"Вясна" назірае
730 subscribers
585 photos
19 videos
328 links
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай назіральніц і назіральнікаў з Валанцёрскай службы ажыццяўляе маніторынг судовых працэсаў па адміністрацыйных справах.

👀У гэтым канале мы будзем дзяліцца цікавымі кейсамі з судоў.

Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай актывістаў Валанцёрскай службы адсочаваў факты адміністрацыйнага пераследу ў студзені 2021 года: затрыманні на мірных акцыях пратэсту і за вывешаныя бела-чырвона-белыя сцягі на вокнах і іншую сімволіку, а таксама судовыя працэсы над пратэстоўцамі.
Распавядаем усё ў інфаграфіках🤓

Больш падрабязна можна даведацца па спасылцы: https://spring96.org/be/news/101760
❗️❗️«Марш Народаўладдзя» скончыўся для мінчука ў БХМД. Пасля трох месяцаў рэабілітацыі пасля ЧМТ, зламанай нагі і рэбра хлопца яшчэ і аштрафавалі на 870 рублёў

Затрымалі 24-гадовага Уладзіміра Казлоўскага 8 лістапада ў Траецкім прадмесці, хоць у пратаколе сказана, што "рухаўся ў групе грамадзян па вул. Багдановіча, 1". Падчас затрымання хлопец атрымаў сур'ёзныя траўмы: ЧМТ, пералом нагі і рэбра. Яго даставілі ў БХМД, дзе ён правёў цэлы месяц, а рэабілітацыя пасля аперацыі доўжыцца ўжо 3 месяцы. У сувязі з траўмамі Уладзімір нават не змог з'явіцца на суд. Адвакатка на судзе заявіла, што з пратаколам хлопцу не далі азнаёміцца.

З моманту затрымання Уладзіміра судзілі ўжо двойчы. Яго справай займаецца суд Ленінскага раёна Мінска. Аб першым судзе 5 студзеня хлопца нават не апавясцілі. СМС з датай суда прыйшло толькі 6 студзеня. Справу тады разглядала Анастасія Ачалава, якая прызнала Уладзіміра вінаватым па арт. 23.34 КаАП і асудзіла яго на 15 сутак. Пасля абскарджання Мінгарсуд адмяніў рашэнне суддзі😏

Сёння справу Казлоўскага разглядала суддзя Таццяна Шоцік, патрабуючы ад адвакаткі толькі "паказанняў па сутнасці". Яе цікавіла, ці выкрыкаваў Уладзімір лозунгі 8 лістапада на пікеце, але на траўмы хлопца пасля збіцця сілавікамі не звяртала ўвагі. Пасля 13 хвілін судовага пасяджэння суддзя Шоцік аштрафавала Уладзіміра на 30 базавых велічыняў (870 рублёў).
❗️Адміністратарку тг-чата "Гатава" аштрафавалі на 20 базавых. Па яе тэлефоне супрацоўнікі ГУБАЗіКу выявілі яшчэ чатырох адміністратараў

Пачалася сур'ёзная зачыстка перад УНС: затрымліваюць актывістаў і адміністратараў каналаў. Адміністратарку тг-чата "Гатава" Алесю Сярэдзіч супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі на працы яшчэ 8 лютага. Як яны паведамілі ў сваім тг-канале, Алеся адміністравала чат "дэструктыўнай накіраванасці, а колькасць групы перавышала 500 падпісчыкаў".

Таксама яны паведамілі, што Сярэдзіч нібыта "арганізоўвала ў Гатаве лакальныя пратэсты, акцыі і перфомансы з бчб-сімволікай, на якія неаднаразова паступалі скаргі ў праваахоўныя органы ад жыхароў пасёлка"🤷

Яе справу разглядаў сёння суддзя Мінскага раёна Антон Колабаў. Мінчанку судзілі за ўдзел у вулічнай акцыі 23 студзеня. Суд прызнаў вінаватай Алесю па ч. 1 арт. 23.34 КаАП і аштрафаваў яе на 20 базавых велічыняў (580 рублёў).

