён пакінуў Беларусь

Учора, 9 верасня, у судзе Першамайскага раёна Віцебска адбыўся суд над ксяндзом і пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску Андрэем Вашчуком. Яго абвінавацілі ў размяшчэнні 21 лютага ў тг-чаце "Рэальная Беларусь" выявы са свастыкай у карыкатурнай форме. Пратакол паводле арт. 19.10 КаАП быў складзены на ксяндза, пакуль той знаходзіўся за кратамі па іншым адміністрацыйным пратаколе.

Суддзя Андрэй Андрушэнка зачытаў дадзеныя памежнага камітэту: «Вашчук у пешым парадку сышоў у Літву 15 жніўня». Таму справу Вашчука разглядалі без яго ўдзелу. У выніку суд пакараў святара штрафам у памеры 320 рублёў.

Нагадаем, Вашчук быў затрыманы ГУБАЗіКам 15 ліпеня. Праз тры дні над ім адбыўся першы суд па арт. 24.23 КаАП, а 20 ліпеня — другі, але па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі 30 сутак арышту. Пасля вызвалення ксёндз пакінуў Беларусь. Паведамляецца, што ў касцёле Святога Духа быў праведзены ператрус.
😔Дызайнер Анатоль Лазар арыштаваны на 15 сутак

Пра гэта паведамляе @by_culture.

Нагадаем, Лазара затрымалі днямі ў Мінску. Вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус, забралі кампутар і тэлефон. Раней Анатоля ўжо затрымлівалі — у студзені 2021 года яго забіралі ў ДФР, нібыта каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.
🇺🇦Магілёўца, які хацеў далучыцца да каліноўцаў, судзяць па крымінальнай справе. За тыдзень да суда яго аштрафавалі за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

26 жніўня ў Гомельскім абласным пачалі разглядаць справу магілёўца Яўгена Карпава, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны). Вядома, што Карпаў даслаў ліст у СБУ з просьбай дапамагчы яму далучыцца да палка Каліноўскага. Беларускія сілавікі затрымалі яго ў чэрвені пры спробе перасекчы мяжу. Некалькі месяцаў Яўген утрымліваецца ў СІЗА.

Праваабаронцам стала вядома, што 19 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе. Карпаў "на суд не з'явіўся" — з чэрвеня ён утрымліваецца ў СІЗА-3. Яўгена абвінавацілі ў рэпостах з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў паводле арт. 19.11 КаАП. Суддзя Сяргей Салоўскі прызнаў Карпава вінаватым і прызначыў яму штраф у памеры 480 рублёў.
😔Яшчэ двух супрацоўнікаў «Нафтана» закінулі на «суткі»

Па інфармацыі праваабаронцаў, у канцы жніўня сілавікі затрымалі ў Наваполацку двух супрацоўнікаў «Нафтана» — Сяргея Ціценку і Андрэя Васільева. Сяргея затрымалі 26 жніўня, а Андрэя — 29 жніўня. Суддзя Зінаіда Балаболава асудзіла нафтанаўцаў паводле арт. 19.11 КаАП нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прызначыла кожнаму па 15 сутак арышту.

Вядома, што Ціценка пасля 15 сутак быў перазатрыманы па новым пратаколе. Учора, 12 верасня, над ім адбыўся чарговы суд. Суддзя Балаболава зноў арыштавала мужчыну на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
📲Праваабаронцы просяць дасылаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, а таксама аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў на:

Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org

❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
❗️Святара, які ў 2020 годзе праводзіў службу на «Плошчы Перамен» па Раману Бандарэнку, зноў асудзілі

31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава і затрымалі яго. На наступны дзень святара асудзілі на 14 сутак арышту. Як паведамляе @christianvision, 14 верасня яго перазатрымалі па новым пратаколе і ўчора зноў асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП. Падставай стаў рэпост з «экстрэмісцкага» канала.

Нагадаем, Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
‼️Дзмітрыя Семчанку адправілі за краты, а ягоную жонку аштрафавалі

Былога тэлевядучага і экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула на АНТ Дзмітрыя Семчанку разам з жонкай затрымалі ўчора ў Мінску. Юлію пазней адпусцілі, а Дзмітрыя пакінулі за кратамі да суда. Сёння мужчыну арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), а Юліі прызначылі штраф у памеры 960 рублёў (30 базавых велічыняў) за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў.

Нагадаем, у верасні 2020 года Семчанку арыштоўвалі на 15 сутак. Тады яго затрымалі дома «людзі ў масках».
⁉️Перадачы на Акрэсціна не прымаюць да гэтага часу. Як падаць скаргу?

Сёння ў ЦІПе на Акрэсціна зноў не прымаюць перадачы для затрыманых па адміністрацыйных справах.

Амаль два гады адміністрацыя адмаўляе беларусам у перадачах з-за каранавірусу. Пры гэтым, арыштанты працягваюць знаходзіцца ў перапоўненых камерах у ізалятарах.

У Беларусі існуе афіцыйны пералік падстаў для адмовы ў прыёме перадач — аднак адмовы ў прыёме перадач у сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай у ім няма.

🔻Таму вы можаце звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову адмову:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Беларускі Хельсінкскі Камітэт распавядае, што рабіць, калі перадачу не прымаюць, і як правільна падаць скаргу на незаконную адмову ў прыёме перадачы
🤷Паехаў у санаторый, а трапіў на «суткі»: беларуса асудзілі за майку са «спецыфічнай сімволікай»

У пачатку верасня ў санаторыі «Лясное» сілавікі затрымалі мужчыну, які прыехаў на адпачынак. Падставай стала майка з «Пагоняй» і з надпісам «#БНР100 Хай воля вечна будзе з намi!». На судзе мужчына цалкам прызнаў віну і патлумачыў, што ў канцы жніўня ён разам з жонкай прыехаў на адпачынак у санаторый. У адзін з дзён апрануў майку і нейкі час знаходзіўся ў ёй у адміністрацыйным будынку сярод адпачывальнікаў.

На майку са «спецыфічнай сімволікай» звярнуў увагу «неабыякавы грамадзянін» і паскардзіўся ў Докшыцкі РАУС. У выніку мужчыну затрымалі, а майку вынялі. Да матэрыялаў справы далучылі відэазапіс з санаторыя, на якім зафіксаваны «ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні». Вядома, што ў студзені мужчыну ўжо судзілі па арт. 24.23 КаАП.

Суддзя Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 5 верасня прызнаў мужчыну вінаватым у «пікетаванні» і арыштаваў яго на 15 сутак, а майку пастанавіў знішчыць як «не ўяўлялую каштоўнасці».
❗️Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі трэці раз запар

31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава і затрымалі яго. На наступны дзень святара асудзілі на 14 сутак арышту. Але 14 верасня яго перазатрымалі па новым пратаколе і зноў асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП. Падставай стаў рэпост з «экстрэмісцкага» канала.

Як паведамляе @christianvision, 16 верасня над Уладзіславам адбыўся трэці суд. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак. Агулам за кратамі святара будуць утрымліваць 44 дні. Таксама паведамляецца, што ён перахварэў у няволі на кавід. Нагадаем, для «палітычных» на Акрэсціна перадачы не прымаюць.

Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
📲Праваабаронцы просяць дасылаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, а таксама аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў на:

Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org

❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org