Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️«У ПК-1 палітвязняў прымушаюць закапваць будаўнічае смецце і спальваць адкіды». Былы вязень указаў месцы на мапе

На сённяшні дзень паводле даных ПЦ «Вясна» ў Наваполацкай калоніі утрымліваецца каля 110 палітвязняў. Там адбываюць тэрміны Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Анджэй Пачобут і іншыя.

Былы палітвязень Міхаіл (імя зменена), які цалкам адбыў тэрмін у ПК-1 і з’ехаў з краіны, распавёў «Вясне», пра непалітычнага вязня Ігара Сацукевіча, які з дазволу міліцыянтаў стварае для палітвязянў асабліва жорсткія ўмовы, пра тое, як калонія атрымала штраф ад эколагаў за спальванне шкодных адкідаў, а таксама паказаў на мапе, дзе на тэрыторыі калоніі знаходзяцца дзве смеццевыя ямы, куды палітвязняў у свой адзіны выходны прымушаюць насіць будаўнічае смецце.

«Адзін раз у нашым атрадзе на сцяне вісела аб’ява, што ў 15 гадзін у нядзелю мы мусім пайсці грузіць смецце. А перад прыездам правяраючых яе хуценька знялі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114412
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Супрацоўнікі КДБ правялі «прафілактычны рэйд» перад выбарамі* па Магілёўскай вобласці

@MAYDAYMog вядома мінімум аб некалькіх людзях, якія 15 лютага былі затрыманыя супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Верагодна, рэальная лічба затрыманых яшчэ большая.

Сілавікоў цікавілі дзеянні магіляўчан і некаторых жыхароў райцэнтраў вобласці пасля выбараў 2020 года, а таксама перапіскі ў месэнджарах і сацсетках, падпіскі на Telegram-каналы. У некаторых выпадках, людзей прымушалі адпісвацца ад іх, нават тых, якія не ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а проста не спадабаліся чэкістам.

Акрамя таго, супрацоўнікі КДБ цікавіліся, ці збіраецца той ці іншы чалавек ісці на выбары*. Пасля размовы людзей прасілі падпісаць дакумент, у якім яны дэкларавалі недапушчальнасць незаконных дзеянняў, пасля чаго адпускалі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
⚡️Памёр расійскі палітвязень Аляксей Навальны

Пра ягоную смерць паведаміла Упраўленне па выкананні пакаранняў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.

Сцвярджаецца, што яму «праводзілі ўсе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, станоўчых вынікаў яны не далі».
Беларусы «добраахвотна пералічылі» дзяржаўным структурам за данаты больш за 37 мільёнаў рублёў (каля $11,5 млн)

Гаворка пра людзей, затрыманых за данаты, ад якіх патрабавалі «добраахвотна» пералічыць суму ў N разоў большую на рахунак нейкай дзяржаўнай установы.

Прадстаўнікі Следчага камітэту назвалі гэта «механізмам вызвалення ад крымінальнай адказнасці асоб, якія здзейснілі фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, аднак з'явіліся з пакаяннем і загладзілі прычыненую шкоду».

💵 60 чалавек асудзілі за данаты. Як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць, і як не патрапіць за гэта пад рэпрэсіі
У Докшыцах на трое сутак затрымалі былога настаўніка гісторыі Арцёма Стадольніка

Яго абвінавачваюць паводле арт. 24.23 КаАП («несанкцыянаванае пікетаванне») за допіс у Instagram ад 18 студзеня 2021 года — ён быў праілюстраваны здымкам машыны, на якой была налепка з «Пагоняй».

Паведамляецца, што налепку Арцём яшчэ раней зняў па патрабаванні міліцыянтаў — тады абыйшлося без пратакола. Але цяпер увагу сілавікоў прцыягнуў менавіта гэты фотаздымак.

