"Вясна" назірае
688 subscribers
600 photos
19 videos
336 links
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай назіральніц і назіральнікаў з Валанцёрскай службы ажыццяўляе маніторынг судовых працэсаў па адміністрацыйных справах.

👀У гэтым канале мы будзем дзяліцца цікавымі кейсамі з судоў.

Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
⚡️⚡️За ўдзел у шпацыры з БЧБ-парасонамі дзяўчыну арыштавалі на 25 сутак

🎪Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна судзяць затрыманых учора ў Прылуцкай Слабадзе сям’ю Міхайлавых пасля ператрусу. Як учора заявіла мінская міліцыя, затрыманыя з’яўляюцца «актыўнымі ўдзельнікі флэш-мобу, арганізаванага на праспекце Пераможцаў», а «падчас санкцыянаванага агляду домаўладання [сям’і Міхайлавых] выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэстнай».

Адразу суддзя Вікторыя Шабуня судзіла па ч.3 арт. 24.23 КаАП 30-гадовую актывістку Юлію Міхайлаву. Гэта ўжо шостае затрыманне Юліі. У расклад судовых паседжанняў супрацоўнікі Цэнтральнага суда Міхайлаву не ўнеслі. Па пратаколе, дзяўчына 6 красавіка з 18:05 па 18:20 прыняла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці на праспекце Пераможцаў у групе грамадзян з дзесяці чалавек «з мэтай выказвання свайго грамадска-палітычнага настроя». Па пратаколе, Юлія трымала БЧБ-парасон і крычала «Жыве Беларусь!» У якасці доказаў яе віны на судзе прадаставілі фота TUT.BY.

Дзяўчына на судзе пацвердзіла, што яна шпацыравала па праспекце ў той дзень, але з белым парасонам. Па яе словах, яна нічога не выкрыквала, нічым не махала і нічога не выказвала. Юлія распавяла, што пасля затрымання сілавікі на яе крычалі і пагражалі — аказавалі псіхалагічны ціск.

У выніку, Шабуня асудзіла Юлію Міхайлаву на 25 сутак арышту. Чакаюцца суды над яе братам Пятром і маці Таццянай. Старэйшую сястру Лілію ўчора вызвалілі, бо ў яе непаўнагадовыя дзеці.
‼️За сцяг на акне ў Калодзішчах на 15 сутак асудзілі 72-гадовую жанчыну, а яе нявестку аштрафавалі на 870 рублёў

🤡Сёння ў судзе Мінскага раёна разглядалі справу 72-гадовай Ларысы Сысоевай. Па матэрыялах справы, пры аб'ездзе раёна начальнік Бараўлянскага РУУСа 7 красавіка ў акне прыватнага дома ў Калодзішчах заўважыў БЧБ-сцяг. Ён выклікаў мясцовага ўчастковага. Яны зрабілі фота сцяга на акне, а потым затрымалі жанчыну і яе нявестку Вольгу, якая жыве ў доме насупраць і дзе таксама вісеў сцяг. На жачын склалі пратаколы за несанкцыянаваныя пікетаванні. Нявестку вызвалі ўвечары, бо ў яе непаўнагадовыя дзеці, а 72-гадовую Ларысу змясцілі да суда ў ІЧУ Мінскага раёна😡

На пенсіянерку склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП. Ларысу Сысоеву ўжо затрымлівалі ў снежні за карагод пенсіянераў вакол ялінкі. Ёй тады прысудзілі штраф, які яна не змагла аплаціць. Цяпер гэтую суму утрымліваюць з пенсіі — спісваюць поўную суму.

На судзе жанчына сказала, што гэты сцяг вісіць ужо даўно, але суддзя Антон Колабаў усё роўна арыштаваў 72-гадовую пенсіянерку на 15 сутак.

