⚖️Прадпрымальніка з Вілейкі арыштавалі на 15 сутак
Жыхара Вілейкі Аляксея Пасынкава затрымалі 13 красавіка. У той дзень ён быў на працы ў Мінску. Яму патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, каб ён прыехаў у Цэнтральнае РУУС Мінска, бо нібыта яго машына была дрэнна прыпаркавана і таму яе эвакуявалі. Вядома, што на машыне была налепка «Пагоня». Аляксей паехаў у міліцыю, але адтуль яго адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна яго судзілі па арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Вынікам стаў 15-сутачны арышт.

"Вясна" назірае
‼️Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан», якую затрымалі на выбарчым участку, сёння асудзілі трэці раз запар Вольгу Брыцікаву затрымалі ў Наваполацку 27 лютага на выбарчым участку. Яе абвінавацілі ў тым, што яна сфатаграфавала бюлетэнь. У выніку, суд пакараў…
❗️Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву асудзілі чацвёрты раз запар
Наваполацкую актывістку Вольгу Брыцікаву затрымалі яшчэ 27 лютага падчас галасавання на рэферэндуме на выбарчым участку. Спачатку яе абвінавацілі ў фатаграфаванні бюлетэня. У выніку, суд пакараў яе 15-сутачным арыштам. Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за тое, што яна да сваёй курткі прычапіла запісы: «Не вайне», «Нет войне», «no war».
На трэці раз Вольгу судзілі за паперы з тымі ж надпісамі толькі ўжо на вокнах кватэры. На судзе яна патлумачыла, што на другім боку аркушаў яна напісала для сябе словы малітвы. Акрамя гэтага, яна заявіла, што надпісамі на лістах яна выказала сваю думку з нагоды сітуацыі, што склалася ва Украіне, а свабода выказвання ёй гарантавана Канстытуцыяй. Вынік — чарговыя 15 сутак.
13 красавіка Вольга мусіла выйсці на волю, але міліцыянты сказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. Пазней стала вядома, што яе зноў арыштавалі на 15 сутак. Па папярэдняй інфармацыі, на гэты раз яе асудзілі за пост «Нет войне» у Instagram. За кратамі ў часовым ізалятары г. Ушачы Брыцікава будуць утрымліваць 60 сутак.
🔹Як пераследуюць беларусаў, якія выказваюцца супраць вайны?

❗️Святлану Гацко арыштавалі на 15 сутак. Два тыдні таму яна выйшла пасля 25 сутак
У Мінску 13 красавіка затрымалі Святлану Гацко. Яна пайшла забіраць свой тэлефон у Заводскае РУУС пасля нядаўняга арышту, але з міліцыі яна не выйшла. На наступны дзень над Гацко адбыўся суд. Ёй прызначылі 15 сутак арышту.
Два тыдні таму, 31 сакавіка, Святлана выйшла на волю пасля папярэдніх «сутак». Яе затрымалі 6 сакавіка разам з актывісткай Галінай Лагацкай — яны развешвалі лістоўкі «Не вайне». Іх асудзілі арт. 24.23 КаАП «несанкцыянаванае пікетаванне». Галіну арыштавалі на 15 сутак, а Святлану — на 25 сутак.
Святлану затрымлівалі падчас пратэстаў у 2020 годзе. Сваю гісторыю яна распавяла праекту «Август 2020»:
🔹«Адкуль у нас на беларускай зямлі, якая перажыла фашызм, з'явіліся такія нелюдзі, якія так ставяцца да іншых»

