Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Libereco пашырае падтрымку для рэпрэсаваных беларусаў

У незалежнай нямецка-швейцарскай няўрадавай арганізацыі Libereco з'явілася новая праграма Legal Help (юрыдычная дапамога). Эксперты прапануюць юрыдычныя кансультацыі для пацярпелых праз палітычны пераслед у Беларусі. Акрамя аказання юрыдычнай падтрымкі, каманда займаецца інтэграцыяй у Германіі бежанцаў з Беларусі з 2021 года.

Legal Help — адзіная праграма ў Германіі, якая аказвае экспертную падтрымку беларускім бежанцам па ўсёй краіне і ў рэжыме анлайн на іх роднай мове. Яна дае індывідуальную падтрымку, інфармацыю і рэкамендацыі па пытаннях заканадаўства аб пражыванні і прадастаўленні прытулку праз сетку валанцёраў, партнёраў і спецыялізаваных юрыстаў. Legal Help збірае і перакладае інфармацыю з першакрыніц у Беларусі ды пастаянна ўзаемадзейнічае з мясцовымі арганізацыямі, прыватнымі асобамі.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/115771

🌿Запыты на юрыдычную дапамогу можна накіроўваць па электроннай пошце па адрасе help@libereco.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌿Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў

14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя за сваю праваабарончую дзейнасць. Пазней Алесь быў асуджаны да 10 гадоў калоніі, Валянцін — да 9 гадоў, а Уладзімір — да 7 гадоў; палітвязні знаходзяцца ў жудасных умовах і пад прымусовай працай у небяспечных для здароўя ўмовах без доступу да медыкаментаў.

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. EPDE заклікае беларускія ўлады выконваць правы чалавека і вяршэнства закона ў адпаведнасці з міжнародным правам ды сваімі міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115773
Брата загінулага ва Украіне «вагнераўца» асудзілі за «паклёп на Лукашэнку»

Стала вядома, што 15 ліпеня ў Свелагорску разглядалі крымінальную справу ў дачыненні да Дзмітрыя Суўханава. Яму інкрымінавалі ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). Справу прызначана была весці суддзя Крысціна Касьянава, піша «Гомельская Вясна».

Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Дзмітрый — родны брат Марата Суўханава, які летась у лютым загінуў ва Украіне ў складзе расійскіх войскаў. Раней яго асудзілі ў Расіі паводле «наркатычнага» артыкула, а ў месцы зняволення завербавалі ў прыватную ваенную кампанію «Вагнер».

У чэрвені тая ж самая суддзя Касьянава разглядала адміністрацыйны працэс у дачыненні да Дзмітрыя за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Дзмітрыя — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
За ўдзел у акцыях пратэсту і каментары затрымалі эканаміста

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэелеграм-каналы, дзе пакідаў негатыўныя каментары пра сілавікоў, а таксама нібыта даслаў «Чорнай кнігі Беларусі» інфармацыю пра пракурорскага работніка, з якім гуляў у більярд.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 19 чэрвеня па 16 ліпеня

Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 41 чалавек.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю больш за 50 палітвязняў.

🔹Шэсць чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹Чатыром палітвязням узмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

🔹У гомельскай калоніі вакол Марыі Калеснікавай ствараюць інфармацыйны вакуум.

🔹З траіх фігурантаў "справы Аўтуховіча" спагналі кампенсацыю "нанесенага ўрону".

🔹Палітвязень Ігар Аліневіч трапіў у шпіталь у Калядзічах.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
З 2020-га году як мінімум 2422 чалавекі асудзілі па «народным» артыкуле

Паводле інфармацыі «Вясны», з 2020-га году паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) у Беларусі з асудзілі мінімум 2422 чалавекі.

Першы прысуд па гэтым артыкуле быў вынесены 30 лістапада 2020-га году — падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля.

Таксама як мінімум 273 чалавекі былі асуджаныя паводле арт. 293 КК («масавыя беспарадкі»).

🙏У першапачатковым варыянце допісу былі выкарыстаныя памылковыя лічбы — прыносім прабачэнні за некарэктную інфармацыю.
Аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

63-гадовы Юрый Лагадзюк прысвяціў сваё жыццё рэабілітацыі людзей з інваліднасцю праз настольны тэніс. Яго гадаванцы нярэдка выйграюць на чэмпіянатах як у Беларусі, гэтак і ў іншых краінах. Мужчына дапамог сотням людзей з інваліднасцю жыць звычайным жыццём, піша «Наша Ніва».

Суд над Юрыем Лагадзюком пачнецца 24 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе. Судзяць яго за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Працэс прызначаны весці суддзя Андрэй Сіз.
Айцішніца з Гродна вярнулася дадому з Польшчы — яе затрымалі і будуць судзіць

Лізавеце Макрыдзінай 25 гадоў. Родам яна з Гродна, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «камп'ютарная бяспека». Ужо пасля другога курса яна пайшла працаваць праграмісткай у кампанію SENLA, але пасля перавучылася на бізнэс-аналітыка. Нядаўна дзяўчына пераехала ў Польшчу, імаверна, пасля вайны.

Лізавету затрымалі пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь. У профілі Linkedin яна апошні раз нешта лайкала тры месяцы таму, піша «Наша Ніва».

Суд пачынаецца 23 ліпеня. Дзяўчыну вінавацяць па «народным» 342-м артыкуле КК за ўдзел у пратэстах. Ёй пагражае да трох гадоў калоніі. Судзіць Макрыдзіну будзе Уладзімір Пазняк
Распачынаецца завочны суд над актывістам Андрэем Зуевым

Сёння ў Віцебскім абласным судзе пачынаюць разгляд справы супраць Андрэя Зуева — актывіста з Наваполацка.

Яго абвінавачваюць па артыкулах аб распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК), стварэнні альбо ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 1 арт. 361-1 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).

Нагадаем, у траўні 2020 года ён даў інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму, пасля чаго Зуева арыштавалі на 7 сутак. Пасля гэтага ён быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Некалькі разоў ён падвяргаўся адміністрацыйным арыштам.

У 2021 годзе з'ехаў з Беларусі, таму ягоная справа разглядаецца ў межах спецвытворчасці. Суддзя — Галіна Бондал.
⚖️У Магілёве працягваецца суд над палітвязнем Цімурам Рызапурам

Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу. Пазней яго абвінавацілі ва "ўдзеле ў масавых беспарадках" паводле ч. 2 арт. 293 КК. Цімура на волі чакаюць жонка і трое непаўнагадовых дзяцей.

Цімуру прызначылі 4,5 гады калоніі. Тэрмін палітвязень спачатку адбываў ў наваполацкай калоніі. Адміністрацыя рэгулярна змяшчала яго ў штрафны ізалятар, а потым перавяла ў ПКТ. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

10 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над Цімурам распачаўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядае суддзя Наталля Панасенка.

💌Месца ўтрымання палітвязня: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Цімур Набіевіч Рызапур
💻Напісаць анлайн
❗️У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»

У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня распачнецца суд па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева». Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ «Забойная пасылка смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі».

Па справе праходзяць адразу пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор'еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак. У віну ім ставяцца адразу шэсць артыкулаў, сярод якіх такія цяжкія як «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «акт тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК). Працэс у закрытым рэжыме будзе весці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах.

Што характэрна, у фільме таксама паказалі сябра Савачкінай — Яўген Багданенка, але яго па гэтай справе судзіць не будуць. Лёс яго праваабаронцам невядомы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115778
Спецыяліста па продажах адной з мінскіх кампаній затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🧹Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку

Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.

Беларусам і беларускам прызначаюць такі від спагнання за «несанкцыянаванае пікетаванне» аватаркай у сацсетках ці «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — перасыл родным навінаў з незалежных СМІ.
📍Палітвязня Андрэя Любецкага перавялі ў жодзінскую турму

Сківічны хірург Андрэй Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні №4 у Мінску. Быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Мае чатырох дзяцей. Палітвязня затрымалі 4 траўня 2021 года.

У красавіку 2022 года суддзя Святлана Чарапанава прызначыла лекару пяць гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ён адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.

У Бабруйску 26 чэрвеня разгледзелі справу аб замене Андрэю рэжыма ўтрымання на турэмны. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў перавесці палітвязня ў турму да канца тэрміну.

💌Падтрымаць палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Андрэй Уладзіміравіч Любецкі 
💻Напісаць анлайн
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Палітзняволенага Яўгена Кладова не вызвалілі пасля адбыцця першага тэрміну — яго будуць зноў судзіць

Жыхара Баранавічаў арыштавалі на 13 сутак у жніўні 2023-га, а таксама канфіскавалі тэлефон. Але пасля гэтага Яўгена не выпусцілі — у лістападзе 2023 года адбыўся суд па крымінальнай справе. Яму прысудзілі год калоніі за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку.

Цяпер стала вядома, што супраць Кладова завялі крымінальную справу па новых артыкулах — «масавыя беспарадкі» (293 КК), «распальванне варожасці або варажнечы» (130 КК) і «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (361 КК). Жыхару Баранавічаў можа пагражаць да 12 гадоў калоніі, піша «Наша Ніва».

У мінулую пятніцу Яўгена дадалі ў спіс «тэрарыстаў».
Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый» і «абразу Лукашэнкі»

Людміле Дэйнэцы 40 гадоў. У 2005 годзе яна скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». Спачатку працавала ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, пасля ва ўпраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама, кансультантам у судзе Заводскага раёна Мінска, піша «Наша Ніва».

У Людмілы двое непаўналетніх дзяцей.

Суд над жанчынай пачынаецца 22 ліпеня. Дайнэку вінавацяць у «закліках да санкцый» (ч. 1 арт. 361 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «распальванні варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Судзіць Людмілу будзе суддзя Вера Галаўкова.