Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
😔У праваабаронцы Марфы Рабковай памёр бацька

Марфа
Рабкова ўжо амаль год утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1. На працягу гэтага часу супрацоўнікі следчых органаў не раз шантажавалі Марфу сітуацыяй з цяжкахворым бацькам, прымушаючы даць патрэбныя ім паказанні — інакш яна яго не паспее ўбачыць.

Марфа мноства разоў падавала хадайніцтвы на змяненне меры стрымання з заключэння пад варту на хатні арышт або падпіску нявыездзе — для таго, каб яна магла даглядаць за бацькам. Пры гэтым да хадайніцтва прымацоўваліся усе неабходныя медыцынскія заключэнні. Але Рабковай заўсёды адмаўлялі.

Таксама следчыя заўсёды адмаўлялі Марфе ў заявах на яе спатканне з роднымі.

Акрамя гэтага, «Вясне» вядома, што зімой ад COVID-19 памерла бабуля Марфы Рабковай.

📨 Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030, Марыя Аляксандраўна Рабкова
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
За фотаздымак на фоне пратэстоўцаў шматдзетнага бацьку асудзілі на тры гады «хіміі»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да 43-гадовага Леаніда Макранчука, якога вінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) 20 верасня 2021 года. Паводле абвінавачвання, Леанід «выходзіў на праезную часту, публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі, перашкаджаў працы транспарту».

Сваю віну Леанід не прызнаў. Па словах мужчыны, ён выйшаў з крамы, убачыў натоўп людзей, прайшоў па пешаходным пераходзе да астраўка бяспекі і проста сфатаграфаваў сябе на фоне людзей.

Абаронца прасіў апраўдаць Леаніда, бо ў яго дзеяннях няма складу злачынства, аднак суддзя Дзмітрый Карсюк прысудзіў мужчыне 3 гады «хіміі».

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3xvGiQg
Па інфармацыі @nashaniva, у розных гарадах Беларусі перад 9 жніўня адбываюцца прэвентыўныя затрыманні, а таксама агляды памяшканняў тых, хто затрымліваўся па «народных» артыкулах.

Калі вам вядома пра такія факты, то пішыце калі ласка на @Spring96info
У Беларусі заблакаваны сайт партала Petitions.by

Пры спробе адкрыцця сайта з Беларусі з'яўляецца апавяшчэнне аб блакаванні Мінінфармам. Сайт даступны праз VPN.
Фотафакт: Палітвязень Дзмітрый Кулакоў, які ўцёк з «хіміі», сустрэўся са сваёй сям’ёй

Нагадаем, што асуджаны на 3,5 года «хіміі» палітвязень збег са шклоўскай папраўчай калоніі і пакінуў межы Беларусі.

Крыніца: Andrei Sharenda
⚡️Былога намесніка дырэктара фінансава-эканамічнага дэпартаменту «Беларусбанку» зноў арыштавалі на 12 сутак

Учора ў судзе Цэнтральнага раёна разглядзелі справу 37-гадовага Максіма Халецкага. 5 жніўня каля 18:00 да яго на вуліцы падыйшлі міліцыянты і запрасілі на прафілактычную гутарку. У Цэнтральным РУУСе, згодна з пратаколам, Максім адмовіўся прайсці ва ўпраўленне, чым аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Сваю віну Халецкі адмаўляе. На судзе Максім распавеў, што ў яго не было матыву для непадпарадкавання, а міліцыянт, які выступіў у якасці сведкі, хлусіць. Відэакамер, вядома, у месцы здзяйснення "правапарушэння" не было.

Суддзя Вікторыя Шабуня, у выніку, прызнала Максіма Халецкага вінаватым па арт. 24.3 КаАП і пакарала яго 12-сутачным арыштам.

Раней Халецкі ужо двойчы адбываў арышты па "народных артыкулах". У красавіку Максіма звольнілі з пасады намесніка дырэктара фінансава-эканамічнага дэпартаменту «Беларусбанку» адразу пасля таго, як ён адбыў адміністрацыйны арышт.
​​Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што ў Арцёма М. яшчэ 29 ліпеня супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус. Падставай для ператрусу стала тэхніка друкарскага кааператыва "Листовка", якая захоўвалася ў хлопца.