🤦♀️Мінчука, затрыманага на антываеннай акцыі, перазатрымалі і асудзілі за лозунг «Слава Украіне» падчас першага суда
44-гадовага Рыгора Камянюка затрымалі 27 лютага ў Мінску на антываеннай акцыіі. Праз тры дні суддзя Міхаіл Макарэвіч арыштаваў яго на 14 сутак. Рыгор мусіў выйсці на волю 13 сакавіка, але сілавікі перазатрымалі яго паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, «Камянюк, знаходзячыся ў грамадскім месцы — у адміністрацыйным будынку ІЧУ Акрэсціна, выкрыкнуў "Слава Украіне"». Міліцыянты гэта расцанілі як пікетаванне.
Рыгор пацвердзіў на судзе, што сапраўды сказаў гэты лозунг пасля вынясення судом пастановы па мінулай адміністрацыйнай справе, але не меў палітычнай мэты, бо такім чынам перадаваў сваякам, што ў яго ўсё добра. Але сведка-міліцыянт сцвярджаў, што «паводзіны, а таксама рэакцыя прысутных побач з Рыгорам аб'ектыўна сведчылі пра палітычны матыў здзяйснення прапавушэння».
⚖️У выніку, суддзя Макарэвіч прызнаў Рыгора вінаватым і пакараў 10-сутачным арыштам.

🤦♂️Беларусаў штрафуюць і адпраўляюць на «суткі» за пікетаванне БЧБ-сімволікай на беларускай мяжы
За апошнія два месяцы суды Брэста, Кобрына і Верхнедзвінска асудзілі мінімум шэсць беларусаў, якія нібыта пікетавалі падчас перасячэння беларускай мяжы. Падставай для пратаколаў была БЧБ-сімволіка, якую знаходзяць супрацоўнікі беларускай мытні падчас агляду машын. Потом яны паведамляюць пра гэта ў міліцыю. Вядома, што часцей за ўсё скаргі на бел-чырвона-белую сімволіку паступаюць з пункту пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы.
У РАУСах на кіроўцаў складаюць пратаколы па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне», нават калі вымпел з БЧБ-сцягам і Пагоняй размешчаны ўнутры кабіны за сядзеннем кіроўцы.
Як вынікае з рапарту памежніцы на латвійска-беларускай мяжы, «яна ў адпаведнасці са сваімі службовымі інструкцыямі стала аглядаць кабіну аўтамабіля і пры аглядзе на бакавой сцяне з боку сядзення кіроўцы заўважыла вымпел у выглядзе бела-чырвона-белага колеру і гербам Пагоня памерам 8 на 15 сантыметраў, ён не быў схаваны і быў даступны для агляду». За гэта «правапарушэнне» суд Верхнедзвінскага раёна 1 красавіка пакараў кіроўцу 10-сутачным арыштам.
Суд Кобрынскага раёна 17 сакавіка аштрафаваў кладаўшчыка на 960 рублёў (30 базавых велічыняў) таксама за вымпел бел-чырвона-белага колеру.
У Брэсце цягам месяца асудзілі чатырох кіроўцаў. На траіх склалі пратаколы за БЧБ-вымпелы, яшчэ аднаго — за стужачку на шкле аўтамабіля. Справы іх разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Ім прызначылі штрафы ў памеры ад 960 да 1 600 рублёў (ад 30 да 50 базавых велічыняў).
У студзені праваабаронцам стаў вядомы першы выпадак, калі беларуса асудзілі за «пікетаванне» на мяжы. Тады кіроўцу-міжнародніка Аляксандра Крэйдзіча брэсцкі суддзя Андрэй Грушко аштрафаваў на 1 280 рублёў (40 базавых велічыняў). Яго прызналі вінаватым у пікетаванні дзвюма нелепкамі з Пагоняй, якія супрацоўнікі мытні заўважылі на шкле аўтамабіля.

⚖️Юрыстку ААТ «Нафтан» Вераніку Бахмутаву арыштавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Вераніку Бахмутаву затрымалі 4 красавіка наўпрост на працоўным месцы — надзелі кайданкі і павезлі на допыт. Прычынай затрымання магло паслужыць фота профіля ў Facebook, на якім прысутнічае лагатып TUT.ВY. Праз трое сутак жанчыну выпусцілі на волю з позвай у суд.
Сёння суддзя глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч прызнаў Вераніку вінаватай у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" і прызначыў ёй 7 сутак арышту. Ёй засталося адседзець 4 сутак.

