Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.2K photos
465 videos
75 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚡️«Супрацоўнікі адбіраюць грошы, а потым прыходзяць з чэкамі». Відавочца распавяла пра тое, што адбываецца ў ЦІПе на Акрэсціна

«З некаторых часоў у ЦІПе на Акрэсціна супрацоўнікі адбіраюць з асабістых рэчаў арыштаваных наяўныя беларускія грошы без дазволу іх уладальнікаў. Праз пару дзён у камеру прыходзіць супрацоўнік з чэкамі на тую суму, якую яны канфіскавалі, і кажа, што «гэта за харчаванне». Пры вызваленні чалавеку выдаюць рахунак на аплату за харчаванне ўжо за вылікам канфіскаванай сумы. Але згодна з заканадаўствам, арыштаваны ў праве ў добраахвотным парадку аплаціць харчаванне на працягу месяца».

🔹Чытаць цалкам: https://telegra.ph/vernite-dengi-07-22
Заўтра адбудзецца разгляд скаргі на меру ўтрымання праваабаронцы Валянціна Стэфановіча

Разгляд пройдзе ў 15:00 у судзе Партызанскага раёна. Нагадаем, зараз праваабаронца знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.
Два гады «хатняй хіміі» – за абразу Чамаданавай

32-гадовага мінчука Артура Суворава прызналі вінаватым у абразе прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай. Нібыта мужчына пакінуў каментар да публікацыі з фота Чамаданавай, які ўтрымліваў «абразу, выказанную ў непрыстойнай і грубай форме: слова “пропагандистская” і мат».

Чамаданава была ўпэўненая, што каментар зневажальны і пакінуты выключна ў сувязі з яе дзейнасцю. Яна выказала пажаданне, каб грошы за маральную кампенсацыю абвінавачаны перавёў у асацыяцыю дапамогі дзецям з інваліднасцю: яна пакінула яму права агучыць суму, якую ён можа пералічыць. Артур адказаў, што гатовы пералічыць дзве тысячы рублёў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3iDFB25
❗️Асуджаных па «Справе студэнтаў» прызналі «схільнымі да экстрэмізму»

Усім ім у СІЗА выдалі дакумент, што яны пастаўленыя на ўлік як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

Гэты статус азначае больш жорсткае стаўленне ў месцах пазбаўлення волі, больш частыя праверкі камер, кайданкі падчас усіх перасоўванняў.

Для «схільных да экстрэмізму» немагчыма ўмоўна-датэрміновае вызваленне і змякчэнне прысуду.
❗️Стала вядома, што 22 ліпеня ўлады ліквідавалі шэраг грамадскіх арганізацый:

🔻 «Цэнтр прававой трансфармацыі»
🔻 «Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый»
🔻 «Human Constanta»
🔻 Цэнтр экалагічных рашэнняў
🔻 Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
🔻 Медыяплатформа «Имена»
🔻 Youth Labor Rights
🔻 European Youth Parliament
🔻 Цэнтр «Еўрапейскі Дыялог»
🔻 Press Club Belarus
🔻 Інфармацыйна-культурніцкі цэнтр ІніцыАрт (Наваполацк)
🔻 Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
🔻 Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
🔻 Офіс па правах людзей з інваліднасцю
🔻 Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар — Анатоль Лябедзька)
🔻 Офіс прасоўвання ініцыятыў
🔻 Арт Сядзіба
🔻 Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
🔻 Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
🔻 Майстэрня сацыяльнага кіно

Спіс абнаўляецца
Журналіста «Першага рэгіёну» Гардзіевіча напярэдадні прысуду за абразу Лукашэнкі шпіталізавалі

Драгічынскі журналіст інтэрнэт-выданьня «Першы рэгіён» Сяргей Гардзіевіч на 23 ліпеня чакаў вынясення прысуду, але 22 ліпеня ён страціў прытомнасць. Яго паклалі ў шпіталь.