Сілавікі скруцілі гаспадара дома і патрабавалі, каб Арцём назваў сваё прозвішча. Адказам хлопца міліцыянты былі незадаволеныя, бо лічылі, што ён хлусіць, а сам з'яўляецца ўдзельнікам кааператыва, анархістам Яўгенам Дзяткоўскім. Калі міліцыянты пераканаліся, што ў доме няма Яўгена, то сталі дапытваць Арцёма аб друкаванай тэхніцы кааператыва: хто яе прывозіў, калі і навошта. Допыт працягваўся каля чатырох гадзін, пасля чаго ўсю тэхніку, агульны кошт якой складае каля 12 000 еўра, канфіскавалі, а самога Арцёма М. затрымалі.

Суд пастанавіў арыштаваць Арцёма М. на пяць сутак.

Нагадаем, 29 ліпеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да некалькіх актывістаў анархісцкага руху, а Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка былі затрыманыя з ужываннем сілы ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК.

Вядома, што ператрусы па месцы прапіскі прайшлі ў двух удзельнікаў кааператыва, камп'ютарная тэхніка і тэлефоны іх блізкіх былі канфіскаваныя.

Кааператыў "Листовка" на працягу чатырох гадоў працы — да лютага 2021 года — друкаваў пратэстныя матэрыялы без цэнзуры, за што не раз падвяргаўся пераследу. Увосень 2020 года мінімум чатыры ўдзельнікі кааператыва былі арыштаваныя па адміністрацыйных справах.
Forwarded from Вясна | Брэст
❗️Затрыманы сын вядомай праваабаронцы. Ён у пінскім ІЧУ

Раніцай 7 жніўня ў Пінску затрыманы Кірыл Іваноў, затрыманне праводзіў участковы Яўген Атока. Кірыла абвінавацілі ў тым, што ён нібыта пісаў пагрозы ў «экстрэмісцкіх чатах».

Раней яго затрымлівалі ў жніўні 2020. Тады ён атрымаў 10 содзен арышту.

Кірыл – адзін з трох дзяцей вядомай праваабаронцы Веранікі Івановай. Яна дапамагала фігурантам «пінскай справы». Не выключана, што жанчыне такім чынам – праз затрыманне сына – помсцяць за яе актыўную грамадзянскую пазіцыю.

У самой Веранікі адбыўся вобшук яшчэ ў лютым.
⚖️Новыя тэрміны «хіміі» за каментары і калонія для маці ў дэкрэце. Каго і як судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Паўтара года калоніі атрымала маці ў дэкрэце за абразу прэзідэнта і міліцыянта;

🔹Два гады «хіміі» за каментар, напісаны пад уражаннем ад збіцця знаёмага;

🔹Жлобінец галасаваў за Лукашэнку, але атрымаў паўтара года «хіміі» за абразу даішніка;

🔹Два гады «хатняй хіміі» за абразу памочніцы пракурора Касьянчык;

🔹«Хатняя хімія» для 17-гадовага хлопца за сарваны сцяг.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3lKCWqv
У брэсцкім ІЧУ вызваляюць месца для новых затрыманых

Як піша @viasna_brest сёння асуджанага на 15 сутак актывіста і праціўніка акумулятарнага заводу Алега Вялава перавялі з Брэста ў Драгічын. Ёсць інфармацыя, што разам ім вывезлі яшчэ каля дзесяці чалавек.

Таксама цягам тыдня ў Брэсце праводзяцца аблавы на актывістаў. З раніцы з ператрусамі прыходзяць да ўдзельніц жаночых маршаў, што адбываліся ў горадзе.

Раніцай прыходзілі з аглядам кватэры да актывіста Рамана Берасценя, мужчыны дома на было. Міліцыянты правялі агляд кватэры, нічога не забралі і сышлі. Санкцыю на агляд 4 жніўня даў пракурор гораду Андрэй Валадзько, быццам бы мужчына 22 чэрвеня «запускаў балонікі». Раман таксама праходзіць як сведка па справе аб тэрарызме, у рамках якой 13 ліпеня ў яго быў ператрус і допыт.
Саюз нарвежскіх аўтараў (DnF) падпісаў паручальніцтва за праваабаронцаў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча.

