📍Сваякі затрыманых на антываенных акцыях у Мінску паведамляюць, што некаторых асуджаных па адміністрацыйных справах перавялі з Акрэсціна ў ІЧУ Магілёва.
📲Калі вам вядомыя прозвішча асуджаных, якіх перавезлі ў магілёўскі ізалятар, паведамляйце ў наш бот @viasna_bot.

‼️Білі дубінкамі, галавой аб аўтазак, ламалі рэбры: як збівалі затрыманых на антываенных акцыях у Мінску
Увечары 27 лютага каля Генштабу ў Мінску сабралася шмат людзей на антываеннай акцыі пратэсту супраць нападу Расеі на Украіну. Людзі скандавалі антываенныя лозунгі. У некаторы момант пратэстоўцы пачалі крычаць "Пуцін ху*ло". Менавіта гэта, на думку былога арыштанта, і стала прычынай жорсткіх затрыманняў. Сілавікі збівалі людзей дубінкамі, а потым зацягвалі іх у аўтазакі.
Мінчук распавёў "Вясне", як і за што сілавікі працягваюць збіваць і катаваць беларусаў, а таксама пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна.
«Яшчэ дзвух хлопцаў затрымалі за тое, што яны пачалі здымаць на тэлефон парушэнні на выбарчым участку. Назіральнікі адразу выклікалі міліцыянтаў. Аднаго з хлопцаў моцна збілі: яму зламалі адно рабро. З РУУСа яго адразу павезлі ў БХМД.
Хвораму на эпілепсію мінчуку рассеклі брыво за тое, што ён граў на скрыпцы ў пераходзе «Перемен» Цоя і гімн Украіны».
Чытаць цалкам 👉https://bit.ly/3q2Zl3C

‼️На 15 сутак арыштавалі былога палітвязня Алега Корбана
Вядома, што лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана затрымалі ўвечары 14 сакавіка ў Мінску. Ён ішоў ад лекара праз парк у Драздах, яго спынілі супрацоўнікі, праверылі прозвішча па базе і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Там на яго склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне). У чым яно выяўлялася — невядома.
У выніку, суд Цэнтральнага раёна арыштаваў Алега на 15 сутак.
🔺Нагадаем, у красавіку мінулага году суд Маскоўскага раёна Мінска ў закрытым рэжыме асудзіў Корбана па ч. 1 і 2 арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка іншых асобаў да такіх дзеянняў). Суд прызначыў яму 1,5 года калоніі з умоўным непрымяненнем пакарання. Пасля шасці месяцаў пад вартай палітвязня вызвалілі ў залі суда. Гэта адзіны такі выпадак па палітычных матывах за час з пачатку выбарчай кампаніі. Яшчэ адзін асуджаны Арцём Сарокін атрымаў адтэрміноўку выканання пакарання згодна з арт. 77 Крымінальнага кодэкса.

❗️Жыхара Бараўлянаў арыштавалі на 10 сутак за пікет супраць вайны ва Украіне
У панядзелак, 14 сакавіка, ў Бараўлянах затрымалі 38-гадовага Віталя Азаронка за адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне. У РАУСе на яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). У чым дакладна выявіўся пікет — невядома.
Суд Мінскага раёна 15 сакавіка прызначыў Азаронку 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
🔹Дасылайце праваабаронцам фота раскладу з судоў, а таксама аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў, што праходзяць па ўсёй краіне на:
Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org

❗️Гісторыка і блогера Алеся Белага асудзілі за "непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі" ў Цэнтральным РУУС.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым па арт. 24.3 КаАП і арыштаваў на 15 сутак.
Алеся Белага, Мікіту Бялевіча і Алега Ларычава затрымалі 17 сакавіка недалёка ад украінскай амбасады ў Мінску.
Крыніца: @by_culture

❗️"Паставілі да сцяны і лёгка збілі, наносячы ўдары ў корпус і далонямі па твары". Як адбываюць "суткі" затрыманыя на антываенных акцыях
Пасля жорсткіх затрыманняў на антываенных акцыях у Мінску 27 і 28 лютага, сілавікі працягвалі збіваць і катаваць беларусаў у ізалятарах. Людзі, якія выйшлі на вуліцы, каб сказаць «Не» вайне ва Украіне, цяпер утрымліваюцца ў нечалавечых умовах, а супрацоўнікі ўжываюць супраць іх фізічную сілу.
Хлопец, які адбываў арышт на Акрэсціна і ў Жодзіне, распавёў «Вясне» пра катаванні і ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, а таксама пра тое, што яго падтрымлівала ўвесь тэрмін.
«Вечарам яны патрабавалі цішыні, заходзілі ў камеру, выбіралі ахвяру (у нас гэта былі доўгавалосыя і маладыя хлопцы), адводзілі ў душ, дзе дзверы, як я разумею, не закрываліся і лупцавалі людзей. Усе чулі хлапкі і многія дрыжалі».
Чытаць цалкам 👉 https://bit.ly/36reDby