Адзначым, што пасля выбараў былога настаўніка неаднаразова затрымлівалі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Жыхара Брэста затрымалі за данаты — супраць яго распачалі крымінальную справу

«Пакальянае відэа» з затрыманым апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📸Як выглядала камера ў Жодзіне з затрыманымі па «справе Зельцэра»?

Экс-палітвязень па «справе Зельцэра» намаляваў тое, як выглядаюць камеры ў корпусе Жодзіна на першым паверсе, дзе ўтрымліваліся затрыманыя па гэтай справе.

«Калі вас пачалі весці, вызвалілі цалкам корпус пад вас», — казалі іншыя зняволеныя.

Малюнак у добрай якасці 👉 spring96.org/be/news/114380
Сілавікі наведваюць былых назіральнікаў ад БСДП (Грамада)

Як паведамляе @BSDP_Hramada, пашырыліся выпадкі наведвання праваахоўнікамі сябраў ліквідаванай БСДП, якія прымалі раней удзел у назіранні за выбарамі.

Праводзяцца прэвентыўныя гутаркі, праглядаюцца тэлефоны, некаторых затрымліваюць.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Жлобіне сілавікі правялі «зачыстку» перад выбарамі*

15 лютага ў судзе Жлобінскага раёна суддзя Валянціна Загароўская разглядала 5 адміністрацыйных спраў.

Былых палітвязняў Андрэя Андрэева, Дзмітрыя Бераснева, Аляксандра Кісялева (на фота), Мікалая Ільянка і Яўгена Пархамовіча прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі).

Як паведаміла крыніца @viasnaHomel, гэта відавочна была «зачыстка ненадзейных» напярэдадні выбараў*. Пастановы судоў высвятляюцца.
КДБ назваў імёны «дыверсантаў», затрыманых на мяжы з Украінай

Гэта грамадзяне Украіны Сяргей і Павел Кабарчукі (бацька і сын), а таксама грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк (1970 года нараджэння, жыхар Брэста).

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Украінцаў не пускаюць у Беларусь і дасканала дапытваюць на мяжы

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», на адным з памежных пунктаў (Беларусь-Польшча) у Брэсце 13 лютага ў краіну беларускія памежнікі не пусцілі каля 10 грамадзян Украіны. Калі ўсе зайшлі ў будынак для праверкі пашпартоў, то зачынілі дзверы і запыталі, ці ёсць сярод прысутных грамадзяне Украіны і ці збіраюцца яны потым ехаць у Расію. Допыты ўкраінцаў цягнуліся да дзвюх гадзін. Прычыны адмовы ўезду ў Беларусь ніяк не растлумачылі. Кіроўцу аўтобуса памежнікі сказалі не чакаць і ехаць.

Акрамя гэтага, міліцыянты затрымалі аднаго беларуса. Яму наўпрост у памежным будынку апранулі кайданкі і павялі ў міліцэйскую машыну. Прычыны затрымання і прозвішча затрыманага невядомы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
КДБ назваў імёны «дыверсантаў», затрыманых на мяжы з Украінай Гэта грамадзяне Украіны Сяргей і Павел Кабарчукі (бацька і сын), а таксама грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк (1970 года нараджэння, жыхар Брэста). 🔗Хроніка палітычнага пераследу 🗣Паведаміць пра…
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фотаздымкі «дыверсантаў», затрыманых на мяжы з Украінай

Нагадаем, гэта грамадзяне Украіны Сяргей і Павел Кабарчукі (бацька і сын), а таксама грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк (1970 года нараджэння, жыхар Брэста).

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Павел Сапелка: Для ўладаў Расіі і Беларусі чалавечае жыццё не ўяўляе каштоўнасці

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка ў размове з «Белсатам» пракаментаваў смерць у калоніі расейскай апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Паводле яго, гэта смерць нагадвае пра тое становішча, у якім знаходзяцца беларускія палітвязні.

