❗️За снежань па «пратэсных» крымінальных справах асудзілі не менш за 161 чалавека
Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў снежні працягваў фіксаваць развіццё больш чым трохгадовай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах.
📍На працягу апошняга месяца 2023 года не менш за 7 сем'яў або груп сваякоў трапілі пад рэпрэсіі ў парадку судовага разбору па крымінальнай справе;
📍У снежні адбыўся ўсплёск судовага разгляду спраў за падтрымку добраахвотнікаў — асудзілі, прынамсі, 7 чалавек;
📍Пэўная тэндэнцыя ёсць у тым, што раней асуджаным па палітычных матывах грамадзянам, на этапе адбыцця пакарання, пачынаюць ставіць у віну больш цяжкія склады злачынстваў, якія прадугледжваюць больш жорсткія тэрміны турэмнага зняволення, чым тыя, па якім яны былі асуджаныя раней.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/113861
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Рагачоў: кандыдаты — кіраўнікі, а пікеты дзеля праформы
Рагачоўская раённая выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў.
Пераважная большасць вылучэнцаў — кіраўнікі і начальнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, ёсць нават адзін пенсіянер. Апрача трох прадстаўнікоў партыі «Белая Русь», астатнія з’яўляюцца беспартыйнымі.
А вось пікетаў па зборы подпісаў практычна не заўважна: двойчы мясцовая праўладная газета «Свабоднае слова» змяшчала фотаздымкі з месцаў правядзення пікетаў, аднак заўважна, што яны — пастановачныя.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113860

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітвязня Алега Ермаковіча з Днём народзінаў
Алег затрымалі ў траўні 2023 года па адміністрацыйнай справе за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП. Але пасля арышту на волю ён так і не выйшаў, бо на яго была заведзеная крымінальная справа.
Сёння над палітвязнем распачаўся суд. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 361-1 ч. 3 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Ягоную справу разглядае суддзя Мінгарсуда Анжэла Касцюкевіч.
11 студзеня Алегу споўніцца 62 гады. У снежні КДБ дадаў яго ў "спіс тэрарыстаў", таму яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Але павіншаваць палітвязня можна пасылкамі і лістамі.
💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻Напісаць анлайн

Сілавікі затрымалі шматдзетнага бацьку за ўдзел у маршах і каментары ў тэлеграме
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» супрацоўніка кампаніі па вытворчасці шчытоў «Электратэма». Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка ідзе пра Аляксандра Маясеенку.
Паведамляецца, што ў затрыманага ёсць трое непаўналетніх дзяцей і жонка.

У Гомелі працягваецца судовы працэс над «талакоўцам» Алегам Кацапавым
У Гомельскім абласным судзе з доўгімі перапынкамі працягваецца суд над 54-гадовым Алегам Кацапавым, якога абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса «экстрэмісцкай» накіраванасці. Судовы працэс пачаўся яшчэ 24 лістапада 2023 года і доўжыцца па сённяшні дзень.
Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Салоўскі, названы ў 2020 годзе «самым жорсткім суддзёй Гомельшчыны».
Раней Алег займаўся грамадскай і культурніцкай дзейнасцю, адзін час кіраваў гомельскай «Талакой», як літаратар шмат друкаваўся ў часопісах і газетах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113865
💌Падтрымайце Алега: СІЗА №3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Алег Анатольевіч Кацапаў

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося сёння раніцай. Папярэдне, маці палітзняволенага Паўла Севярынца вязуць у ГУБАЗіК.
Таццяну Севярынец затрымалі нібыта за падпіскі ў Facebook
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook распавяла Ганна Севярынец.
«Мама затрыманая да суда за нейкія падпіскі ў фэйсбуку, якіх у яе даўно не было. Калі суд, невядома».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў:
Telegram-бот @viasna_bot | Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org.

МУС прызнала тэлеграм-чат «Баранавічы 97%» «экстрэмісцкім фармаваннем»
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах, аднак у афіцыйным пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце МУС «Баранавічаў 97%» пакуль няма.
Паведамляецца, што такое рашэнне прынята нібыта «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення скаргу асуджанага да смяротнага пакарання случака
У Вярхоўным судзе 9 студзеня разгледзелі апеляцыйныя скаргі асуджанага да смяротнага пакарання случака Аляксандра Таратуты і ягонай жонкі грамадзянкі Расіі Анастасіі, якой прызначылі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а таксама іх абаронцаў.
Сямейную пару са Слуцку абвінавацілі ў забойстве іх трохгадовага дзіцяці. Мужчыну асабіста прывезлі на суд, жанчыну — не.
Судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Гурава пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Аляксандра Таратуту чакае расстрэл.
Падрабязнасці 👉 dp.spring96.org/be/news/113870

Forwarded from "Вясна" назірае
⚖️Пастара з Чэрыкава арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Як паведамляе @BSDP_Hramada, Чэрыкаўскі раённы суд днямі разглядзеў справу сябра БСДП і пастара пратэстанцкай царквы Рамана Раждзественскага. Яго судзілі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) да 14 сутак арышту.
У 2022 годзе мужчыну ўжо аштрафоўвалі за рэпост з «экстрэмісцкага» канала і «лайк» у фэйсбуку пад пастом ад 2020 года.

У Полацку перад выбарамі ладзяць «Школы падвышэння палітычнай пісьменнасці»
У розных установах Полацку цягам арошніх двух тыдняў адбываюцца сустрэчы з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Святланай Адзінцовай. Гэтыя сустрэчы назвалі «Школай падвышэння палітычнай пісьменнасці», і прысвечаныя яны лютаўскім выбарам.
Сцэнар «урокаў» паўтараецца з разу ў раз: дэпутатка расказвае пра змены ў выбарчай сістэме, а старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч — пра паспяховае развіццё Полацку, якое наладжваецца ў тым ліку і пры дапамозе дзейных дэпутатаў.
Сустрэчы адбываюца пераважна ў навучальных установах горада, на іх запрашаюць настаўнікаў у выхавацеляў дашкольных дзіцячых установаў.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113875

У Мінску пры зборы подпісаў найбольш выкарыстоўваюць пакватэрны абыход
У Мінску зарэгістраваныя 50 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 132 — па вылучэнні ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, паведаміў на брыфінгу ў Мінгарвыканкаме старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч.
Паводле ацэнкі чыноўніка, выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і Мінгарсавет «праходзіць досыць актыўна».
Таксама ён паведаміў, што пры зборы подпісаў па вылучэнні прэтэндэнтаў у дэпутаты найбольшы ахоп займае пакватэрны абыход, але «і іншыя спосабы вылучэння таксама прасоўваюцца».
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113876

У Беларусі заблакавалі сайт расследавальніцкага медыя «Бюро»
Пра гэта распавялі самі журналісты ў сваіх сацсетках.
Паводле іх, блакіроўка адбылася праз 30 хвілін пасля выхаду расследавання пра «Беларускі Чырвоны Крыж».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Пра гэта распавялі самі журналісты ў сваіх сацсетках.
Паводле іх, блакіроўка адбылася праз 30 хвілін пасля выхаду расследавання пра «Беларускі Чырвоны Крыж».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Адразу чатырох людзей асудзілі да «хатняй хіміі» за пратэсты
Стала вядома, што 21 снежня 2023 году вынеслі прысуд Сяргею Альшуку, Людміле Калядзе, Аляксею Асіпчуку і Алене Ліпік. Кожнага з іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Усе, акрамя Алены, да суду знаходзіліся пад вартай: іх вызвалілі пасля прысуду. Алена Ліпік знаходзілася пад закладам у памеры 3700 рублёў.
Таксама вядома, што першапачаткова Людмілу Каляду затрымалі 12 верасня 2023 году паводле адміністрацыйнай справы, а ўжо пасля абвінавацілі паводле крымінальнага артыкулу.
Суддзя Ала Скуратовіч прызнала іх вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзіла за ўдзел у Маршы ў 2020 годзе.

