"Вясна" назірае
⚡Справу Казлова адправілі на дапрацоўку, не пачаўшы нават судовае паседжанне ❗️Сёння судом Партызанскага раёна Мінска павiнны былi разлядзець справу старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. Следчы камітэт ужо тройчы выклікаў Казлова ў якасці…
❗️Старшыню АГП Мікалая Казлова асудзілі на 15 сутак за адмову ў СК даваць падпіску аб неразгалошванні
Пратакол на Казлова склаў участковы Партызанскага РУУС пасля таго, як ён трэці раз запар адмовіўся даваць падпіску аб невыдаванні падчас допыту ў Следчым камітэце па «справе Каардынацыйнай рады». Па ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Мікалай праходзіць сведкай як член КС. 12 студзеня на яго склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП за непадпарадкванне за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні. Суд Партызанскага раёна раней ўжо адпраўляў яго справу на дапрацоўку.
⚖Сёння суддзя Макарэвіч асудзіў Мікалая на 15 сутак, але ў залі суда палітыка не затрымалі.

❗️Мінчука арыштавалі на 15 сутак за БЧБ-шторы, якія віселі яшчэ з 2015 года
На 42-гадовага Васіля Вячэрскага склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за БЧБ-шторы і герб "Пагоня". Суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава 18 лютага разлядзела справу мужчыны.
На судзе Вячэрскі растлумачыў, што шторы віселі на кухні яшчэ з 2015 года і вось ужо 1,5 года як вісяць на балконе. Віну ў пікетаванні мужчына не прызнаў.
⚖Па рашэнні суддзі Ачалавай Васіль быў арыштаваны ў залі суда на 15 сутак.
📸 Ілюстрацыйнае фота: TUT.BY

❗️Барэльеф з Пагоняй на доме Зміцера Салаўёва. Так выглядае адзіночнае пікетаванне на думку суддзі Анжалікі Казловай, за якое праваабаронцу "Вясны" пакаралі 12-суткавым арыштам.
Audio
❗️❗️Аўдыёзапіс з суда ўратаваў мінчука ад лішніх 8 сутак арышту: яго асудзілі на 7 сутак, але ў пастанове суддзя напісала ўсе 15
39-гадовага Андрэя Хацько міліцыянты звезлі з дому для прафілактычнай гутаркі ў РУУС падчас ВНС. Але там на яго склалі пратакол па арт. 17.1 КаАП. Яго затрыманне звязана з папярэднімі пратаколамі па арт. 23.34 КаАП. На судзе яго чамусьці абвінавацілі ў "неадэкватных паводзінах" на вуліцы. У справе было шмат памылак, а сведка-міліцыянер адмаўляў, што Андрэй быў затрыманы менавіта дома🤷♀
Суддзя Першамайскага раёна Таццяна Ліннік асудзіла мінчука на 7 сутак. Андрэй павінен быў выйсці ўчора з ІЧУ Жодзіна, 18 лютага, але яго не выпусцілі. Тады яго блізкія забілі трывогу.
⚖Сёння высвятлілася, што ў пастанове суда ўказана іншае рашэнне: замест 7 сутак напісана 15. У выніку, адвакатка напісала скаргу. Доказам стаў аўдыёзапіс з суда, дзе выразна чуваць рашэнне суддзі: 7 сутак. Пасля скаргі Андрэя Хацько выпусцілі на волю. Мужчыну адседзеў «лішнія» амаль суткі.

