Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📸Дзмітрый Паліенка на волі! ➡️https://bitly.su/fBavRFSX
Ух! Сёння сапраўды дзень някепскіх навінаў!

Унікальны выпадак у беларускай выбарчай практыцы. Вылучэнца Яўгена Шэўку, які прадстаўляе "Рэспубліканскую асацыяцыю інвалідаў-калясачнікаў”, спачатку не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты на #выбары2019.

А сёння Мінскі гарадскі суд стаў на бок Яўгена і адмяніў рашэнне аб нерэгістрацыі. І такое бывае!😊
➡️https://bitly.su/paEPlq
Як стала вядома праваабаронцам, абодва хлопцы затрыманы ў межах крымінальнай справы па артыкуле 218 Крымінальнага кодэксу - псаванне і знішчэнне маёмасці.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
20 октября были арестованы два активиста анархического движения Никита Емельянов и Иван Комар. В их домах были проведены обыски.

На данный момент молодые люди находятся в СИЗО-1 г. Минска.

Информация о причинах задержания будет обновляться.
"Вясна" сабрала самыя яркія моманты з судовага працэсу над Дзмітрыем Паліенкам📸:
спробы затрымання прысутных ў першыя дні, нязломнасць Дзмітрыя, салідарнасць сяброў, павышанныя меры бяспекі ў судзе, вызваленне ў залі суда, першыя абдымкі на волі...
Усё гэта ў нашым вялікім фотарэпартажы:➡️https://bitly.su/KNslz
Цэнтрвыбаркам паведаміў, што па ўсёй Беларусі пададзена 366 апавяшчэнняў аб правядзенні масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобам на #выбары2019 . Усяго заяўлена 12 606 агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Большасць з іх — у Мінску.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначылі, што назіральнікі характарызуюць агітацыйную кампанію пасіўнай і незаўважнай для выбаршчыкаў. Здавалася б, як могуць быць незаўважнымі заяўленыя больш за сем тысяч пікетаў? Мы выйшлі на вуліцы Мінска, каб праверыць гэта. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ў нашым фотарэпартажы📸.
➡️➡️➡️https://bitly.su/BiChDcCy
Сёння стала вядома, што чатырох актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" знялі з выбараў. Гэта Вольга Нікалайчык, Павел Юхневіч, Аксана Юшкевіч і Арцём Чарняк.

Разбіраемся, за што зачапіліся акруговыя камісіі, каб прыняць такія рашэнні:➡️https://bitly.su/Bfa4
#выбары2019
Гарадзенскі актывіст Мікалай Салянік паведаміў, што сёння хтосьці сапсаваў замок уваходных дзвярэй у яго кватэру.

Салянік збіраўся ехаць у Мінск на сустрэчу па палітычных справах. Аднак з раніцы ён не змог адразу выйсці з кватэры: адтуліна дзвярэй замка была залітая нейкім рэчывам.

Урэшце ў актывіста атрымалася выбрацца з кватэры. Ён плануе падаваць заяву ў міліцыю.
➡️https://bitly.su/D0didmTV
Як адбываецца пакаранне смерцю на Тайвані?
Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч

"Памяшканне для выканання смяротных прысудаў уяўляе асобны стаячы барак. Перад уваходам - статуя Будды, перад якой асуджаны можа яшчэ раз памаліцца. "А таксама і той, хто будзе караць", – з сумам дадаюць супрацоўнікі турмы.

Асуджаны даведваецца пра пакаранне за некалькі гадзінаў да яе выканання. Паводле мясцовай працэдуры яму даецца магчымасць напісаць апошні ліст сваякам, з’есці апошні ў жыцці абед з рысу, выпаліць цыгарэту і выпіць шклянку мясцовага лікёру. Затым лекар робіць асуджанам ін’екцыю з моцнадзеючым снатворным. Калі чалавек засынае і губляе прытомнасць, яго кладуць на падлогу, доктар робіць адзнаку маркерам у месцы, дзе знаходзіцца сэрца. Кат страляе з пісталета ў зроблены доктарам значок.