Пакуль невядома, ці выйшла Алеся на волю.
❗️❗️Выкладчыка БДУ па юрыдычнай этыцы абвінавацілі ў лаянцы ў пад’ездзе і арыштавалі на 15 сутак. На судзе ён распавёў пра жорсткае затрыманне ГУБАЗіКам

Выкладчыка кафедры крыміналістыкі БДУ Яраслава Ката сілавікі затрымалі 9 лютага, а ў яго кватэры правялі ператрус. На ноч Яраслава змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Сёння яго справу па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) разглядала суддзя Марына Фёдарава ў судзе Савецкага раёна Мінска. На судзе стала вядома, што яго абвінавацілі ў тым, што днём 9 лютага ён нібыта лаяўся ў пад’ездзе свайго дома. Па пратаколе Яраслаў "наўмысна з хуліганскіх памкненняў стаў выказваць незадаволенасць працай супрацоўнікаў унутраных справаў, размаўляў на падвышаных тонах, выказваў у адрас супрацоўнікаў словы "фашысты, карнікі"😳

Але ў выкладчыка іншая версія: "у 12.10 пачуў інтэнсіўны званок у дзверы, ён падышоў, каб даведацца хто там. Вочка быў чым зачынены, таму ён папрасіў адкрыць яго і паказаць пасведчанне, але замест яго ўбачыў чорныя сілуэты. Ён прыадчыніў дзверы, і на яго адразу накінуліся. Ён спалохаўся, што яго выкрадаюць, і пачаў крычаць суседзям, каб выклікалі міліцыю. Людзі, якія яго затрымлівалі, былі ў чорнай вопратцы, кепках і масках". У сувязі з чым супрацоўнікі ГУБАЗіКа правялі ператрус пакуль невядома.

Яраслаў распавёў, што яго павалілі на падлогу і ціснулі на патыліцу і шыю, а потым зашпілілі кайданкі. З 18.45 да 00.00 Яраслаў правёў у бетоннай камеры.

Суддзя Фёдарава прызнала Яраслава вінаватым па арт.17.1 КаАП і прызначыла 15-сутачны арышт.
❗️❗️Мужа былой супрацоўніцы БТ судзяць за сустрэчы з суседзямі па арганізацыі дзіцячага навагодняга свята. На судзе мужчына заявіў пра ціск з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіКа

Да дому былой супрацоўніцы БТ Таццяны Бойкі 9 лютага прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа з ператрусам. Яны зайшлі разам з гаспадаром кватэры. Дома быў муж Таццяны - Дзмітрый Бойка, якога ў наступстве затрымалі. На судзе ён распавёў, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа яму пагражалі і прымусілі разблакаваць тэлефон, каб даказаць, што той з'яўляецца адміністратарам тг-каналаў. У тэлефоне нічога не знайшлі, таму працягнулі ператрус. Забралі ноўтбук і два тэлефоны. Пасля агляду ноўтбука супрацоўнікі высветлілі, што Дзмітрый з'яўляецца адміністратарам дамавога чата. Яго прымусілі падпісаць паперу, што мужчына больш не буду парушаць закон. Яго вазілі ў РУУС і ў ГУБАЗіК, дзе прымушалі даць паказанні аб удзеле ў якіх-небудзь мітынгах. Дзмітрый успомніў, што 26 снежня сустракаліся ў двары з суседзямі, каб зладзіць дзецям навагодняе свята. На падставе гэтага і склалі пратакол. Мужчына быў вымушаны падпісаць пратакол з-за пагроз у адрас блізкіх і яго самога.

Ягоную справу 10 лютага разглядала суддзя Партызанскага раёна Наталля Дзядкова. Негледзячы на тое, што паказанні, дадзеныя пад ціскам, не маюць юрыдычнай сілы — суддзя не спыніла справу, а працягнула разгляд, нават пасля заявы Дзмітрыя пра пагрозы.

