Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⚖️Прызначана дата разгляду апеляцыі па справе палітзняволенага аператара АНТ
У Мінскім гарадскім судзе ў траўні адбыўся суд над 38-гадовым Антонам Казельскім. Справу разглядала суддзя Святлана Макарэвіч. Вынік суда пакуль невядомы.
Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). На волі Антона чакаюць жонка і чацвёра дзяцей.
У Вярхоўным судзе 13 жніўня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Антона. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Руслана Царука.
💌Месца ўтрымання Антона: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць
💻Напісаць анлайн

🇪🇺У новы санкцыйны спіс ЕС дадалі 28 чалавек — сярод іх супрацоўнікі калоній, суддзі і пракуроры
Сёння Еўрасаюз прыняў чарговы санкцыйны пакет у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Акрамя іншых, у спіс трапілі:
• Начальнік ГУБАЗіК МУС Андрэй Ананенка і яго намеснікі Міхаіл Бедункевіч, Дзмітрый Ковач;
• Намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачання Генеральнай пракуратуры Міхаіл Кавалёў;
• Начальнік папраўчай калоніі № 11 Віктар Дуброўка;
• Начальнік турмы № 1 г. Гродна Павел Казакоў і яго намеснік Васіль Коледа;
• Начальнік папраўчай калоніі № 4 Дзяніс Таўсцянкоў;
• Начальнік СІЗА № 1 Андрэй Цэдрык;
• Суддзі Вячаслаў Тулейка, Алена Ананіч, Анатолій Сотнікаў, Ігар Шведаў, Таццяна Шоцік, Васіль Скок, Станіслаў Іванюценка, Аляксей Хлышчанкаў, Ігар Змяцоў, Вольга Дубовіч, Антон Дудаль, Мікалай Сяргеевіч, Андрэй Млечка;
• Пракурорка Ірына Падкавырава.

Супраць Аляксандра Яцэнкі распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна
46-гадоваму Аляксандру інкрымінаваны арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Яго запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

За «распаўсюд экстрэмізму» затрымалі жыхара Дрыбіна
На «пакаяльным відэа» мужчына таксама кажа, што з'яўляецца «чорным капальнікам», таму дома ў яго захоўваліся боепрыпасы і выбуховыя рэчывы.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманы — Аляксандр Шыкаў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

Былы палітзняволены блогер Vadimati паведаміў пра анкалагічнае захворванне
Мужчына выклаў скрыншот перапіскі, у якой мужчына, які хварэе на рак, прасіў яго аб дапамозе ў выглядзе сторыс, пастоў або матэрыяльнай падтрымкі. У гэтай перапісцы Вадзім Ермашук і распавёў, што і сам знаходзіцца ў «анкалогіі».
Верагодна, ён знаходзіцца ў анкалагічным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі, піша hrodna.life.
Нагадаем, палітзняволены блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) выйшаў на волю 29 чэрвеня, цалкам адбыўшы тэрмін. Яму прызначылі 3 гады пазбаўлення волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК).

У Беларусі ліквідуюць клуб гістарычнай рэканструкцыі «Рыцары Утрэмера»
Пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі міжнароднага грамадскага аб'яднання «Рыцары Утрэмера» будзе разглядацца 14 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Рашэнне будзе прымаць Інна Ігнавенка.
Па даных Lawtrend, колькасць прымусова ліквідуемых некамерцыйных арганізацый складае на канец ліпеня 2024 года не менш за 1086 арганізацый.

Віцебскі рэаніматолаг Уладзімір Мартаў знаходзіцца ў бяспецы ў Літве
Пра гэта паведамляе @stryzhak.
Мартаў быў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, але потым яго сталі абвінавачваць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» — за інтэрв'ю і падкаст. Доктар ад пераследу з’ехаў у Расію, дзе быў затрыманы.