❗️За пікет на 16 паверсе ў сваёй кватэры мінчука арыштавалі на 10 сутак
У Фрунзенскім судзе Мінска сёння прайшло паседжанне па справе Сяргея Мураўскага. Бацька траіх непаўналетніх дзяцей прыйшоў у суд па позве. Пратакол па арт. 23.34 КаАП быў складзены за "пікетаванне з мэтай выказвання сваіх палітычных поглядаў" за сцяг на акне.
Сам Сяргей на судзе віну не прызнаў, бо лічыць, што 16 паверх — «не самае ўдалае месца для пікетавання». Больш за тое, па яго словах, вокны выходзяць на поле, дарогу і цяпліцы. Само палатно бел-ружова-белае і выкарыстоўваецца ў якасці шторы, таму што гэта сонечны бок🤷
Суддзя Юлія Блізнюк вырашыла, што гэты сцяг — незарэгістраваная сімволіка, а Сяргей Мураўскі з дапамогай яе пікетаваў. У выніку, мінчука асудзілі па арт. 23.34 КаАП на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

❗️❗️Замест фатографа прыехаў АМАП. Удзельнікаў нядзельнай БЧБ-фотасесіі асудзілі на суткі і штрафы
Раніцай 21 лютага ў лесе каля аграгарадка Новы Двор пад Мінскам затрымалі 4 чалавекі, якія хацелі зрабіць БЧБ-фатаграфіі. Дзве жанчыны и два мужчыны былі апранутыя ў БЧБ-вопратку і чакалі прыезду фатографа. Але замест яго прыехалі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі ўсіх "парушальнікаў". Затрыманне адбылося ў машыне, калі тыя з’язджаючы, захраслі ў снезе. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП: "ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў лесапаласе і выкрыквалі лозунгі".
❗️Акрамя гэтага, у затрыманых міліцыянты дома правялі агляды. Ва ўсіх арыштавалі тэлефоны.
Сёння іх справы разглядаў суд Ленінскага раёна. На судзе затрыманыя распавялі, што хацелі паўдзельнічаць у аўтапрабегу і зрабіць фотаздымкі, для чаго і спыніліся каля лесу.
🤡Сведка-міліцыянт "Заяц" растлумачыў, што асабіста іх не затрымліваў, бо чакаў прыезду супрацоўнікаў АМАПа, а затым толькі назіраў само затрыманне на адлегласці 25 метраў.
⚖У выніку, суддзя Анастасія Ачалава асудзіла Аляксея Гацкага на 15 сутак, а Валянціна Калеснікава атрымала 30 базавых (870 рублёў) — для яе гэта максімальнае пакаранне, бо ў яе ёсць двое непаўнагадовых дзяцей.
⚖Ігар Токараў і Ганна Лаппо будуць адбываць 13-сутачны арышт па рашэнні суддзі Марыны Клімчук.

❗️❗️Пікетаваў з дапамогай БЧБ-карціны «Барсук». Намесніка дырэктара мінскага бара «Барсук» арыштавалі на 15 сутак
Супрацоўнікі крымінальнай міліцыі затрымалі 19 лютага Мікалая Пекара на працоўным месцы ў мінскім бары «Барсук». На яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за тое, што «пікетаваў з дапамогай БЧБ-карціны «Барсук», налепкі «Пзіхо3%» і чахла на тэлефоне з Пагоняй». Што характэрна, гэтая карціна з’яўляецца падарункам наведвальніка бара.
Суд над Мікалаем адбыўся сёння, у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Сваю віну мужчына на судзе не прызнаў і сказаў, што асабіста ён гэтую карціну не вывешваў.
На судзе стала вядома, што ў пратаколе сведкам быў беспрацоўны "Дзятлаў", але адвакат заўважыў, што ён жа і супрацоўнік крымінальнай міліцыі, які затрымліваў бармэна, і асоба, якая вяла адміністрацыйны працэс і складала рапарт: чатыры ў адным. Усё гэта павінны выконваць розныя людзі.
⚖Нягледзячы на тое, што ў Мікалая Пекара на ўтрыманні двухмесячнае дзіця, суддзя Вольга Няборская асудзіла яго на 15 сутак.

