"Вясна" назірае
685 subscribers
602 photos
19 videos
338 links
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай назіральніц і назіральнікаў з Валанцёрскай службы ажыццяўляе маніторынг судовых працэсаў па адміністрацыйных справах.

👀У гэтым канале мы будзем дзяліцца цікавымі кейсамі з судоў.

Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
⚡️⚡️Жонка прыйшла на суд падтрымаць мужа, а ў выніку яе саму асудзілі за пераклічку ў "Новай Баравой"

Уладзіслаў Фалей, ягоная жонка Ганна і Ілля Чашынскі былі затрыманыя ўвечары 27 сакавіка ў "Новай Баравой".

🎪Іх вінавацяць у "пікетаванні на тэрасе для адпачынку на даху пяціпавярховага дома, дзе ў 21:05 яны прынялі ўдзел у пераклічцы з лозунгам "Жыве Беларусь".

У сям'і Фалеяў ёсць 10-гадовае дзіця, таму Ганну адпусцілі пасля затрымання дадому нават без позвы. Сёння яна прыйшла ў суд Мінскага раёна, каб падтрымаць свайго мужа. Але ў судзе ёй заявілі, што раз яна прыйшла, то яе справу таксама сёння разглядзяць😳

Такім чынам, па рашэнні суддзі Мінскага раёна Анжалікі Казловай мужчыны былі арыштаваныя на 10 сутак, а Ганну Фалей суддзя аштрафавала на 1160 рублёў (40 базавых велічыняў).
⚡️⚡️Мужчыну арыштавалі на 15 сутак за фота затрымання кур'ера "Menu.by"

Андрэй Гарнашэвіч 27 сакавіка па дарозе ў краму ўбачыў затрыманне кур'ера "Мenu.by", які быў у форменнай камізэльцы і з кофрам для перавозкі ежы.
Мужчына спыніўся, каб сфатаграфаваць.
Падышлі трое супрацоўнікаў АМАПу і запатрабавалі паказаць тэлефон. Андрэй пагадзіўся, пасля чаго яго завезлі ў Фрунзенскі РУУС. У выніку, на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП нібыта за пікетаванне🤷‍♀

🎪Адвакатка на судзе заявіла, што са словаў прэс-сакратаркі МУС Чамаданавай, у гэты дзень мітынгаў у Мінску не было, а такім чынам супрацоўнікі затрымлівалі ні ў чым невінаватых людзей.

😂Дыялог Андрэя з суддзёй Бугук:
— У момант затрымання людзі каля Вас былі?
Людзей не было — толькі АМАП.

У выніку, суддзя Наталля Бугук прызнала фотаздымку пікетаваннем і пакарала Андрэя 15-сутачным арыштам.
⚡️⚡️Ішоў у парк, а трапіў у РУУС, дзе прасядзеў у "стакане" 6 гадзін. Студэнта БДУІРа асудзілі на 15 сутак

18-гадовага Станіслава Кміта затрымалі падчас суботняга "хапуна" на вуліцы Сурганава.

Яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе трымалі ў "стакане" цэлых 6 гадзін і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Студэнта БДУІР вінавацяць у пікетаванні шляхам узняцця рукі і выкрыкванні лонзунга "Жыве Беларусь". Увечары яго перавезлі на Акрэсціна, дзе хлопцу стала дрэнна з-за трывожнасці, але замест медыцынскай дапамогі яму далі толькі дзве таблеткі "валяр'янкі".

Справу Кміта ў Цэнтральным судзе спачатку адправілі на дапрацоўку з-за няправільнага месца і часу затрымання, але 29 сакавіка на хлопца склалі новы пратакол, з якім яго так і не азнаёмілі.

🤡На судзе сведка Аляксандровіч, чытаючы нешта ў нататніку, паведаміў суду, што першапачаткова "проста пераблытаў час".

🎪Суддзя Дзмітрый Карсюк вельмі цікавіўся, як і чаму Станіславу ўдалося напісаць паведамленне бацькам адразу пасля затрымання:

— Я напісаў паведамленне загаддзя на выпадак майго выкрадання, бо чуў, што людзі без апазнавальных знакаў выкрадаюць людзей.
— У вас былі асцярогі, што Вас выкрадуць?
Так, у мяне заўсёды такія асцярогі, калі я выходжу з дому.

