Forwarded from Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Сёння мы пачынаем серыю публікацый, у якіх збіраемся распавесці, як паводзіць сябе пры затрыманні.
Затрыманне – непрыемны досвед, і мы спачуваем, калі табе давялося яго перажыць. Не панікуй і помні пра свае правы і абавязкі.
Частка 1. Пратакол
• Пратакол трэба падпісаць! Кожную старонку. У пустых графах стаў прочыркі.
Лепш падпісаць пратакол, чым калі ў ім потым будзе стаяць пазнака "ад подпісу адмовіўся". Подпісам ты пацвярджаеш толькі факт азнаямлення, і ў цябе ёсць магчымасць пісьмова растлумачыць, што ты не згодзен з пратаколам.
• Вельмі важна: калі не згаджаешся са зместам пратакола, пакінь пра гэта тлумачэнне.
Пратакол можа быць тваім сябрам і дапамагчы на судзе, калі выкарыстоўваць яго для адлюстравання сваёй версіі падзей і ўносіць у яго ўсе парушэнні, якія дапусцілі супрацоўнікі міліцыі пры затрыманні, дастаўленні ў РУУС/РАУС і г. д. (не назваліся, не растлумачылі правы, не паведамілі падставы для затрымання, збілі, груба абыходзіліся, забралі тэлефон і г. д.).
Не хапае месца – прасі аркуш паперы, пранумаруй яго і працягвай пісаць там. Калі не згаджаешся з тым, што міліцыянер напісаў пра цябе ў пратаколе, то знайдзі адпаведны пункт і напішы з чым менавіта не згаджаешся і як было па тваёй версіі*.
Напрыклад, што лозунгаў ты не выкрыкваў_ла, а ішоў_ла зусім па процілеглай ад натоўпу вуліцы.
*няхай гэта не датычыцца неадпаведнасцяў у пратаколах (месца/час), бо гэта абавязак і хіба супрацоўнікаў. Пры іх выяўленні на судзе разгляд будзе перанесены для ліквідацыі недахопаў, а тэрмін у 2 месяцы далей будзе блізіцца да завяршэння.
Пры разглядзе справы суддзі любяць казаць, што ў пратаколе ніякіх заўваг не было з боку асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Не дапусці гэтага, калі табе ёсць што адзначыць!
• Пры складанні пратакола табе павінны растлумачыць правы і абавязкі.
Даць паперку з надрукаваным на ёй пералікам тваіх правоў і абавязкаў не раўняецца тлумачэнню правоў і абавязкаў. Па кожным са сваіх правоў ты можаш задаваць пытанні, удакладняць і прасіць больш дэталёва растлумачыць. Калі супрацоўнік адмовіў, абавязкова пішы пра гэта ў адмысловай графе пратакола.
• Патрабуй копіі пратаколаў (аб адміністрацыйным парушэнні права і аб затрыманні)!
Калі выдаць іх адмаўляюцца, таксама адзнач гэта ў пратаколах. Подпіс аб атрыманні пратаколаў стаў толькі пасля іх атрымання.
Паводле ч. 5 арт. 11.24 ПВКоАП фізічнай асобе, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс, копія пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні выдаецца пад распіску.
Паводле арт. 8.5 ПВКоАП Копія пратакола аб затрыманні выдаецца затрыманаму па яго просьбе.
* Іншыя вартыя парады пра тое, што рабіць, калі цябе прывезлі ў пастарунак, шукайце ў нашым боце @viasna_bot, а для таго, каб бот быў заўсёды пад рукой, раім яго ўсталяваць! Пра тое, для каго створаны бот і чым ён можа дапамагчы, чытайце ТУТ!
#viasna_bot

Працягваем серыю публікацый, прысвечаных таму, як весці сябе пры затрыманні. Пачытайце, калі ласка, ды пакажыце сваім родным і блізкім. Беражыце сябе
Затрыманне – непрыемны досвед, і мы спачуваем, калі табе давялося яго перажыць. Не панікуй і помні пра свае правы і абавязкі.
Частка 2. Тэлефанаванні
У выпадку твайго затрымання, ты маеш права патрабаваць, каб міліцыянеры паведамілі пра факт затрымання тваім блізкім ці твайму наймальніку. Зрабіць гэта міліцыянеры абавязаны цягам 3-х гадзін. Калі табе адмаўляюць у гэтым патрабаванні, трэба пазначыць у пратаколе: "Паведаміць бацькам аб маім затрыманні супрацоўнікі РАУС адмовіліся".
На патрабаванне, каб табе дазволілі зрабіць асабісты званок па тэлефоне, ты можаш атрымаць як дазвол, так і адмаўленне. Абодва варыянты - у межах закону. У супрацоўнікаў міліцыі ёсць права вырашаць: дазволіць асабістае тэлефанаванне ці адмовіць у гэтым.
У той час, калі затрыманага вязуць у аўтазаку да РАУС, у яго звычайна з'яўляецца магчымасць патэлефанаваць або адправіць паведамленне сваім блізкім. Гэта не супярэчыць закону. У РАУС у 95% выпадкаў тэлефон адбяраюць.

Працягваем серыю публікацый, прысвечаных таму, як весці сябе пры затрыманні. Пачытайце, калі ласка, ды пакажыце сваім родным і блізкім. Беражыце сябе.

Частка 3. Апытанне, допыт, іншыя размовы ў пастарунку
• Не намагайся разабрацца ў тыпах гэтых размоў. Запомні галоўнае: у цябе ёсць права не сведчыць супраць сябе і блізкіх сваякоў.
• Залатое правіла! Калі чагосьці не ведаеш ці ў нечым не ўпэўнены_ая, лепш сказаць “не ведаю”, “не помню”, а яшчэ лепш маўчаць. Усё, што ты скажаш, будзе выкарыстана супраць цябе - на жаль, гэта факт.
• Пры размове з супрацоўнікам праваахоўных органаў будзь ветлівым_ай, не сварыся. Трымай рукі перад сабой. Не дакранайся да міліцыянера. Нават калі ты проста эмацыйна махаеш рукамі, могуць абвінаваціць у непадпарадкаванні – гэта артыкул. А бойка – крымінал да пяці гадоў.

Частка 4. Ператрус і дагляд асабістых рэчаў
• Асабісты ператрус павінен праводзіцца ў прысутнасці 2 панятых. Панятыя не могуць быць супрацоўнікамі міліцыі. Без пастановы і панятых могуць абшукваць, калі ёсць падставы падазраваць, што ў цябе ёсць зброя.
• Дагляд рэчаў (не блытаць з ператрусам!) праводзіцца ў тваёй прысутнасці. Закон не абавязвае супрацоўнікаў міліцыі праводзіць дагляд рэчаў пры панятых, тым не менш, ты можаш гэта прапанаваць, каб пазбегнуць спрэчных сітуацый. Калі табе спрабуюць прыпісаць нешта, чаго не было ў тваіх рэчах, напішы пра гэта ў пратаколе ператрусу.
• У пратаколе асабістага ператрусу пазнач усе апісаныя рэчы як мага дакладней. Пішы інвентарны нумар тэлефона, калі ёсць манеты – намінал манет і іх колькасць, нататнікі, алоўкі – пазначай усё.
• Калі цябе абшукваюць без пастановы і панятых, не згаджайся, але не супраціўляйся.

Частка 5. Збіццё супрацоўнікамі міліцыі
• Калі гэта здарылася, трэба сабраць як мага больш доказаў для далейшага разбіральніцтва: калі гэта нехта бачыў_ла ці ехаў_ла з табой у аўтазаку, даведайся імя, прозвішча гэтага чалавека, нумар тэлефона. Звяжыся з ім/ёй потым і прасі быць сведкам_кай.
• Пасля дастаўлення ў аддзяленне адразу паведамі пра гэта дзяжурнаму ці супрацоўніку міліцыі, які цябе апытвае. Прасі ўсё адлюстраваць у пратаколе ці зрабі гэта самастойна ў графе заўваг. Папрасі даць накіраванне на судова-медыцынскую экспертызу.
• Папрасі таксама даць паперу і асадку для складання скаргі на імя пракурора. Скаргу перадай дзяжурнаму, каб ён яе зарэгістраваў і накіраваў пракурору.
• Калі цябе затрымаюць да суда ў ЦІП ці ІЧУ, паведамі супрацоўніку дадзенай установы аб тым, што ў цябе ёсць пабоі, патрабуй іх зафіксаваць.
• Калі неабходна, патрабуй выклікаць хуткую! Паўтарай сваю просьбу, калі яе не задаволяць адразу; зазвычай, выклікаюць не адразу.
• Калі хуткая прыедзе, патрэбна, каб цябе забралі для абследавання. Сустрэнься з блізкім ці сябрам/сяброўкай, усё дэталёва распавядзі яму/ёй, каб той/тая пайшоў_ла ў пракуратуру і аформіла заяву аб збіцці.