⚡️Учора ў Лошыцы падчас "хапуна" затрымалі мінімум 15 чалавек. Сёння некаторых з іх пакаралі 14- і 25-сутачным арыштам
Затрыманні прайшлі ўвечары 22 лютага на вуліцы Пташука, 11 падчас дваровага Маршу. Затрыманых даставілі ў РУУС Заводскага і Ленінскага раёнаў. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП, а камусьці дадалі яшчэ і артыкул па арт. 23.4 КаАП за "непадпарадкаванне".
У Ленінскім судзе паспелі разгледзець справы двух мужчын: яны ўчора ўвечары размаўлялі каля машыны. Са слоў Вадзіма Чэркаса, яны з сябрам Вадзімам Троцкім чакалі каля машыны яго сына з трэніроўкі, калі да іх пад'ехаў бус. Сяброў затрымалі першымі. Троцкі заўважыў, што затрымлівалі ў асноўным жанчын, а калі адной з іх стала дрэнна і яна страціла прытомнасць — яе проста паклалі на лавачку.
⚖Не звяртаючы ўвагі на няправільныя паказанні сведкі-міліцыянта, суддзя Анастасія Ачалава асудзіла Троцкага і Чэркаса па арт. 23.34 КаАП на 14 сутак арышту.
Затрыманым у Заводскім РУУС пашанцавала менш: на Алену Семянюк і Яўгена Чэрніка склалі адразу па два пратаколы па арт. 23.34 і 23.4 КаАП.
⚖На судзе 25-гадовая Алена віну не прызнала, а на пытанне суддзі аб непадпарадкаванні адказала: «Вы іх бачылі? Яны значна буйнейшыя за мяне, хочаш — не хочаш, а падпарадкуешся". Па словах дзяўчыны, учора ўвечары недалёка ад яе стаялі каля 10 чалавек без сімволікі. Іх затрымлівалі людзі ў цывільным, а на просьбу прадставіцца, супрацоўнікі толькі паказалі пасведчанне, якое ў цемры разглядзець немагчыма. Па рашэнні суддзі Алены Някрасавай дзяўчына будзе адбываць 25-сутачны арышт.
⚖Такое ж рашэнне прыняў у дачыненні да Яўгена Чэрніка суддзя Алег Каляда. Са словаў Чэрніка, ён цікавіцца гарадской інфраструктурай, таму паехаў глядзець новую забудову, а замест гэтага будзе 25 сутак сядзець у старой.

❗️❗️Мінчука арыштавалі на 15 сутак за стужкі на плоце. Яго вылічылі па следзе на снезе
Вечарам 20 лютага "неабыякавы грамадзянін" паскардзіўся ў міліцыю на тое, што група людзей на вул. Макаёнка вешае стужкі на плот. Праз 15 хвілін супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх мужчын: Андрэя Залатарова і Яўгена Касенку. На мужчын склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП.
Андрэй і Яўген віны сваёй не прызналі, бо, па іх словах, удзел у гэтым не прымалі, а прыйшлі, калі стужкі ўжо віселі.
Судзілі іх толькі праз трое сутак у судзе Першамайскага раёна. Віну мужчын даказвалі відэазапісам з камер назірання, на якім шэсць чалавек вешаюць стужкі на плот. Але мужчыны на гэтым відэа сябе не пазналі. Таксама віну Яўгена па (!) адміністрацыйнай справе даказвалі слядамі на снезе. Пратэктар красоўка Касенкі нібыта супаў са следам на гурбе снега каля плота "на месцы правапарушэння".
⚖У выніку, суддзя Максім Трусевіч прызнаў Яўгена Касенку вінаватым па арт. 23.34 КаАП і пакараў яго 15-сутачным арыштам, а справу Андрэя Залатарова адправіў на дапрацоўку. Пасля сканчэння тэрміну ў 72 гадзіны яго выпусцілі з Акрэсціна на волю.