На судзе Бойка распавёў таксама пра ўмовы ўтрымання ў ізалятары, якія супярэчаць дадзеным Азаронка: у камэры на 4 чалавекі сядзіць 10 мужчын, а ў камеры холадна: там адключана атапленне🤷

У выніку, з-за супярэчнасцяў у справе, суддзя Дзядкова адправіла пратакол у Партызанскае РУУС на дапрацоўку, але Дзмітрыя не выпусцілі на волю. Яго зноў адвезлі на Акрэсціна😔
❗️73-гадовую пенсіянерку аштрафавалі на 870 рублёў за "Марш Мудрасці". У РУУС пакінулі завушніцы жанчыны да выплаты штрафу

Галіну Шпакоўскую затрымалі яшчэ 14 снежня каля Чырвонага касцёла, дзе павінен быў пачацца Марш пенсіянераў. Але яшчэ да яго пачатку ўсіх удзельнікаў узялі ў ачапленне і затрымалі.

Справу Галіны Дзмітрыеўны 11 лютага разглядзелі ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Яе справу вяла сумнавядомая суддзя Алена Жывіца.

Дыялог пенсіянеркі з суддзёй:
— Чулі, што побач крычалі "Жыве Беларусь" ці "Ганьба"?
— "Ганьбы" не чула, а "Жыве Беларусь" можа і крычалі, але што ж гэта дрэнна, што Беларусь жыве?

На судзе пенсіянерка распавяла, што ў студзені хадзіла да начальніка РУУС прасіць вярнуць ёй завушніцы, каб яна змагла асвяціць іх у касцёле перад святам, але ёй адмовілі😔

Суддзя Жывіца прызнала 73-гадовую жанчыну вінаватай па ч.1 арт. 23.34 КаАП і аштрафавала на 30 базавых (870 рублёў).

📸 Фота: @belsat
❗️Затрыманага ў пераходзе музыку ў дзень УНС арыштавалі на 20 сутак

Сёння суддзя Дзмітрый Карсюк арыштаваў на 20 сутак затрыманага ўчора ў падземным пераходзе каля ст. м. "Няміга" музыку Андрэя Драгуна. Ён граў на гітары і спяваў песні.

На 36-гадовага Андрэя міліцыянты з Цэнтральнага РУУС склалі два пратаколы: па ч. 1 арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне). Вядома, музыка віну не прызнаў ні па ніводным пратаколе. На працэсе суддзя даптываўся ў 36-гадовага мужчыны дзявоцкае прозвішча маці🤷

⚖️Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Андрэя Драгуна вінатаватым па двум пратаколам і асудзіў на 20 сутак адміністрацыйнага арышту.
"Вясна" назірае
❗️❗️Мужа былой супрацоўніцы БТ судзяць за сустрэчы з суседзямі па арганізацыі дзіцячага навагодняга свята. На судзе мужчына заявіў пра ціск з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіКа Да дому былой супрацоўніцы БТ Таццяны Бойкі 9 лютага прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа з…
‼️Дзмітрыя Бойку, мужа былой супрацоўніцы БТ, судзяць ужо трэці дзень. Сёння яго арыштавалі на 15 сутак

Суддзя Партызанскага раёна Наталля Дзядкова 10 лютага адправіла яго справу па арт. 23.34 КаАП на дапрацоўку. Дзмітрыя асабіста даставілі на суд з Акрэсціна, хоць такая практыка ўжо даўно не выкарыстоўвалася. Учора на судзе высвятлілася, для чаго гэта было: на яго склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП за тое, што на шляху з суда на Акрэсціна ён нібыта аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі😤

11 лютага яго ўжо судзілі па двум артыкулам КаАП: 23.34 і 23.4. Але суддзя Міхаіл Макарэвіч таксама вырашыў адправіць справу на дапрацоўку. Дзмітрыя працягвалі ўтрымліваць на Акрэсціна з 9 лютага.