У выніку, па рашэнні суддзі Карсюка Кміт будзе адбываць 15-сутачны арышт.
⚡️⚡️"Не сядзеў – не беларус". Мужчыну асудзілі на 15 сутак за БЧБ-налепку на машыне

🎪28 сакавіка машыну сям'і Дарафеевых на паркоўцы на вуліцы Інтэрнацыянальнай супрацоўнікі міліцыі заціснулі на бусе. Да машыны падышоў супрацоўнік АМАПу, каб агледзець багажнік і праверыць рэчы. На багажніку машыны ён выявіў БЧБ-налепку. Супрацоўнікі загадалі зняць яе, а ў выпадку адмовы пагразілі «пасадзіць на 15 сутак». На што Ягор Дарафееў ім адказаў: "Не сядзеў – не беларус"😏

Жонка Дарафеева на судзе паведаміла, што ў той дзень за рулём была яна сама. З яе словаў, супрацоўнікі з'ехалі як толькі сям'я зняла налепку з машыны. Але пазней зноў пад'ехаў супрацоўнік і сказаў, што па распараджэнні яго начальніка, жанчына павінна праехаць у РУУС, дзе на яе склалі пратакол за налепку па арт. 24.23 КаАП і вынеслі папярэджанне.

Ягора Дарафеева затрымалі і адвезлі ў РУУС праз падазрэнні ў падробцы він-нумару. Але па прыездзе ў Цэнтральны РУУС мужчына "па класіцы" нібыта аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, за што на яго склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП.

На судзе стала вядома пра мноства супярэчнасцяў у справе: не супадала месца затрымання, а ў рапарце напісана, што Ягор быў наогул на матацыкле😳

🤡Сведка-міліцыянт, як заўсёды, "проста пераблытаў", а суддзя Дзмітрый Карсюк не звярнуў на гэта ўвагу і асудзіў мужчыну на 15 сутак арышту.

🌿На судзе Ягор распавёў, што святло ў камеры гарыць заўсёды, а спяць затрыманыя на падлозе, але настрой у яго добры.
⚡️⚡️⚡️Пасля суботняга «хапуна» мужчыне зламалі руку, змясцілі ў карцар на трое сутак і сёння асудзілі на 10 сутак

Іллю Басюка затрымалі 27 сакавіка каля ГЦ "Рыга" на ўваходзе ў піцэрыю. Са словаў Іллі, яго паклікалі невядомыя і папрасілі прайсці з імі ў аўтобус. Ён і пайшоў. У Партызанскім РУУСе на яго склалі два пратаколы: за пікетаванне шляхам узняцця кулака ўверх і за непадпарадкаванне пры затрыманні🤷‍♀

🤡На першым судзе 30 сакавіка сведка-міліцыянт заявіў, што сваім кулаком уверх ён падахвочваў іншых людзей да падобных дзеянняў, з-за чаго адвакатка Басюка абурылася:
– Чаму Вы вырашылі, што ўзнятыя ўверх рукі азначаюць нязгоду з уладай?
– Заклікалі так рабіць, раней былі такія мерапрыемствы.
– Гэта зыходзячы з вашага папярэдняга досведу?
– Так.

🎪З-за чарговага "я проста пераблытаў час" ад сведкі, суддзя Міхаіл Макарэвіч адправіў справу Іллі на дапрацоўку. Трэба адзначыць, што ў рапарце апытання сведкаў нават не было іх асабістага подпісу, што з'яўляецца прамым парушэннем заканадаўства. А відэа, прадастаўленае адвакаткай, даказвае, што Ілля не аказваў непадпарадкаванне, а ішоў добраахвотна і ў гэты момант рука яшчэ ў яго не была не зламаная. Але сведка-міліцыянт заявіў: "Не рэагаваў на жэсты супрацоўнікаў – значыць упіраўся"😳

Пасля гэтага, каб не выпускаць па заканчэнні 72-гадзіннага тэрміну, на Іллю склалі новы пратакол па арт. 24.3 КаАП нібыта за тое, што ён "у падвале РУУСа выхапіў бланк апытання і хацеў унесці туды запісы без дазволу".

‼️На судзе Ілля Басюк заявіў, што яго білі ў ІЧУ. Мужчыне зламалі руку. Таксама яго змясцілі ў карцар на трое сутак. Цяпер ён адчувае сябе дрэнна: кружыцца галава і баліць зламаная рука. Адпаведную медыцынскую дапамогу яму не аказалі, а далі толькі таблетку і бінт. Мужчына прасядзеў у карцары са зламанай рукой трое сутак без матраца і пасцельнай бялізны.