«І гэта нагадвае нам пра тое, што ў любы дзень мы можам пачуць у тым жа кантэксце імя любога з паўтары тысячы палітвязняў. Мы ведаем, што ў нас у калоніях многія людзі па сваім стане здароўя, па ўзросце значна менш здольныя пераносіць гэтыя цяжкія, часам невыносныя ўмовы, чым нават той жа загінулы ў расейскай калоніі Навальны.

Нашы калоніі не знаходзяцца за палярным кругам, але адміністрацыі калоніяў, падобна, пра гэта глыбока шкадуюць і ствараюць у нашых беларускіх калоніях умовы, якія можна назваць катавальнымі і якія дакладна з’яўляюцца забароненымі з пункту гледжання міжнародных абавязкаў з Беларусі ў галіне правоў чалавека».
🎉Павіншуйце палітвязня Алега Гаўрылава з Днём народзінаў

Алег — трэнер з Салігорску, затрыманы за распаўсюд пратэсных газет. Яго абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У снежні 2022 года суддзя Алена Міснік прызнала Алега вінаватым і прызначыла яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Цяпер палітвязень адбывае тэрмін у ПК-11 у Ваўкавыску.

Сёння Алегу споўнілася 43 гады.

💌 Павіншуйце яго лістамі і паштоўкамі: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Алег Ігаравіч Гаўрылаў
💻Напісаць анлайн
💔«Я вельмі хачу, каб людзі не баяліся гаварыць». Інтэрв'ю з экс-палітвязняволенай Вольгай Такарчук

Блогерка і экс-палітзняволеная Вольга Такарчук была асуджаная на паўтара года калоніі. Пасля 23 студзеня 2024 года яна пакінула Беларусь дзякуючы BySOL, а яе маці цяпер прызнаная палітзняволенай.

У інтэрв'ю «Вясне» Вольга распавяла пра тое, як гэта — быць палітзняволенай, пра падтрымку сімвалічных «хросных», пра суд і калоніі, пра сваіх дзяцей, і пра тое, чаму важна — не маўчаць.

«Усё рана ці позна сканчаецца, усё цыклічнае, трэба проста не апускаць рукі, верыць і нешта рабіць. Проста заўсёды нешта рабіць. Любое маленькае дзеянне... Калі шмат маленькіх дзеянняў, ужо атрымліваецца вялікае добрае маленькае дзеянне, і так, як пазлік, складваецца цэлая карціна».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114421
❗️У Мінску затрыманы кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук

Як паведамляе @euroradio, ён збіраўся ўскласці кветкі каля расійскай амбасады ў Мінску — ушанаваць памяць расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Мужчына паспеў паведаміць, што каля амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП.

Вядома, што пасля затрымання яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣«Здагадкі і падробкі». Праваабаронца пракаментаваў прапагандысцкае «расследаванне» пра назіральнікаў за выбарамі

Увечары ў чацвер, 15 лютага, на дзяржаўным тэлеканале «АТН» выйшла чарговае «расследаванне» прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай з гучнай назвай «Как экстремисты хотели использовать белорусов на выборах? Это другое». Яно прысвечана «Вясне», місіі маніторынгу «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і назіральнікам на выбарах.

З праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам разбіраемся, што не так з гэтым «расследаваннем». Спойлер — усё.

«Прапаганда і спецслужбы спехам зляпілі чарговую пародыю на расследаванне. І як заўсёды, у аснове "расследавання" – здагадкі і падробкі. У гэтай улады напярэдадні галасавання стабільнае толькі адно: выдзіманыя лічбы ў афіцыйнай статыстыцы па выніках выбараў і пацукі ў водаправодзе (вагнераўцы ў лясах, дыверсанты на балотах)».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114422
Супраць дарадцы Ціханоўскай Франака Вячоркі распачалі «спецвытворчасць»

Яму інкрымінаваныя 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Франака просяць прыйсці па адрасе: Мінск, вул. Першамайская, 7 (Упраўленне Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску).