🌿У Варшаве адкрылася выстава прысвечаная Алесю Бяляцкаму
Беларускі Дом у Варшаве ў супрацоўніцтве з Сенатам Польшчы і віцэ-маршалкай Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай падрыхтаваў чарговую выставу пра праваабаронцу.
Падзея закліканая звярнуць увагу польскіх дзеячаў на праблему беларускіх палітвязняў. Да гэтага выстава была прадстаўлена на беларускай мове ў будынку Беларускага Дома, і на ангельскай мове ў офісе прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Бруселі і ў Еўрапарламенце.
На мерапрыемстве з прамовамі выступілі польскія і беларускія палітыкі, а таксама адбываецца паказ фільму пра праваабаронца і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага.
Крыніца: Радыё Рацыя

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Жыхара Быхава асудзілі за дзяржаўны сцяг, які ён сарваў з крамы
23 красавіка жыхара Быхава Юрыя Томашава асудзілі да трох месяцаў арышту паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэксу. Прысуд агучыў суддзя Аляксандр Марозаў у судзе Быхаўскага раёна.
Юрый — машыніст кацельнай. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў лютым ён паспрабаваў збіць з крамы дзяржаўны сцяг. Мужчына нібыта «нанёс не менш за два ўдары па дрэўку». Калі ў яго не атрымалася збіць сцяг, прынёс з дому драўляную лесвіцу, ускараскаўся па ёй, схапіў рукамі дрэўка сцяга і пацягнуў уніз: праз гэта дрэўка зламалася.
Паводле абвінавачання, далей Томашаў «нядбайна змяў палатніну сцяга, абкруціўшы яе на дрэўцы» і аднёс яго ў свой сарай, дзе і захоўваў у мяшку, пакуль яго не вынулі супрацоўнікі міліцыі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115180

Цэлую сям'ю з-пад Гомеля будуць судзіць за «здраду дзяржаве» — бацька-чарнобылец, маці-санітарка і сын-будаўнік
У раскладзе судоў з'явілася імя Васіля, Ларысы і Паўла Прохаравых. Пра іх затрыманне стала вядома ў снежні 2023-га. Дачку Анастасію, якую затрымлівалі разам з імі, падобна, судзіць не будуць.
Уся сям'я жыла ў вёсцы Грабоўка Гомельскага раёна — яна за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай і за 25 кіламетраў ад Гомеля.
З імі разам па справе праходзяць Фёдар Аксененка і Руслан Прахарэнка. Пра іх нічога невядома, піша @nashaniva.
Групу абвінавачваюць па чытарох артыкулах — «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «неданясенне пра злачынства» (ч. 1 арт. 406 КК).
Судовы працэс у закрытым рэжыме пачнецца 20 траўня ў Гомельскім гарадскім судзе. Справу прызначаны весці Вадзім Бобыраў.

Суды над затрыманымі на мяжы Беларусі з краінамі ЕС
Па інфармацыі праваабаронцаў, па вяртанні ў Беларусі працягваюць дапытваць і затрымліваць людзей. «Вясне» вядома пра некалькі такіх выпадкаў, якія адбыліся напрыканцы красавіка.
Так, 8 красавіка ў Воранава асудзілі беларуса за падпіску на канал «Nexta_tv». Яму прызначылі штраф памерам 1 200 рублёў (30 базавых велічыняў).
Таксама вядома пра суды ў Брэсце. Адной з затрыманых суд прызначыў штраф за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да суда жанчыну ўтрымлівалі ў ІЧУ тры дні.
Апроч гэтага, вядома, што працягваюцца і дбайныя праверкі ўсіх украінцаў, якія перасякаюць беларускую мяжу. Відавочцы распавядаюць, што яны могуць займаць больш за шэсць гадзін у выпадку, калі грамадзян Украіны ў аўтобусе некалькі. Некаторых, якія кажуць, што едуць у Расію, наўпрост на мяжы прымушаюць набыць квіток на самалёт з Мінску.
🔹Адмова праехаць у РУУС, падпіска на «Медыязону», БЧБ-значок: за што беларусаў судзілі ў красавіку

Затрыманыя а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ
Клірыкаў затрымалі 8-га траўня пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліна. Падставы затрымання невядомыя.
Анджэй Юхневіч з'яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі, піша @christianvision.

