Гомельская Вясна
531 subscribers
7.8K photos
885 videos
4 files
3.94K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
Download Telegram
🔻Чытач ГВ: “Разумна было б падтрымаць працоўных, але бандытам напляваць”.

Як і чаму ўлады Беларусі парушаюць права на працу.

У Беларусі працягваецца працэс знішчэння вёскі. У тым ліку і праз ліквідацыю працоўных месцаў.

“Людзі засталіся голымі”.
Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10967
Самаабвешчаны на пасадцы лесу трымаў прыладу працы задам наперад і хібіў з тэхналогіяй.

На здымку звязанага з ягонай адміністрацыяй каналу бачна, што самаабвешчанаму кіраўніку Беларусі не патлумачылі як карыстацца так званым “мячом Колесава” якім у Беларусі збольшага дагэтуль саджаюць лес.
Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10969
🎲 Што здарылася на Гомельшчыне за тыдзень. Дайджэст ад Гомельскай вясны

✍️ У Гомелі разгледзяць заяву пра ўжыванне амністыі да палітзняволенай Алены Гнаўк

✍️ Маці асуджанага на зняволенне сямейства перавялі ў калонію ў Гомель

✍️ Рэчыцкі суд вызнаў экстрэмісцкім матэрыялам старонку ў Аднакласніках, якая даўно не працуе

✍️ Раней у СІЗА можна было замовіць дастаўку ежы. Цяпер нельга

✍️ У Гомелі за “распаўсюд экстрэмізму” судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі РПЦ

✍️ У Рагачове за падабайкі звольнілі з працы і судзяць дырэктара школы

✍️ Жыхара Калінкавічаў судзяць за спробу прадаць беспілотнік
💔Дзень маці за кратамі: 10 гісторый палітзняволеных жанчын

У зняволенні на дадзены момант утрымліваюцца 167 палітзняволеных жанчын, многіх з іх на волі чакаюць малыя дзеці. Хтосьці ў разлуцы ўжо чатыры гады, а некаторыя — зусім нядаўна.

Маці, якія знаходзяцца за кратамі, вымушаныя спраўляцца не толькі з выклікамі зняволення, але і з перажываннямі праз немагчымасць клапаціцца пра сваіх дзяцей. Таксама рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае дзяцей як спосаб ціску на палітзняволеных жанчын, як гэта было ў выпадку Паліны-Шарэнды Панасюк ці Дар'і Лосік.

У Дзень маці «Вясна» ўзгадвае некаторыя гісторыі жанчын, якія апынуліся па той бок кратаў ад сваіх дзяцей.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116470
Гомельская Вясна
❗️У Рагачове за падабайкі звольнілі з працы і судзяць дырэктара школы. Ён вядомы ў Рагачове не толькі як шматгадовы кіраўнік адукацыйнай установы, але і як краязнаўца. …
Пасля паведамлення пра звальненне дырэктара школы – у Рагачове масавыя праверкі тэлефонаў у настаўнікаў і вучняў

Карныя органы працягваюць змагацца з правам на свабоду распаўсюду інфармацыі.

Чытаць болей
У Рэчыцы Дзень маці адзначылі палітычнымі судамі над сям’ю жанчынамі

Усіх іх вінавацяць у “распаўсюдзе экстрэмізму”.

Чытаць болей
Амбасадараў еўрапейскіх краінаў у Рэчыцы атакавалі дзяржаўныя прапагандысты

14 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна пачалося пасяджэнне над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк. Выказаць сваю салідарнасць з Палінай у райцэнтр прыехалі прадстаўнікі амбасадаў Еўрасаюза, Нямеччыны, Аўстрыі і Вялікай Брытаніі.

Чытаць болей
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Там жудасныя ўмовы, яна сьпіць на падлозе». Паліну Шарэнду-Панасюк на час суду перавялі ў рэчыцкі ізалятар

Пра гэта паведаміў муж актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда, які спаслаўся на зьвесткі зь СІЗА Гомля.

Паводле яго, перавод зьвязаны з тым, што 14 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёну супраць Паліны пачынаецца новы судовы працэс. Свабода падрыхтавала адмысловае відэа напярэдадні чарговага суду.

Тэкст з апошнімі навінамі пра палітзьняволеную: https://smarturl.click/opWqj
☝️ У гомельскую калонію перавялі двух “экстрэмістак” і адну “тэрарыстку” з Брэста

Беларускі правячы рэжым працягвае шукаць “экстрэмістак” і “тэрарыстак” сярод жанчын. У жаночую калонію ў Гомелі перавялі яшчэ трох палітзняволеных з Брэста, у тым ліку адну “тэрарыстку”.

Чытаць болей
❗️ Стала вядома, хто канкрэтна патрабуе працягнуць тэрмін зняволення Паліны Шарэнды-Панасюк

Адно з дзяржаўных прапагандысцкіх выданняў змясціла каментар так званага дзяржаўнага абвінаваўцы у чарговай крымінальнай справе датычна палітзняволенай.

Чытаць болей
Праваабаронцы Алене Маслюковай завочна прысудзілі тры гады пазбаўлення волі

Чытаць болей
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Алена Маслюкова: “Спецвытворчасць” – дамоклаў меч лукашэнкаўскай сістэмы

Праваабаронца са Светлагорска адрэагавала ў сваім Facebook на вырак, паводле якога ёй завочна прысудзілі тры гады зняволення. Публікуем яе думкі з гэтай нагоды.