Нагадаем, Сяргея абвінавачваюць у абразе прэзідэнта і паклёпе, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце. Сваю віну журналіст не прызнаў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3iFcGe3
Стала дакладна вядома, па якім артыкуле затрыманы журналіст «Белсату» Ігар Ільяш

Ён з’яўляецца падазраваным па ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Сёння суд разглядаў скаргу на затрыманне Ільяша, але пакінуў яе без задавальнення, піша @belsat
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Стала вядома, што 22 ліпеня ўлады ліквідавалі шэраг грамадскіх арганізацый: 🔻 «Цэнтр прававой трансфармацыі» 🔻 «Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый» 🔻 «Human Constanta» 🔻 Цэнтр экалагічных рашэнняў 🔻 Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»…
❗️На 13:10 вядома пра больш чым 40 ліквідаваных арганізацый грамадзянскай супольнасці:

🔻«Цэнтр прававой трансфармацыі»
🔻«Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый»
🔻«Human Constanta»
🔻Цэнтр экалагічных рашэнняў
🔻Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
🔻Медыяплатформа «Имена»
🔻Youth Labor Rights
🔻European Youth Parliament
🔻Press Club Belarus
🔻Інфармацыйна-культурніцкі цэнтр ІніцыАрт (Наваполацк)
🔻Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
🔻Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
🔻Офіс па правах людзей з інваліднасцю
🔻Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар — Анатоль Лябедзька)
🔻Офіс прасоўвання ініцыятыў
🔻Арт Сядзіба
🔻Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
🔻Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
🔻Майстэрня сацыяльнага кіно
🔻«Мова Нанова»
🔻"Бізнес школа ІПМ"
🔻Установа "Гарадское развіццё", займалася тэмай здароўя мужчын у Беларусі
🔻«Тэрыторыя правоў»
🔻Кансультатыўна-асветніцкая ўстанова па ахове прыроды «Экаасяроддзе»
🔻Асветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвэнцыі»
🔻Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»
🔻Рэгіянальны цэнтар экспэртызы «Экадэмія»
🔻Культурна-асветніцкая ўстанова «Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў»
🔻Культурна-асветніцкая ўстанова «Крэсы»
🔻Культурна-асветніцкая ўстанова па працы з насельніцтвам і самаразвіцці «Агульная Будучыня»
🔻Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Пенсійны выпадак»
🔻Цэнтр сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да поспеху»
🔻Прыватная інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Ноктуам»
🔻Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Веданта вада»
🔻«Магілёўскі моладзевы цэнтр»
🔻Сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ»
🔻Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»
🔻Праваабаронча-асьветніцкая ўстанова ў галіне экалягічных і маёмасных правоў «Ваколіца»
🔻Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Лідэр новай эпохі»
🔻Цэнтар аматараў жывёл «ЛАВБРЫЛ»
🔻Культурна-асьветнiцкая ўстанова «АСЕТ»

Спіс абнаўляецца 👉 bit.ly/2UFDfrx
Сярод іншых, сёння была ліквідаваная інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова «Тэрыторыя правоў».

Яна адкрылася ў 2018 годзе і бясплатна прадстаўляла праваабарончым арганізацыям і ініцыятывам, а таксама іншым арганізацыям, якія займаліся абаронай уразлівых груп, пляцоўку для правядзення круглых сталоў, семінараў, сустрэчаў, дыскусіяў на тэму правоў чалавека.

📸 Дзесятая Нацыянальная прэмія беларускіх праваабаронцаў 2018 года

Спіс арганізацый, якія былі ліквідаваныя 👉 bit.ly/2UFDfrx
Крымінальную справу супраць Ігара Казмерчака спынілі

Нагадаем, аршанскі актывіст і рэдактар незалежнага сайта orsha.eu быў падазраваным па крымінальнай справе паводле артыкула 341 (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). У межах гэтай справы 8-га ліпеня ў Ігара Казмерчака правялі ператрус, забралі аргтэхніку, а яго самога змясцілі на 72 гадзіны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Пра тое, што справа спыненая, актывіст даведаўся з ліста, дасланага з міліцыі. Такі самы ліст атрымалі рэгіянальны актывіст з рйцэнтра Дуброўна Міхаіл Чамурака і, верагодна, аршанец Раман, з якім Ігар пазнаёміўся ў ІЧУ падчас трохсуткавага зняволення. Усе трое былі затрыманыя ў межах адной і той самай справы і правялі за кратамі па 72 гадзіны, паведамляе Радыё Рацыя.
❗️Затрымалі фатографку Ксенію Галубовіч падчас здымак у дзіцячым хоспісе.

Пра гэта @novychas паведамілі відавочцы.

Upd. Дома ў яе адбываецца ператрус. Пра гэта яна паведаміла сябрам.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
⚡️"Чаплялася за адзенне супрацоўніка". Мінчанку арыштавалі за непадпарадкаванне ў момант, калі яе рукі былі за спіной у кайданках

23 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна разглядзелі справу 57-гадовай Марыны Петражыцкай. Яе справу вёў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Па пратаколу Марыну затрымалі 22 ліпеня ў 21:05 на тэрыторыі Цэнтральнага РУУСа. Яе абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, бо нібыта яна ўпіралася нагамі і чаплялася за адзенне супрацоўніка. Жанчына з пратаколам не пагадзілася, бо яна сцвярджае, што ў 21:15 яна была яшчэ ў будынку КДБ на вул. Казлова, 6, куды яе прывезлі пасля ператрусу дома. Яна звяртае ўвагу суда, што наогул не магла аказваць непадпарадкаванне, бо ўвесь час яе рукі былі за спіной у кайданках.