📲Праваабаронцы просяць дасылаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, а таксама аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў на:
Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org
❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў
Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna
❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org

⁉️За што ўжо два месяцы ўтрымліваюць за кратамі старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан», якую заўтра будуць судзіць пяты раз запар?
Наваполацкую актывістку Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага падчас галасавання на рэферэндуме наўпрост на выбарчым участку. З таго часу яе асудзілі чатыры разы запар за антываенныя акцыі пратэсту. Днямі стала вядома, што Вольгу зноў будуць судзіць 27 красавіка. Па папярэдняй інфармацыі, пяты пратакол на яе склалі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Нагадаем, спачатку Вольгу абвінавацілі ў фатаграфаванні бюлетэня. У выніку, суд пакараў яе 15-сутачным арыштам. Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за тое, што яна да сваёй курткі прычапіла запісы: «Не вайне», «Нет войне», «no war».
На трэці раз Вольгу судзілі за паперы з тымі ж надпісамі толькі ўжо на вокнах кватэры. На судзе яна патлумачыла, што на другім боку аркушаў яна напісала для сябе словы малітвы. Акрамя гэтага, яна заявіла, што надпісамі на лістах яна выказала сваю думку з нагоды сітуацыі, што склалася ва Украіне, а свабода выказвання ёй гарантавана Канстытуцыяй. Вынік — чарговыя 15 сутак.
13 красавіка Вольга мусіла выйсці на волю, але міліцыянты сказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. Пазней стала вядома, што яе зноў арыштавалі на 15 сутак. Па папярэдняй інфармацыі, яе асудзілі за пост «Нет войне» у Instagram. Вядома, што яе ўтрымлівалі у часовым ізалятары г. Ушачы ў дрэнных умовах.
✊Вольга Брыцікава — старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан». У жніўні 2020 года яна публічна выказала патрабаванні супрацоўнікаў Нафтана, а ў першыя дні вайны запісала відэазварот, у якім выказалася супраць нападу Расеі на Украіну.

⚖️Справу ксёндза Андрэя Кеўліча адправілі на даработку
Паводле інфармацыі @christianvision, сёння ў судзе Горацкага раёна адбыўся суд над святарам і дэканам Магілёўскага дэканата Андрэем Кеўлічам. Суддзя Станіслаў Ляшэнка пастанавіў адправіць справу па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) «на дапрацоўку».
Нагадаем, ксёндза затрымалі 18 красавіка адразу пасля імшы ў касцёле ў Горках. Падставай для затрымання стаў рэпост з экстрэмісцкага канала. На Кеўліча склалі пратакол і потым выпусцілі з мясцовага РАУСа.

‼️75 сутак за кратамі. Над Вольгай Брыцікавай адбыўся ўжо пяты суд
Сёння ў судзе Наваполацка пяты раз запар асудзілі старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву, якую затрымалі яшчэ 27 лютага. Справу разглядала сумнавядомая суддзя Зінаіда Балаболава. Пяты пратакол на Вольгу зноў склалі па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Папярэднія чатыры пратаколы супраць актывісткі былі за антываенныя акцыі пратэсту.
Брыцікаву прызналі вінаватай і зноў пакаралі 15-сутачным арыштам. Яе ўтрымліваюць у часовым ізалятары г. Ушачы.
✊Вольга Брыцікава — старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан». У жніўні 2020 года яна публічна выказала патрабаванні супрацоўнікаў Нафтана, а ў першыя дні вайны запісала відэазварот, у якім выказалася супраць нападу Расеі на Украіну.
🔺За што ўжо два месяцы ўтрымліваюць за кратамі Брыцікаву?