У выніку, суддзя Міхаіл Макарэвіч 2 красавіка пакараў Іллю па апошняму пратаколу па арт. 24.3 КаАП 10-сутачным арыштам.
‼️Студэнтку затрымалі па дарозе ва ўніверсітэт і асудзілі на 15 сутак за налепкі

🎪Сёння каля 8 гадзін раніцы затрымалі 21-гадовую студэнтку Віялету Ашмян, калі яна шла на заняткі ва ўніверсітэт. Пры сабе ў яе былі налепкі. Дзяўчыну даставілі ў Цэнтральнае РУУС, дзе склалі пратакол па ч.1 арт. 24.23 КаАП нібыта за тое, што яна пікетавала з дапамогай гэтых налепак.

Маці дзяўчыны паехала ў РУУС, каб атрымаць хоць нейкую інфармацыю пра дачку, але міліцыянты ёй нічога не паведамілі. Пазней валанцёры дазналіся ў канцэлярыі Цэнтральнага суда, што Віялету ўжо асудзілі на 15 сутак. Фактычна, суд прайшоў таемна.
⚡️"Пікетавала з дапамогай сайдынгу". Маці траіх дзяцей аштрафавалі за несанкцыянаваны пікет на 1740 рублёў

🌿Анастасія Крэза пражывае ў прыватным доме з трыма непаўналетнімі дзецьмі. Пасля жнівеньскіх падзей Анастасія вырашыла выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю: над уваходнымі дзвярыма дома пафарбавала дзве палоскі сайдынгу ў чырвоны колер.

🎪29 сакавіка да яе дому прыехалі двое мужчын у цывільным і здалёк махнулі пасведчаннем. Ёй паведамілі аб здзейсненым правапарушэнні і прапанавалі праехаць у РУУС. Але жанчыне не было з кім пакінуць дзяцей, таму Крэза адмовілася праехаць у міліцыю. Ужо ўвечары знаходлівыя ўчастковыя патэлефанавалі і сказалі, што пад'едуць на размову самі, але замест гэтага прывезлі ўжо складзены пратакол. Падпісвала Анастасія яго прама ў машыне.

У пратаколе па арт. 24.23 КаАП напісалі, што "яна ў неўстаноўлены перыяд часу намалявала чырвоную паласу на белым сайдынгу, чым наўмысна парушыла парадак правядзення пікетавання". Анастасія адзначыла, што яе не азнаёмілі з яе правамі, а ўнесці заўвагі ёй не далі. У выніку, жанчыне выдалі позву ў суд на наступны дзень.

У суд Савецкага раёна Анастасія прыйшла з дзецьмі, таму што іх няма было з кім пакінуць. Гэта не спадабалася суддзі Шацілу, таму што маленькае дзіця перашкаджае весці судовы працэс. Таму ён вырашыў перанесці суд на 2 красакавіка, каб Анастасія абавязкова прыйшла ўжо адна.

🤡2 красавіка на судзе пры азнаямленні з матэрыяламі справы Анастасія выявіла яе падроблены подпіс на дакуменце аб азнаямленні з правамі, які яна нават не бачыла.

На думку суддзі Шаціла віна Крэза была цалкам даказаная, таму ён аштрафаваў яе на 1740 рублёў (60 базавых).
‼️Шматдзетнага бацьку арыштавалі на 30 сутак за БЧБ-стужку на антэне арэндованага аўтамабіля

Сёння каля 7:30 раніцы быў затрыманы Дзяніс Букаткін. Прычына – адна БЧБ-стужка на машыне. У Фрунзенскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП за "пікетаванне шляхам размяшчэння на антэне аўтамабіля БЧБ-стужкі».

На судзе Дзяніс растлумачыў, што гэты аўтамабіль ён даўно узяў у арэнду для працы. Стужку з антэны не здымаў, таму што яна яму не замінала🤷‍♀

Суддзя Марыя Ярохіна палічыла, што па адным пратаколе для бацькі траіх дзяцей правільным пакараннем будзе арышт на 30 сутак.