Месца пакарання вельмі практычна высыпанае чорным пясочкам…"
➡️➡️➡️https://bitly.su/6wJw2
Каля 40 чалавек прыйшло да будынку КДБ у Мінску на штогадовую акцыю "Ланцуг памяці".
Жаночая карта парламенцкіх выбараў-2019 🙋‍♀️

❗️ Зарэгістраваная 151 жанчына ў якасці кандыдатак у дэпутаты, што склала 27% ад усіх зарэгістраваных кандыдатаў.
Мы паглядзелі, хто з жанчын прэтэндуе на дэпутацкі мандат: з якіх рэгіёнаў, якія пасады займаюць, якім спосабам вылучаліся і якія партыі прадстаўляюць. Вось, што з гэтага атрымалася:➡️ bit.ly/2MWE34Q
Ужо можна з упэўненасцю казаць, што сёлетняя выбарчая кампанія #выбары2019 адбываецца ў горшым фармаце, чым было раней. Кандыдатам выносяць вельмі абсурдныя з пукнту гледжання адпаведнасці закону папярэджанні, цэнзуруюць выступы на радыё і тэлебачанні і ў выніку здымаюць з выбараў на даволі сумнеўных падставах.

Вось напрыклад, за апошнія некалькі дзён з выбараў знялі ўжо пецярых актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». Апошні выпадак – Арсенія Чыгіра з Бабруйску пазбавілі рэгістрацыі за тое, што ён нібыта несвоечасова падаў у камісію дадзеныя аб сваім перадвыбарчым рахунку, і за тое, што звольніўся не ў дзень сваёй рэгістрацыі кандыдатам, а на два дні пазней.

Гэтая заканадаўчая норма (арт. 77 Выбарчага кодэкса), якая пардугледжвае вызваленне кандыдата ад працоўных абавязкаў на перыяд вядзення кампаніі, фармальна павінна служыць пэўнай гарантыяй дзейнасці і абаронай для кандыдатаў. Але зараз яна стала выкарыстоўвацца як падстава для вынясення папярэджанняў. Абсурдная сітуацыя адбылася зноў жа ў Бабруйску. Кандыдату Уладзіміру Загрышаву, які напісаў заяву на адпачынак у пятніцу, а атрымаў яго толькі ў панядзелак, камісія вынесла папярэджанне за тое, што ён ў субботу і нядзелю яшчэ не быў у адпачынку.

Што датычыцца выступаў на ТВ і радыё, то там таксама шмат пытанняў. Выступ на ТВ кандыдаткі ад АГП Ірыны Давідовіч не пусцілі ў эфір за тое, што яе відавочна алегарычныя словы “беларусы ператыварыліся ў рабоў” могуць прывесці да “сацыяльна-палітычнай напружанасці” у краіне. Выступ кандыдата ад БНФ з Мазыра Міхаіла Бандарэнкі тэлегледачы не пабачылі верагодна з-за слова “дыктатар”. А ў выступе пазбаўленай рэгістрацыі кандыдаткі з Берасця Паліны Шарэнда-Панасюк увогуле знайшлі цэлы букет парушэнняў: і абразу дзяржаўных асобаў усіх узроўняў, і заклікі да змены канстытуцыйнага ладу, і распальванне сацыяльнай варожасці.

Камісіі знаходзяць самыя мелкія парушэнні і такім чымам ціснуць на асобных кандыдатаў, альбо проста адным махам выключаюць іх з кампаніі. Вось такое ноу-хау парламенцкіх выбараў 2019.
У чым вінаватыя родныя
«Нас людзі завочна пахавалі» — кажуць у сям'і асуджанага да смяротнака пакарання бабруйчаніна Аляксандра Асіповіча.

