Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🥳Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

24 сакавіка свой Дзень Народзінаў будуць сустракаць Мікіта Емяльянаў ды Міхаіл Гладыш.

Мікіта — актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12 лютага 2020 года да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пазней, Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіце да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Міхаіл — асуджаны 20 лістапада 2020 года да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падставай для крымінальнай справы стала абраза камандзіра атраду міліцыі асаблівага рэагавання Манаева ў тэлеграм-чаце "Віцебск для жыцця".

Адрасы для лістоў:
- Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А | Мікіта Уладзіміравіч Емяльянаў
- Выпраўленчая установа адкрытага тыпа №39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2 | Міхаіл Леанідавіч Гладыш
У Мінску затрымалі жонку журналіста Іллі Дабратвора Інну.

Учора да журналіста Іллі Дабратвора, якога восенню затрымлівалі за асвятленне акцый у Мінску, прыехалі сілавікі. Шукалі журналіста нібыта па адміністрацыйнай справе, але Іллі дома не было.

Сёння, як паведамілі праваабаронцам «Вясны», каля 12:35 жонка журналіста Іна напісала блізкім: «Прыйшлі двое, са мной жадае гаварыць намеснік начальніка Доўнар». Журналістку-фрылансерку Інну Дабратвор забралі, нягледзячы на тое, што дома заставаліся дзеці без дарослых. Каля 17 гадзін, калі блізкія Інны патэлілі ў Заводскі РУУС, каб даведацца, дзе жанчына і калі яе адпусцяць, ім адказалі: «Хутка пойдзе дадому».

Але да гэтага часу жанчына не вярнулася дадому. У Іллі і Інны пяць дзетак.

Upd. Паведамляецца, што дома ў Дабратвораў ператрус.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Мінску затрымалі жонку журналіста Іллі Дабратвора Інну. Учора да журналіста Іллі Дабратвора, якога восенню затрымлівалі за асвятленне акцый у Мінску, прыехалі сілавікі. Шукалі журналіста нібыта па адміністрацыйнай справе, але Іллі дома не было. Сёння,…
"Забралі адзін маленькі сцяг, з акна адарвалі постэр Бабарыкі; Калеснікаву, Ціханоўскую і Пагоню не змаглі. Гэтак жа праводзяць праверку з нагоды партрэтаў палітвязняў у мяне ў пад'ездзе.
На жонку склалі пратакол, па 24.23, частка 3",
напісаў у Facebook Ілля Дабратвор.
Карыстальнік твітэра атрымаў ліст з Жодзіна з ілюстрацыяй таго, як развіваецца справа.
Учора ўвечары адбыліся затрыманні ў Чыжоўцы. Сярод затрыманых: Леўкіна Людміла Мікалаеўна (08.01.1964); Кароль Алена Казіміраўна (14.07.1965); Макарэвіч Жанна; Меджыдава Аляксандра Алегаўна (1984).

Затрыманні адбыліся і ў "Новай Баравой". Як мінімум дваіх чалавек затрымалі ў нядзелю і адвялі ў мікрааўтобус. Невядомыя бегалі за хлопцам у бежавай куртцы. Другі затрыманы чалавек — імаверна, дзяўчына. Жыхары кажуць, што цэлы дзень так званыя «ціхары» ходзяць па замкнёных дварах Новай Баравой у кварталах «Форэст», «Квартал парк», «Нясумны сад». У іх пры сабе ёсць чыпы, якімі яны адчыняюць дзверы.

Таксама Мінску затрымалі 29-гадаовага Юрыя Мікалаевіча Куўшынава. Прычына: налепка з "Пагоняй" на заплечніку. Супрацоўнікі Ленінскага РУУС вырашылі, што ён пікетаваў такім чынам.

Хроніка палітычнага пераследу 21 сакавіка 👉 bit.ly/3tC8wHE

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Што чакае асуджаных па палітычных справах пасля абвяшчэння прысуду?

«Хатняя хімія», «хімія», пазбаўлення волі... За апошнія месяцы беларускія суды выносяць мноства прысудаў па палітычных крымінальных справах. Для многіх з тых, хто апынуўся на лаве падсудных, і іх сваякоў – гэта першы такі вопыт. Праваабаронцы "Вясны" тлумачаць, у чым розніца ва ўмовах утрымання па розных відах пакарання.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Магілёве затрымалі "Чалавека года-2020" Сяргея Пехцерава. Ён паспеў паведаміць, што яго забіраюць у РУУС. У які менавіта, актывіст не ўдакладніў. Таксама невядомая прычына затрымання. Хроніка палітычнага пераследу 17 сакавіка 👉 bit.ly/3eN2WxU Аператыўна…
"Чалавек года-2020" Сяргей Пехцераў быў вымушаны з'ехаць з краіны.