Закона, які забараняе вешаць на машыну стужкі няма, а несуразмерныя з "правапарушэннем" пакаранні ёсць🤡

Фота: TUT.BY
⚡️⚡️«Заклікае да бунтарства песнямі». На 15 сутак арыштавалі затрыманага ў пераходзе музыку

🤡28-гадовага музыку Івана Пірэйку затрымалі ў пятніцу 2 красавіка ў пераходзе каля метро "Каменная горка", калі ён у межах музычнага праекта "Пешаходка" граў на гітары і спяваў песні. Супрацоўнікі выехалі на месца пасля паведамлення на лінію 102 ад «неабыякавага грамадзяніна» аб тым, што «тры чалавекі спяваюць палітычныя песні». Як вынікае з рапарту, грамадзянін удакладніў, што музыка «спяваў песні на «мове», у якіх узносіў стагоддзе БНР, выкарыстаў выраз «мы пераможам». Тады грамадзянін падышоў да Івана і спытаў: «Якой перамогі вы чакаеце?» Міліцыі мужчына сказаў, што «сваімі песнямі музыка заклікае да бунтарства».

Але на судзе затрыманы Іван Пірэйка ўсё адмаўляў і віну не прызнаваў. Як ён сказаў, што нават не ведае, што за стагоддзе БНР. У камеры на Акрэсціна яму сёння падказалі, што стагоддзе БНР было каля трох гадоў таму. Па словах Івана, ён адзін выконваў песні на англійскай, рускай і беларускай мовах. У судзе праз скайп з ізалятара ён нават наспяваў адну з песен са свайго рэпертуару🌿

🎪Як распавёў Іван, яго затрымлівалі супрацоўнікі АМАПа: яны назваліся і былі без масак. Хоць сведка-міліцыянт Загор кажа, што яго затрымліваў супрацоўнік у плямістым камуфляжы. Ён сказаў, што музыку затрымалі пасля песні пра БНР і словаў "Мы пераможам". Але па словах Івана, гэты міліцыянт нават не ўдзельнічаў у яго затрыманні і няправільна распавядае пра падзеі. Калі падышлі супрацоўнікі, Іван спяваў песню Макса Каржа.

У Фрунзенскім РУУС на яго склалі пратакол за пікетаванне з дапамогай песен па ч.1 арт. 24.23 КаАП і адправілі на выходныя чакаць суда на Акрэсціна.

Іван вельмі прасіў суддзю Фрунзенскага раёна не арыштоўваць яго, бо ў яго хваробы і яму трэба працягваць лячэнне. На судзе ён казаў, што не ўдзельнічае ні ў чым [у акцыях пратэсту], таму што не можа рызыкаваць здароўем. Але суддзя Марыя Ярохіна ўсё роўна яго асудзілі на 15 сутак арышту. Пры гэтым, таксама накладзены арышт на яго гітару, мікрафон і стойку для яго.
⚡️⚡️За ўдзел у шпацыры з БЧБ-парасонамі дзяўчыну арыштавалі на 25 сутак

🎪Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна судзяць затрыманых учора ў Прылуцкай Слабадзе сям’ю Міхайлавых пасля ператрусу. Як учора заявіла мінская міліцыя, затрыманыя з’яўляюцца «актыўнымі ўдзельнікі флэш-мобу, арганізаванага на праспекце Пераможцаў», а «падчас санкцыянаванага агляду домаўладання [сям’і Міхайлавых] выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэстнай».

Адразу суддзя Вікторыя Шабуня судзіла па ч.3 арт. 24.23 КаАП 30-гадовую актывістку Юлію Міхайлаву. Гэта ўжо шостае затрыманне Юліі. У расклад судовых паседжанняў супрацоўнікі Цэнтральнага суда Міхайлаву не ўнеслі. Па пратаколе, дзяўчына 6 красавіка з 18:05 па 18:20 прыняла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці на праспекце Пераможцаў у групе грамадзян з дзесяці чалавек «з мэтай выказвання свайго грамадска-палітычнага настроя». Па пратаколе, Юлія трымала БЧБ-парасон і крычала «Жыве Беларусь!» У якасці доказаў яе віны на судзе прадаставілі фота TUT.BY.

Дзяўчына на судзе пацвердзіла, што яна шпацыравала па праспекце ў той дзень, але з белым парасонам. Па яе словах, яна нічога не выкрыквала, нічым не махала і нічога не выказвала. Юлія распавяла, што пасля затрымання сілавікі на яе крычалі і пагражалі — аказавалі псіхалагічны ціск.