12 лютага суд Партызанскага раёна не пакідае спробы асудзіць Дзмітрыя. Суддзя Міхаіл Макарэвіч сёння арыштаваў яго па двум пратаколам, негледзячы на шэраг памылак у пратаколах і працэсуальных парушэнняў па справе. Па словах мужчыны, ён падпісаў пратакол па арт. 23.34 КаАП, таму што яму пагражалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. У Партызанскім РУУСе яму сказалі, што «ўсё будзе добра, калі падпіша, нічога не будзе». На судзе Дзмітрый распавёў, што ў яго ў камеры няма матрацаў.

⚖️У выніку суд Партызанскага раёна асудзіў Дзмітрыя на 15 сутак арышту, прызнаўшы яго вінаватым па двум пратаколам.
❗️❗️Лекарку і яе мужа арыштавалі за пікетаванне 11 лютага каля Ратушы

61-гадовую тэрапеўтку 25-ай паліклінікі Лілію Мацешу затрымалі 11 лютага каля Ратушы ў 19:30 разам з мужам Пятром. Іх абвінавачваюць у пікетаванні, бо муж дастаў маленькі БЧБ-сцяжок. Сама Лілія сцяжка нават не бачыла, бо у яе праблемы з бакавым зрокам. У Цэнтральным РУУС на іх склалі пратаколы па ч.1 арт. 23.34 КаАП і адправілі на Акрэсціна.
На судзе Лілія прасіла суддзю даць магчымасць патэлефанаваць пажылой свякрухі, за якой прыглядае яе муж, бо яна перажывае, а іншых сваякоў ў яе ў Беларусі няма, у РУУС не далі такой магчымасці. Але суддзя праігнараваў просьбу.

Лекарка Лілія Мацеша віну не прызнала, але суддзя Дзмітрый Карсюк усё роўна асудзіў яе на 13 сутак арышту.

Яе мужа 60-гадовага Пятра Сільвановіча суддзя Вікторыя Шабуня асудзіла на 14 сутак арышту.
Дыялог з суддзёй:
— Ці спрабавалі атрымаць дазвол для гэтай акцыі?
— Для якой акцыі? Не было ніякіх акцый.
— Закона вы не ведаеце, тэлевізар не глядзіце, радыё не слухаеце, газеты не чытаеце?
— Газеты чытаю, толькі апазіцыйныя.
— Якія?
— «Народная воля», «Наша Ніва».
— Як будзеце ў далейшым дзейнічаць, будзеце прымаць удзел у акцыях?
— Сіла на вашым боку, я зразумеў, што не трэба насіць з сабой сцяг.
«Крыкнула «Жыве Беларусь» і хацела паглядзець, як адрэагуюць людзі». Пенсіянерку арыштавалі на 15 сутак

58-гадовую Ніну Долгую затрымалі 11 лютага на другім паверсе ГЦ «Dana Mall». Яна крыкнула «Жыве Беларусь» і хацела паглядзець, як людзі адрэагуюць, але, па словах жанчыны, ніхто не адгукнуўся.

👥Замест гэтага адразу падыйшлі два міліцыянты і затрымалі яе. На пенсіянерку склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП: «Адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваёй незадаволенасці дзеючай уладай».

Сёння справу 58-гадовай Ніны Долгай разглядалі ў судзе Першамайскага раёна. Віну жанчына на судзе прызнала і вельмі прасіла суд не караць яе суткамі. Яна ўмольвала суддзю даць ёй штраф, казала, што не вытрымае, што ёй пасля адной ночы на Акрэсціна ўжо вельмі дрэнна, ходзіць з цяжкасцю. ⚖️Але суддзя Таццяна Ліннік нават не абдумвала рашэнне і пакарала пенсіянерку 15-сутачным арыштам.

📷Ілюстрацыйнае фота TUT.BY
⚡️Журналістку TUT.BY за працу аштрафавалі на 2 320 рублёў

Суддзя Ленінскага раёна Таццяна Шоцік аштрафавала 12 лютага на 80 базавых велічыняў па ч.3 арт. 23.34 і 23.4 КаАП.

Надзею затрымалі 29 студзеня, калі яна спрабавала трапіць на з'езд дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Мінску. У пратаколах пазначана, што яна зладзіла пікет "за сумленныя выбары". Пасля трох сутак на Акрэсціна суд адправіў яе справы на дапрацоўку.