❗️Мінчука асудзілі на 15 сутак за ліст А4. На Акрэсціна пасля затрымання ў яго здарыўся
сардэчны прыступ
Месяц таму, 31 студзеня, дадому да Аляксандра Майбарады прыйшлі супрацоўнікі Ленінскага РУУС. Прычынай стаў ліст паперы А4 на балконе, на якім пасярэдзіне была чырвоная паласа. Мужчыну павезлі ў РУУС, дзе на яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП, у якім пазначылі, што ў яго на акне вісіць БЧБ-палатно памерам 30×40 см.
З РУУСа Аляксандра адвезлі на Акрэсціна, дзе ў яго здарыўся (!!!) сардэчны прыступ і яго на хуткай даставілі ў бальніцу. 24 лютага мінчука выклікалі ў суд па позве.
Са словаў Аляксандра, участковым было ўсё роўна, каго прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Яны папрасілі любога паўналетняга з іх сям'і праехаць з імі ў аддзяленне. У выніку, паехаў сам Аляксандр🤷
⚖У матэрыялах справы было шмат памылак. Не было нават подпіса Майбарады на пратаколе агляду. Суддзя Ленінскага суда Марына Клімчук вырашыла не прымаць гэта пад увагу і асудзіла Аляксандра на 15 сутак арышту.
📸 Фота: nn.by

❗️Аштрафавалі жанчыну, якая ўчора хацела павесіць сардэчкі ў лесе каля Копішчаў
Антаніну затрымалі ўвечары 25 лютага ў лесе каля вёскі Копішча пад Мінска. Жыхары вёскі ўжо даўно заўважалі, што за імі пільна сочаць: часта ездзяць машыны з "ціхарамі". Учора Антаніна адправілася ў лес, каб вывесіць чырвоныя сардэчкі на дрэвы. Але легкавая машына з ціхарамі яе апярэдзіла і жанчыну затрымалі. У выніку, Антаніна апынулася ў раённым ІЧУ.
⚖Сёння суддзя Мінскага раёна Кацярына Новікава прызнала вінаватай Антаніну па арт. 23.34 КаАП. Сардэчкі для Антаніны абышліся 870 рублёў (30 базавых).
📸 Ілюстрацыйнае фота: @brestgazetatelegram

⚡️Хацелі звярнуцца праз калектыўны зварот да дэпутаткі, а атрымалі максімальныя штрафы і суткі
25 лютага ў адкрытых дваравых чатах з'явілася інфармацыя аб зборы подпісаў пад зваротамі да дэпутаткі Ганны Старавойтавай на вуліцы Нёманская, 42. Па словах хлопца, які быў на прыёме ў дэпутаткі, яна сама прапанавала сабраць подпісы. Звароты тычыліся наступных пытанняў:
1. Адкрыццё межаў краіны на выезд.
2. Прадастаўленне аб'ектыўнай статыстыкі па COVID-19.
3. Выкарыстанне мазуту на ЦЭЦ, з-за якога пах гару ў Каменнай Горцы перашкаджае мясцовым жыхарам.
4. Наяўнасць «Табакерак» у раёне.
5. Добраўладкаванне раёна.
Каля 10 чалавек, якія прыйшлі пакінуць свой подпіс, затрымалі. Усіх даставілі ў Фрунзенскі РУУС, дзе на іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Потым іх змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Сёння над імі прайшлі суды: у гэтым былі задзейнічаныя шэсць суддзяў.
⚖Алену Лабовіч з інваліднасцю першай групы ўчора міліцыянты Фрунзенскага РУУС адправілі да суда на Акрэсціна, а сёння Наталля Бугук аштрафавала яе на 30 базавых велічыняў (870 рублёў).
⚖Суддзі Марыя Ярохіна і Андрэй Млечка асудзілі сям'ю Зайцавых. Віталь і Таццяна атрымалі па 15 сутак арышту. Суддзю Ярохіну не спыніў і той факт, што Таццяна зараз афармляе дакументы па дагляду адразу за трыма пажылымі сваякамі.
⚖39-гадовую Алену Шумейка суддзя Ярохіна аштрафавала на 870 рублёў — гэта максімальнае пакаранне для матулі дваіх дзяцей.
⚖Суддзя Юлія Крэпская асудзіла Сяргея Барнюка на 15 сутак арышта.
⚖З малатка суддзі Алы Скуратовіч Дар'я Шабан і Валерый Халадзінскі былі арыштаваныя на 15 сутак.
⚖Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч асудзіў на 15 сутак Марыю Баран.

