Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.3K photos
474 videos
86 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Тэлеграм-каналы «КГБ С НАРОДОМ» і «Армия с Народом» прызнаныя экстрэмісцікімі

Таксама экстрэмісцімі матэрыяламі прызнаная і інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-чата «Армия с Народом». Такое рашэнне прыняў Кастрычніцкі суд Віцебска 27 снежня.

Нагадаем, яшчэ ў траўні былі вынесеныя прысуды фігурантам справы тэлеграм-канала «Армія з народам». Тады суддзя Сяргей Епіхаў прысудзіў:

📍Антаніне Канавалавай — 5,5 года калоніі агульнага режыму;
📍Сяргею Ярашэвічу — 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
📍Сяргею Коршуну, Яўгену Прывалаву — 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
📍Сяргею Спарышу — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Гісторыі асуджаных:
🔹Палітвязень Сяргей Спарыш: кампазітар, які працаваў зваршчыкам
🔹Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Гісторыя Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча
🔹Лісты з-за кратаў: творчасць Сяргея Коршуна
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр затрыманы міліцыянтамі мужчына. Сваякі: яго да смерці збілі ў РАУСе Паводле «Палескай Вясны», у навагодні вечар 27-гадовы жыхар Рэчыцы памёр у прыёмным пакоі раённай лякарні. Як распавялі сваякі памерлага, у ноч з 31 снежня…
‼️У Рэчыцы затрымліваюць сяброў Дзмітрыя Усхопава

Праваабаронцам дакладна вядома пра чацвярых затрыманых у Рэчыцы блізкіх сяброў Дзмітрыя Усхопава.

Сёння ў Рэчыцы мае адбыцца пахаванне Дзмітрыя Усхопава, які загінуў пасля таго, як быў затрыманы міліцыяй у навагоднюю ноч. На дадзены момант пацверджана інфармацыя пра затрыманне самых блізкіх сяброў Дзмітрыя, якія меліся прыйсці на пахаванне. Гэта Аляксей і Ганна Давыдковы, Аляксандр Снабкоў ды Ілля Бракарэнка.

Іх чакалі на пахаванні, у тым ліку для дапамогі. Але яны зраніцы не выйшлі на сувязь. Пазней іхнія родзічы паведамілі, што іх затрымалі. Таксама цяпер адсутнічае сувязь яшчэ з некалькімі блізкімі сябрамі з кола зносінаў Дзмітрыя Усхопава. Але іх затрыманне пакуль няма каму пацвердзіць ці абвергнуць. Інфармацыя пра іхні лёс высвятляецца.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
‼️13 дзён галадоўкі, 20 дзён карцару і смерць бацькі — што перажыла Таццяна Батура за 46 сутак арышту

Мінчанка Таццяна Батура, якую затрымалі 15 лістапада перад судом над палітзняволенай Вольгай Залатар, правяла ў ЦІПе на Акрэсціна 45 сутак. Яе тройчы арыштоўвалі на 15 сутак і абяцалі ўтрымліваць за кратамі больш за два месяцы. 30 снежня Батура не выйшла на волю — яе зноў перазатрымалі. За дзень да вызвалення ў Таццяны памёр бацька. Але сілавікі яе не адпусцілі нават на яго пахаванне.

31 снежня пастанову на вызваленне дзяўчыны выпісала суддзя Наталля Бугук і перанесла суд на 3 студзеня. З РУУСа Таццяна адразу патрапіла на пахаванне бацькі. 3 студзеня дзяўчына была ўжо ў бяспецы за межамі Беларусі, у той час, як суд завочна прызначыў ёй чарговыя 15 сутак.

Таццяна Батура распавяла «Вясне» пра збіццё намеснікам начальніка Фрунзенскага РУУСа Дзянісам Марцулем, пагрозы ад ўчастковага Сяргея Дзяшко, залітыя міліцыянтамі тэлефоны вадой і клапы ды вошы ў ЦІПе на Акрэсціна 👉 https://bit.ly/335uZoM
📈Палітвязні Беларусі ў 2021 годзе. Статыстыка

На канец 2021 года ў Беларусі налічвалася 969 палітвязняў. Гэта самая вялікая колькаць зняволеных па палітычных матывах за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.

Сярод вязняў — людзі розных узростаў, прафесій, сацыяльнага статусу, але аб’яднаныя нязгодай з дзеяннямі ўладаў падчас і пасля выбараў прэзідэнта, катаваннямі і рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянаў, за што ў выніку спазналі палітычна матываваны крымінальны пераслед.

👀Падрабязная статыстыка ад «Вясны»

Як дапамагчы палітвязням?

🔹«Хачу напісаць вязню!» Распавядаем, як гэта зрабіць фота
🔹Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад «Вясны»
🔹«Наша сіла — у салідарнасці!» Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
Вядучы бізнэс-аналітык EPAM Дзяніс Насура адбыў на Акрэсціна 13 «сутак» за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, але на волю так і не выйшаў

Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК). Айцішніку абралі меру стрымання — арышт на два месяцы, паведамляе dev.by

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3HqqmEy (з Беларусі — праз VPN)
📸Фотафакт: палітзняволеная Таццяна Батура пасля 46 сутак на Акрэсціна

Падчас свайго арышту Таццяна правяла 20 дзён у карцары і 13 дзён трымала галадоўку. За 46 сутак у нечалавечых умовах дзяўчына схуднела на 8 кілаграмаў (фота зроблена праз 2 тыдні пасля таго, як яна пачала есці пасля галадоўкі). На фота таксама бачны ўкусы клапоў.