❗️ Арт-мэнэджара Алега Ларычава і TikTok блогера Мікіту Бялевіча таксама пакаралі 15-сутачным арыштам
Іх прызналі вінаватымі ў "непадпарадкаванні міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП).
Крыніца: @by_culture
Іх прызналі вінаватымі ў "непадпарадкаванні міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП).
Крыніца: @by_culture
‼️Жыхароў Баранавічаў масава судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Больш за тыдзень у Баранавічах адбываюцца рэпрэсіі. Да мясцовых жыхароў урываюцца з ператрусамі, іх затрымліваюць, а потым кідаюць на "суткі". Таксама ім "прапануюць" здаць "біяматэрыял". Па словах тых, хто хадзіў, — там ім пагражалі зрабіць падазраваным па любой крымінальнай справе ці пасадзіць на суткі за супраціў. Папярэдне, ператрусы праводзяць супрацоўнікі КДБ.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 21 сакавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы разглядзелі мінімум сем справаў па арт. 19.11 КаАП «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але, як адзначаюць затрыманыя, судоў было значна больш.
Судзяць усіх за рэпосты з «экстрэмісцкіх каналаў», за каментары, а таксама за фота, якія яны дасылалі пасля рэферэндуму на платформу «Голас».
⚖️Вядомы вынікі толькі трох судовых пасяджэнняў: двух жыхароў арыштавалі на 5 і 9 сутак, а жанчыну пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічыняў (525 рублёў). Акрамя гэтага, у іх канфіскоўваюць тэлефоны. Рашэнні па адміністрацыйных справах выносяць суддзі Іна Паўлоўская, Мікалай Кміта і Сяргей Данільчык.
📲Калі вам вядомыя падрабязнасці або вынікі судоў над астатнімі жыхарамі, то паведамляйце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna.

"Вясна" назірае
‼️Жыхароў Баранавічаў масава судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» Больш за тыдзень у Баранавічах адбываюцца рэпрэсіі. Да мясцовых жыхароў урываюцца з ператрусамі, іх затрымліваюць, а потым кідаюць на "суткі". Таксама ім "прапануюць" здаць "біяматэрыял".…
📍Ператрусы ладзіць ГУБАЗіК: сталі вядомыя падрабязнасці пераследу жыхароў Баранавічаў
Праваабаронцам паведамляюць, што ператрусы таксама праводзяць супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Яны шукаюць зброю, наркотыкі і сімволіку. Некаторых людзей вязуць праходзіць паліграф. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што іх месцазнаходжанне высвятляецца праз спасылку, якую ім дасылаюць міліцыянты з розных акаўнтаў. Калі па ёй пераходзяць, то праз некалькі гадзін прыязджаюць сілавікі. А ў некаторых перад затрыманнем узламалі тэлеграм-акаўнт.
Затрыманых утрмыліваюць у баранавіцкім ІЧУ без матрацаў і бялізны, камеры перапоўненыя, ноччу двойчы будзяць для праверкі. Паведамляецца, што па палітычных матывах у ізалятары сядзяць некалькі дзесяткаў чалавек.

‼️"Двое супрацоўнікаў хадзілі па людзях", — мінчук пра ўмовы ўтрымання ў Жодзіне ў сакавіку
За першыя два тыдні сакавіка за кратамі апынуліся больш за 600 беларусаў, якіх прэвентыўна затрымлівалі да асноўнага дня галасавання на рэферэндуме, а таксама на антываенных акцыях.
Былы арыштант распавёў "Вясне" пра жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў жодзінскага ізалятара з затрыманымі, пра ўмовы ўтрымання і "страчаныя" рэчы пасля арышту.
«Са слоў тых, хто не спаў, супрацоўнікі выпадкова абралі некалькі камер, пасля чаго адчынілі дзверы і загадалі ўсім легчы на падлогу тварам долу. Пасля гэтага двое супрацоўнікаў хадзілі па людзях, тапталі нагамі па спіне. Аднаго хлопца рукамі білі па нырках. Трэці супрацоўнік стаяў ля ўваходу і здымаў тое, што адбываецца, на смартфон. Пасля гэтага яны пайшлі ў суседнюю камеру. Людзей там білі даўжэй, але, здаецца, ніхто сур'ёзна не пацярпеў».
Чытаць цалкам 👉 https://bit.ly/36mR2Jj