Таксама сёння разглядзелі справу Вольгі Сысоевай — нявесткі Ларысы. Суддзя Новікава судзіла яе за «несанкцыянаваны пікет шляхам размяшчэння БЧБ-сцяга на фасадзе другога паверха прыватнага дома ў Калодзішчах». Вольгу прызналі вінаватай па ч.1 арт. 24.23 КаАП і аштрафавалі на 870 рублёў (30 базавых).
⚡️Маці дзяўчыны з БЧБ-парасонам арыштавалі на 5 сутак нібыта за тое, што адмовілася праехаць у РУУС

56-гадовую маці Юліі Міхайлавай (дзяўчыну з БЧБ-парасонам) Таццяну Міхайлаву абвінавачваюць у непадпарадкаванні па арт. 24.3 КаАП супрацоўнікам міліцыі каля іх дома. Па пратаколе, яна 7 красавіка "адмаўлялася праехаць у Цэнтральны РУУС для рабіральніцтва з нагоды ўдзелу ў масавым мерапрыемстве 6 сакавіка па праспекце Пераможцаў, упіралася і хапалася за форменнае абмундзіраванне".

Перад працэсам сусед Міхайлавых заявіў, што асабіста бачыў момант затрымання і адмаўляе непадпарадкаванне, таму адвакатка папрасіла зрабіць перапынак для выкліку сведкі. Суддзя Цэнтральнага суда Карсюк адразу адхіліў, спаслаўшыся на тое, што судом не прадугледжаныя перапынкі для "такога", але ўсё ж такі дапусціў сведку да дачы паказанняў.

🎪Са словаў жанчыны, каля 16:00 нехта пачаў грукаць у дзверы, але Таццяна была занятая і не звяртала ўвагу да таго часу, пакуль яны не пачалі крычаць, што збіраюцца ламаць дзверы. Яны прадставіліся міліцыяй, таму Таццяна адразу адкрыла. У дом зайшлі каля 10-15 чалавек у цывільным. Пасля ператрусу Таццяну папрасілі праехаць з імі. Да гэтага моманту дома застаўся толькі адзін супрацоўнік, які пісаў пратакол. Жанчына звярнула ўвагу суда, што ўчастковы быў малады і прыемны, добра з ёй размаўляў, таму да машыны яна з ім прайшла добраахвотна.

Сусед Таццяны на судзе паведаміў, што каля 20.00 ён назіраў як Таццяна збіралася, а потым яна добраахвотна села ў службовы аўтамабіль, які стаяў каля яго дома. Суддзя Карсюк здзівіўся, "чым было выклікана такое жаданне назіраць".

🌿Таццяна з'яўляецца шматдзетнай мамай, у якой сямёра паўналетніх дзяцей. У жанчыны дыягнаставаны фіброз лёгкіх, а з-за адкрытай форткі ў камеры ў яе пачалася задышка.

У выніку, суддзя Карсюк арыштаваў 56-гадовую жанчыну на 5 сутак арышту.
"Вясна" назірае
⚡️Маці дзяўчыны з БЧБ-парасонам арыштавалі на 5 сутак нібыта за тое, што адмовілася праехаць у РУУС 56-гадовую маці Юліі Міхайлавай (дзяўчыну з БЧБ-парасонам) Таццяну Міхайлаву абвінавачваюць у непадпарадкаванні па арт. 24.3 КаАП супрацоўнікам міліцыі каля…
⚡️Брата дзяўчыны з БЧБ-парасонам арыштавалі на 6 сутак. Суд Цэнтральнага раёна сёння «пасадзіў» трох чалавек з сям’і Міхайлавых

🎪На 27-гадовага Пятра Міхайлава таксама склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП, але за непадпарадкаванне ужо на тэрыторыі Цэнтральнага РУУСа. Пётр сваю віну не прызнаў. Па яго словах, каля 16.30 ён быў на прыпынку разам з сястрой Юліяй, каб паехаць да лекара, але пад'ехаў бус, адкуль выйшлі супрацоўнікі ў цывільным, забралі тэлефоны ў іх і папрасілі прайсці з імі, а па прыездзе ў РУУС непадпарадкаванне ён не аказваў.

Сведка-міліцыянт растлумачыў, што ў 15.40 ён убачыў на прыпынку хлопца і дзяўчыну, якая была падобная на Юлію Міхайлаву, у дачыненні да якой праводзіцца праверка з-за ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. З-за іх адмовы паказаць асабістыя дакументы, супрацоўніку міліцыі прыйшлося іх затрымаць. Хоць сам Пётр сцвярджае, што паказаў супрацоўнікам свае правы кіроўцы.