Усе хадайніцтвы журналісткі і яе адваката па справе былі адхіліныя. Адзіны доказ віны журналісткі — паказанні сведкі-міліцыянта са змененым прозвішчам, які заяўляў, што журналістка выкрыквала «Жыве Беларусь!» і не рэагавала на яго неаднаразовыя заўвагі. У складзеных на Надзею пратаколах адзначаецца, што яна зладзіла пікет і аказвала супраціў падчас затрымання.

📸Фота: TUT.BY
⚡️Запрасілі на прафілактычную гутарку каля паштовых скрыняў. Актывістку Галіну Лагацкую арыштавалі на 15 сутак

Галіну Лагацкую затрымалі 9 лютага, калі яна вярталася дадому пасля суда над журналісткамі «Белсата» Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай. Да суда трое сутак жанчыну ўтрымлівалі на Акрэсціна. На Галіну склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП: «Размахвала рукамі, упіралася, адмаўлялася прайсці ў служобвы аўтамабіль». Віну яна не прызнала.

Справу Лагацкай сёння разглядала суддзя Першамайскага раёна Таццяна Ліннік. Галіна распавяла на судзе, што 9 лютага, пасля суда і крамы, калі зайшла ў пад'езд, за ёй зайшлі супрацоўнік і супрацоўніца Першамайскага РУУС. Яе каля паштовых скрыняў запрасілі на прафілактычную гутарку.
«Я была згодная прайсці на размову, я люблю гутарыць, але хацела аднесці цяжкія сумкі і ўзяць неабходныя рэчы ў разліку на арышт, таму што перадачы не прымаюць і вельмі цяжка адбываць суткі без самага неабходнага. Хацела прайсці міма супрацоўніцы, але сутыкнулася з ёй. Супрацоўнік Малахаў угаворваў супрацоўніцу дазволіць мне ўзяць рэчы», — распавядае Галіна.

Актывістка здымала ўвесь інцыдэнт на тэлефон, але гэтае відэа ў судзе праглядаць адмовіліся. Галіна распавяла, што ў супрацоўніцы міліцыі было агрэсіўнае стаўленне ў працэсе запрашэння на гутарку, тая яе штурхала і спрабавала выхапіць мабільны тэлефон актывісткі. На судзе дапыталі праз скайп супрацоўніка Малахава, які сказаў, што Лагацкая выказала нязгоду: "Не дачакаўшыся нашай рэакцыі на просьбу аднесці рэчы, паспрабавалі прайсці міма супрацоўніцы, штурхнуўшы яе".

У апошнім слове Галіна сказала: «Я ўпэўненая, што нават калі б я не настойвала на тым, каб паставіць прадукты і ўзяць рэчы, я б усё роўна апынулася на Акрэсціна».

⚖️Па рашэнні суддзі Галіна цяпер будзе адбываць 15-сутачны арышт.
⚡️Затрыманую ўчора ў Новай Баравой журналістку і яе мужа арыштавалі на 15 сутак за сцяг на акне

11 лютага пасля ператрусу былі затрыманыя журналістка Таццяна Скапцова і яе муж Канстанцін. Пазней у Telegram-канале ATN_NEWS з’явіліся відэа апытання Таццяны, фотаздымкі яе кватэры пасля ператрусу, а таксама абвінавачванні, што Таццяна з’яўляецца адміністратаркай шэрагу «дэструктыўных» каналаў, у тым ліку «Новая Баравая 98%» і чата «Новая Баравая 98%», а таксама ўдзельнічала разам з мужам у «пратэстных акцыях». Аднак на відэа, прымацаваным да паста, сама Таццяна кажа, што не з'яўляецца адміністратарам ніводнага Telegram-канала, ні да чаго не заклікала, "выходзіла пару разоў у жніўні", але ніколі не супрацьстаяла супрацоўнікам міліцыі.