Пра гэта ён паведаміў у сваім Instagram.

"У сераду ў мяне канфіскавалі аўтамабіль, працоўны кампутар і тэлефон з-за БЧБ налепкі на аўто.
Працаваць, зарабляць і плаціць падаткі ў Беларусі стала немагчыма. Я - "лішні".

Дзякуй усім неабыякавым людзям за дапамогу ў рэлакацыі і адаптацыі.

Я вярнуся".

У
студзені 2021 года народным галасаваннем магілёўцы выбралі яго і стваральніка праекта DRONNY Андрэя Музарава «людзьмі года — 2020».
⚡️Палітвязня Дзяніса Чыкалёва асудзілі да трох гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда.

Яго абвінавачвалі ў тым, што ён «ігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў, груба парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў розныя лозунгі і рухаўся ў „счэпцы“». Дзяніс віну не прызнаў.

Сёння суддзя Алена Бушава вынесла прысуд: тры гады "хіміі". Пасля сямі месяцаў пад вартай яго вызвалілі ў залі суда.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lOCaXL
Суд над палітвязнем Паўлаўцом перанесены – не з’явіўся сведка Аляксандр Аляксандраў

Кірыла
Паўлаўца абвінавачваюць ва ўделе ў масавых мерапрыемствах і тым, што сваімі дзеяннямі ён перашкодзіў працы транспарту.

Раней мужчына расказваў, што ў РАУСе яго збівалі, бо «ён змагар».

На папярэднім судовым пасяджэнні пракурор хадайнічаў аб выкліку ў суд ужо вядомага па многіх працэсах сведкі – супрацоўніка Цэнтральнага РУУС Мінска Аляксандрава Аляксандра Аляксандравіча.

Аднак на сённяшняе пасяджэнне сведка так і не з’явіўся.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3f4jyBl
⚡️У Мінску супраць маці пецярых дзяцей узбудзілі крымінальную справу за «заклікі да захопу ўлады».

38-гадовую Вольгу Залатар са Ждановіч затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу: супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі да дому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. Сёння стала вядома, што супраць жанчыны ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

«Вясна» сабрала ўсё, што вядома па гэтай справе: хто такая Вольга Залатар, як судзілі яе мужа Сяргея Ганкевіча і як пракаментавала затрыманне жанчыны міліцыя 👉👉👉 bit.ly/3c96DfD

Падтрымаць Вольгу лістамі салідарнасці, тэлеграмамі, грашовымі пераводамі можна па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Вольге Віктараўне Залатар (07.07.1983)
Намеснік міністра юстыцыі Старавойтаў пра адвакатаў: Яны разумеюць, якая доля іх чакае?.

4 сакавіка адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Менскай гарадской калегіі адвакатаў, на якой абмяркоўваліся пытанні дзейнасці адвакатуры ў мінулым годзе і планы працы ў бягучым годзе. Мы ўжо публікавалі цытаты з выступлення старшыні БРКА Віктара Чайчыца і іх аўдыёзапіс, якія сведчаць пра глыбіню крызіса, у якім апынулася беларуская адвакатура

Сёння ж распавядзем пра што казаў на гэтай канферэнцыі намеснік міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў, які ўзначальвае Кваліфікацыйную камісію па пытаннях адвакацкай дзейнасці. Яго цытаты дэманструюць якім чынам і ў якім накірунку беларускія ўлады будуць “душыць” рэшткі незалежнасці адвакатуры і распраўляцца з тымі адвакатамі, якія займаюць прынцыповую пазіцыю ў абароне сваіх кліентаў у палітычна матываваных крымінальных справах 👉👉👉 bit.ly/3cdwgMF
На суд над палітзняволенымі сёстрамі Міронцавымі патрапілі адзінкі.

Сёння пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да сясцёр Вікторыі і Анастасіі Міронцавых. Дзяўчат вінавацяць у актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі прадак (ч. 1 арт. 342 КК), і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС (арт. 364 КК). Вікторыя Міронцава таксама абвіначваецца па ч. 1 арт. 363 КК"Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак".

Перад пачаткам працэсу ў залю змаглі патрапіць толькі дзве сястры палітзняволеных, пяцёра пацярпелых АМАПаўцаў, журналісты дзяржаўных СМІ. Колькасць слухачоў абмежавалі праз выдзяленне маленькай залы і перасцярогамі распаўсюду COVID-19.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3vOqs3O
Дома ў Іллі Дабратвора адбываецца ператрус.

Пра гэта журналіст паведаміў у сваім Facebook: «Ператрус у маім недабудаваным доме ў Калодзішчах».