🤡На судзе сведка-міліцыянт падчас апытання бесцырымонна прачытаў "рапарт" слова-у-слова. З ягоных словаў, відэаздымка не вялася, А Пётр не паказваў ніках яму дакументаў. Сведка сцвярджае, што быў "па форме" , але Пётр сцвярджае, што ўсе былі ў цывільным.

Адвакатка звярнула ўвагу суддзі, што па пратаколе Пётр аказаў непадпарадкаванне таму ж супрацоўніку, які затрымліваў і яго маці Таццяну ў розны час і месца, хоць гэта фізічна немагчыма.

Негледзячы на ўсе памылкі ў матэрыялах справы, суддзя Карсюк арыштаваў Пятра на 6 сутак.
⚡️Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы: стандарты і рэальнасць у сучаснай Беларусі.

Юрысты і аналітыкі “Вясны” падрыхтавалі чарговы даклад, у якім былі прааналізаваныя і ацэненыя дадзеныя аб 590 судовых пасяджэннях па адміністрацыйных справах, а таксама звесткі, атрыманыя ад больш чым 600 затрыманых.

❗️87,3% супрацоўнікаў не прадстаўляліся пры затрыманні.
❗️84,6% затрыманым не тлумачылі прычыну затрымання.

Вось якія «прычыны» затрымання былі па меркаванню супрацоўнікаў:

«На моем рюкзаке имеется тканевая ленточка жёлтого и синего цветов, а значит из-за таких с*к как я в Украине погибло много "реальных" пацанов»;
«Если "ай, её тоже закидывай" считается основанием, то вот такое»;
«Х[почему]… в майке ходишь — дословно. На моей майке была нарисована Пагоня».

Даклад цалкам 👉 bit.ly/3cybuqQ
"Вясна" назірае
⚡️«Вясна назірае» склала спіс самых недарэчных затрыманняў сілавікамі і пакаранняў ад мінскіх суддзяў, сабраных нашымі валанцёрамі і валанцёркамі падчас назірання за судовымі працэсамі над затрыманымі падчас «Дня волі» 25 і 27 сакавіка. https://telegra.ph/BCHB…
‼️15 сутак і 2610 рублёў атрымалі сёстры за каву ў McDonald’s

🎪Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна разглядзелі справу Вікторыі Лабасавай. Жанчыну затрымалі 27 сакавіка разам з сястрой Дар'яй Бурдзейка падчас «хапуна» на вуліцы Сурганава. Дзяўчаты пілі каву ў McDonald’s на летняй тэрасе. Да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паказаць пашпарт. З сабой яго ў іх не было, таму іх і затрымалі. Сясцёр адвезлі ў розныя РУУС і склалі пратаколы за пікетаванне ў групе 15 чалавек. Пазней Вікторыю выпусцілі, бо ў яе ёсць непаўнагадовы сын, а Дар'ю перавезлі ў ІЧУ.

Сёння Вікторыя прыйшла ў суд па позве, а яе справу разглядзела суддзя Ала Скуратовіч. Па ч.1 арт. 24.23 КаАП суддзя прызнала Вікторыю вінаватай і аштрафавала на 2610 рублёў (90 базавых).

Дар'ю Бурдзейка асудзілі яшчэ 29 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна. Суддзя Дзмітрый Карсюк арыштаваў дзяўчыну на 15 сутак.
⚡️⚡️Чарговыя «прафілактычныя гутаркі» скончыліся «суткамі» і штрафам. Маці непаўнагадовага дзіцяці пратрымалі трое сутак у ІЧУ, пагражаючы «крыміналкай»

🏆Перадавіком працы сёння стала суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна. Яна разглядзела справы Дзмітрыя Пяхоты і Вольгі Яньчук, якіх затрымалі ў розны час 9 красавіка для «прафілактычнай гутаркі» па недапушчэнні ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

У Вольгі Яньчук трое дзяцей, адзін з якіх непаўнагадовы. Супрацоўнікі РУУСа, як высвятлілася, не азнаёмленыя з апошнімі зменамі ў КаАП і яны не ведаюць, што жанчыну павінны былі выпусціць праз тры гадзіны пасля затрымання🤷‍♀

Затрымалі Вольгу ўвечары каля пад'езда яе дома супрацоўнікі ў цывільным і запрасілі праехаць з імі для гутаркі. У РУУСе пяць супрацоўнікаў пагражалі ёй, што яна будзе доўга сядзець у турме як "злосная злачынца", хоць Вольга толькі адзін раз прыцягвалася па арт. 23.34 КаАП. На жанчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП, згодна з якім Вольга «ў РУУСе перавярнула сметнік і раскідвала паперы». Выходныя жанчыну пратрымалі на Акрэсціна😔

У выніку, суддзя Ярохіна аштрафавала Вольгу на 870 рублёў (30 базавых).