❗️Раніцай да сям’і прыйшоў ГУБАЗіК з ператрусам. З жонкай запісалі відэа раскаяння за сліў інфармацыі Матольку і аштрафавалі за непадпарадкаванне міліцыянтам, а мужа арыштавалі за герб Пагоня на акне
Раніцай 25 лютага сілавікі прыйшлі ў Лебяжы да сям'і Максіма і Юліі Лакатковых. Юлія кіруе некалькімі IT-бізнесамі ў Беларусі, а Максім з’яўляецца галоўным інжынерам-канструктарам у адной з мінскіх фірм.
Падставай зацікаўленнасці да іх сям’і нібыта стала паведамленне суседа пра Пагоню на іх акне на шостым паверсе. Але ў кватэру да іх прыйшлі не супрацоўнікі РУУС, а ГУБАЗіКа, якія правялі ператрус. Супрацоўнікаў не спыніла нават тое, што ў кватэры было дзіця. У выніку, мужа і жонку на розных машынах павезлі ў ГУБАЗіК. Ведамства пазней паведаміла, што яны затрымалі дзяўчыну – Юлію Лакаткову, якая нібыта перадавала інфармацыю блогеру Антону Матольку. Яе прымусілі пакаяцца на відэа на фоне чырвона-зялёнага сцяга. Пазней Юлію аштрафавалі ў Цэнтральным судзе на 40 базавых велічыняў (1160 рублёў) па арт. 23.4 КаАП за тое, што яна нібыта непадпарадкоўвалася міліцыянтам на паркоўцы РУУС, куды яе прывезлі пасля ГУБАЗіКа. Юлію пасля суда з РУУСа па скайпу з асабістага тэлефона міліцыянта адпусцілі на волю, а Максіма да суда змясцілі на Акрэсціна.
Максіма Лакаткова судзілі 26 лютага ў Цэнтральным судзе па арт. 23.34 КаАП – за несанкцыянаванае пікетаванне Пагоняй на сваім акне. Герб Пагоня быў надрукаваны на паперы і выглядае менавіта так, як паказана ў рэестры гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Мужчына віну не прызнаў. Акрамя таго, ён завяіў, што да яго быў прыменены гвалт.
На судзе заслухалі сведку-міліцыянта са змененым прозвішчам, які складаў рапарт. Але Максім сцвярджаў, што бачыць гэтага чалавека ўпершыню і ніколі не даваў яму тлумачэнняў.
На працэсе суддзя Дзмітрый Карсюк вельмі падрабязна распытваў Максіма пра мэту, спосаб, прычыну, ідэю размяшчэння герба Пагоня на акне.
– Чаму вырашылі абраць менавіта гэты сімвал для размяшчэння?
– Адчуваю сімпатыю.
– Для чаго размясцілі менавіта на акне?
– Падабаецца, як сонечнае святло праходзіць праз малюнак, гэта падымае мне настрой.
– Што менавіта падабаецца ў гэтым сімвале?
– Мне падабаецца конь...
У выніку, суд Цэнтральнага раёна арыштаваў Максіма Лакаткова на 15 сутак.