У выніку, Шабуня асудзіла Юлію Міхайлаву на 25 сутак арышту. Чакаюцца суды над яе братам Пятром і маці Таццянай. Старэйшую сястру Лілію ўчора вызвалілі, бо ў яе непаўнагадовыя дзеці.
‼️За сцяг на акне ў Калодзішчах на 15 сутак асудзілі 72-гадовую жанчыну, а яе нявестку аштрафавалі на 870 рублёў

🤡Сёння ў судзе Мінскага раёна разглядалі справу 72-гадовай Ларысы Сысоевай. Па матэрыялах справы, пры аб'ездзе раёна начальнік Бараўлянскага РУУСа 7 красавіка ў акне прыватнага дома ў Калодзішчах заўважыў БЧБ-сцяг. Ён выклікаў мясцовага ўчастковага. Яны зрабілі фота сцяга на акне, а потым затрымалі жанчыну і яе нявестку Вольгу, якая жыве ў доме насупраць і дзе таксама вісеў сцяг. На жачын склалі пратаколы за несанкцыянаваныя пікетаванні. Нявестку вызвалі ўвечары, бо ў яе непаўнагадовыя дзеці, а 72-гадовую Ларысу змясцілі да суда ў ІЧУ Мінскага раёна😡

На пенсіянерку склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП. Ларысу Сысоеву ўжо затрымлівалі ў снежні за карагод пенсіянераў вакол ялінкі. Ёй тады прысудзілі штраф, які яна не змагла аплаціць. Цяпер гэтую суму утрымліваюць з пенсіі — спісваюць поўную суму.

На судзе жанчына сказала, што гэты сцяг вісіць ужо даўно, але суддзя Антон Колабаў усё роўна арыштаваў 72-гадовую пенсіянерку на 15 сутак.

Таксама сёння разглядзелі справу Вольгі Сысоевай — нявесткі Ларысы. Суддзя Новікава судзіла яе за «несанкцыянаваны пікет шляхам размяшчэння БЧБ-сцяга на фасадзе другога паверха прыватнага дома ў Калодзішчах». Вольгу прызналі вінаватай па ч.1 арт. 24.23 КаАП і аштрафавалі на 870 рублёў (30 базавых).
⚡️Маці дзяўчыны з БЧБ-парасонам арыштавалі на 5 сутак нібыта за тое, што адмовілася праехаць у РУУС

56-гадовую маці Юліі Міхайлавай (дзяўчыну з БЧБ-парасонам) Таццяну Міхайлаву абвінавачваюць у непадпарадкаванні па арт. 24.3 КаАП супрацоўнікам міліцыі каля іх дома. Па пратаколе, яна 7 красавіка "адмаўлялася праехаць у Цэнтральны РУУС для рабіральніцтва з нагоды ўдзелу ў масавым мерапрыемстве 6 сакавіка па праспекце Пераможцаў, упіралася і хапалася за форменнае абмундзіраванне".

Перад працэсам сусед Міхайлавых заявіў, што асабіста бачыў момант затрымання і адмаўляе непадпарадкаванне, таму адвакатка папрасіла зрабіць перапынак для выкліку сведкі. Суддзя Цэнтральнага суда Карсюк адразу адхіліў, спаслаўшыся на тое, што судом не прадугледжаныя перапынкі для "такога", але ўсё ж такі дапусціў сведку да дачы паказанняў.

🎪Са словаў жанчыны, каля 16:00 нехта пачаў грукаць у дзверы, але Таццяна была занятая і не звяртала ўвагу да таго часу, пакуль яны не пачалі крычаць, што збіраюцца ламаць дзверы. Яны прадставіліся міліцыяй, таму Таццяна адразу адкрыла. У дом зайшлі каля 10-15 чалавек у цывільным. Пасля ператрусу Таццяну папрасілі праехаць з імі. Да гэтага моманту дома застаўся толькі адзін супрацоўнік, які пісаў пратакол. Жанчына звярнула ўвагу суда, што ўчастковы быў малады і прыемны, добра з ёй размаўляў, таму да машыны яна з ім прайшла добраахвотна.