Яны выказалі занепакоенасць пераследам праваабаронцаў, а таксама сумнеў у ягонай законнасці. DnF падтрымаў Алеся Бяляцкага і іншых сяброў “Вясны” і адзначыў гарантыі выканання юрыдычных абавязацельстваў паручальніцтва.

Дакумент падпісала прэзідэнтка Саюза нарвежскіх аўтараў Хэйдзі Мары Крызнік (Heidi Marie Kriznik), а таксама нарвежскія аўтары Том Эгелан (Tom Egeland), Фрэддзі Ф’ельхейм (Freddy Fjellheim), Інгер Бротвейт (Inger Bråtveit) і іншыя.

✉️ Падтрымаць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
-Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч
-Алесь (Аляксандр) Віктаравіч Бяляцкі
-Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
⚡️⚡️"Акрамя таго, што яна нічога не чуе, так яшчэ і гаварыць не можа". Ціск на арыштантаў на Акрэсціна працягваецца

З 22 ліпеня за кратамі знаходіцца 51-гадовая Алена Левіна. Пасля затрымання на жанчыну склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», а пасля яе арыштавалі на 15 сутак. За пару дзён да вызвалення на жанчыну склалі новы пратакол за Марш, у якім яна не ўдзельнічала. Агулам Алену арыштавалі на 30 сутак.

У Левінай ёсць праблемы са слыхам: яна носіць слыхавы апарат. Праблема ў тым, што ў камеры ў Алены селі батарэйкі ў апараце, а без яго жанчына вельмі дрэнна чуе. Супрацоўнікі ЦІПа адмовіліся перадаць для яе новыя батарэйкі, пры тым, што яны прынялі іх ад сваякоў жанчыны. Па словах сукамерніцы, у Алены з'явіліся праблемы са здароўем з-за ўмоваў утрымання на Акрэсціна. Ноччу ў камерах холадна, таму ў жанчыны пачаўся моцны кашаль і асіп голас:

"Я вельмі турбуюся, бо акрамя таго, што яна нічога не чуе, так яшчэ і гаварыць не можа," – перадае сукамерніца.

Супрацоўнікі ЦІП Акрэсціна таксама адмовіліся прымаць ад сваякоў таблеткі, таму Алена засталася без медыцынскай дапамогі. На волю яна выйдзе толькі ў канцы жніўня.
"Вясне" стала вядома, што на футбольным матчы Крумкачы - Нафтан быў затрыманы заўзятар Віктар Панасенка

Папярэдне, яго затрымалі за футболку з нумарам 25 (пад гэтым нумарам гуляў палітзняволены Аляксандр Івулін).

Заўзятара спачатку адвялі ў аўтазак, а потым павезлі на бусіку ў невядомым кірунку

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️У Жабінцы сёння затрымалі сына забітага Генадзя Шутава

Пакуль што ён затрыманы на 72 гадзіны, прычына – невядомая. Агулам сёння ў Жабінцы затрымалі 15 чалавек, 2 пазней адпусцілі

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Прадстаўнік ЕС: 9 жніўня надзеі беларусаў на абранне законнага лідэра былі жорстка разбітыя

Прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль ад імя Еўрасаюза выступіў з заявай, прымеркаванай да ўгодкаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«9 жніўня 2020 года надзеі народа Беларусі на абранне легітымнага лідара краіны былі жорстка разбітыя.

З тых часоў народ Беларусі няспынна і мужна змагаецца за павагу правоў чалавека і фундаментальных свабод. Ён заклікае да новых, дэмакратычных выбараў. Ён мірна пратэстуе ў той час, калі рэжым Лукашэнкі ігнаруе вяршэнства права і міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі і абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека, што зафіксавана ў дакладзе аб «Меркаваных парушэннях правоў чалавека, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня 2020 года ў Беларусі», падрыхтаваным Вольфгангам Бенедэкам у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.

Прайшоў год, а гэты заклік застаецца непачутым. Рэжым Лукашэнкі рэпрэсуе ўласнае грамадства, паслядоўна паглыбляючы разрыў з беларускім народам. Прадстаўнікі апазіцыі і дэмакратычных сіл разам з тысячамі грамадзян з усіх слаёў грамадства загінулі пры нявысветленых абставінах, альбо былі затрыманы, альбо былі вымушаны пакінуць краіну і жыць у выгнанні.