📲Праваабаронцы просяць дасылаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, а таксама аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў на:
Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org
❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў
Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna
❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org

❗️Сына медсястры-анэстэзісткі ДХЦ Марыі Каржанеўскай арыштавалі на 12 сутак, а саму яе затрымалі
24 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Заслаўе затрымалі 21-гадовага сына медсястры-анэстэзісткі ДХЦ Марыі Каржанеўскай — Данііла. Перад гэтым у іх доме выбілі дзверы, бо там нікога не было, і пачалі ладзіць ператрус да таго, як прыйшлі панятыя. Па папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
На наступны дзень, 25 сакавіка, супрацоўнікі міліцыі запрасілі Марыю забраць ровар сына. З Цэнтральнага РУУС яе так і не выпусцілі. Дзе цяпер знаходзіцца Каржанеўская — невядома.
Пакуль Марыя была ва ўпраўленні, суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў Данііла Каржаўнескага па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам) на 12 сутак арышту.

Ад 7 да 15 сутак. Затрыманых на Дзень Волі судзілі ў суботу
Па інфармацыі праваабаронцаў, 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтры Мінску затрымалі 12 чалавек, якія сядзелі на лаўцы ў парку. Да іх пад’ехалі сілавікі на двух бусах, затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Учора, у выходны дзень, у судзе Цэнтральнага раёна над імі прайшлі суды. Вядома, што двум мужчынам прызначылі па 15 сутак арышту. Але Вярхоўны суд не паведамляў, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя суддзі, таму ўсе суды прайшлі ў закрытым рэжыме. Пра судовыя вынікі сваякі даведаліся ад супрацоўнікаў ІЧУ Акрэсціна.
Таксама вядома, што суд Заводскага раёна 26 сакавіка асудзіў мінчука да 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
📲Калі вам вядомыя вынікі судоў, якія прайшлі на выходных, дасылайце іх у бот: @viasna_bot

❗️Медсястру-анэстэзістку ДХЦ Марыю Каржанеўскую пакаралі 21-сутачным арыштам
24 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Заслаўе затрымалі 21-гадовага сына медсястры-анэстэзісткі ДХЦ Марыі Каржанеўскай — Данііла. Перад гэтым у іх доме выбілі дзверы, бо там нікога не было, і пачалі ладзіць ператрус да таго, як прыйшлі панятыя.
На наступны дзень, 25 сакавіка, супрацоўнікі міліцыі запрасілі Марыю забраць ровар сына. Але з Цэнтральнага РУУС яе так і не выпусцілі.
Пакуль Марыя была ва ўпраўленні, яе сыну прызначылі па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам) 12 сутак арышту. Ужо 26 сакавіка, у выходны дзень, у судзе Цэнтральнага раёна над ёй адбыўся суд. Яе пакаралі 21-сутачным арыштам. Пры гэтым, Вярхоўны суд не паведамляў, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя суддзі, таму суд прайшоў таемна. Цяпер Марыя знаходзіцца на Акрэсціна.
UPD: па інфармацыі "Новага Часу", Марыю арыштавалі не на 21 суткі, а – на 14.

Ад 7 да 15 сутак. Затрыманых на Дзень Волі судзілі ў суботу Па інфармацыі праваабаронцаў, 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтры Мінску затрымалі 12 чалавек, якія сядзелі на лаўцы ў парку. Да іх пад’ехалі сілавікі на двух бусах, затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны…
❗️Некаторых затрыманых на Дзень Волі сёння аштрафавалі на вялізарныя штрафы і выпусцілі на волю
Сёння працягнуліся суды над затрыманымі на Дзень Волі беларусамі, якіх затрымалі цэлай кампаніяй у Мінску. Іх справы разглядалі ў судзе Цэнтральнага раёна.
Нагадаем, 25 сакавіка ў парку каля цырка ў Мінску сабралася кампанія сяброў з 12 чалавек. Сярод іх былі пенсіянеры. Праз некаторы час да іх пад'ехалі два бусы і ўсіх затрымалі. Да суда іх змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
⚖️Па папярэдняй інфармацыі, на іх склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Вядома, што двух мужчын і жанчыну асудзілі яшчэ ў суботу на 15 сутак.
⚖️Таксама 26 сакавіка пачалі разглядаць справу рэкламшчыка і мастака Сяргея Філіпіва, а таксама яго жонкі Галіны. Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска ім прызначылі штрафы ў памеры 2560 рублёў (80 базавых велічыняў) на кожнага. Пасля суда іх адпусцілі на волю. Акрамя іх з ізалятара на Акрэсціна сёння выйшлі яшчэ тры чалавекі, якіх таксама пакаралі штрафамі.

‼️Намесніка старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў арыштавалі на 15 сутак
Увечары 23 сакавіка быў затрыманы намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Аляксандр Еўдакімчык. На наступны дзень яго асудзілі па артыкулу 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). Суд прызначыў Аляксандру 15 сутак арышту.
Паведамляецца, што Еўдакімчык толькі нядаўна выйшаў на волю пасля 17-сутачнага арышту. 24 лютага ў офісе прафсаюза адбыўся ператрус, пасля якога Аляксандра брутальна затрымалі, а потым асудзілі.
Крыніца: @spm_rb

❗️Гамельчука тры разы запар пакаралі «суткамі», а яго дзяўчыну аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У Гомелі 3 сакавіка затрымалі 38-гадовага прадпрымальніка Яўгена Галіча. Адразу яго арыштавалі на 5 сутак, але потым па новым пратаколе дадалі яшчэ 15. Праз 20 сутак Яўген на волю так і не выйшаў, бо над ім зноў адбыўся суд. Гэтым разам яму прызначылі 13 сутак арышту. Як паведамляе @flagshtok, гамельчука амаль кожны дзень дапытваюць у КДБ.
Акрамя гэтага, ягоную грамадзянскую жонку Дар’ю Шматок выклікалі ў Савецкі РАУС, каб яна забрала рэчы Яўгена, але замест гэтага ў яе канфіскавалі тэлефон і склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). За рэпост малюнка з БЧБ-сцягам у Instagram яе аштрафавалі на 700 рублёў.

‼️Рэпрэсіі ў Дзяржынску: сярод мясцовых жыхароў шукаюць "рэйкавых партызан"
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці рэпрэсій у Дзяржынску, дзе больш за тыдзень сілавікі праводзілі рэйд па пошуку «рэйкавых партызан». Мясцовых жыхароў затрымлівалі і змяшчалі ў ІЧУ, у іх дамах ладзілі ператрусы, а некаторых збівалі падчас затрыманняў. У ізалятары іх утрымлівалі ў жорсткіх умовах: у камерах халодна, не выдавалі матрацаў, перадачы не прымалі.
Стала вядома, што раніцай 21 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі жанчыну, у якой ёсць непаўнагадовае дзіця. У пастанове на ператрус значылася, што крымінальная справа тычыцца чыгуначнай дыверсіі 18 сакавіка на станцыі «Коласава». У жанчыны забралі тэлефон, а ў РАУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за перасыл паведамлення з «Хартыі-97» сваёй дачцы. Суд прызнаў яе вінаватай пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (640 рублёў).
З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 "рэйкавых партызанаў": што вядома пра "рэйкавую вайну" ў Беларусі

❗️Вядро хлёркі на падлогу і пярцовы газ па вентыляцыйнай трубе: у якіх умовах адбываюць арышты "палітычныя"
Праваабаронцы "Вясны" працягваюць збіраць і фіксаваць факты жорсткага абыходжання з затрыманымі паводле палітычных матываў у беларускіх ізалятарах. Больш за год арыштанты сутыкаюцца з нялюдскімі ўмовамі ўтрымання: у перапоўненых камерах няма матрацаў і пасцельнай бялізны, іх не выводзяць у душ ды на шпацыры і не аказваюць медыцынскую дапамогу.
Хлопец і дзяўчына, якіх затрымалі пасля галасавання на рэферэндуме, распавялі "Вясне" пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна і ў Жодзіне і пра метады здзекаванняў супрацоўнікаў ізалятараў з "палітычных".
«Газ з балончыка па вентыляцыі дайшоў і да нас. Кашлялі мы знатна, як і ўвесь паверх.
Супрацоўнікі галасілі ўначы вельмі гучна і адмыслова. Пілі, чокаліся, спявалі, глядзелі відэа. А яшчэ яны вельмі любілі адчыняць дзверы і глядзець на нас. І пасля адбою маглі зайсці. Мы вельмі баяліся начных наведванняў».
Падрабязней 👉 https://bit.ly/36Cd1wd