Сусед Таццяны на судзе паведаміў, што каля 20.00 ён назіраў як Таццяна збіралася, а потым яна добраахвотна села ў службовы аўтамабіль, які стаяў каля яго дома. Суддзя Карсюк здзівіўся, "чым было выклікана такое жаданне назіраць".

🌿Таццяна з'яўляецца шматдзетнай мамай, у якой сямёра паўналетніх дзяцей. У жанчыны дыягнаставаны фіброз лёгкіх, а з-за адкрытай форткі ў камеры ў яе пачалася задышка.

У выніку, суддзя Карсюк арыштаваў 56-гадовую жанчыну на 5 сутак арышту.
"Вясна" назірае
⚡️Маці дзяўчыны з БЧБ-парасонам арыштавалі на 5 сутак нібыта за тое, што адмовілася праехаць у РУУС 56-гадовую маці Юліі Міхайлавай (дзяўчыну з БЧБ-парасонам) Таццяну Міхайлаву абвінавачваюць у непадпарадкаванні па арт. 24.3 КаАП супрацоўнікам міліцыі каля…
⚡️Брата дзяўчыны з БЧБ-парасонам арыштавалі на 6 сутак. Суд Цэнтральнага раёна сёння «пасадзіў» трох чалавек з сям’і Міхайлавых

🎪На 27-гадовага Пятра Міхайлава таксама склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП, але за непадпарадкаванне ужо на тэрыторыі Цэнтральнага РУУСа. Пётр сваю віну не прызнаў. Па яго словах, каля 16.30 ён быў на прыпынку разам з сястрой Юліяй, каб паехаць да лекара, але пад'ехаў бус, адкуль выйшлі супрацоўнікі ў цывільным, забралі тэлефоны ў іх і папрасілі прайсці з імі, а па прыездзе ў РУУС непадпарадкаванне ён не аказваў.

Сведка-міліцыянт растлумачыў, што ў 15.40 ён убачыў на прыпынку хлопца і дзяўчыну, якая была падобная на Юлію Міхайлаву, у дачыненні да якой праводзіцца праверка з-за ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. З-за іх адмовы паказаць асабістыя дакументы, супрацоўніку міліцыі прыйшлося іх затрымаць. Хоць сам Пётр сцвярджае, што паказаў супрацоўнікам свае правы кіроўцы.

🤡На судзе сведка-міліцыянт падчас апытання бесцырымонна прачытаў "рапарт" слова-у-слова. З ягоных словаў, відэаздымка не вялася, А Пётр не паказваў ніках яму дакументаў. Сведка сцвярджае, што быў "па форме" , але Пётр сцвярджае, што ўсе былі ў цывільным.

Адвакатка звярнула ўвагу суддзі, што па пратаколе Пётр аказаў непадпарадкаванне таму ж супрацоўніку, які затрымліваў і яго маці Таццяну ў розны час і месца, хоць гэта фізічна немагчыма.

Негледзячы на ўсе памылкі ў матэрыялах справы, суддзя Карсюк арыштаваў Пятра на 6 сутак.
⚡️Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы: стандарты і рэальнасць у сучаснай Беларусі.

Юрысты і аналітыкі “Вясны” падрыхтавалі чарговы даклад, у якім былі прааналізаваныя і ацэненыя дадзеныя аб 590 судовых пасяджэннях па адміністрацыйных справах, а таксама звесткі, атрыманыя ад больш чым 600 затрыманых.

❗️87,3% супрацоўнікаў не прадстаўляліся пры затрыманні.
❗️84,6% затрыманым не тлумачылі прычыну затрымання.

Вось якія «прычыны» затрымання былі па меркаванню супрацоўнікаў:

«На моем рюкзаке имеется тканевая ленточка жёлтого и синего цветов, а значит из-за таких с*к как я в Украине погибло много "реальных" пацанов»;
«Если "ай, её тоже закидывай" считается основанием, то вот такое»;
«Х[почему]… в майке ходишь — дословно. На моей майке была нарисована Пагоня».