🤦Ксяндза Лашука аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Яшчэ 20 красавіка каталіцкі святар со Стоўбцаў Ігар Лашук на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў, што на яго складзены пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў):
«Магчыма заўтра суд. Дзела зшыта. Экстрэмальныя каналы Белсат і Радыё Свабода (дарэчы, яго слухаю з 1988 года, яшчэ за саветаў). Карацей, я экстрэмалістычны ксёндз».
Сёння ў судзе Стаўбцоўскага раёна над святарам адбыўся суд. Яго прызналі вінаватым і аштрафавалі на 960 рублёў (30 базавых велічыняў), паведамляе @christianvision.

❗️Дачку беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы арыштавалі на 15 сутак
26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Мінску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Учора над дзяўчынай адбыўся суд. Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бел-чырвона-белы бранзалет на руцэ. Гэта расцанілі як "несанкцыянаванае пікетаванне" (арт. 24.23 КаАП).
Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.

❗️«Гэтыя затрыманні і накіраваныя на тое, каб ламаць людзей», — жыхар Расонаў пра ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ
У сярэдзіне сакавіка ў гарадскім пасёлку Расоны асудзілі Мікалая Машарскага, якога прызналі вінаватым у закліках да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Суд над ім прайшоў, пакуль мужчына знаходзіўся ў Расіі. Рашэнне суддзі пра арышт на 20 сутак Машарскі атрымаў праз паведамленне ў Viber.
Праз дзень пасля вяртання ў Беларусь пяцёра сілавікоў у бронекамізэльках затрымалі Мікалая дома. Увесь арышт ён адбываў у віцебскім ізалятары, дзе для арыштаваных паводле «народных» артыкулаў створаны адмысловыя ўмовы.
🔻Былы арыштант распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, пра збіванне адміністрацыяй «непалітычных» за пратэст і пра тое, як улады Расонаў пераследуюць ягоную сям'ю з палітычных матываў 👉 https://bit.ly/3vvaa1O

❗️«Дапытвалі супрацоўнікі контрвыведкі». Жыхар Баранавічаў распавёў, як яго затрымлівалі за інфармацыю для «Беларускага Гаюна»
У сярэдзіне сакавіка ў Баранавічах супрацоўнікі КДБ затрымалі 19-гадовага Паўла Цупрыянчыка за тое, што ён дасылаў інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн». Спачатку хлопца дапыталі ў вайсковай камендатуры, а потым арыштавалі за «распаўсюд эктрэмісцкіх матэрыялаў».
«Яны мяне абвінавачвалі ў тым, што з-за такіх як я на нашую тэрыторыю прылятаюць украінскія снарады. Расказвалі пра свае справы на поўдні Брэсцкай вобласці, казалі пра абстрэлы ўкраінцамі мяжы і Лунінца. На ўсе мае "але" адказвалі пытаннем: "А дзе ты быў 8 гадоў таму?"»
Хлопец распавёў «Вясне» пра допыт супрацоўнікамі контрвыведкі, пра стаўленне сілавікоў да вайны і ўмовы ўтрымання ў баранавіцкім ІЧУ 👉 https://bit.ly/3kHIyjx
💵Нядаўна Павел быў вымушаны з’ехаць за мяжу з адным заплечнікам праз пераслед уладамі. Падтрымаць Паўла фінансава можна па спасылцы.

😳Гамельчука, якога паўгода ўтрымліваюць у СІЗА па справе аб «тэрарызме», у сакавіку асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
33-гадовага гамельчука Андрэя Паднябеннага затрымалі яшчэ 5 лістапада 2021 года. Яго вінавацяць у падпале машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў і праколе колаў у 39 тралейбусаў па арт. 289 КК «Акт тэрарызму». Андрэй мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля над Паднябенным адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Сваю віну ў судзе мужчына прызнаў. Суддзя пастанавіў аштрафаваць Андрэя на 15 базавых велічыняў (480 рублёў). Штраф ён павінен быў выплаціць цягам аднаго месяца з моманту ўступлення пастановы ў законную сілу.