Сёння ў Мінску пачынаюць судзіць 3D-візуалізатара
У судзе Савецкага раёна Мінска 6 жніўня пачынаецца суд супраць Антона Вайцяховіча паводле ч. 1 арт. 342 КК. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэснай акцыі. Справу разглядае суддзя Алена Жуковіч.
Антона затрымалі 19 траўня ў Мінску. У якасці доказаў яго пратэснай дзейнасці ў «пакаяльным» відэа сілавікі паказалі кнігу Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя», якую знайшлі ў хлопца.

На беларуска-латвійскай мяжы затрымалі беларуса
Сцвярджаецца, што мужчына быў адміністратарам шэрагу тэлеграм-каналаў, прымаў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, пісаў абразлівыя каментары пра Лукашэнку і сілавікоў, а таксама даслаў інфармацыю пра свайго знаёмага ініцыятыве «Чорная кніга Беларусі».
Паведамляецца, што мужчына ехаў з Латвіі ў Беларусь.
У сацсетках затрыманы падпісаны як Алекс Хахлоў.

⚖️У Брэсце за ўдзел у акцыі пратэсту судзяць двух братоў і яшчэ двух чалавек
У судзе Ленінскага раёна Брэста, сёння, 6 жніўня распачынаецца чарговы суд паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. На гэты раз будуць судзіць двух братоў Мацвея і Леаніда Аверчукоў. Пра іх затрыманне стала вядома напачатку чэрвеня. Таксама па гэтай справе праходзяць Алег Літвінчук і Алевціна Гудкова.
Справу супраць берасцейцаў разглядае Андрэй Грушко, на рахунку якога мінімум 29 палітычных прысудаў па крымінальных справах. У 2021 годзе ён адправіў у калоніі на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах 13 палітвязняў.
Нагадаем, 30 ліпеня ў гэтым жа судзе за пратэст 10 жніўня 2020 года пачнуць судзіць 8 чалавек. Агулам толькі за гэтую вясну за гэтую акцыю асудзілі ўжо больш за 20 чалавек.

Дызайнерку адзення пачалі судзіць у Віцебску
У Віцебскім абласным судзе 6 жніўня пачаўся суд супраць Наталлі Крэміс паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК. Справу вядзе суддзя Яўген Буруноў. Ён вынес як мінімум 17 палітычна матываваных прысудаў.
Наталля вядомая сваімі дызайнерскімі вырабамі з ільну, ручным роспісам і вышыўкай, паведамляў раней тг-канал «Витебск, я гуляю!».

Журналіста Алеся Кіркевіча завочна асудзілі да 7 гадоў калоніі і вялікага штрафу за інтэрв'ю незалежным медыя
У Гродзенскім абласным судзе 2 жніўня ў парадку спецыяльнай вытворчасці вынеслі прысуд журналісту і былому палітвязню Алесю Кіркевічу — сем гадоў калоніі, штраф у памеры 24 000 рублёў і арышт на маёмасць. Яму прызначылі максімальнае пакаранне з магчымых.
Арышт на маёмасць быў накладзены 22 лістапада 2023 года, і яе вырашана рэалізаваць у кошт пагашэння штрафу. Гэта 1/3 долі права ўласнасці Кіркевіча на будынак аднакватэрнага жылога дома вёсцы Бычкі Ушацкага раёна.
Журналіста абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Справу з 8 ліпеня завочна разглядаў суддзя Юры Казакевіч. З прысуду стала вядома, што Алеся асудзілі за інтэрв'ю «Радыё Свабода» і «Белсату».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115919