🎪48-гадовага Дзмітрыя Пяхоту затрымалі 9 красавіка супрацоўнікі крымінальнага вышуку і даставілі ў Фрунзенскі РУУС таксама для «прафілактычнай гутаркі». Падчас апытання Дзмітрыя, са словаў участковага, «ён паводзіў сябе агрэсіўна і задзірліва, выказваючы сваю непавагу да грамадства" — за гэта на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП.

Сведка-міліцыянт на судзе распавёў, што "Пяхота кінуў кодэкс у сцяну, які яму спрабавалі зачытаць"😳

З дыялогу Дзмітрыя са сведкам:
— А сумленне вас не мучыць?
— У мяне ёсць загад.

Па рашэнні суддзі Ярохінай Дзмітрый будзе адбываць 15-сутачны арышт.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Жанчыну аштрафавалі на 2610 рублёў за шпацыр на Дзень Волі ў БЧБ-вопратцы

Затрыманне 42-гадовай Ірыны Бянькоўскай 25 сакавіка трапіла на відэа відавочцаў. Пасля затрымання яе даставілі ў Кастрычніцкі РУУС і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне, а пазней адпусцілі дадому.

12 красавіка Ірына прыйшла ў суд па позве, дзе яе справу разглядзела суддзя Вольга Няборская. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які пераконваў, што "Бянькоўская ўзяла ўдзел у мітынгу, знаходзячыся ў групе людзей і выказвала сваё стаўленне да дзейнай улады"😳

У выніку, выслухаўшы Бянькоўскую суддзя Няборская прызнала жанчыну вінаватай і асудзіла Ірыну на 2610 рублёў (90 базавых).
⚡️⚡️130 базавых, 64 «сутак» і крымінальная справа — столькі смаргонцам каштавала «Жыве Беларусь» у калідоры суда

🎪18 лютага ў Смаргоні агучылі прысуд Інэсе Маркавай і Руслану Валюку па крымінальнай справе за паклёп у дачыненні да міліцыянераў. Іх асудзілі на два гады «хатняй хіміі» і «хіміі» адпаведна. Пасля абвяшчэння прысуду ў калідоры суда нехта крыкнуў «Жыве Беларусь!». Вокліч пачула старшыня смаргонскага суда Людміла Пятрова, якая знаходзілася ў суседняй зале. Па яе просьбе выклікалі нарад міліцыі, які пасля затрымаў некалькі смаргонцаў. Пасля інцыдэнту ў судзе ў Смаргоні пачалі масава затрымліваць людзей, якія прысутнічалі на працэсе Маркавай і Валюка. На затрыманых склалі пратаколы па арт. 23.24 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне ў судзе. Акрамя гэтага, па гэтым факце ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 339 «Хуліганства», але следства пакуль не ўстанавіла вінаватых.

Суды па гэтай справе праходзілі на працягу гэтых двух месяцаў у судзе Астравецкага раёна (так вырашыў абласны суд). За гэты час асудзілі 10 смаргонцаў. Так, Наталлю Путырскую аштрафавалі на 870 рублёў (30 базавых), Ніну Шыш — на 870 рублёў (30 базавых), Людмілу Сульжыцкую асудзілі на 10 сутак, Яўгена Новікава — на 12 сутак, Сяргея Трая — на 15 сутак, Яўгена Мацкевіча — на 15 сутак, Іллю Петунова — на 2 сутак. Пакаралі 10-сутачным арыштам і самога асуджанага па крымінальнай справе Руслана Валюка. Аштрафавалі за «незаконны пікет» таксама маці Руслана Марэт Валюк, якая 18 лютага прыйшла на суд падтрымаць сына. Ёй прысудзілі максімальны штраф па старому артыкулу 23.34 КаАП – 1450 рублёў (50 базавых). Да штрафу ў 580 рублёў (20 базавых) асудзілі брата асуджанай 18 лютага Інэсы Андрэя Маркава. Апраўдальны прысуд вынеслі толькі Наталлі Ковель. Затрымлівалі па гэтай справе таксама Рамуальда Улана — цяпер палітвязня.