На допыце сведка-міліцыянт заявіў, што "ім паступіла інфармацыя аб магчымам удзеле Марыны ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Ён сцвярджае, што пры затрыманні прадставіўся і назваў жанчыне прычыну.

Пытанне адвакаткі наконт даты і часу "магчымага ўдзелу ў мерапрыемстве" суддзя Дзмітрый Карсюк зняў.

Дыялог суддзі са сведкай:
– Ва што была апранутая Петражыцкая?
– Як і зараз: у блузку ў кветачкі і ў штаны чорнага колеру.


🤡Падчас працэсу сведка-міліцыянт апрануў балаклаву і кепку. Перад адказам на пытанне адвакаткі было чуваць, як сведке нехта (!!!) падказваў:
– Петражыцкая была ў кайданках?
– (выразна чуваць "пасля") Гэта было пасля таго, як яна аказала непадпарадкаванне.


Па словах самой Марыны, да службовай машыны, на якой яе адвезлі ў РУУС, яе суправаджаў маёр КДБ, а кайданкі знялі толькі ў будынку РУУСа. Сведка ж гэта адмаўляе, бо ён не бачыў на месцы затрымання супрацоўніка КДБ і не памятае, што па тым адрасе знаходзіцца будынак КДБ.

Адвакатка падчас працэсу заявіла адвод суддзі, бо ён прама ці ўскосна зацікаўлены ў выніку справы. Але суддзя Карсюк, вядома, адхіліў яго. У выніку, суддзя пакараў Марыну Петражыцкую 15-сутачным арыштам.
‼️Ніна Лабковіч выйшла на волю

Нагадаем, да юрыста «Вясны» Уладзя Лабковіча і дырэктаркі аб'яднання інвестараў Angels Band Ніны Лабковіч раніцай 14 ліпеня прыйшлі з ператрусам прадстаўнікі ДФР, пасля чаго Уладзя і Ніну арыштавалі.

Дома ў іх заставаліся трое непаўнагадовых дзяцей.

Уладзь Лабковіч застаецца за кратамі.
❗️Патрабуем спыніць кампанію па знішчэнню арганізацый грамадзянскай супольнасці

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з заявай, у якой выказалі свой рашучы пратэст супраць кампаніі па ціску і пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці, кіраўнікоў і актывістаў арганізацый і ініцыятыў, якая працягваецца ў краіне.

«Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі публічна выказаць сваю ацэнку дзеянням уладаў, выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для аказання ўплыву на змяненне сітуацыі, якая склалася, а таксама працягваць аказваць падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі».

Заява цалкам 👉 bit.ly/37b5d1b
Супраць 64-гадовай актывісткі з Брэста ўзбудзілі крымінальную справу за абразу прэзідэнта

Супраць брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк, якую 2,5 месяцы таму асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», распачалі крымінальную справу за «абразу прэзідэнта».

Як распавяла сама Алена, на разглядзе «справы карагодаў», дзе яна выступала ў якасці абвінавачванай, яна сказала: «9 жніўня мінулага года ўладу захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек...».

Пенсіянерцы можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3iFyI0n
Выйшаў на волю журналіст Свабоды Алесь Дашчынскі
Выйшла на волю журналістка @belsat Ганна Галёта.

16 ліпеня раніцай у яе адбыўся ператрус — яе затрымалі паводле 293 артыкулу КК.

Ганна вядзе на «Белсаце» праграму-антыфэйк «Лукавыя навіны».
👨‍⚖️Месяц суда па «справе Ціханоўскага». Што вядома пра суддзю, які судзіць адразу шэсць палітвязняў?

У будынку гомельскага СІЗА ўжо месяц у закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым.

Вядома, што прысуд палітвязням вынесе суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў.

🔹Адмяніў штраф журналісту «Белсата»;
🔹Тэрмін прызначэння ў абласным судзе заканчваецца 15 лістапада;
🔹Першае «палітычнае» рашэнне вынес у Жлобіне 10 гадоў таму.

Распавядаем усё, што вядома з адкрытых крыніц, пра суддзю па «справе Ціханоўскага» 👉 bit.ly/3wZVVzu