⚖️Сёння Мінскі раёны суд разглядаў справы Таццяны і Канстанціна Скапцовых у адным працэсе. На іх склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП за пікетаванне шляхам вывешвання сцяга на акно ў сваёй кватэры🤷🏻‍♀️ Суддзя Антон Колабаў арыштаваў абодвух на 15 сутак.
❗️За аўтамабільны сігнал 11 лютага на праспекце Незалежнасці мужчыну арыштавалі на 15 сутак

Суд Цэнтральнага раёна арыштаваў сёння на 15 сутак аўтамабіліста Паўла Падаляку, які ўчора сігналіў на праспекце Незалежнасці. Каля 9 раніцы яго спыніў рэгуліроўшчык каля Цырка і сказаў, што яму перадалі па рацыі, што ён «падаў гукавы сігнал». З супрацоўнікам ДАІ Павел на сваёй машыны праехаў у Цэнтральнае РУУС. І там ва ўнутраным дворыку за закрытай брамай ён нібыта адмовіўся прайсці ў РУУС, пачаў упірацца нагамі і хапацца за форменнае абмундзіраванне супрацоўніка. На яго склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП за непадпарадкаванне. Але ў РУУС яму прапаноўвалі падпісаць пратакол, што ён стаяў на Незалежнасці і выкрыкваў лозунгі…🤷‍♂️

👤У судзе дапыталі сведку-супрацоўніка, на што Павел Падаляка сказаў: «Дзе ў чалавека сумленне? Усё што кажа сведка глупства, а дурных пытанняў у мяне няма».

⚖️Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Паўла вінаватым па арт. 23.4 КаАП і арыштаваў яго на 15 сутак.

📸Ілюстрацыйнае фота TUT.BT
‼️«Зачыстка» ў Фрунзенскім раёне падчас УНС скончылася для затрыманых 15-суткавым арыштам

Напярэдадні Усебеларускага народнага схода міліцыянты атрымалі загад ад кіраўніцтва «правесці прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі, якія раней удзельнічалі ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”. Для такіх размоваў супрацоўнікі міліцыі прыйшлі 10 і 11 лютага дадому з ператрусам як мінімум да трох чалавек. І канешне, гутаркамі справа не скончылася – людзей сталі незразумела за што затрымліваць, а яны нібыта гэтаму супраціўляліся (арт. 23.4 КаАП).

У судзе Фрунзенскага раёна сёння разглядзелі мінімум чатыры такія справы. Суддзі палічылі дзеянні міліцыянтаў Мінкаўца і Загоры законнымі, а віну затрыманых – даказанай.

⚖️Так, Марыя Ярохіна адправіла Аляксандра Ціхановіча на 15 сутак арышту.

⚖️Суддзя Андрэй Млечка пакараў такім жа тэрмінам арышту Ксенію Рыжык, хаця затрыманая казала, што панятыя могуць падцвердзіць, што яна не аказвала непадпарадкавання міліцыянтам. У жанчыны падчас вобшуку канфіскавалі БЧБ-сцяг, трафарэты з “Пагоняй”, надпісамі “Не забудем, не простим”, “Роман Бондаренко” і фарбы. Па тым жа артыкуле 23.4 КаАП Андрэй Млечка арыштаваў на 15 сутак і Сяргея Дзёгцева.

⚖️Суддзя Юлія Чыж таксама арыштавала па арт. 23.4 КаАП на 15 сутак Андрэя Купрыянава, якога затрымалі два дні таму. Па пратаколу, ён «прыехаўшы да РУУС без прычыны, адмовіўся прайсці за супрацоўнікамі».

‼️ПЦ “Вясна” лічыць, што прэвентыўнымі затрыманнямі ўлады спрабавалі знізіць пратэстную актыўнасць падчас УНС.
❗️Затрыманых учора падчас «хапуна» каля «Міхалова» арыштавалі на 15 сутак

Учора каля 18:20 адбыўся «хапун» у Мінску на вуліцы Гурскай, 43. Супрацоўнікі АМАПу затрымалі мінімум восем чалавек. Сёння суд Маскоўскага раёна адправіў амаль усіх затрыманых па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак.