Як адзначыў праваабаронцу «Вясны» Алесь Дзергачоў, суд выкарыстаў прынцып групавой адказнасці: "Калі прысутнічаў — значыць агучваў лозунгі, хаця персанальная віна ніводнага не ўстаноўлена"😳

За гэты час з Беларусі дэпартавалі Іллю Петунова – ён грамадзянін Расіі. Рамуальда Улана адправілі ў Гомель адбываць «хімію» па крымінальнай справе за распаўсюджванне лжывых звестак у дачыненні да смаргонскіх міліцыянераў.
‼️«Вісела з Новага года». Жыхара Бараўлянаў арыштавалі на 15 сутак за гірлянду на акне

🤡Сёння ў Мінскім раённым судзе разглядзелі справу за пікетаванне гірляндай у Бараўлянах. Учора дадому да Дзмітрыя Ганчарова прыехалі два міліцыянты і затрымалі яго. Забралі яны і сродак правапарушэння — гірлянду, якая ўжо на гэты момант была знята. У Бараўлянскім РУУСе на яго склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП. У снежні Дзмітрыя аштрафавалі на 20 базавых за сцяг на акне, таму цяпер на яго склалі пратакол за «паўторнае правапарушэнне». Да суда Дзмітрыя ўтрымлівалі за кратамі.

На судзе Дзмітрый віну не прызнаў. Сёння ён растлумачыў, што гірлянда вісела яшчэ з Новага года — «для настрою». Распавёў, што за пару дзён да затрымання міліцыянты фатаграфавалі яго акно. Суддзя Антон Колабаў паглядзеў, што на некаторыя агеньчыкі налепленая чырвоная ізастужка, таму прызнаў Дзмітрыя вінаватым па ч.3 арт. 24.23 КаАП і арыштаваў яго на 15 сутак. Таксама ён пастанавіў знішчыць гірлянду.

📸 Фота ілюстрацыйнае.
⚡️Да «адміна дваравога тг-канала» прыйшлі з ператрусам каля 15 сілавікоў. Яго аршытавалі на 12 сутак за БЧБ-сцяг на акне, якога да прыходу міліцыянтаў не вісела

🎪На жаль, распаўсюджаннай практыкай міліцыіянтаў стала затрыманне беларусаў раніцай у іх доме, а потым складанне пратаколу за пікетаванне БЧБ-сцягам, якога не было на вокнах да пачатку ператруса. Гэта здарылася і з 20-гадовым Пятром Пажытных 13 красавіка. А 8 раніцы каля пятнаццаці супрацоўнікаў ГУБАЗіКа і АМАПа ў цывільным без папярэджання выламалі яго ўваходныя дзверы выламалі, каб патрапіць у кватэру для правядзення ператрусу. Падчас ператрусу выявілі БЧБ-сімволіку: налепкі, сцяг і кубак. Адразу Пятра адвезлі ў ГУБАЗіК, а затым ужо ў Першамайскі РУУС, дзе на яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

🤡Пятра абвінавацілі ў "пікетаванні шляхам размяшчэння сцяга на балконе яго кватэры". Але на судзе 14 красавіка сведкі-міліцыянты заблыталіся ў сваіх паказаннях і паведамілі, што сцяг вісеў не на балконе, а на акне. На пытанне суддзі аб супярэчлівых паказаннях, сведка адказаў, што "пераблытаў з-за няўважлівасці і стомленасці". З-за гэтага суддзя Кулік адправіла справу на дапрацоўку. Пасля дапрацоўкі праз некалькі гадзін, у пратаколе было змененае толькі адно слова, а памылкі засталіся🤷‍♀

Сам Пётр на судзе заявіў, што ні на адным з вокнаў падчас ператрусу сцяг не вісеў, бо зняў ён яго яшчэ зімой. Суддзя цікавілася, як тады сцяг апынуўся на акне. Пётр зрабіў здагадку, што сцяг вывесілі супрацоўнікі міліцыі, калі яго ўжо павезлі для дачы паказанняў. Жонка Пятра, якая прысутнічала пры ператрусе, гэтак жа сцвярджала, што сцяга на акне не было.