Маці асуджанага да расстрэлу Антаніна распавяла, да чаго прывяло парушэнне мясцовымі СМІ прэзумпцыі невінаватасці і распаўсюд асабістых дадзеных іх сям'і:➡️ bit.ly/2BXciT4

Бабруйскія газеты яшчэ падчас следства апублікавалі адрасы сваякоў Асіповіча, фатаграфіі і месцы іх працы.
Падробленыя плакаты, неправедзенае пасяджэнне камісіі, зняцце з эфіру. Што адбываецца вакол кандыдата ў дэпутаты на #выбары2019 Мікалая Маслоўскага?

Блогер і вылучэнец ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Маслоўскі балатуецца ў дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104 (Фрунзенскі раён Мінска). Па гэтай жа акрузе вылучаецца ўладальніца тытула «Міс Беларусь», актывістка БРСМ, якую прасоўвае асабіста Лукашэнка, 22-гадовая Марыя Васілевіч. І падобна на тое, што менавіта з-за такой канкурэнцыі блогера вельмі хочуць хутчэй зняць з выбараў.

Распавядаем пра жарсці, якія апошнія дні кіпяць вакол блогера:➡️https://bitly.su/RYRsp9jv
Грошай няма? Гайд па выбарчых фондах мінскіх кандыдатаў

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары» праверыла, наколькі адкрытая і даступная інфармацыя аб выбарчых фондах кандыдатаў, якія балатуюцца ў дэпутаты па акругах горада Мінска на #выбары2019. Такую інфармацыю павінны размяшчаць адміністрацыі раёнаў на сваіх сайтах у адпаведным выбарчым раздзеле.
Але ці размяшчаюць? Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне і наогул інфармацыю аб выбарчых фондах кандыдатаў па 20 мінскіх акругах мы прааналізавалі дзевяць сайтаў адміністрацый Мінска. Вось, што з гэтага атрымалася:➡️https://bitly.su/pODADNEH
Адзінагалосна! Апошняга кандыдата-праціўніка завода АКБ знялі з выбараў.

Сёння на пасяджэнні камісіі Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі Уладзіміра Мароза пазбавілі рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Камісія падрыхтавалася "выдатна" і папярэдне знайшла ажно некалькі парушэнняў.

Напрыклад, ім не спадабалася, што Мароз у сваёй праграме напісаў: “Мы сутыкнуліся з несправядлівым судом, міліцэйскім бязмежжам, бяздзеяннем чыноўнікаў…”. “Гэта падрывае статус нашай дзяржавы!”, - абурана заявіла адна з сябраў камісіі.

А яшчэ камісія палічыла, што ініцыятыўная група Мароза распаўсюдзіла ўлёткі з заклікам "змяніць карумпаваную ўладу". Аднак кандыдат і актывісты сцвярджаюць, што гэта правакацыя і хтосьці іншы ад іх імя распаўсюдзіў улёткі. Зразумела, камісія слухаць іх не стала. І яшчэ і выгнала з пасяджэння блогера Аляксандра Кабанава, які, відаць, моцна не спадабаўся старшыні камісіі Надзее Зайцавай.
#выбары2019
➡️https://bitly.su/S3mnT
“Валанцёрская служба Вясны” запрашае на кінапрагляд, прысвечаны #выбары2019

Калі?
Нядзеля 3 лістапада, 18.30
🏚Дзе? “Тэрыторыя правоў” (вул. Ложынская, 16, пам.404)
🎥Які фільм будзем глядзець? “Брудная кампанія за сумленныя выбары”

Гэта камедыя пра тое, што два канкуруючых палітыка Кэм Брэды і Марці Хаггінс спрабуюць перамагчы на выбарах, каб прадстаўляць свой невялікі штат Паўночная Караліна ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Кожны пры гэтым выкарыстоўвае свае метады для дасягнення найлепшага выніку.

Пасля прагляду адбудзецца дыскусія, падчас якой прадстаўнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зможа адказаць на пытанні аб выбарах у Беларусі.

Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!