Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Сілавікі затрымалі экс-супрацоўніцу Савета міністраў Беларусі

На пакаяльным відэа жанчына кажа, што ў 90-ыя працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце міністраў Беларусі.

Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах і ў тым, што яна абмяркоўвала палітыку з сябрамі з Украіны і Ізраіля.

Прапагандысты сцвярджаюць, што жанчыну арыштавалі на 15 сутак.
spis_skstremistau.pdf
10 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 чалавек — цяпер у ім 3789 прозвішчаў

16 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі украінца Рамана Гузінскага і асуджанага за данаты Юрыя Юрэню.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
❗️Колішнюю ганаровую выпускніцу БДУ асудзілі да 5 гадоў калоніі за данаты

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 27-гадовай палітзняволенай Ксеніі Ходыравай. Яе асудзілі за данаты паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях).

Па справе адбылося тры пасяджэнні, але падрабязнасці невядомыя. У выніку суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла палітзняволенай пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вядома, што Ксенія скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый, кафедра культуралогіі БДУ. Яе нават адзначылі ў намінацыі «Лепшы выпускнік БДУ-2018», а таксама запрашалі на рэктарскі бал выпускнікоў БДУ. Ксенія займаецца футболам і танцамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114409

💌 Падтрымаць яе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ксенія Сяргееўна Ходырава
💻Напісаць анлайн
Лукашэнка сцвярджае, што ў Лельчыцах затрымалі дыверсантаў

Нагадаем, учора ў Лельчыцкім раёне ўчора ўводзіўся рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Пазней журналістам сказалі, што гэта вучэнні.

Лукашэнка сёння заявіў, што на мяжы злавілі некалькіх украінцаў і беларусаў, якія нібыта перакідвалі на тэрыторыю Беларусі выбухоўку для тэрактаў на тэрыторыі РФ і Беларусі.
Участкі для галасавання на Гомельшчыне «адрубяць» ад міжнародных званкоў

Як адзначыў старшыня абласной выбарчай камісіі Пётр Кірычэнка, на ўсіх аб'ектах галасавання праведзена адпрацоўка планаў дзеянняў персаналу на выпадак узнікнення надзвычайных становішчаў, плануецца дзяжурства ратавальнікаў на месцах. Вядзецца работа па аснашчэнні ўчасткаў сістэмамі відэакантролю.

Прадстаўнік абласнога аддзялення «Белтэлекам» паведаміў, што арганізацыя будзе абмяжоўваць уваходныя міжнародныя званкі на тэлефоны ў выбарчых участках. З якой мэтай робяцца такія захады – невядома, паколькі большасць выбарчых участкаў знаходзяцца ва ўстановах адукацыі і патрэбы ў міжнародных тэлефонных камунікацыях у іх няма.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114410
❗️«У ПК-1 палітвязняў прымушаюць закапваць будаўнічае смецце і спальваць адкіды». Былы вязень указаў месцы на мапе

На сённяшні дзень паводле даных ПЦ «Вясна» ў Наваполацкай калоніі утрымліваецца каля 110 палітвязняў. Там адбываюць тэрміны Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Анджэй Пачобут і іншыя.

Былы палітвязень Міхаіл (імя зменена), які цалкам адбыў тэрмін у ПК-1 і з’ехаў з краіны, распавёў «Вясне», пра непалітычнага вязня Ігара Сацукевіча, які з дазволу міліцыянтаў стварае для палітвязянў асабліва жорсткія ўмовы, пра тое, як калонія атрымала штраф ад эколагаў за спальванне шкодных адкідаў, а таксама паказаў на мапе, дзе на тэрыторыі калоніі знаходзяцца дзве смеццевыя ямы, куды палітвязняў у свой адзіны выходны прымушаюць насіць будаўнічае смецце.

«Адзін раз у нашым атрадзе на сцяне вісела аб’ява, што ў 15 гадзін у нядзелю мы мусім пайсці грузіць смецце. А перад прыездам правяраючых яе хуценька знялі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114412
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Супрацоўнікі КДБ правялі «прафілактычны рэйд» перад выбарамі* па Магілёўскай вобласці

@MAYDAYMog вядома мінімум аб некалькіх людзях, якія 15 лютага былі затрыманыя супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Верагодна, рэальная лічба затрыманых яшчэ большая.

Сілавікоў цікавілі дзеянні магіляўчан і некаторых жыхароў райцэнтраў вобласці пасля выбараў 2020 года, а таксама перапіскі ў месэнджарах і сацсетках, падпіскі на Telegram-каналы. У некаторых выпадках, людзей прымушалі адпісвацца ад іх, нават тых, якія не ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а проста не спадабаліся чэкістам.