За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрымалі хлопца і дзяўчыну
На відэа бачна, што сілавікі залезлі да іх дадому праз балкон — пара жыве на другім паверсе шматпавярховага дому.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя — Сямён Дубовік і Стэфанія Мельнікава.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
На відэа бачна, што сілавікі залезлі да іх дадому праз балкон — пара жыве на другім паверсе шматпавярховага дому.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя — Сямён Дубовік і Стэфанія Мельнікава.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
💔Палітвязень Дзяніс Пішчала — на волі
Дзяніса затрымалі 31 кастрычніка 2022 года. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд Заводскага раёна Мінска 21 сакавіка 2023 года прызначыў хлопцу 2 гады калоніі. Свой тэрмін Дзяніс дбываў у магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волю 27 ліпеня.
"Вітаю вас, шаноўнае спадарства! Ужо крыху больш за тыдзень я дыхаю адносна вольным паветрам. 635 дзён я быў афлайн і маё раптоўнае знікненне не засталося незаўважным для многіх з вас. Ліставацца мне было дазволена толькі з блізкімі сваякамі, ад сяброў і знаёмых лісты я не атрымліваў", — напісаў хлопец нядаўна у сваім фэйсбуку, заўважыла "Наша Ніва".
Дзяніс змясціў фота наведвання мемарыяльнага комплексу Ала ў Гомельскай вобласці, які ён наведаў упершыню пасля рэканструкцыі.

Прадпрымальніка з Паставаў, які дапамагаў пратэстоўцам, завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі
У Мінскім абласным судзе 29-гадовага Ігара Парункевіча, які быў уладальнікам бара ў Паставах, дзе збіралі грошы пацярпелым ад рэпрэсій, завочна асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 364 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць абвінавачвання невядомая. Прысуд вынесла суддзя Алена Бачышча.
Апынуўшыся ў замежжы, мужчына распавядаў, што падтрымліваў Святлану Ціханоўскую, і што ў ягоным бары «выставілі каробку для ахвяраванняў для тых людзей, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту». Міліцыянтам гэта не спадабалася, яны спачатку пагражалі, а потым і насамрэч завялі на прадпрымальніка крымінальную справу.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115922

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гродзенскую актывістку завочна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі
Актывістку Кацярыну Туманаву завочна асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыў суддзя Уладзімір Пазняк.
2 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Арышт, накладзены на маёмасць Кацярыны, знялі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115924

🥀40 дзён таму пайшоў з жыцця праваабаронца Леанід Свецік
Смерць напаткала яго ў Варшаве, далёка ад Радзімы. Але апошні спачын ён знайшоў у родным Крычаве, ягоны прах пахавалі побач з магіламі родных, піша @vicspring.
Леанід Свецік нарадзіўся ў Крычаве на Магілёўшчыне ў 1965 годзе. Скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне Магілёўскага педагагічнага інстытута, шмат гадоў настаўнічаў. Заўжды актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, быў складальнікам «Шэрай кнігі» — хронікі парушэння правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне.
Акрамя праваабарончай дзейнасці Леанід займаўся журналістыкай і літаратурнай працай. Выдаў кнігу паэзіі «А мимо вдаль уходят поезда». Рыхтаваў да выдання наступны зборнік вершаў, які выйдзе, на жаль, ужо без яго...
🕯«Не паспеў даглядзець беларускае кіно да канца...»: у вянок памяці Леаніду Свеціку

📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў ліпені
📍У Беларусі захоўваецца крытычна высокі ўзровень рэпрэсій у дачыненні да палітычных супернікаў рэжыму і іншадумцаў;
📍Вядома пра некалькі палітвязняў, якія змяшчаюцца працяглы час у рэжыме інкамунікада; так, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі больш за год пазбаўлены кантактаў з навакольным светам, у тым ліку ўсярэдзіне калоній;
📍Вядома пра не менш як 221 выпадак палітычна матываваных рэпрэсій, якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу;
📍Катаванні і жорсткае абыходжанне падчас затрымання і ў месцах зняволення застаюцца сістэмнай і шырока распаўсюджанай практыкай;
📍Сумарная колькасць палітвязняў і былых палітвязняў дасягнула 3 391 чалавека, сярод якіх 615 жанчын.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/115916
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

❗️Палітзняволенага анархіста Міколу Дзядка амаль два месяцы ўтрымліваюць у ШІЗА
Як паведамляе тг-канал @MDziadok, у чэрвені Міколу і многіх іншых палітзняволенных гродзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола знаходзіцца там да гэтага часу. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры.
Нагадаем, Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у зняволенні на яго аказваецца ціск.
💌 Месца ўтрымання: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1