У Гродне затрымліваюць людзей за падпіску на Instagram журналіста Руслана Кулевіча
Пра гэта журналіст напісаў у сваім Facebook.
«У Гродне працягваюць затрымліваць людзей за падпіску на мой асабісты інстаграм. Учора даведаўся пра чарговага чалавека, якога затрымалі на навагоднія святы. Трымалі ў ізалятары».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

У Віцебску за «экстрэмізм» арыштавалі грамадзяніна Расіі
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 28 снежня за «экстрэмізм» пакараў арыштам на 7 сутак грамадзяніна Расіі, работніка рэкламнай вытворчасці Дзмітрыя Чаркоўскага.
У судовым пасяджэнні была агучана інфармацыя аб тым, што Аляксандр у Facebook нібыта быў падпісаны на інфармацыйныя рэсурсы «Рух за свабоду» і «Хартыя'97».
У судзе мужчына віну не прызнаў. Ён паведаміў, што ў жніўні 2020 года ў выбарах не ўдзельнічаў і не ведаў аб тым, што інфармацыя з «экстрэмісцкіх» суполак накіравана «супраць Беларусі».
Крыніца: Віцебская Вясна

💔Роўна 11 месяцаў таму знікла сувязь з палітзняволеным Міколам Статкевічам
«Спадзяюся, Мікалай і зараз не адчувае сябе самотным, як бы не стараліся гэтыя», — напісала ў Facebook ягоная жонка Марына Адамовіч.
У другой палове лістапада сваякі Мікалая праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камэры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спаткання.
Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 7 месяцаў. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу

У Горках пра збор подпісаў адсправаздачылася сельскагаспадарчая акадэмія
Яшчэ 28 снежня быў выстаўлены пікет падчас абедзеннага перапынку — і раптам каля кінатэатра «Крыніца» адразу ж сабралася больш за дваццаць чалавек.
Збор подпісаў, як высветлілася, ажыццяўляла намесніца дэкана па выхаваўчай працы факультэта бізнесу і права БДСГА Вольга Леўкіна, а ў Магілёўскі аблсавет хоча трапіць дэкан гэтага факультэта, сябра партыі «Белая Русь» Наталля Глушакова. Дапамагаў з афармленнем выкладчык Вячаслаў Мацюк.
Нібыта выпадкова міма праходзіла ўладальніца звання «Студэнт года», трэцякурсніца факультэта Ангеліна Шаўчэнка, якая адной з першых паставіла свой подпіс. А потым да выстаўленага на мароз стала пад сцягам, прынесеным з прыёмнай БДСГА падышоў трэцякурснік факультэта бізнесу і права Кірыл Лосеў і загаварыў «аб грамадзянскай адказнасці кожнага жыхара нашай краіны».
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113881

Адразу 10 чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту будуць судзіць у Ваўкавыску
У судзе Ваўкавыскага раёна 11 студзеня распачнецца суд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над 10 мужчынамі.
У якасці абвінавачаных выступаюць Вадзім Боўфал, Мікалай Распапоў, Павел Ажэхоўскі, Вацлаў Анісько, Валер Хладніцкі, Мікалай Ляпешка, Сяргей Зелянкоў, Максім Дарнейка, Павел Плюшчэўскі, Уладзімір Апановіч. Абставіны і падрабязнасці справы невядомыя, як і невядомы меры стрымання мужчын.
Масавую справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка, вядомы палітычнымі прысудамі ў Гродне і Ваўкавыску.

📝Больш за 2300 зваротаў. Юрыдычная служба і Гарачая лінія «Вясны» падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год
• За 2023 год на праз тэлеграм да юрыдычнай службы ад людзей паступіла 610 зваротаў;
• Юрысты «Вясны» накіравалі за 2023 год 10 зваротаў да спецыяльных дакладчыкаў ААН;
• Юрысты «Вясны» паспелі накіраваць 19 зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН;
• За 2023 год Гарачая лінія прыняла 1765 зваротаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113880
🌿Звяртайцеся ў тэлеграме за юрыдычнай кансультацыяй — @zvarot96, для аператыўнай кансультацыі і падтрымкі людзей, якія сутыкнуліся з парушэннем правоў чалавека — @ViasnaSOS