Адзіны спосаб пакласці канец палітычнага крызісу – гэта інклюзіўны нацыянальны дыялог.

Адмена санкцый ЕС будзе магчымай толькі пасля таго, як улады ў Беларусі стануць цалкам прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства права, выконваць свае абавязальніцтвы датычна правоў чалавека і спыняць усе рэпрэсіі. Рэжым павінен вызваліць і рэабілітаваць безумоўна больш за 600 палітзняволеных і ўцягнуцца ў сур'ёзны, варты даверу і інклюзіўны палітычны працэс, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ.

ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную, незалежную, суверэнную, квітнеючую і стабільную Беларусь. Галасы і волю народа Беларусі не атрымаецца заглушыць».
⚡️«Мне по..й чуе яна ці не». Мінская міліцыя абвергла навіну пра слабачулую Алену Левіну

Учора Мінская міліцыя назвала фэйкам гісторыю 51-гадовай Алены Левінай, якой супрацоўнікі Акрэсціна не аддалі батарэйкі для слыхавага апарату, без якога яна амаль нічога не чуе. Таксама ў ведамстве дадалі:

«У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў кругласутачна дзяжурыць медыцынскі работнік, які кожную раніцу праводзіць покамерный абыход і апытанне аб стане здароўя, у выпадку неабходнасці праводзіцца агляд. Усе арыштанты своечасова забяспечваюцца ўсімі неабходнымі медыцынскімі прэпаратамі, а ў выпадку пагаршэння здароўя шпіталізуюцца ва ўстановы аховы здароўя».

Але пасля гэтай заявы стала вядома, што мясцовая лекарка сапраўды прасіла адміністрацыю ЦІПа выдаць батарэйкі Левінай. На сваю просьбу яна атрымала адказ ад супрацоўніка ЦІПа Аляксея Цішэчкіна: «Мне пох..й чуе яна ці не».

Падчас другога суда Левінай усё ж такі выдалі батарэйкі, каб яна магла ўдзельнічаць у судовым працэсе, але адразу пасля суда іх зноў забралі. Праз тое, што ў жанчыны няма цёплых рэчаў, і пры гэтым ёй даводзіцца ляжаць і сядзець на халодным бетоне, яна да гэтага часу моцна кашляе.
СК працягнуў на два месяцы праверку абставінаў смерці Вітольда Ашурка

«Праверка падоўжана ў сувязі з тым, што працягнулі час экспертызаў. Я спытаў, якія версіі разглядаюцца, на што следчы сказаў, што няма экспертызаў — няма версій», — паведамляе брат Вітольда Андрэй Ашурак.

Да гэтага часу невядомы лёс дзённіка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. Па словах брата, следчы падаў запыт у турму № 1 у Гродне, дзе палітвязень знаходзіўся ў апошні час да этапавання ў калонію. Адказ адтуль пакуль не прыйшоў, піша @nashaniva.
🆘 Дапамога сям'е палітвязня

📍 Максім Шаўлінскі — жыхар Оршы, асуджаны на 2 гады «хіміі» за паклёп на супрацоўніка міліцыі. Яго абвінавацілі ў тым, што ён у закрытым працоўным чаце негатыўна выказаўся пра міліцыянта Вішнеўскага.

❗️Родныя палітвязня звярнуліся па дапамогу:

«Мы — шматдзетная сям'я. Жывем на здымнай кватэры. Я ў дэкрэце, жывем толькі на дзіцячую дапамогу.

Старэйшаму сыну 9 гадоў, сярэдняму 7, дачцэ 5 месяцаў. Прашу дапамогі для збору дзетак у школу. Нам не хапае сродкаў для існавання».

💵 Падтрымаць фінансава сям'ю Максіма
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзевяць палітвязняў:

🔺Генадзь Казючыц
🔺Мікіта Траццякевіч
🔺Яўген Чарвінскі
🔺Аляксандр Івулін
🔺Кім Самусенка
🔺Андрэй Хрэнкоў
🔺Мікалай Статкевіч
🔺Міхаіл Добыш
🔺Віталь Шышлоў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.