Даклад цалкам 👉 bit.ly/3cybuqQ
"Вясна" назірае
⚡️«Вясна назірае» склала спіс самых недарэчных затрыманняў сілавікамі і пакаранняў ад мінскіх суддзяў, сабраных нашымі валанцёрамі і валанцёркамі падчас назірання за судовымі працэсамі над затрыманымі падчас «Дня волі» 25 і 27 сакавіка. https://telegra.ph/BCHB…
‼️15 сутак і 2610 рублёў атрымалі сёстры за каву ў McDonald’s

🎪Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна разглядзелі справу Вікторыі Лабасавай. Жанчыну затрымалі 27 сакавіка разам з сястрой Дар'яй Бурдзейка падчас «хапуна» на вуліцы Сурганава. Дзяўчаты пілі каву ў McDonald’s на летняй тэрасе. Да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паказаць пашпарт. З сабой яго ў іх не было, таму іх і затрымалі. Сясцёр адвезлі ў розныя РУУС і склалі пратаколы за пікетаванне ў групе 15 чалавек. Пазней Вікторыю выпусцілі, бо ў яе ёсць непаўнагадовы сын, а Дар'ю перавезлі ў ІЧУ.

Сёння Вікторыя прыйшла ў суд па позве, а яе справу разглядзела суддзя Ала Скуратовіч. Па ч.1 арт. 24.23 КаАП суддзя прызнала Вікторыю вінаватай і аштрафавала на 2610 рублёў (90 базавых).

Дар'ю Бурдзейка асудзілі яшчэ 29 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна. Суддзя Дзмітрый Карсюк арыштаваў дзяўчыну на 15 сутак.
⚡️⚡️Чарговыя «прафілактычныя гутаркі» скончыліся «суткамі» і штрафам. Маці непаўнагадовага дзіцяці пратрымалі трое сутак у ІЧУ, пагражаючы «крыміналкай»

🏆Перадавіком працы сёння стала суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна. Яна разглядзела справы Дзмітрыя Пяхоты і Вольгі Яньчук, якіх затрымалі ў розны час 9 красавіка для «прафілактычнай гутаркі» па недапушчэнні ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

У Вольгі Яньчук трое дзяцей, адзін з якіх непаўнагадовы. Супрацоўнікі РУУСа, як высвятлілася, не азнаёмленыя з апошнімі зменамі ў КаАП і яны не ведаюць, што жанчыну павінны былі выпусціць праз тры гадзіны пасля затрымання🤷‍♀

Затрымалі Вольгу ўвечары каля пад'езда яе дома супрацоўнікі ў цывільным і запрасілі праехаць з імі для гутаркі. У РУУСе пяць супрацоўнікаў пагражалі ёй, што яна будзе доўга сядзець у турме як "злосная злачынца", хоць Вольга толькі адзін раз прыцягвалася па арт. 23.34 КаАП. На жанчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП, згодна з якім Вольга «ў РУУСе перавярнула сметнік і раскідвала паперы». Выходныя жанчыну пратрымалі на Акрэсціна😔

У выніку, суддзя Ярохіна аштрафавала Вольгу на 870 рублёў (30 базавых).

🎪48-гадовага Дзмітрыя Пяхоту затрымалі 9 красавіка супрацоўнікі крымінальнага вышуку і даставілі ў Фрунзенскі РУУС таксама для «прафілактычнай гутаркі». Падчас апытання Дзмітрыя, са словаў участковага, «ён паводзіў сябе агрэсіўна і задзірліва, выказваючы сваю непавагу да грамадства" — за гэта на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП.

Сведка-міліцыянт на судзе распавёў, што "Пяхота кінуў кодэкс у сцяну, які яму спрабавалі зачытаць"😳

З дыялогу Дзмітрыя са сведкам:
— А сумленне вас не мучыць?
— У мяне ёсць загад.

Па рашэнні суддзі Ярохінай Дзмітрый будзе адбываць 15-сутачны арышт.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Жанчыну аштрафавалі на 2610 рублёў за шпацыр на Дзень Волі ў БЧБ-вопратцы

Затрыманне 42-гадовай Ірыны Бянькоўскай 25 сакавіка трапіла на відэа відавочцаў. Пасля затрымання яе даставілі ў Кастрычніцкі РУУС і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне, а пазней адпусцілі дадому.