Акрамя таго, супрацоўнікі КДБ цікавіліся, ці збіраецца той ці іншы чалавек ісці на выбары*. Пасля размовы людзей прасілі падпісаць дакумент, у якім яны дэкларавалі недапушчальнасць незаконных дзеянняў, пасля чаго адпускалі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
⚡️Памёр расійскі палітвязень Аляксей Навальны

Пра ягоную смерць паведаміла Упраўленне па выкананні пакаранняў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.

Сцвярджаецца, што яму «праводзілі ўсе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, станоўчых вынікаў яны не далі».
Беларусы «добраахвотна пералічылі» дзяржаўным структурам за данаты больш за 37 мільёнаў рублёў (каля $11,5 млн)

Гаворка пра людзей, затрыманых за данаты, ад якіх патрабавалі «добраахвотна» пералічыць суму ў N разоў большую на рахунак нейкай дзяржаўнай установы.

Прадстаўнікі Следчага камітэту назвалі гэта «механізмам вызвалення ад крымінальнай адказнасці асоб, якія здзейснілі фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, аднак з'явіліся з пакаяннем і загладзілі прычыненую шкоду».

💵 60 чалавек асудзілі за данаты. Як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць, і як не патрапіць за гэта пад рэпрэсіі
У Докшыцах на трое сутак затрымалі былога настаўніка гісторыі Арцёма Стадольніка

Яго абвінавачваюць паводле арт. 24.23 КаАП («несанкцыянаванае пікетаванне») за допіс у Instagram ад 18 студзеня 2021 года — ён быў праілюстраваны здымкам машыны, на якой была налепка з «Пагоняй».

Паведамляецца, што налепку Арцём яшчэ раней зняў па патрабаванні міліцыянтаў — тады абыйшлося без пратакола. Але цяпер увагу сілавікоў прцыягнуў менавіта гэты фотаздымак.

Адзначым, што пасля выбараў былога настаўніка неаднаразова затрымлівалі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Жыхара Брэста затрымалі за данаты — супраць яго распачалі крымінальную справу

«Пакальянае відэа» з затрыманым апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📸Як выглядала камера ў Жодзіне з затрыманымі па «справе Зельцэра»?

Экс-палітвязень па «справе Зельцэра» намаляваў тое, як выглядаюць камеры ў корпусе Жодзіна на першым паверсе, дзе ўтрымліваліся затрыманыя па гэтай справе.

«Калі вас пачалі весці, вызвалілі цалкам корпус пад вас», — казалі іншыя зняволеныя.

Малюнак у добрай якасці 👉 spring96.org/be/news/114380
Сілавікі наведваюць былых назіральнікаў ад БСДП (Грамада)

Як паведамляе @BSDP_Hramada, пашырыліся выпадкі наведвання праваахоўнікамі сябраў ліквідаванай БСДП, якія прымалі раней удзел у назіранні за выбарамі.

Праводзяцца прэвентыўныя гутаркі, праглядаюцца тэлефоны, некаторых затрымліваюць.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Жлобіне сілавікі правялі «зачыстку» перад выбарамі*

15 лютага ў судзе Жлобінскага раёна суддзя Валянціна Загароўская разглядала 5 адміністрацыйных спраў.

Былых палітвязняў Андрэя Андрэева, Дзмітрыя Бераснева, Аляксандра Кісялева (на фота), Мікалая Ільянка і Яўгена Пархамовіча прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі).

Як паведаміла крыніца @viasnaHomel, гэта відавочна была «зачыстка ненадзейных» напярэдадні выбараў*. Пастановы судоў высвятляюцца.
КДБ назваў імёны «дыверсантаў», затрыманых на мяжы з Украінай

Гэта грамадзяне Украіны Сяргей і Павел Кабарчукі (бацька і сын), а таксама грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк (1970 года нараджэння, жыхар Брэста).

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Украінцаў не пускаюць у Беларусь і дасканала дапытваюць на мяжы

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», на адным з памежных пунктаў (Беларусь-Польшча) у Брэсце 13 лютага ў краіну беларускія памежнікі не пусцілі каля 10 грамадзян Украіны. Калі ўсе зайшлі ў будынак для праверкі пашпартоў, то зачынілі дзверы і запыталі, ці ёсць сярод прысутных грамадзяне Украіны і ці збіраюцца яны потым ехаць у Расію. Допыты ўкраінцаў цягнуліся да дзвюх гадзін. Прычыны адмовы ўезду ў Беларусь ніяк не растлумачылі. Кіроўцу аўтобуса памежнікі сказалі не чакаць і ехаць.

Акрамя гэтага, міліцыянты затрымалі аднаго беларуса. Яму наўпрост у памежным будынку апранулі кайданкі і павялі ў міліцэйскую машыну. Прычыны затрымання і прозвішча затрыманага невядомы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»