⚡️За чытанне кніг у электрычцы ўжо асудзілі васьмярых жанчын: агулам штрафаў на 7 685 рублёў, адну пенсіянерку арыштавалі на 20 сутак
У пятніцу, 26 лютага, на выхадзе з электрычцы "Мінск-Маладзечна" затрымалі каля 14 пенсіянерак. На станцыі "Мінск-Паўночны" жанчын ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Іх затрымалі і даставілі ў РУУС, дзе на склалі пратаколы па арт. 23.34, а на некаторых і па 23.4 КаАП за акцыю ў падтрымку беларускай мовы. Як пазней стала вядома, прычынай затрымання стала чытанне кніг беларускіх пісьменнікаў. Жанчын пасля РУУС змясцілі на некаторы час у ІЧУ на Акрэсціна, дзе, па іх словах, на 6 спальных месцаў прыходзілася 14 жанчын.
Сёння ў розных судах Мінска асудзілі васьмярых жанчын. «Правасуддзе» над імі ажыццяўлялі чатыры суддзі: Міхаіл Макарэвіч, Дзмітрый Карсюк, Наталля Дзядкова і Алена Жывіца.
⚖Галіне Гуленковай і Алене Засценчык пашанцавала менш за ўсіх. На іх склалі адразу два пратаколы: па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Па рашэнні суддзі Міхаіла Макарэвіча 66-гадовая Галіна Гуленкова будзе адбываць 20-сутачны арышт у эпіцэнтры COVID-19.
⚖А суддзя Алена Жывіца аштрафавала пенсіянерку Алену Засценчык адразу на 1740 рублёў (60 базавых).
⚖Максімальны штрафы па арт. 23.34 КаАП атрымалі: 59-гадовая Святлана Лазебнік, 68-гадовая Любоў Кучынская, 59-гадовая Ніна Несцяровіч, 66-гадовая Аксана Каратава, 59-гадовая Таццяна Шыманская і 59-гадовая Ірына Новік. Усе яны павінны выплаціць дзяржаве па 870 рублёў (30 базавых велічыняў).
⚖У дзень затрымання асудзілі 75-гадовую Наталлю Іванісаву і адразу адпусцілі дадому. Пенсіянерку аштрафавалі на 25 базавых (725 рублёў).
🎪У выніку, улады зарабілі на жанчынах, якія чыталі ў электрычцы беларускую літаратуру, 7685 рублёў. Суды над затрыманымі 26 лютага працягваюцца.

❗️Папіць гарбату на Багдановіча ў Мінску каштуе 5220 рублёў і 15 сутак. Асудзілі суседзяў, якія сабраліся ў пачатку лютага на чаяванне
🤡Увечары 4 лютага на Багдановіча, 55 суседзі сабраліся на традыцыйнае чаяванне. У нейкі момант з аркі дома да іх выйшлі каля 15 чалавек у цёмнай вопратцы. Яны атачылі суседзяў і паведамілі ім, што паступаюць скаргі на такія сходы. Усіх удзельнікаў чаявання адвялі ў бус для ўстанаўлення іх асобы. У РУУС Цэнтральнага раёна адвезлі 9 чалавек, дзе на іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП, а на некаторых і па арт. 23.4 КаАП. Семярых адпусцілі да суда дадому, а дваіх адправілі на Акрэсціна.
У ЦІП трапілі Ганна Цуба і журналістка «Белсата» Кацярына Ткачэнка. У РУУС на іх дваіх склалі адразу два пратаколы, але на Акрэсціна журналістцы стала дрэнна і яе звезлі на хуткай.
⚖5 лютага суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Ганну Цубу вінаватай у непадпарадкаванні і чаяванні, палічыўшы гэта масавым мерапрыемствам. 26-гадовая дзяўчына ўжо адседзела 15 сутак арышту.
⚖Сёння судзілі журналістку Кацярыну Ткачэнка. Суддзя Карсюк аштрафаваў Кацярыну паводле двух пратаколаў на 50 базавых велічыняў (1450 рублёў).
⚖Па рашэнні суддзі Карсюка Ганна Палоннікава і Марына Кашына былі аштрафаваныя на 725 рублёў (25 базавых), а Віялета Клюева атрымала штраф 870 рублёў (30 базавых).
⚖Аляксандра Стрыжанава і Ірыну Брошчан суддзя Віктрыя Шабуня пакарала штрафам у 725 рублёў (25 базавых).
Суды над яшчэ двума ўдзельнікамі чаявання чакаюцца 9 сакавіка.