Таксама ў сеціве на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з Пятром, дзе сцвярджаецца, што ён нібыта адміністраваў тэлеграм-канала «Уручье – Гражданское общество».

У выніку, нягледзячы на памылкі ў пратаколе і супярэчнасці ў паказаннях сведак, суддзя Кулік арыштавала Пятра Пажытных на 12 сутак.
⚡️61-гадовую жыхарку Барысава арыштавалі на 10 сутак за драўляны БЧБ-ліст на доме

🤡Раніцай 13 красавіка да сям'і Авілавых з Барысава прыехалі два супрацоўніка міліцыі. Людміле Авілавай прапанавалі праехаць з імі ў мясцовы РУУС "па-добраму, інакш адвязуць сілком". Прычынай пераследу пенсіянеркі стаў драўляны БЧБ-ліст на прыватным доме. Мужу супрацоўнікі скзаалі, што Людмілу забіраюць толькі для "прафілактычнай гутаркі", таму рэчы збіраць ёй не трэба.

Сам мужчына патлумачыў супрацоўнікам, што падчас дажджу ў іх залівае гарышча ў гаражы, таму ён вырашыў прымацаваць драўляны ліст ад дажджу.

У выніку, на жанчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне і пратрымалі ў РУУСе сем гадзін да суда. Суддзя Барысаўскага раёна арыштаваў Людмілу Авілаву на 10 сутак, а да яе на суд не пусцілі нават мужа.
‼️63-гадовага мужчыну арыштавалі на 15 сутак за "каментары дэструктыўнага характару"

🎪Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска суддзя Марыя Ярохіна разглядзела справу супраць
63-гадовага Аляксея Хлудзянёва. Мужчыну судзілі па скайпе напроўст з Фрунзенскага РУУСа.

Аляксея абвінавацілі ў пікетаванні па арт. 24.23 КаАП за чатыры каментары 27 сакавіка ў адным з тг-чатаў, якія мелі "дэструктыўны характар". На думку ўчастковых РУУСа, гэтымі каментарамі мужчына заклікаў людзей "выходзіць на вуліцу" 27 сакавіка. У чаце мужчына пісаў: "Жыве Беларусь", "Выходзім", "Наша возьме", "Усе выходзяць" і іншае.

У пісьмовых матэрыялах справы была даведка аб дэананімізацыі карыстальніка з указаннем IP-адрасоў і скрыншоты каментароў😳

Для суддзі Ярохінай гэта было дастатковым, каб прызнаць Аляксея вінаватым і асудзіць на 15 сутак арышту.

Ілюстрацыя: @nakipilo
⚡️Пікетаваў БЧБ-скрыняй, налепкамі на акне, банэрам на плоце і флюгерам з "Пагоняй". Мужчыну з-пад Мінска асудзілі на 15 сутак

Сёння ў судзе Мінскага раёна разглядзелі справу па ч.1 арт. 24.23 КаАП супраць 34-гадовага Яўгена Жука. Мужчыну затрымалі ўвечары 16 красавіка ў сваім доме ў вёсцы Антонаўка пад Мінскам. Міліцыянты таксама правялі агляд дома. Падставай для затрымання Жука стала "несанкцыянаванае адзіночнае пікетаванне шляхам паштовай скрыні бел-чырвона-белага колеру, не менш за 8 налепкамі на вокнах другога паверха, флюгерам у выглядзе вершніка "Пагоня", банерам на плоце дома са словамі: "Мы разам" і выявай знака вікторыі, сарцэйка і сціснутага кулака"🤷‍♀

🎪Яўген на судзе адзначыў, што ў матэрыялах справы адсутнічаюць фотадоказы размешчаных налепак на акне дома і банэра на плоце.
Таксама мужчына распавёў на судзе, што ягоная паштовая скрыня ў такіх колерах ўжо тры гады.