Чытаць болей
‼️КДБ ладзіць шырокія рэпрэсіі па ініцыятывах знутры Беларусі — людзям пагражаюць крымінальнымі справамі, калі пра гэта даведаюцца СМІ і праваабаронцы

Праваабаронцам вядома, што ў апошні месяц КДБ «выклікае на размовы» і затрымлівае людзей, якія маюць дачыненне да розных ініцыятыў і праектаў, якія легальна працуюць у Беларусі. Гэта адбываецца ў розных кутках краіны і з праектамі рознай накіраванасці.

Адным з фактараў, што аб'ядноўвае ўсе гэтыя кейсы, з'яўляецца тое, што сілавікі хочуць схаваць рэпрэсіі ад грамадства — людзям пагражаюць, што калі інфармацыі пра пераслед трапіць да праваабаронцаў і СМІ, то ў дачыненні да іх будуць распачатыя крымінальныя справы.

Праваабаронцы маюць спіс арганізацый і праектаў, якія патрапілі пад рэпрэсіі КДБ, але не публікуюць яго ў мэтах бяспекі. Калі вам вядома пра такія выпадкі, калі ласка, паведамляйце «Вясне» — па жаданні, гэтая інфармацыя не будзе публічнай. Але нагадаем, што апублічванне дапамагае паказаць, што рэпрэсіі ў Беларусі не толькі не спыняюцца, а наадварот ўзмацняюцца, асабліва напярэдадні выбараў.

У мэтах бяспекі, вы можаце перадаваць інфармацыю праз людзей, што знаходзяцца за мяжой @Viasnainfo | @ViasnaSOS
Гомельская Вясна
Сцяг не дапамог: юнак дрыфтаваў на галоўнай плошчы Гомеля з лукашэнкаўскім сцягам 21-гадовы жыхар Берасцейскай вобласці, які вучыўся ў адной з гомельскіх ВНУ дрыфціў на сваёй BMW на плошчы Леніна «дзеля хайпа». Пры гэтым з вакна аўтамабіля тырчэў чырвона…
Дрыфтуна на БМВ зноў судзілі

На гэты раз за «наўмыснае знішчэнні маёмасці».

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 16 кастрычніка разглядалася справа ў дачыненні да Мікіты Дораха — студэнта, які спрабаваў дрыфтаваць на галоўнай плошчы Гомеля з чырвона-зялёным сцягам, які тырчаў з адкрытага вакна.

Выданне «Флагшток» мяркуе, што Дораху маглі выставіць такое абвінавачанне за забруджванне асфальту і пліткі слядамі гумы або за збіты драўляны слупок на клумбе каля забаўляльнага цэнтра «Еўропа».

Пасля дрыфту хлопец распавядаў у сваім Instagram, што яго пазбавілі правоў кіроўцы, а аўто забралі на штрафстаянку.
🇺🇳Незалежныя эксперты ААН збіраюць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

Дашліце ў ААН сваю гісторыю свайго пераследу, калі яна адбылася з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць анкетку на рускай ці ангельскай мове. Апошні тэрмін прадастаўлення інфармацыі — 30 лістапада 2024 года.

Юрыдычная служба «Вясны» дапаможа вам карэктна сфаормуляваць і распавесці сваю гісторыю рэпрэсій незалежным экспертам ААН. Калі ласка, звяртайцеся на @zvarot96 ці на zvarot@spring96.org
☝️ Гомельскага правакатара Яўгена Катлякова (Какойта) асудзілі на 1, 5 гады калоніі

Яго абвінавачвалі ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Суд над ім адбыўся 30 верасня, працэс у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля быў закрыты.

Яўген Катляроў — гомельскі правакатар, які ўціраўся ў давер да людзей, а потым здаваў іх служкам Лукашэнкі. Таксама Катляроў займаўся дэзынфармацыяй і ўкідамі ў незалежныя СМІ.

Таксама ён быў сведкам у крымінальнай справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі.

У 2023 годзе Катляроў пачаў скардзіцца на дзеянні мясцовых уладаў. За гэта быў у ІЧУ і ў вышуку. Затрымалі Катлярова вясной 2024 года.
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — адна з самых трагічных старонак у гісторыі Беларусі. У тую ноч былі расстраляныя больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, сярод якіх 22 літаратары💔

Гэта боль, які не знікае, і памяць, якую мы нясем праз пакаленні. Кожная з ахвяр рэжыму — прыклад мужнасці і любові да свабоды творчасці. Яны загінулі, але іх словы працягваюць жыць у нашых сэрцах.

Традыцыйна акцыя «Ноч расстраляных паэтаў» праводзілася ў Курапатах, але па зразумелых прычынах ужо чацвёрты год запар яна ладзіцца па-за межамі краіны.

Мы заклікаем беларусаў ва ўсім свеце далучыцца да акцыі памяці🤍🫂

📌Сплануйце сваю імпрэзу, правядзіце паэтычны вечар ці вячэру ў коле сяброў і дадайце яе на агульную мапу падзей.