12 красавіка Ірына прыйшла ў суд па позве, дзе яе справу разглядзела суддзя Вольга Няборская. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які пераконваў, што "Бянькоўская ўзяла ўдзел у мітынгу, знаходзячыся ў групе людзей і выказвала сваё стаўленне да дзейнай улады"😳

У выніку, выслухаўшы Бянькоўскую суддзя Няборская прызнала жанчыну вінаватай і асудзіла Ірыну на 2610 рублёў (90 базавых).
⚡️⚡️130 базавых, 64 «сутак» і крымінальная справа — столькі смаргонцам каштавала «Жыве Беларусь» у калідоры суда

🎪18 лютага ў Смаргоні агучылі прысуд Інэсе Маркавай і Руслану Валюку па крымінальнай справе за паклёп у дачыненні да міліцыянераў. Іх асудзілі на два гады «хатняй хіміі» і «хіміі» адпаведна. Пасля абвяшчэння прысуду ў калідоры суда нехта крыкнуў «Жыве Беларусь!». Вокліч пачула старшыня смаргонскага суда Людміла Пятрова, якая знаходзілася ў суседняй зале. Па яе просьбе выклікалі нарад міліцыі, які пасля затрымаў некалькі смаргонцаў. Пасля інцыдэнту ў судзе ў Смаргоні пачалі масава затрымліваць людзей, якія прысутнічалі на працэсе Маркавай і Валюка. На затрыманых склалі пратаколы па арт. 23.24 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне ў судзе. Акрамя гэтага, па гэтым факце ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 339 «Хуліганства», але следства пакуль не ўстанавіла вінаватых.

Суды па гэтай справе праходзілі на працягу гэтых двух месяцаў у судзе Астравецкага раёна (так вырашыў абласны суд). За гэты час асудзілі 10 смаргонцаў. Так, Наталлю Путырскую аштрафавалі на 870 рублёў (30 базавых), Ніну Шыш — на 870 рублёў (30 базавых), Людмілу Сульжыцкую асудзілі на 10 сутак, Яўгена Новікава — на 12 сутак, Сяргея Трая — на 15 сутак, Яўгена Мацкевіча — на 15 сутак, Іллю Петунова — на 2 сутак. Пакаралі 10-сутачным арыштам і самога асуджанага па крымінальнай справе Руслана Валюка. Аштрафавалі за «незаконны пікет» таксама маці Руслана Марэт Валюк, якая 18 лютага прыйшла на суд падтрымаць сына. Ёй прысудзілі максімальны штраф па старому артыкулу 23.34 КаАП – 1450 рублёў (50 базавых). Да штрафу ў 580 рублёў (20 базавых) асудзілі брата асуджанай 18 лютага Інэсы Андрэя Маркава. Апраўдальны прысуд вынеслі толькі Наталлі Ковель. Затрымлівалі па гэтай справе таксама Рамуальда Улана — цяпер палітвязня.

Як адзначыў праваабаронцу «Вясны» Алесь Дзергачоў, суд выкарыстаў прынцып групавой адказнасці: "Калі прысутнічаў — значыць агучваў лозунгі, хаця персанальная віна ніводнага не ўстаноўлена"😳

За гэты час з Беларусі дэпартавалі Іллю Петунова – ён грамадзянін Расіі. Рамуальда Улана адправілі ў Гомель адбываць «хімію» па крымінальнай справе за распаўсюджванне лжывых звестак у дачыненні да смаргонскіх міліцыянераў.
‼️«Вісела з Новага года». Жыхара Бараўлянаў арыштавалі на 15 сутак за гірлянду на акне

🤡Сёння ў Мінскім раённым судзе разглядзелі справу за пікетаванне гірляндай у Бараўлянах. Учора дадому да Дзмітрыя Ганчарова прыехалі два міліцыянты і затрымалі яго. Забралі яны і сродак правапарушэння — гірлянду, якая ўжо на гэты момант была знята. У Бараўлянскім РУУСе на яго склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП. У снежні Дзмітрыя аштрафавалі на 20 базавых за сцяг на акне, таму цяпер на яго склалі пратакол за «паўторнае правапарушэнне». Да суда Дзмітрыя ўтрымлівалі за кратамі.

На судзе Дзмітрый віну не прызнаў. Сёння ён растлумачыў, што гірлянда вісела яшчэ з Новага года — «для настрою». Распавёў, што за пару дзён да затрымання міліцыянты фатаграфавалі яго акно. Суддзя Антон Колабаў паглядзеў, што на некаторыя агеньчыкі налепленая чырвоная ізастужка, таму прызнаў Дзмітрыя вінаватым па ч.3 арт. 24.23 КаАП і арыштаваў яго на 15 сутак. Таксама ён пастанавіў знішчыць гірлянду.

📸 Фота ілюстрацыйнае.