У выніку, суддзя Крапачоў прызнаў мужчыну вінаватым па ч.1 арт. 24.23 КаАП і асудзіў да 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту.
⚡️⚡️Бацьку асуджанага мінчука за жнівеньскія пратэсты арыштавалі на 15 сутак за тое, што ў аўтобусе па гучнай сувязі перадаў пасажырам "прывіт ад палітвязняў"

🌿41-гадовы мінчук Сяргей Фірага ўжо два гады працуе кіроўцам прыгараднага аўтобуса ў адным са сталічных аўтапаркаў. 12 красавіка каля 7:30 раніцы падчас маршруту, на якім ездзяць шмат пастаянных пасажыраў знаёмых з ім, мужчына па гучнай сувязі перадаў прывітанні ад палітвязняў. Яго сына Міхаіла асудзілі ў снежні за жнівеньскія пратэсты.

Сярод пасажыраў той раніцай быў супрацоўнік службы бяспекі мінскага метрапалітэна, які паскардзіўся на Фірагу ў міліцыю. Паводле яго словаў, "Фірага па гучнай сувязі казаў пра тое, што ў нашых турмах сядзіць шмат вязняў сумлення і не трэба забываць пра іх, але заклікаў да масавых мерапрыемстваў не было".

🎪Сяргея затрымалі праз некалькі дзён пасля гэтай падзеі і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Яго ўчынак супрацоўнікі міліцыі расцанілі як заклік да масавых мерапрыемстваў, хоць сам кіроўца сваёй віны не бачыць.

На такі крок Сяргея падштурхнуў арышт ягонага сына Міхаіла Фірагі. 24 снежня хлопцу прысудзілі 3 гады "хіміі" і цяпер ён адбывае пакаранне ў мсціслаўскай папраўчай установе.

⚖️У выніку, суддзя Мінскага раёна Аляксей Кропачаў прызнаў Сяргея вінаватым і арыштаваў яго на 15 сутак.
‼️Мінчанку асудзілі на 10 сутак за сцяг з Пагоняй на балконе. Яе арыштавалі ў залі суда

🎪Па матэрыялах справы, 22 сакавіка супрацоўнікі Маскоўскага РУУСа выявілі сцяг з гербам Пагоня на балконе 29-гадовай Аляксандры Русанавай і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне.

22 красавіка Аляксандру выклікалі ў суд па позве. Яе справу разглядзела суддзя Таццяна Мотыль. Па словах дзяўчыны, сцяг яна знайшла на вуліцы 21 сакавіка. А так як ён быў у дрэнным стане – прынесла яго дадому, памыла і павесіла сушыць на ноч, але раніцай яго ўжо сфатаграфавалі.

Суддзя Таццяна Мотыль палічыла віну дзяўчыны ў пікетаванні цалкам даказанай і пакарала Аляксандру 10-сутачным арыштам. Пасля абвяшчэння пастановы двое мужчын у цывільным затрымалі Русанаву для адбыцця пакарання наўпрост у залі суда.

📸Ілюстрацыйнае фота: TUT.BY
⚡️⚡️Дваравы марш у Малінаўцы скончыўся затрыманнямі. Удзельнікаў маршу адпраўляюць на 15 сутак

🎪Увечары 22 красавіка на праспекце Любімава і вуліцы Бялецкага адбыліся масавыя затрыманні. З'явіліся відэа, на якіх відаць, што ўдзельнікаў маршу паклалі тварам на зямлю. У РУУСах на мінчукоў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а на некаторых яшчэ і за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП. Па пратаколу, яны крычалі "Жыве Беларусь", свяцілі ліхтарыкамі і шлі ў групе асобаў з БЧБ-сцягамі.

На дадзены момант нам вядомыя вынікі судоў над шасцю затрыманымі. Суддзя Кастрычніцкага раёна Жывіца адправіла на 15 сутак Ірыну Семашчук, а суд Маскоўскага раёна таксама пакараў Юлію Кулеш, Дзмітрыя Мацкевіча і Уладзіслава Галкіна 15-сутачнымі арыштамі. Галіна Вянцкевіч і Яўген Жук таксама арыштаваныя суддзёй Фрунзенскага раёна Марыяй Ярохінай на 15 сутак.

😔Суды над астатнімі затрыманымі цяпер праходзяць у трох судах Мінска.

Відэа: @radiosvaboda