❗️❗️Збітых пры затрыманні стачкамаўцаў з Салігорску асудзілі на велізарныя штрафы і суткі
28 лютага пад Салігорскам на шпацыры затрымалі стачкамаўцаў і актывістаў. Падчас затрымання і ў РУУСе да іх ужывалі фізічную сілу. У аўтобусе, на якім людзей везлі ў аддзяленне, сілавікі ў форме АМАПу распылілі пярцовы газ. На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч.3 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
Судовыя працэсы над затрыманымі вялі суддзі суда Салігорскага раёна: Юрый Блоцкі, Валерый Рабай і Алеся Серадзенка.
⚖У выніку, Вольга Гундар, Алена Мікуліч і Наталля Краўчанка аштрафаныя па 1740 рублёў (60 базавых). Надзея Асіпян будзе вымушаная выплаціць 1305 рублёў (45 базавых).
⚖Вольга Канановіч па двум пратаколам была аштрафаваная на (!!!) 2320 рублёў (80 базавых).
⚖Андрэй Магілёвец і Антон Дзямкоў арыштаваныя на 15 сутак, а Мікіта Калодкін — на 30 сутак арышту.
Пасля затрымання Канстанцін Дзецееў дагэтуль знаходзіцца ў бальніцы.
8845 рублёў, 60 сутак і збіццё — такі кошт за шпацыр пад Салігорскам🤷

❗️❗️Мінімум шасцярых арыштавалі на 15 сутак. Мінчукоў, якія святкавалі Масленіцу на катэджы пад Маладзечна, судзілі ў чатырох гарадах
🎪Пад Маладзечна на катэджным участку 27 лютага затрымалі кампанію мінчукоў, якія прыехалі на адпачынак з нагоды заканчэння зімы. Па інфармацыі МУС супрацоўнікі АМАП затрымалі 25 чалавек: «Яны збіраліся спаліць на Масленіцу пудзіла ў колерах нацыянальнага сцяга. Іх дзеянням, зафіксаваных на відэа, будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка»🤡
25 чалавек былі дастаўленыя ў Маладзечанскае РАУС, дзе на іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП🤷🤷♀
Некаторых затрыманых перавезлі ў Валожын, Смалявічы і Барысаў, дзе над імі адбыліся суды.
Праваабаронцы «Вясны» дазналіся пра 13 асуджаных чалавек з той кампаніі.
⚖Мінімум шасцярых чалавек арыштавалі на 15 сутак, сярод іх: Алеся Буйніцкая, Аляксей Крышталь, Руслан Лапшоў, Наталля Шмялёва, а таксама Багдан і Яўгенія Шымановічы. Крышталя арыштаваў суд Барысаўскага раёна.
⚖Самы вялікі штраф атрымала 47-гадовая Ала Роўба. Яна павінна будзе выплаціць 1450 рублёў (50 базавых).
⚖Мар'яне Касаткінай дасталося трохі "менш" — яе асудзілі на 1160 рублёў (40 базавых).
⚖Алена Бледнова, Наталля Ласкутова і Лілія Рагожына былі аштрафаваныя на 725 рублёў (25 базавых).
⚖Суд Валожынскага раёна пакараў Алену Пашковіч на 870 рублёў (30 базавых).
⚖Віталія Глінская пасля суда выйшла на волю са штрафам у 580 рублёў (20 базавых).
🧐Калі Вам вядомыя рашэнні судоў над астатнімі затрыманымі пад Маладзечна, калі ласка, напішыце нам у тэлеграм-бот: @viasna_bot. Таксама будзем удзячныя за паведамленні пра вынікі іншых судоў, на якія не патрапілі валанцёры.

