Мінскага правізара асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 траўня вынесены прысуд Раману Круковічу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава, якая прызначыла Круковічу 2,5 года «хатняй хіміі».
Па матэрыялах абвінавачання, Раман «рухаўся разам з сябрамі і знаёмымі па праезнай частцы праспекта Пераможцаў, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту. Гэтыя дзеянні прычынілі прадпрыемству “Мінсктранс” матэрыяльную шкоду на суму 7 580 рублёў 22 капейкі».
У тэлефоне абвінавачанага падчас следства выяўлены фотавыявы, на якіх бачна, што ён знаходзіўся на праезнай частцы дарогі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115263

🌿Далучайцеся да адкрытага запісу падкасту «Вясна прыйдзе»!
У межах сёлетняга Дня палітвязняў праваабаронцы «Вясны» ладзяць адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе». Мы хочам дапамагчы палітвязням захаваць сваё здароўе і разам з прафесійнымі медыкамі і юрыстамі, а таксама з людзьмі, якія прайшлі праз беларускія турмы, знайсці адказы на пытанні:
• Як сабе дапамагчы, калі за кратамі баліць зуб, жывот, бок, галава ці сэрца?
• Якія народныя сродкі выкарыстоўваюць палітзняволеныя?
• Што кажа беларускае заканадаўства пра медыцынскую дапамогу за кратамі?
• Як дапамагчы палітзняволеным сваякам, калі ў іх абвастрыліся псіхічныя праблемы і псіхалагічныя разлады ў зняволенні?
Мадэратарка сустрэчы — Кацярына Пытлева. Прыходзьце на адкрыты запіс падкасту!
📍Калі: 21 траўня, пачатак у 17:00
🔸Дзе: Беларускі дом у Вільні, Vilniaus g. 20
⁉️Падрабязнасці

📸Учора ў Варшаве адбылася акцыя салідарнасці, прымеркаваная да Дня палітвязня
На пляцы каля помніка Каперніку ў Варшаве адбылося адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», прысвечанай беларускім палітвязням.
Фота: @byplradio, @nashaja_hvala.
🔹Інфармацыя пра ўсе мерапрыемствы і Дзень палітвязняў —https://prisonersday.info

Аператара АНТ судзяць за «распальванне варожасці» і «заклікі да санкцый»
Арыштаванага клічуць Антон Казельскі. Мяркуючы па сацсетках, мужчыне 38 гадоў. Вядома, што нейкі час ён жыў у Расіі, але апошнім часам — у Мінску. У мужчыны ёсць жонка і дзіця, піша @nashaniva.
Суд над Антонам пачаўся сёння, 20 мая. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах — «заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Яму пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі.

Сілавікі затрымалі жанчыну за «заклікі да забастовак і санкцый»
Сцвярджаецца, што яна пакінула больш за 2300 каментароў, у якіх абражала ўладу, Расію, а таксама заклікала да санкцый і забастовак.
UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманая — Лілія Яцэвіч.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🎞У Вільні пройдзе адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль.
З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 21 траўня ў віленскай творчай прасторы і краме KROPKA пройдзе адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль. Мерапрыемства арганізуе былы палітвязень Зміцер Фурманаў са сваёй жонкай Вольгай.
⏱21 траўня, 20:30
📍Творчая прастора і крама KROPKA, Savičiaus g. 6
🎫Уваход вольны!
Таксама заўтра ў KROPKA будзе дзейнічаць акцыя: 10% ад продажу вырабаў майстроў пойдуць на падтрымку Праваабарончага цэнтру «Вясна».
🔹Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы з нагоды Дня палітвязняў можна паглядзець на prisonersday.info

❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў
Гэта Мікіта Вайцюк, Галіна Лагацкая, Валерый Саковіч, Кацярына Мадзянкова, Ягор Зенчанка, Мікіта Яхімовіч, Наталля Салук, Дзмітрый Лапец, Аляксей Зачапіла, Сяргей Кулеша.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115268
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

❗️У Брэсце да шасці гадоў калоніі асудзілі грамадзяніна Украіны нібыта за «агентурную дзейнасць»
Брэсцкі абласны суд 15 траўня разгледзеў крымінальную справу супраць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея. 25-гадовага дыджэя абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько. У чым сутнасць абвінавачання — невядома, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Хутчэй за ўсё Арцёма Макавея затрымалі 27 студзеня 2023 года ў яго дома ў Кобрыне.
Па дадзеных @viasna_brest, у Арцёма ўкраінскае грамадзянства, але ў Беларусі ён жыў з 2009 года. Апошнія гады працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне, Мінску.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115269

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат, у якім адзін удзельнік
Адпаведнае рашэнне ў дачыненні да чату «Бобр 97%» 20 траўня было прынятае МУС. Ведамства таксама адзначыла чалавека, які нібыта мае дачыненне да гэтага праекту — гэта Максім Хвашчынскі.
Адзначым, што на дадзены момант у чаце «Бобр 97%» ўсяго 1 удзельнік.

🌿Падборка тэкстаў “Вясны” да Дня палітвязняў
Сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні.
🔹«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — Дзень палітвязняў
🔹«Я пачаў губляць прытомнасць», — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры
🔹«Думала, што калі засну, то прачнуся зноў у камеры». Экс-палітзняволеныя — пра свой псіхалагічны стан з абодвух бакоў кратаў
🔹«У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля». Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна
🔹«Ім было забаронена пісаць і казаць пра грып». Як родным даведвацца пра стан здароўя палітвязня
🔹«Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане». Вольга Лойка распавяла пра медычную дапамогу ў СІЗА
🔹«Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства». Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя
Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы з нагоды Дня палітвязняў можна паглядзець на prisonersday.info

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску затрымана Алёна Церашкова — сківіцава-тваравая хірургіня, пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо
Алёна — сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Папярэдне, жанчыну вінавацяць паводле народнага артыкула 342 КК. Алёну дома чакаюць чацвера дзяцей, піша @dissidentBY.

У мінскі паб на дыджэй-сэт расійскага коміка уварваліся сілавікі
Гэта адбылося ў суботу, 18 траўня, падчас сэта расійскага коміка і дыджэя Руслана Reptiloid у мінскім пабе «Бруге», піша @zerkalo_io.
«Былі касманаўты. Агляд тэлефонаў, рукі ўгору, ляжанне на падлозе — усё гэта было. Выварочвалі кішэні, здымалі боты і шкарпэткі», — расказаў адзін з суразмоўцаў.
Што менавіта стала прычынай візіту сілавікоў, невядома. Верагодна, што ў наведнікаў сэта маглі шукаць наркотыкі і «экстрэмізм».

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну
Пра гэта паведамляе яе муж.
19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма.
Нагадаем, Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Жанчыну спачатку асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пазней яе двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» яшчэ агулам да 2 гадоў зняволення.
У сакавіку, калі прапагандысты знялі сюжэт пра палітзняволеную, у кадр трапіла жоўтая бірка Паліны — на ёй пазначана, што тэрмін Шарэнда-Панасюк павінен скончыцца 21 траўня.

🟨21 траўня — Дзень палітвязняў
Сёлета — трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.
Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі.
На знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў Дзень палітвязняў мы змянілі аватарку на жоўты колер, каб зрабіць іх больш бачнымі ў інфапрасторы.
Свабоду палітвязням!