Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Падтрымайце палітзняволеную Алену Тоцкую
61-гадовая палітзняволеная была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.
Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай. 8 красавіка "экстрэмісцкім фармаваннем" быў прызнаны чат "Волонтеры. Гомель". У дакуменце КДБ пазначана прозвішча Тоцкай, якая нібыта мае дачыненне да чату.
Цяпер жанчыну ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8.
💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алена Ігараўна Тоцкая
💻Напісаць анлайн

У Баранавічах затрымалі школьнага настаўніка
Паведамляецца, што мужчына працуе ў СШ №1. На «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ў тым, што пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў і Лукашэнку.
UPD. Затрыманы — 53-гадовы Ігар Ільюкевіч.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску судзяць Алену Церашкову, двухразовую чэмпіёнку Беларусі па тэквандо, пісьменніцу і хірургіню
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачынаецца разгляд крымінальнай справы двухразовай чэмпіёнкі Беларусі па тэквандо, пісьменніцы і хірургіні Алены Церашковай. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК).
Справу будзе разглядаць суддзя Юльяна Шчэрба.
Вядома, што Алена — маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115547
💌Падтрымайце Алену: СІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016, Алена Аляксандраўна Церашкова

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🔗Хроніка палітычнага пераследу за выходныя 🔹У Мінскім гарадскім судзе 28 чэрвеня будзе разгледжаны пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Літаратурна-мастацкі фонд "Нёман"». Працэс пад старшынствам суддзі Вольгі Антоненка пачнецца…
Сталі вядомыя імёны сямі затрыманых людзей на металатканым заводзе ў Лідзе
Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка ідзе пра Ганну Мурашку, Яўгена Ашурка, Арцёма Струкава, Вадзіма Кахновіча, Арцёма Шчэбета, Сяргея Шарапава і Міхаіла Кухарчыка. Імёны яшчэ двух затрыманых невядомыя.
На «пакаяльных відэа» яны кажуць, што былі падпісаныя ці рабілі рэпосты з «экстрэмісцкіх» суполак. Па якіх артыкулах іх абвінавачваюць, не ўдакладняецца. Сяргей Шарапаў у відэа сказаў, што з'яўляецца афіцэрам запасу.

Кур'ерку «Яндэкс Дастаўкі» затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту
Мяркуючы па відэа праўладнага тэлеграм-каналу, фотаздымкі з акцыі знайшлі ў яе Google-акаўнце.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

З траіх фігурантаў «справы Аўтуховіча» спагналі кампенсацыю «нанесенага ўрону»
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны 25 гадоў пазбаўлення волі, а Павел Сава і Галіна Дзербыш — да 20 гадоў. Па версіі следства, у выніку іх дзеянняў былі пашкоджаныя аўто і дом аднаго міліцыянта на агульную суму 35,8 тысячы рублёў, а таксама аўтамабіль другога — на 4,4 тысячы рублёў.
«Пакрыццё шкоды, прычыненай грамадзянам і арганізацыям у выніку акта тэрарызму або правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, ажыццяўляецца за кошт бюджэту з наступным спагнаннем сум гэтай кампенсацыі з прычыніцеля шкоды ў парадку, устаноўленым заканадаўствам», — паведамілі ў пракуратуры.
Прызнаныя пацярпелымі сілавікі звярнуліся з патрабаваннямі аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды і атрымалі кампенсацыю з бюджэту. У сваю чаргу пракурор Ваўкавыскага раёна прад'явіў пазовы аб спагнанні з Аўтуховіча, Савы і Дзербыш «сум прычыненага злачынствам урону ў парадку рэгрэсу».
Гэтыя патрабаванні былі поўнасцю задаволены, рашэнні ўступілі ў законную сілу.

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Орша — @Orsha2020; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

📸Фотафакт: у Парламенце Італіі адбылося адкрыццё выставы Ксішы Ангелавай
На адкрыцці выставы, прысвечанай беларускім палітвязням, выступілі літоўскія і польскія амбасадары, а таксама італьянскія палітыкі.
Крыніца: @belarusinitalia

За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы мужчына
Сцвярджаецца, што ён нібыта перакрываў рух транспарту, распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама пісаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў улады.
Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Алег Аўгустус.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сцвярджаецца, што ён нібыта перакрываў рух транспарту, распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама пісаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў улады.
Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Алег Аўгустус.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Калодзішчах затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы
Вядома, што затрыманаму 35 гадоў, ён жыхар Мінскага раёну.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Вядома, што затрыманаму 35 гадоў, ён жыхар Мінскага раёну.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Гродне дзвюх дзяўчат асудзілі за «здзек» з дзяржаўнага сцяга
19 траўня ў Гродне вынеслі прысуд дзвюм дзяўчатам, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў). Суд Ленінскага раёна прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прысуд агучыла суддзя Алена Пятрова.
Суд прайшоў у выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115557

❗️У Беларусі +15 новых палітвязняў
Гэта Аляксей Навагродскі, Яўген Гурыновіч, Яўген Блахінскі, Андрэй Кобель, Томаш Бяроза, Дзяніс Жалязко, Алена Раманаўскене, Анатоль Кірэйчык, Артур Радзівановіч, Андрэй Шулганаў, Эдуард Кашацян, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч, Ягор Ібрагімаў, Дзмітрый Кушалевіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115559
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

💔У гомельскай калоніі № 4 вакол Марыі Калеснікавай ствараюць інфармацыйны вакуум
Былая палітзняволеная распавяла "Вясне", што адміністрацыя калоніі забараняе жанчынам камунікаваць з Марыяй. З ёй заўсёды ходзяць ахоўніцы, нават у прыбіральню. Сочаць за ёй і іншыя зняволеныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй.
"Аднойчы на Марыю напісалі рапарт, бо была апранутая не па форме. Распавядалі, што ёй у кубак падкінулі таблетку. І Марыя гучна спрытала: "Хто мне паклаў таблетку?". Зразумела, што так проста — без дазволу аператыўнікаў — такое не адбываецца.
Мы некаторы час працавалі разам на фабрыцы, але размаўляць не маглі, толькі падмігвалі адна адной. Перад змяшчэннем у ПКТ у сакавіку 2023 года Марыя трошкі паправілася, выглядала лепей, пасміхалася, але ўсё адно была схуднелая".
Жанчына ўзгадвае, што адна зняволеная аднойчы папрасіла ў Марыі аўтограф на памяць, а тая сказала: "Што вы? Які аўтограф? Мне ні з кім размаўляць нельга, і калі цяпер хтосьці нас убачыць, то будуць праблемы".