Вясна
Пад Маладзечнам і Салігорскам адбыліся масавыя затрыманні. Спіс затрыманых Дапоўнена
27 і 28 лютага праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі.
"Вясна" назірае
Photo
❗️❗️UPD: Стала вядома, што Ганна Асіпенка атрымала 15 сутак арышту за шпацыр пад Салігорскам.
"Вясна" назірае
⚡️За чытанне кніг у электрычцы ўжо асудзілі васьмярых жанчын: агулам штрафаў на 7 685 рублёў, адну пенсіянерку арыштавалі на 20 сутак У пятніцу, 26 лютага, на выхадзе з электрычцы "Мінск-Маладзечна" затрымалі каля 14 пенсіянерак. На станцыі "Мінск-Паўночны"…
⚡️15 сутак па пастанове, падрыхтаванай да пачатку працэсу? Працягваюцца суды над пенсіянеркамі, затрыманымі ў заслаўскай электрычцы
Учора, 2 сакавіка, у судзе Заводскага раёна паспелі разгледзець справы 65-гадовай Алены Васільевай і 60-гадовай Раісы Алецкай. Іх затрымалі яшчэ 26 лютага за чытанне беларускіх кніг у электрычцы.
⚖Участковы Заводскага РУУС Алег Ганестаў склаў на Васільеву два пратаколы: па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Але суддзя Кацярына Мурашка вырашыла вярнуць протакол за непадпарадкаванне на дапрацоўку, а па арт. 23.34 КаАП пенсіянерка атрымала штраф (!!!) 50 базавых (1450 рублёў).
⚖Раісе Алецкай да суда нават не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы. З яе словаў, з Акрэсціна яе выпусцілі па падпісцы аб яўцы ў РУУС, адкуль 2 сакавіка яе адправілі ў суд. Перад пачаткам судовага працэсу з'явіўся супрацоўнік міліцыі з, верагодна, пастановай на затрыманне, якую сакратарка павінна была выдаць яму толькі пасля працэсу. Гэты ж міліцыянт ажыццяўляў затрыманне пенсіянеркі.
У выніку, суддзя Анастасія Асіпчык
пастанавіла арыштаваць Алецкую на 15 сутак у зале суда🤷♀
⚖Сёння ў судзе над Аленай Лебядзінскай суддзя Асіпчык выдаліла з абвінавачвання БЧБ-вопратку, таму што ў пратаколе вопісу рэчаў было пазначанае адзенне "дазволенага" колеру. Але жанчыну ад максімальнага штрафу не выратавала і тое, што яна даглядае за 90-гадовай маці. Суддзя аштрафавала Лебядзінскую на 870 рублёў (30 базавых).
🤡У акцыі ўдзельнічала і 49-гадовая Іна Жаковіч. На судзе быў апытаны сведка-міліцыянт, па словах якога, ён знаходзіўся ў адным вагоне з удзельніцамі і назіраў як яны "пікетавалі". На яго форменнай вопратцы былі заклееныя надпісы, якія перад затрыманнем адкрыў, каб была бачная надпіс "міліцыя".
Суддзя Мурашка нават праглядала тг-канал "Пенсіянеры 97%", каб знайсці відэа з удзелам у акцыі. Аднак адвакат заявіў, што суд узяў на сябе неналежныя функцыі: здабывае доказы, якіх няма ў справе🤷
⚖Пасля гэтага суддзя Мурашка вынесла рашэнне: арыштаваць Жаковіч па двух артыкулах на (!!!) 20 сутак арышту ў залі суда. Дзяржава не скупіцца на падарункі: сваё 50-годдзе 8 сакавіка жанчына адсвяткуе ў ізалятары.