❗️Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння, у афіцыйны выходны дзень, суддзі Мінска будуць судзіць беларусаў, затрыманых апошнімі днямі па палітычных матывах. Вядома, што справы будуць разглядаць у судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў Мінска.
📲Калі вам вядомыя вынікі судоў, якія адбудуцца сёння або заўтра, дасылайце іх нам: @Spring96info

😳«Выказалі здагадку, што ён проста перагрыз сабе вену». Наталля Дуліна распавяла падрабязнасці затрымання
Былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ Наталля Дуліна падзялілася ў фэйсбуку аповедам пра сваё затрыманне. Яе затрымалі дома 25 красавіка каля 11:30. У кватэру да яе ўвайшлі два супрацоўнікі ў цывільным і пацікаваліся, ці будзе ў каго даглядзець катоў Наталлі. Ёй дазволілі сабраць рэчы. У Ленінскім РУУСе ў жанчыны пыталі пра «План Перамога» і нават пра тое, ці пісала яна нешта ў «Чорную кнігу Беларусі». Яна спрабавала растлумачыць участковаму, што быць падпісанай на «экстрэмісцкія» каналы — не правапарушэнне. На што ён адказаў: «Вы памыляецеся, я пазней вам гэта дакажу».
У выніку, праткол ва ўпраўленні на Дуліну склалі за «захоўванне інфармацыйнай прадукцыі канала на YouTube з назвай "Радыё Свабода"». Пратакол міліцыянт складаў па скрыншотах, на аднім з якіх была старонка канала з надпісам: «Вы падпісаны на канал "Радыё Свабода"».
На наступны дзень у судзе Ленінскага раёна Мінска Наталлі прызначылі 15 сутак арышту. Да раніцы 26 красавіка яе ўтрымлівалі ў камеры РУУСа:
«Я сядзела, ляжала, засынала, прачыналася. Нарэшце, мяне выклікалі і вывелі з камеры… Я ніяк не магла зразумець, колькі прайшло часу. Спыталася ў міліцыянта. «Дваццаць хвілін шостага». Вечары ці раніцы? Пасаромелася ўдакладніць. Потым даведалася: гэта была раніца 26-га. Як жа гэта я страціла арыентацыю ў часе? Можа, з-за таго, што ў мяне забралі акуляры, і пачувалася разгубленай і бездапаможнай?»
На Акрэсціна яе везлі ў бусе з мужчынамі, якіх затрымалівалі не па «палітычных артыкулах». Наталля распавяла, як адзін з затрыманых спрабаваў парэзаць сабе вены:
«У дарозе адзін з затрыманых папрасіўся ў туалет. Мы стаялі ў брамы на Акрэсціна. Супрацоўнік сказаў яму пацярпець. «Не магу я, я хворы: прастатыт, больш не магу трываць». Мы дружна сталі прасіць, каб яму далі дзе-небудзь «адліць». Супрацоўнік пабег за бутэлькай з-пад вады, каб той аблегчыўся.
Увогуле, усё адбылося. Ён сеў у бус, і мы сталі чакаць, калі адчыняць браму. Чамусьці на Акрэсціна заўсёды прымушаюць чакаць. І тут гэты мужык з прастатытам заяўляе: «я ўскрыўся».
Прысутныя ў бусе выказалі здагадку, што ён проста перагрыз сабе вену, бо ў яго нічога з сабой не было. Супрацоўнік пабег за аптэчкай. Дзіўна, ніякай лаянкі, мата, пагроз. Увогуле гэтыя супрацоўнікі РУУСа паводзілі сябе, на здзіўленне, спакойна, вывелі пакурыць, нават пачаставалі іх цыгарэтамі. Фантастыка нейкая».

❗️Мінімум 150 чалавек асудзілі, а ў 45 з іх канфіскавалі тэлефоны: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў красавіку
Па дадзеных праваабаронцаў, за мінулы месяц было асуджана па «палітычных» артыкулах мінімум 150 чалавек. З іх 95 адправілі за краты, яшчэ 55 чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму ў 53 248 рублёў. Таксама вядома, што ў 45 чалавек, якіх аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» на велізарныя штрафы, суд пастанавіў яшчэ і канфіскаваць тэлефоны. «Вясна назірае» традыцыйна склала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў красавіку.
🔻Так, напрыклад, у пачатку красавіка ў Бабруйску затрымалі двух жанчын, якія развешвалі бел-чырвона-белыя і блакітна-жоўтыя стужкі на дрэвы. Адна з іх на судзе заявіла, што «павесіла на помнік бел-чырвона-белую стужачку, бо яна сімвалізуе кроў і чысціню рэпрэсаваных людзей, а сіне-жоўтай стужачкай яна выказала сваю салідарнасць з украінскім народам у сувязі з падзеямі ва Украіне».
Чытаць цалкам 👉 https://bit.ly/38hDFve

⚖️З пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» асудзілі мінімум 455 чалавек
Учора начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Юрый Ткачук заявіў, што з пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі 237 чалавек. Але па дадзеных праваабаронцаў, за амаль пяць месяцаў беларускія суддзі паспелі разглядзець мінімум 455 справаў па арт. 19.11 КаАП.
Акрамя гэтага, Ткачук кажа, што цяпер разглядаецца ініцыятыва, у адпаведнасці з якой змогуць судзіць за падпіску на падобныя інтэрнэт-рэсурсы. Пры гэтым, суддзі і так прызначаюць «суткі» і велізарныя штрафы менавіта за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы.
На 16 траўня ў Беларусі 633 тг-канала прызнаныя экстрэмісцкімі. Але суды не звяртаюць увагі на тое, што некаторыя беларусы могуць не ведаць, якія каналы знаходзяцца ў «экстрэмісцкім» спісе. У адной з судовых пастановаў суддзя адзначыў:
«Ацэньваючы дадзеныя асобы, суддзя прыйшоў да высновы, што ў сілу сваёй адукацыі, сацыяльнага становішча, мужчына меў магчымасць азнаёміцца з рэспубліканскім спісам».

🔺Чэрыкаўскі актывіст Зміцер Іваноў аштрафаваны на 320 рублёў
Суд Чэрыкаўскага раёна 14 траўня разглядзеў адміністрацыйную справу актывіста Зміцера Іванова, паведамляе @BSDP_Hramada. Але судовы працэс адбыўся без яго, бо Зміцер у гэты момант знаходзіўся ў лякарні. У РАУСе на яго склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вынікам суда стаў штраф у памеры 10 базавых велічыняў (320 рублёў).
Нагадаем, што раней Зміцера затрымалі і да суда на трое сутак змясцілі ў ІЧУ. Але суд адправіў справу Іванова на дапрацоўку, таму мужчыну вызвалілі.

🤷♀️Сітуацыя па захворванні COVID-19 стабілізавалася, але перадачы на Акрсэсціна дагэтуль не прымаюць
Сёння ў ЦІПе на Акрэсціна зноў не прымаюць перадачы для затрыманых па адміністрацыйных справах. Раней цягам года ў перадачах адмаўлялі з-за каранавірусу. Але нядаўна ў Мінздароўя заявілі, што сітуацыя па захворванні COVID-19 стабілізавалася, таму з 11 траўня інфармацыя па каранавірусе будзе публікавацца толькі раз на месяц.
Пры гэтым, арыштанты працягваюць знаходзіцца ў перапоўненых камерах у ізалятарах.
⁉️Чаму важна перадаваць перадачы на Акрэсціна для затрыманых па адміністрацыйных справах?