⚖️Суддзя Юрый Машкетаў асудзіў на 15 сутак трох чалавек у незалежнасці ад стаўлення чалавека да сваёй віны.
Уладзімір Пархімовіч віну прызнаў часткова. У яго інваліднасць па зроку: ён амаль нічога не бачыць. Вынік — 15 сутак.
Іван Кіршчын віну не прызнаў, сказаў, што ён не прымаў удзел у пікеце. Вынік — 15 сутак.
Ігар Ермак прызнаў віну цалкам. Ён заявіў на судзе, ён стаяў у ланцугу салідарнасці з БЧБ-сцягам. Вынік — 15 сутак.

⚖️Суддзя Вольга Малашэнка таксама асудзіла сёння траіх затрыманых на «Міхалова». На 15 сутак яна арыштавала затрыманага ўчора Міхаіла Зубаря. Ён віну не прызнаў, у пікеце ўдзелу не прымаў. Ён распавёў, што стаяў на прыпынку і чакаў транспарту дадому, але яго схапілі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў Маскоўскае РУУС. ‼️Там на яго аказваўся ціск, з-за страху падпісаў пратакол.

На 30 базавых (870 рублёў) Малашэнка аштрафавала Аляксандра Максімчыка, бо ён адзін выхоўвае сына. Ён распавёў на судзе, што праходзіў побач Ланцуга і быў затрыманы па дарозе дадому.
Суддзя Малашэнка адправіла таксама на 15 сутак дызайнерку Ганну Кісялёву. Жанчына віну не прызнала, сказала што ў пікеце не ўдзельнічала. У сведкі-міліцыянта яна спытала: «Ці добра спіцца? Колькі каштуе сумленне?», але ён чамусьці не адказаў.

⚖️Суддзя Святлана Бандарэнка арыштавала Антона Нарбутовіча і Наталлю Петухову. Антон віну не прызнаў. Сказаў, што ён чакаў каля метро «Міхалова» сяброў і ў пікеце не прымаў удзелу. Вынік — 15 сутак.
Наталля таксама віну не прызнала, але не адмаўляла тое, што прымала ўдзел у ланцугу салідарнасці. Але лозунгаў яна не выкрыквала, сімволікі пры сабе не было. Затрымалі яе пасля акцыі ў кавярні: супрацоўнікі АМАПу пайшлі за ёй. Вынік — 15 сутак.

🤡На ўсіх працэсах удзельнічалі сведкі-міліцыянтамі са змененымі прозвішчамі. На некаторых судах суддзі прасілі выйсці ўсіх прысутных з залі, каб устанавіць асобу міліцыянта.
⚡️⚡️Ліквідатара катастрофы на ЧАЭС збілі пры затрыманні і арыштавалі на 12 сутак

60-гадовага Андрэя Жукава затрымалі 9 лютага на праспекце Пераможцаў, 125. Яго абвінавацілі ў пікетаванні ў аўторак з 20:40 па 20:45.

Мужчына віну не прызнаў. На судзе ён распавёў, што выйшаў з аптэкі і рухаўся ў бок вуліцы Нарачанскай. На дарозе ён знайшоў скрутак з сімволікай і падняў яго, бо «да сімволікі ставіцца з павагай». Андрэя Жукава затрымалі. Пры затрыманні ён атрымаў траўму галавы. Яго вазілі ў 5-ую бальніцу, дзе яму дыягнаставалі ЧМТ і страсенне мозгу.

У РУУСе Цэнтральнага раёна на Андрэя Жукава склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Андрэю Міхайлавічу было складана адказваць на пытанні супрацоўнікаў міліцыі з-за траўмы. Але яго змясцілі на Акрэсціна. Суд адбываўся па скайпу.

⚠️Адвакатка пахадайнічала на судзе, каб суд пры вынясенні рашэння ўлічыў яго заслугі ліквідатара наступстваў аварыі на ЧАЭС.

⚖️Суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня асудзіла мужчыну на 12 сутак адміністрацыйнага арышту.