Нагадаем, у суботу да журналіста Іллі Дабратвора, якога восенню затрымлівалі за асвятленне акцый у Мінску, прыехалі сілавікі. Шукалі журналіста нібыта па адміністрацыйнай справе, але Іллі дома не было. А ў нядзелю затрымалі жонку журналіста Іллі Дабратвора Інну.

У Дабратвораў пяць дзетак.
Сёння, пасля месячнага перапынку, аднавіўся суд над палітвязнем Віктарам Бабарыкам.

Экс-кандыдат у прэзідэнты на судзе заявіў, што не прызнае сваёй віны, паведамляе @viktarbabarykaofficial.
Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне.

Суд Жлобінскага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука. 10 жніўня вечарам ў Жлобіне маладыя людзі сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі удары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок.

На судзе высветлілася, што прызнальныя паказанні яны давалі пад ціскам і запалохваннем. Андрэя Шаўчука, напрыклад, збівалі, прымушаючы даць на відэа неабходныя паказанні.

Суддзя Мікалай Сяргеевіч прызнаў усіх траіх вінаватымі па двух крымінальных артыкулах і абвясціў канчатковы прысуд: па два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2QpcGnX
⚡️Палітычны зняволены з Гродна Ілля Паланянкін на волі

Пра гэта “Вясне” паведаміла яго жонка. Ілля быў затрыманы за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Гродна 6 верасня. Да суда, які адбыўся ў сакавіку, ён быў пад вартай у гарадзенскай турме.

9 сакавіка быў вынесены прысуд па яго крымінальнай справе: Іллю прызналі вінаватым па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па арт. 364 (Гвалт у дачыненні да міліцыі) і пакаралі 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (“хімія”).

Да моманту ўступлення прысуду ў сілу Ілля знаходзіцца дома. Ён выказвае падзяку ўсім людзям, якія дасылалі яму лісты і паштоўкі!🙌
Сябраў «Вясны» працягваюць дапытваць у якасці сведак па крымінальнай справе.

Намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу, што вядома пра выклікі сябраў арганізацыі на допыты ў Следчы камітэт у якасці сведак па ўсіх рэгіёнах краіны. Пад пагрозай крымінальнай адказнасці за адмову ў дачы паказанняў ці за дачу ілжывых сведчанняў ад людзей спрабуюць атрымаць інфармацыю аб дзейнасці арганізацыі.

«Пры гэтым, як вынікае з афіцыйных каментароў Следчага камітэта і МУС, фактычна ўсе сябры арганізацыі падазраюцца ў тым, што яны нібыта праз “Вясну” ажыцяўлялі пад відам праваабарончай дзейнасці фінансаванне незаконных пратэстных акцый. У звязку з гэтым хацелася б нагадаць, што 27 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе грамадзянам краіны права не сведчыць супраць сябе самога», — падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

На працягу папярэдняга тыдня праваабаронцаў і валанцёраў «Вясны» з розных гарадоў Беларусі следчыя выклікаюць на допыты. Вядомы дзесятак такіх выпадкаў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Ph4IN0
Палітвязню Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 2 месяцы.

Ён у няволі 270 дзён. Ні пра следчыя дзеянні з яго ўдзелам, ні пра пачатак суду па-ранейшаму ніякіх звестак няма, паведамляе @radiosvaboda.
Працягваецца суд над кіроўцам аўтадома «Страна для жизни» Аляксандрам Арановічам.

❗️Допыт палітвязня Арцёма Сакава з СІЗА-1 прайшоў без слухачоў. На папярэднім працэсе ягоны допыт быў павінен адбыцца праз Skype, аднак абвясцілі, што «немагчыма ўсталяваць сувязь з СІЗА-1, таму допыт адбудзецца на наступным судовым паседжанні». Але калі ўсе разышліся, сувязь з СІЗА-1 раптам з'явілася.
❗️У судзе вывучалі відэа з відэарэгістратараў. Яны зафіксавалі пачатак падзей, затрыманні Ціханоўскага і ягонай каманды, перавозку 29 траўня затрыманых у міліцэйскіх бусах. У матэрыялах справы больш за 80 кароткіх відэафайлаў, нарэзак, але амаль усе яны без гуку. Арановіч пракаментаваў іх: «Дык пакажыце ж нарэшце, што я здзейсніў, не па справе ўсё паказваеце!».
❗️На адным з відэа сілавік кажа калегу, што ў натоўпе бачыў Уладзіміра Кнігу — яшчэ аднаго абвінавачанага па «справе Ціханоўскага»: «Я яму лупануў канкрэтна».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3vN0Hkr
❗️Вольга Завадская і Міхаіл Беркас прызнаныя палітвязнямі.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2NE9Lqs

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9