🔹13 дзён галадоўкі, 20 дзён карцару і смерць бацькі — што перажыла Таццяна Батура за 46 сутак арышту
Паўтара года «хатняй хіміі» за кроплі маторнай алівы на сцягу. У Салігорску вынеслі прысуд палітзняволенаму афганцу

22 снежня суд Салігорскага раёна прызнаў Уладзіміра Далматовіча вінаватым у знявазе дзяржаўнага сцяга — згодна з абвінавачваннем, мужчына са шпрыца распыліў на сцяг маторную аліву

Як растлумачыў мужчына, тыя дзеянні ў дачыненні да сцяга ён здзейсніў з крыўды на працу дзяржустановаў. Незадоўга да гэтага ў доме, у якім ён пражывае, размерзліся батарэі, дом затапіла, а рамонт, які мужчына рабіў у тым ліку сваімі рукамі, быў сапсаваны. Каб вырашыць праблему, абвінавачаны звяртаўся да мясцовых чыноўнікаў, дэпутатаў. Спрабаваў абараніць інтарэсы жыхароў свайго дома, але вырашыць праблему так і не атрымалася.

У тэлефоне Уладзіміра былі знойдзеныя выявы бел-чырвона-белага сцяга і надпісу «Жыве Беларусь» — на думку пракурора, гэта ўскосны доказ таго, што мужчына адмоўна ставіцца да дзяржаўнага сцяга.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3mS1y07
Два гады «хіміі» прысудзілі жыхару Оршы за абразу мясцовага даішніка

У Оршы вынесены прысуд Сяргею Парфяненкаву, якога абвінавацілі у абразе прадстаўніка улады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Згодна з матэрыяламі следства, мужчына ў «Аднакласніках» пакінуў каментар пра супрацоўніка ДАІ, які спыняў і штрафаваў аршанскіх актывістаў. У прыватнасці, ён напісаў слова «мразь» і некалькі іншых слоў на мяжы цэнзурнасці.

Суддзя Дзмітрый Разумовіч прызначыў Сяргею пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хіміі», а таксама пастанавіў выплаціць пацярпеламу супрацоўніку ДАІ 1750 рублёў маральнай кампенсацыі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3zvcFS6
На рэдактара сайта Intex-press склалі пратакол за захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У камп’ютары, які быў забраны ў Руслана Равякі супрацоўнікамі КДБ у ліпені 2021 года падчас вобшуку у рэдакцыі Intex-press, знайшлі экстрэмісцкі матэрыял — кнігу Адольфа Гітлера «Мая барацьба».

Як тлумачыць сам журналіст, гэтым камп’ютарам ён карыстаўся дзесьці з 2013 ці 2015 года, але файл са згаданай кнігай пазначаны 2007 годам.

«На мяне склалі адміністрацыйны пратакол за захоўванне матэрыялаў, унесеных у спіс экстрэмісцкіх. Я напісаў, што не згодны з пратаколам, бо не ведаю, адкуль у камп’ютары з’явіўся гэты файл», — распавёў @bajby Руслан.
❗️Мікалай Казлоў прызнаны палітычным зняволеным

Мікалай
— старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі, асуджаны на тры месяцы арышту па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалошванне дадзеных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. Раней Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК — за гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яго справу палітычна матываванай 👉 bit.ly/3pS2G62

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
🕊Таццяна Ласіца даслала ліст з-за кратаў

Палітзняволеная праваабаронца Таццяна Ласіца, якую асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, у нядаўнім лісце на волю дзякуе за віншаванні з Днём народзінаў і Новым годам:

«Вялякі дзякуй за вашыя паштоўкі, усе я іх атрымала. Дзякуй за вашую падтрымку і заўсёды цёплыя словы, за вашую шчырасць і дабрыню. Мне вельмі прыемна, гэта грэе душу.

Не хвалюйцеся, у мяне ўсё добра. Дзень нараджэння сустракала добра: быў і торт, і цукеркі, і салодкая вада, гарбата ды іншае. У мяне добрыя сябры, цудоўная сям’я, мой кот 🙂 Усе яны любяць і чакаюць мяне. Я таксама іх усіх вельмі люблю і спадзяюся, што ўсё будзе добра».

🌿Чытаць гісторыю палітзняволенай валанцёркі:
«Калі за кратамі такія, як Таня, свет перакуліўся» – сябры пра валанцёрку «Вясны» Таццяну Ласіцу

💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
(Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✊🏻Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
Суд над палітзняволеным журналістам і футбалістам «Крумкачоў» Аляксандрам Івуліным пачнецца 17 студзеня

Яго абвінавачваюць у «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».