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі»
Стала вядома, што ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска 7 траўня адбыўся разгляд справы лекара-неўролага Руслана Бадамшына. Суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Нагадаем, Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў — супраць яго складалі пратаколы і арыштоўвалі. Тады ён агулам адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115182

Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую
Акрамя таго, дома ў яе правялі ператрус, піша @radiosvaboda.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
У 2021-ым годзе Вольгу асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту яна нібыта ўдарыла прапагандыста Азаронка.

Spis_ekstremistau.pdf
12.9 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавек — цяпер у ім 4056 прозвішчаў
10 траўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Расіі Міхаіла Бодаша, кухара Ігара Казубава, бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей Віталя Максімчука.
Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

У Брэсце пачынаецца трэці суд за «грубае парушэнне парадку» 10 жніўня 2020
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 10 траўня распачынаецца суд паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над васьмю мясцовымі жыхарамі – Мікітам Вайцюком, Васілём Алексеюком, Глебам Клімовічам, Віталём Варфаламеевым, Аляксандрам Тысевічам, Юліей Шаронавай, Мікалаем Нікіцюком і Максімам Собалевым.
Па звестках @viasna_brest, людзей абвінавачваюць у тым, што 10 жніўня 2020 года яны ўдзельнічалі ў пратэстах у Брэсце.
Вядома, што Аляксандр Тысевіч быў затрыманы напачатку студзеня гэтага года і запісалі з ім «пакаяльнае відэа».
Справу разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган, на рахунку якога ўжо мінімум 58 асуджаных па палітычных крымінальных справах.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😔Палітвязня Міхаіла Лабаня хочуць перавесці на турэмны рэжым
Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).
Суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.
Цяпер стала вядома, што ў судзе Івацэвіцкага раёна 13 траўня адбудзецца суд па замене Міхаілу рэжыма ўтрымання на турэмны. Яго справу разгледзіць суддзя Сяргей Кухацкаволец.
💌Падтрымайце Міхаіла: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Міхаіл Аляксандравіч Лабань
💻Напісаць анлайн

Сілавікі затрымалі студэнта БДУІРа
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 20-гадовага студэнта трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
На «пакаяльным відэа» хлопец «прызнаецца» ў тым, што ў 2020 годзе пісаў у чат-бот праекта «Голас», хадзіў на пратэсты, распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы, пасля тэракту ў Расіі «радаваўся гэтай сітуацыі», а таксама падтрымліваў «украінскіх неанацыстаў».
🔗Хроніка палітычнана пераследу

📸Фотафакт: магшот Алеся Бяляцкага падчас першага зняволення за праваабарончую дзейнасць
Нагадаем, пасля разгону Плошчы-2010 і рэпрэсій за сваю праваабарончую дзейнасць і няўхільную абарону правоў чалавека заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня 2011 года і асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за несплату падаткаў у асабліва буйным памеры (арт. 243 КК). Міжнародная супольнасць на працягу ўсяго зняволення праваабаронцы выступала за яго вызваленне і ладзіла акцыі салідарнасці.
Алесь быў вызвалены датэрмінова 21 чэрвеня 2014 года. Пасля гэтага ён працягнуў праваабарончую дзейнасць у Беларусі, за што быў зноўку затрыманы ў ліпені 2021 года і асуджаны да 10 гадоў зняволення. Цяпер Алесь адбывае тэрмін у горацкай калоніі № 9. На ім цяпер ужо бірка жоўтага колеру, якая прысвойваецца ўсім асуджаным па палітычных матывах як «схільным да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». Такая практыка жоўтых бірак стала практыкавацца пасля падзей 2020 года, калі ў калоніі сталі масава адпраўляць палітвязняў.
🟨«Вясна» збірае магшоты палітзняволеных — mugshots.spring96.org/persons. Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

❤️Журналістцы Марыне Золатавай прысудзілі міжнародную прэмію Ёхана-Філіпа Палма
На прэмію яе намінавала праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Разам з Золатавай яе таксама атрымае афганская рэдакцыя Zan Times. Уручэнне пройдзе ў снежні 2024 года ў нямецкім горадзе Шорндорф, піша Deutsche Welle.
"Перад абліччам велізарных перашкод і рэпрэсіўных мер Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці", — лічаць "Рэпарцёры без межаў" і апякунчая рада фонду Palm.
Марына — былая галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года. Марыне і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
💌Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Марына Васільеўна Золатава